Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
А Халіфа пайшоў дамоў і раптам бачыць, што жыхары вуліцы сабраліся і гавораць:
— Сёння Халіфа зусім перапалоханы. Цікава, адкуль у яго гэта нявольніца?
I нехта сказаў:
— Гэта вар’ят-зводнік! Можа, ён знайшоў яе на дарозе, п’яную, і прынёс яе ў свой дом і схаваў. Сам жа недзе ўцёк, бо ведае свой грэх.
I калі яны так размаўлялі, раптам да іх наблізіўся Халіфа.
— Як ты маешся, о бедны? — сказалі яму. — Хіба ты не ведаеш, што з табою адбылося?
— He, клянуся Алахам, — адказаў Халіфа.
I яму сказалі:
— Зараз прыйшлі нявольнікі і забралі тваю нявольніцу, якую ты ўкраў. Яны шукалі цябе, але не знайшлі.
— Як — узялі маю нявольніцу? — ускрыкнуў Халіфа.
I нехта сказаў:
— Калі б ты патрапіўся, цябе б забілі.
Але Халіфа не звярнуў увагі на гэтыя словы і пабег у лаўку Ібн аль-Кірнаса.
— Клянуся Алахам, гэта нядобра! — закрычаў ён купцу, які ў гэты час выязджаў. — Ты адцягнуў маю ўвагу, а сам у гэты час паслаў сваіх нявольнікаў, каб яны забралі маю нявольніцу.
— О звар’яцелы, ідзі сюды і маўчы! — адказаў Ібн альКірнас.
Ён прывёў рыбака ў прыгожы дом, і Халіфа ўбачыў: дзяўчына сядзіць на залатым ложы, і акружаюць яе дзесяць нявольніц, падобных да поўні. Ібн аль-Кірнас пацалаваў зямлю паміж рук Кут аль-Кулуб, і яна запыталася:
— Што ты зрабіў з маім новым гаспадаром, які купіў мяне за ўсё, што меў?
I Ібн аль-Кірнас адказаў:
— Я даў яму тысячу залатых дынараў.
I ён расказаў ёй усю гісторыю з рыбаком. Дзяўчына засмяялася і сказала:
— He ўшчувай яго — ён чалавек просты. — I потым дадала: — Вось яшчэ тысяча дынараў у падарунак яму ад мяне. I калі захоча Алах вялікі, ён атрымае ад халіфа багацце.
У час іх размовы прыйшоў ад халіфа еўнух і запатрабаваў Кут аль-Кулуб, бо халіф загадаў прывесці яе да яго. I калі Кут аль-Кулуб пайіпла, яна ўзяла з сабою Халіфу.
Прыйшоўшы да ўладара прававерных, дзяўчына пацалавала зямлю паміж яго рук, і халіф дзеля яе падняўся, прывітаў, пажадаў міру і запытаўся, што з ёй адбылося і хто яе купіў.
— Гэта чалавек, якога клічуць Халіфа-рыбак, вунь ён стаіць каля дзвярэй, — сказала дзяўчына. — Ён мне расказваў, што ў яго з царом нашым, уладаром прававерных, рахункі з-за сяброўства па рыбнай лоўлі.
— Ён стаіць тут? — спытаўся халіф.
— Так, — адказвала дзяўчына.
I тады халіф загадаў прывесці яго. Рыбак пацалаваў зямлю паміж рук халіфа і пажадаў яму вечнай славы і дабра. Халіф здзівіўся рыбаку, пасмяяўся з яго і сказаў:
— 0 рыбак, хіба ты праўда быў учора маім сябрам?
I Халіфа зразумеў, якога адказу ад яго чакае халіф. Ён сабраўся з духам і сказаў:
— Клянуся тым, хто ўзвёў цябе на прастол халіфата пасля сына твайго дзядзькі, я не ведаю, у чым было гэтае сяброўства.
I затым ён расказаў усё — ад пачатку да канца, што з ім здарылася, і халіф смяяўся. Потым Халіфа расказаў гісторыю з еўнухам, як той даў яму сто дынараў у дадатак да дынара, атрыманага ад халіфа. I расказаў таксама, як ён пайшоў на рынак і купіў скрыню за сто дынараў і дынар, не
ведаючы, што ў ёй знаходзіцца. I расказаў, што было далей. Халіф пасмяяўся з рыбака, і палягчэла ў яго на душы, і ён усклікнуў:
— Мы зробім так, як хочаш ты, хто вярнуў уласнасць гаспадару!
Пасля гэтага халіф загадаў выдаць яму пяцьдзесят тысяч дынараў золатам, багатае адзенне з адзежаў вялікіх халіфаў, мула і яшчэ падарыў яму рабоў з чорных нявольнікаў, якія прыслужвалі яму. I стаў Халіфа як бы адным з цароў, што жылі ў той час.
А што да халіфа, то ён абрадаваўся з’яўленню сваёй нявольніцы і зразумеў, што ўсё гэта ўчыніла Сіт Зубэйда. Вялікі гнеў узняўся ў сэрцы халіфа супраць дачкі ягонага дзядзькі, і ён адвярнуўся ад яе на нейкі час і не бачыўся з ёю.
Сіт Зубэйда знаходзілася ж у вялікім неспакоі і клопаце з-за гэтага. Твар яе пажоўк, і калі ўжо ёй стала не пад сілу трываць, яна адправіла сыну свайго дзядзькі, уладару прававерных, пасланне, у якім прызнавала сваю віну і прасіла прабачэння такімі вершамі:
Каб вярнулася ўсё, даравання выпрошваю ў вас.
0, каб жа ў сэрцы маім агонь болю пагас!
' Майце літасць да страсці бязмежнай маёй, Што мне выпала — хопіць іншым таго пра запас.
He магу больш цярпець, столькі дзён пражыла я без вас.
Вы зрабілі, каб змеркся мой сонечны час.
Калі будзеце вернымі клятве — мне суджана жыць, I мне суджана смерць, калі ляжа разлука між нас.
I няхай я віноўна, малю вас: даруйце мой грэх.
Калі любы даруе — ён мілейшы ў сто раз.
I калі пасланне Сіт Зубэйды дайшло да ўладара прававерных, той прачытаў яго і зразумеў, што Сіт Зубэйда прызналася ў сваёй віне і прасіла даравання. Сапраўды, Алах даруе грахі цалкам, ён ёсць уседаравальны, міласэрны”, — сказаў сам сабе халіф. I ён паслаў ёй адказ на пасланне, у якім было дараванне, прабачэнне і
адпушчэнне граху мінулага — і ад гэтага Сіт Зубэйду ахапіла вялікая радасць.
А потым халіф прызначыў Халіфу-рыбаку штомесяц пяцьдзесят дынараў жалавання, і апынуўся Халіфа ў павазе, пашане ў халіфа і на высокім месцы.
Халіфа, перш чым пайсці ад халіфа ар-Рашыда, пацалаваў зямлю між рук уладара прававерных, і потым гордаю паходкаю выйшаў. Перад варотамі яго ўбачыў еўнух, які даў яму сто дынараў, і, пазнаўшы, запытаўся ў яго:
— О рыбак, адкуль у цябе ўсё гэта?
I Халіфа расказаў яму ўсё, ад пачатку да канца, што з ім адбылося. Еўнух абрадаваўся, бо гэта ён паспрыяў таму, што Халіфа стаў багатым.
— Ці не дасі ты мне ўзнагароды з тых грошай, якія маеш? — запытаўся еўнух.
I Халіфа дастаў з кішэні кашалёк з тысячай залатых дынараў і падаў яго еўнуху. I еўнух сказаў:
— Забяры свае грошы, няхай благаславіць цябе Алах!
Ён вельмі здзівіўся велікадушшу Халіфы і шчодрасці ягонай душы, не гледзячы на беднасць рыбака.
I Халіфа паехаў на муле, а яго суправаджалі слугі. Народ глядзеў і дзівіўся велічы, якая выпала яму. I калі Халіфа сышоў з мула, людзі запыталіся ў яго, з чаго такое яму дасталося шчасце. Халіфа расказаў ім усю праўду, ад пачатку да канца.
Неўзабаве ён купіў багаты і прыгожы дом і зажыў у ім, і часта прамаўляў такія два вершы:
Зірні на гэты дом — вось радасці палац, V ім хваробы ўсе і беды ўсе згараць.
Узведзены палац для найвысакародных.
Ён можа дабрабыт і шчасце абяцаць.
А калі Халіфа займеў свой цудоўны дом, ён пасватаўся да дачкі знатных і заможных бацькоў — адной з самых прыгожых дзяўчат у горадзе. I выпала яму вялікае шчасце і радасць. Ён падзякаваў Алаху — слава яму і веліч! — за дараванае шчасце, і дабрабыт, і дабро. Ён услаўляў свайго ўладара хвалою ўдзячнага.
Потым Халіфа стаў наведваць халіфа Харуна ар-Рашыда і знаходзіў у яго прыязнасць, і ар-Рашыд асыпаў яго сваімі шчадротамі і ласкаю. I Халіфа жыў прыемным жыццём у радасці, велічы і асалодзе — жыў у шчасці, як на тое была воля Алаха, пакуль не прыйшла Разбуральніца радасці і Разлучніца людзей. Няхай жа будзе ў славе той, хто ёсць веліч і вечнасць, хто заўсёды жывы і ніколі не памірае!
ХАЛІФ НА ГАДЗІНУ,
АБО АПОВЯД ПРА АБУ-ЛЬ-ХАСАНА-ГУЛЯКУ
У часы Харуна ар-Рашыда, халіфа ў Багдадзе, жыў адзін чалавек, купец, вельмі знакаміты, і быў у яго сын па імені Абу-ль-Хасан. Дажыў гэты купец да глыбокай старасці, і прыйшла да яго смерць, — слава таму, хто не памірае! I калі ён памёр, ягосын Абу-ль-Хасан абмыў яго, загарнуўу саван і пахаваў, а сам застаўся жыць з маці, якая таксама была старой жанчынай.
Бацькагадаваў сынаўдастатку, раскошыіласцы. Ікалі памёр, то Абу-ль-Хасан атрымаў у спадчыну ўсе яго багацці і землі, усё яго дабро і маёмасць. Бацька нажываў гэтыя скарбы сваёй працай, у поце твару, бо нічога з іх у спадчыну яму не засталося. А вось Абу-ль-Хасана называлі гулякам: ён з малалецтва любіў весяліцца і баляваць з тымі, хто быў падобным да яго норавам. Бацька пры жыцці не дазваляў яму свавольнічаць. Калі ж Алах — вялікі ён! — вынес свой прысуд і бацька памёр, Абу-ль-Хасан убачыў у сваіх руках вялікія грошы — спадчыну бацькі, і пачаў сябраваць з такімі ж малайцамі, як сам. Ён траціў на іх нямала грошай і занядбаў бацькаву справу — гандаль, якім той нажыў усе гэтыя багацці. Ён укінуўся ў марнатраўства, гулянкі і жыў у сваю асалоду.
Але пры гэтым Абу-ль-Хасан зрабіў напалову, як разумны, а напалову — як дурань: раздзяліў свае грошы і на адну палову купіў землі, дамы, сядзібы, а другую палову — залатыя манеты — стаў расходаваць. I пакляўся, што не стане чапаць прыбытку з земляў, якія набыў, а, наадварот, будзе іх берагчы.
I зажыў Абу-ль-Хасан весела, наладжваў застоллі і балі для сваіх сяброў, штодня склікаў спявачак і музыкаў. Ён бавіў час у гулянках з сябрамі, прычым кожны дзень траціў больпі, чым у папярэдні.
I так мінуў год. Маці ўгаворвала яго:
— О дзіця маё, што ўвесь час цячэ, тое хутка знікае, a твае сябры, калі ты разарышся, нічым табе не дапамогуць. Будзь жа абачлівы ў справах і падумай, што цябе чакае.
Але Абу-ль-Хасан не звяртаў на яе ўвагі і паводзіў сябе па-ранейшаму, не слухаўся ўгавораў маці. I нарэшце яго маці, зразумеўшы, што ён не лічыцца з яе парадамі і перасцярогамі, сказала:
— 0 дзіця маё, я апошні раз звяртаюся да цябе. Паслухай, што сказаў паэт:
У дрэваў і людзей падобны лёс зусім: Пакуль плады даюць — яны патрэбны ўсім.
А дрэвы без пладоў, забытыя, адны, У скрусе дажываюць век яны.
Цяпер благі народ пайшоў, што ні кажы, Ад сённяшніх сяброў нас, божа, сцеражы!
Абу-ль-Хасан сустракаў жа словы маці насмешкамі і кпінамі і здзекаваўся з такіх яе ўгавораў.
I вось гэтак мінуў цэлы год. Аднаго разу Абу-ль-Хасан сунуў руку ў кішэню і пераканаўся, што “дом пусты і месца наведвання далёка”*. Ён не знайшоў у кішэні ні дзірхема, ні нават фельса. Усё яго золата было прагуляна з сябрамі. Абу-ль-Хасан вярнуўся дамоў сумны, а яго сябры, калі даведаліся, што ён збяднеў, пакінулі яго. I нават калі хтонебудзь сустракаў Абу-ль-Хасана на вуліцы, то пераходзіў на другі бок або адварочваўся, каб ён не ўбачыў і не прывітаўся з былым сябрам. I Абу-ль-Хасан перажываў ад гэтага ўсё больш і болып і гаварыў сабе: “Гора мне, дурню і вар’яту! Чаму я не слухаў маці і яе ўгавораў?!” I да таго яго смутак стаў моцным, што Абу-ль-Хасан не мог спаць ад гора і турботаў, а ежа і віно былі яму не ў радасць.
I калі маці ўбачыла яго ў такім стане, яна засмуцілася, пашкадавала яго і запыталася:
— Што з табою, дзіця маё? Я ведаю, што ўсе твае грошы скончыліся, і табе няма чаго ўжо траціць. Болып таго,