Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
добрай раніцы яго малпа, гэта крывая, кульгавая, і Алах штодня будзе выпрабоўваць яго штрафам. Паслухайся мяне: будзеш шчаслівым і пойдзеш прамой дарогай!
— Я прымаю тое, што ты мне параіла, о царыца ўсіх малпаў, — сказаў Халіфа, выслухаўшы яе. — А што тычыцца гэтай злапгчаснай, — хай не благаславіць яе Алах! — я не ведаю, што рабіць.
— Адпусці яе ў ваду і мяне таксама, — сказала малпа.
I Халіфа адказваў:
— Слухаю і падпарадкоўваюся!
Ён адпусціў малпаў, а сам памыў рыбу, паклаў яе ў кошык з травою і панёс, напяваючы песню:
Давер усявышняму справы — і знойдзеш ратунак, За добрыя справы — удача табе ў падарунак.
Забудзь непрыстойныя словы — тады і цябе не зняважаць, На бліжніх паклёпу не ўзводзь — хлусні на цябе не пакажуць.
I ён ішоў да таго часу, пакуль не ўвайшоў у горад Багдад. Людзі звярталіся да яго са словамі, але ён нікому не адказваў, пакуль не прыйшоў на рынак мянялаў. Як наказвала яму малпа, Халіфа адшукаў лаўку таго яўрэя і ўбачыў, што слугі яму прыслужваюць, а сам ён сядзіць, як цар з цароў Харасана.
Халіфа падышоў да яго і спыніўся, яўрэй узняў галаву, пазнаў яго і сказаў:
— Прывітанне табе, о Халіфа! Якая ў цябе справа і чаго ты хочаш?
— 0 начальнік яўрэяў,— адказваў Халіфа, — я выйшаў сёння з дому, на тваё шчасце, і пайшоў да рэчкі, закінуў сетку ў Тыгр — і паймалася вось гэта рыбіна.
Ён адкрыў кошык, выкінуў рыбіну, і яўрэй не змог стрымаць сваіх пачуццяў:
— Клянуся Торай* і дзесяццю запаведзямі, я ўчора спаў і бачыў у сне, што стаю перад Дзевай і яна гаворыць мне: “Ведай, о Абу-с-Саадат, што я паслала табе добры падарунак”. Напэўна, падарунак — гэта рыбіна! — Затым ён павярнуўся да Халіфы і запытаўся: — Заклінаю цябе тваёй верай: ці бачыў яе хто-небудзь, акрамя мяне?
I Халіфа адказваў:
— He, клянуся Алахам! Клянуся Абу Бекрам Праўдзівым*, о начальнік яўрэяў, яе не бачыў ніхто, акрамя цябе.
Тады яўрэй загадаў аднаму са сваіх слуг:
— Вазьмі гэту рыбіну і аднясі яе дамоў: няхай Суада яе згатуе да майго прыходу.
I Халіфа таксама сказаў:
— Ідзі, хлопчык, і няхай жонка гаспадара засмажыць частку рыбы і згатуе другую.
Слуга пайшоў, а яўрэй даў Халіфу-рыбаку дынар, і Халіфа ўсклікнуў ад радасці: “Слава ўладару!” — і нібыта ніколі ў жыцці не бачыў золата, узяў яго і пайшоў. А потым успомніў словы малпы, вярнуўся і кінуў дынар яўрэю.
— Вазьмі тваё золата і аддай рыбіну! — сказаў ён.
Яўрэй падумаў, што той жартуе, і даў яму яшчэ два дынары, але Халіфа сказаў:
— Аддавай рыбу без жартаў! Хіба ты не ведаеш цаны, за якую я прадаю гэту рыбіну?
Яўрэй дадаў да тых грошай яшчэ:
— Вазьмі гэтыя пяць дынараў за рыбу і не будзь сквапным!
I Халіфа ўзяў грошы, абрадаваўся золату і пайшоў са словамі: “Дзякуй Алаху! Няма ў халіфа Багдада таго, што я маю сёння!”
I толькі каля выхаду з рынку ён зноў успомніў, што яму казала малпа. Халіфа вярнуўся і кінуў яўрэю яго грошы.
— Што з табой, о Халіфа, чаго ты хочаш? Можа, замест дынараў даць табе дзірхемы?
I Халіфа сказаў:
— Я не хачу ні дзірхемаў, ні дынараў, я хачу толькі, каб ты аддаў чужую рыбіну.
I яўрэй раззлаваўся, закрычаў на Халіфу і сказаў:
— О рыбак, я даю табе пяць дынараў за рыбіну, якая не каштуе нават аднаго, а ты незадаволены! Ашалеў ты, ці што? Скажы, за колькі ты яе прадаеш?
— Я не прадам яе ні за срэбра, ні за золата, я прадам яе толькі за два словы, якія ты мне скажаш, — адказаў Халіфа.
Ад пачутага яўрэй вылупіў вочы, у яго перахапіла дыханне, ён заскрыгатаў зубамі і крыкнуў:
— 0 абрэзак мусульман, няўжо ты хочаш, каб я выракся сваёй веры дзеля тваёй рыбы?
Ён паклікаў сваіх слуг і загадаў ім:
— Гора вам, разбіце гэтаму злашчаснаму аплявухамі патыліцу і дабаўце яму пабояў!
Слугі накінуліся на Халіфу і білі, пакуль той не паваліўся. Тады яўрэй сказаў ім:
— Адпусціце яго, няхай падымецца.
I Халіфа ўскочыў на ногі, нібыта нічога з ім не здарылася, і сказаў:
— He бойся, гаспадар, я спажываю столькі ўдараў, як дзесяць аслоў.
Яўрэй засмяяўся і ўсклікнуў:
— Заклінаю цябе Алахам, скажы мне, чаго ты хочаш, і клянуся маёй верай — я дам гэта табе.
— Ніякая плата мяне не задаволіць, акрамя двух слоў, — адказаў Халіфа.
I яўрэй сказаў:
— Я мяркую, ты хочаш, каб я прыняў іслам?
— Клянуся Алахам, о яўрэй, — адказаў Халіфа, — калі ты станеш мусульманінам, твой іслам не дапаможа мусульманам і не пашкодзіць яўрэям; а калі ты застанешся бязбожнікам, твой грэх не пашкодзіць мусульманам і не дапаможа яўрэям. Я вось чаго ад цябе дабіваюся: падыміся на ногі і скажы: “Засведчыце, о людзі на рынку, што я абмяняў малпу Халіфы-рыбака на маю малпу, і маю долю ў жыцці на яго долю, і маё шчасце на яго шчасце”.
— Калі гэта і ёсць тваё жаданне, то я лёгка яго выканаю.
У той жа час і ў тую ж хвіліну яўрэй падняўся на ногі і сказаў тое, што патрабаваў Халіфа-рыбак. А потым павярнуўся да яго і запытаўся:
— Ці засталося яшчэ што-небудзь за мною?
— He, — адказаў Халіфа.
I яўрэй сказаў:
— 3 мірам!
I Халіфа ў той жа час і ў тую ж хвіліну ўзяў свой кошык і сетку і пайшоў да рэчкі Тыгр. Ён закінуў сетку, пацягнуў яе і адчуў, што яна цяжкая. А калі выцягнуў сетку, то ўбачыў, што яна напоўнена рыбай усіх сартоў. I тут да яго падышла жанчына і купіла на дынар рыбы. А потым
з’явіўся слуга, і Халіфа таксама прадаў яму рыбы на дынар. I так працягвалася, пакуль ён не атрымаў дзесяць дынараў. За дзесяць дзён ён займеў сто дынараў золатам.
А ў гэтага рыбака дом знаходзіўся сярод купецкіх. Аднойчы ўначы ён ляжаў дома і сказаў сабе: “О Халіфа, усе людзі ведаюць, што ты бедны чалавек, рыбак, а цяпер ты маеш сто дынараў. Аб гэтым абавязкова даведаецца халіф ці хто-небудзь з яго людзей. I ўладару прававерных Харуну ар-Рашыду будуць патрэбны грошы, ён пакліча цябе і скажа: “Мне вядома, што ў цябе ёсць сто дынараў, пазыч мне іх”. А я скажу яму: “О ўладар прававерных, я чалавек бедны, ітой, хто сказаў, штоўмянеёсць стодынараў, зманіў табе. У мяне нічога няма”. I халіф перадасць мяне валі і скажа яму: “Распрані яго і бі, пакуль не прызнаецца: можа, ён прызнаецца, штоўяго ёсць золатаўскрыні”. Вось выйсце з гэтай пасткі для мяне: я зараз падымуся і буду катаваць сябе бізуном, каб звыкнуць да пабояў”.
I гашыш*, якога наеўся рыбак, паспрыяў таму, што ён зараз жа распрануўся і ўзяў бізун. А ў яго была скураная падушка, і ён пачаў лупцаваць раз па падушцы, а раз па сваёй скуры і крычаць:
— Ах, ах, клянуся Алахам, гэта пустыя словы, о ўладар мой, на мяне ўзвялі хлусню. Ябеднычалавек, рыбак, іняма ў мяне нічога!
Людзі пачулі, як Халіфа-рыбак сам сябе катуе і б’е бізуном, а гук ад удараў стаяў уначы, як гул. Купцы павыходзілі і пачалі гаварыць:
— Чаго гэты няшчасны крычыць? Мы чуем удары. Падобна, піто на яго напалі злодзеі і б’юць яго.
Яны прыйшлі да дома Халіфы, але дзверы былі зачыненыя. I яны сказалі сабе:
— Можа, злодзеі зачыніліся ў доме, нам трэба забрацца праз дах.
Яны ўзлезлі на дах, спусціліся па ім і ўбачылі, што Халіфа голы і катуе сам сябе.
— Што з табой, о Халіфа? — запыталіся яны.
I Халіфа адказаў:
— Ведайце, людзі, што ў мяне з’явілася некалькі дынараў, баюся, што аб гэтым данясуць халіфу, а ён пакліча
мяне і запатрабуе іх, я ж пачну адмаўляць. I вось я сам сябе катую, каб загартавацца для пабояў.
I купцы сталі з яго смяяцца і сказалі:
— Кінь ты гэту справу, няхай благаславіць Алах цябе і дынары, якія прыйшлі да цябе. Ты ўстрывожыў нас сёння ноччу і напалохаў.
Халіфа паслухаўся іх, праспаў да раніцы, a прачнуўшыся, хацеў ісці на працу, але ўспомніў аб дынарах. “Калі я пакіну іх дома — іх украдуць злодзеі, калі я пакладу іх у кішэню — іх можа нехта ўбачыць, і высачыць мяне ў пустэльным месцы, і заб’е, — падумаў ён. — Трэба мне пайсці на хітрасць”.
I ён прышыў сабе кішэню да каўняра халата, завязаў дынары ў торбачку і паклаў іх у гэтую кішэню. А затым узяў сваю сетку, кошык і палку і пайшоў да рэчкі Тыгр. Ён закінуў сетку, але нічога ў ёй не падняў. Тады ён перайшоў на іншае месца і там закінуў сетку, але таксама нічога ў яе не патрапіла. I так ён пераходзіў з месца на месца, пакуль не аддаліўся ад горада на адлегласць у паўдня шляху. Аднак сетка заставалася пустою. I Халіфа сказаў сабе: “Клянуся Алахам, я кіну сетку ў ваду апошні раз. Або будзе, або не!” I ў моцным гневе ён кінуў сетку, а торбачка з дынарамі вылецела ў гэты час з-пад каўняра і знікла ў рэчцы. Халіфа распрануўся, пакінуў вопратку на беразе і нырнуў па торбачку. Ён ныраў, пакуль яго не пакінулі сілы і не памуціўся розум, але грошай так і не знайшоў.
У адчаі Халіфа выйшаў на бераг — і ўбачыў толькі палку, сетку і кошык. Ён пашукаў сваю вопратку, але не было і следу яе. Тады Халіфа загарнуўся ў сетку, узяў у рукі палку, паставіў кошык на плячо і, як разгневаны вярблюд, ускудлачаны, панёсся, кідаючыся ўбакі. У покрыве пылу ён нечым нагадваў узбунтаванага іфрыта, калі той вырвецца з Сулейманавай турмы.
— Вось што было з Халіфам-рыбаком.
А што да халіфа Харуна ар-Рашыда, то ў яго быў сябарювелір, якога клікалі Ібн аль-Кірнас. Усе людзі — купцы, пасрэднікі і маклеры — ведалі, што Ібн аль-Кірнас — купец халіфа, і перш чым не пакажуць яму тавар, у тым ліку нявольніц і нявольнікаў, у горадзе Багдадзе купцы нікому
нічога не прадавалі.
Аднаго разу да Ібн аль-Кірнаса, калі той сядзеў у сваёй лаўцы, падышоў стараста пасрэднікаў, з ім была нявольніца, прыгажэй за якую відушчыя не бачылі. Яна была надзвычай прыгожая, стройная, з цудоўнай постаццю, а да ўсіх яе вартасцей было і тое, што яна была дасведчанай ва ўсіх навуках і мастацтвах, нанізвала вершы і іграла на ўсіх музычных інструментах.
Ювелір Ібн аль-Кірнас купіў яе за пяць тысяч дынараў золатам, апрануў яе яшчэ на тысячу дынараў і прывёў да ўладара прававерных. Гэта нявольніца правяла каля яго ноч, і халіф выпрабаваў яе ва ўсіх мастацтвах і ўбачыў, што яна дасведчана ва ўсіх навуках і мастацтвах, і няма ёй роўных. А імя яе было Кут аль-Кулуб.
Раніцай халіф паслаў па Ібн аль-Кірнаса, ювеліра, і выплаціў яму за гэту нявольніцу дзесяць тысяч дынараў. I сэрца халіфа схілілася да Кут аль-Кулуб, і ён пакінуў Сіт Зубэйду, дачку яго дзядзькі аль-Касіма, і пакінуў усіх любіміц. Ён прасядзеў цэлы месяц у нявольніцы, выходзячы ад яе толькі на пятнічную малітву.