• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    дзесяць тваіх сяброў з-за гэтага пакінулі цябе, і адпала ў іх ахвота з табою бачыцца, бо ў цябе не засталося ані дзірхема. Ці я ж цябе не перасцерагала, о дзіця маё? Ці задумаўся ты над маімі словамі, што людзі прыходзяць да дрэва ў час яго росквіту і пакідаюць яго, калі плады закончацца? Цяпер ты пераканаўся ў праўдзівасці маіх слоў! Але не сумуй і не гаруй! Я дзякую і ўслаўляю Алаха вялікага за тое, што ты раздзяліў свае грошы: палову прагуляў з сябрамі — вярнуць іх гэта ўжо твой клопат і Алаха, а на другую палову купіў землі, і яны засталіся ў цябе. Падымайся ж, набярыся бадзёрасці, будзь мужным і не вяртайся да ранейшых глупстваў.
    Ад слоў маці Абу-ль-Хасан расплакаўся і потым сказаў: — Ах, матуля, цяпер я спаўна ведаю, як прыніжаны той, у каго ў кішэні ані дзірхема, і якая да яго павага!
    — Дзякуй Алаху, сын мой, што ты зразумеў гэта. Цяпер ты будзеш ведаць цану кожнаму дзірхему і станеш яго берагчы. Беднасць ачарняе твар бедняка ў вачах людзей, і родныя выракаюцца яго за тое, што ён бедны, і ўсім ён у цяжар. Такая вось доля беднага, дзіця маё!
    — О матуля, — усклікнуў Абу-ль-Хасан, — ты яшчэ не ведаеш, што адбылося ў мяне з дзесяццю сябрамі, на якіх я патраціўусе свае грошы. Я сказаў ім: “О браты, я разарыўся і не магу, як раней, наладжваць для вас балі”, — і яны пакінулі мяне і аддаліліся. Цяпер жа я пераканаўся ў праўдзівасці тваіх слоўіверу вершам, якія тысказала, што людзі падобны да дрэва.
    	0 сын мой, — прамовіла маці, — паэт гаворыць:
    Табе шчасна жылося, жыццё лёгкім было, He страшыўся ты лёсу і забыўся пра зло.
    Ты паверыў начам і падманнай імгле, — Ноч пагрозу нясе, хоць і бачна святло.
    Колькі разоў я казала табе: “Абу-ль-Хасан, дзіця маё, адумайся, выкінь глупства з галавы і паглядзі, як жыў твой бацька!”, — алетыне слухаў маіхслоўіказаў: “Мойбацька быў скупым чалавекам!” — і паўтараў мне словы паэта.
    Хай рукі адсохнуць, адымуцца ногі, Калі я зраблюся падобным да многіх
    Багатых купцоў, што мяняюцца тварам, Калі разбазараць хоць чвэртку дынара.
    Скажы, хто зняславіць мог шчодрых і добрых? Дзе ж добрая слава ўсіх жміпдаў і скнараў?
    Скажы, сынок, дзе цяпер твае вершы? Ты сам бачыш, як ты прыніжаны з таго часу, калі няма ў цябе ў кішэні ні дзірхема! Але што было, мой сын, тое не вернецца. Будзь жа сапраўдным мужчынам.
    — 0 матуля, — адказаў Абу-ль-Хасан, — я веру тваім словам і буду іх прытрымлівацца, але мне ўсё-такі хочацца пайсці да маіх дзесяці сяброў і папрасіць, каб яны мне дапамаглі. Я пагляджу, што яны зробяць: можа, хтонебудзь з іх акажацца добрым чалавекам і сапраўды мне дапаможа. Праўда, я ні на кога з іх не спадзяюся ды і не маю вялікай патрэбы ў іх дапамозе. Дзякую Алаху вялікаму за тое, што ён унушыў мне раздзяліць грошы папалам і зберагчы палову, але ж мне хочацца пайсці і паглядзець, як яны са мною абыдуцца, — тады я яшчэ больш пераканаюся ў праўдзівасці тваіх слоў.
    — Няўжо ты і зараз сумняваешся ў маіх словах, сынок! — мовіла яму ў адказ маці. — Відаць, ты так і не паразумнеў. Ты ж ведаеш сам, што твае сябры былі з табою дзеля выгады, яны хацелі толькі нажыцца каля цябе. Калі ж ты разарыўся і ў цябе не засталося ні дзірхема — яны пакінулі цябе і аддаліліся. I я кажу табе, сынок, раней, чым ты да іх пойдзеш: надзеі твае на іх дарэмныя.
    — Ведаю, матуля, што твае словы правільныя, — запярэчыў Абу-ль-Хасан, — але я хачу звярнуцца да іх, каб яны дапамаглі мне ў такім цяжкім становішчы. Тады мне ў будучым не давядзецца гаварыць: “Ах, чаму я не паспрабаваў!” Я сам змагу пераканацца, як мала дабрыні ў іх да мяне. Гэта дапаможа мне яшчэ раз не ашукацца.
    — Рабі, як хочаш, сынок, я не стану цябе ўтрымліваць, — сказала яму маці.
    I Абу-ль-Хасан пераначаваў, а з раніцы пайшоў да сваіх сяброў. Яны ўсе былі дома, і ён кожнаму расказаў пра сваё становішча і паскардзіўся на сваю нястачу. Ён прасіў дапамогі і падтрымкі і гаварыў:
    — 0 сябры мае, прыйшоў цяпер час вашай велікадушнасці! Дапамажыце мне чым-небудзь, а калі мае справы стануць лепшымі, я вярну вам усё з гакам, і тады мы зноў будзем весяліцца і гуляць. Вы, слава Алаху, ведаеце, як я вас люблю і колькі грошай патраціў на вас, — цяпер ваша чарга.
    Але ніводны з сяброў яму не адказаў: усе яны маўчалі і змрочна пазіралі яму ў твар, быццам не ведаюць яго і ў жыцці ні разу не бачылі. I калі Абу-ль-Хасан пабачыў, у якім ён апынуўся становішчы і як ачарнілі яго сябры, вярнуўся ён да сваёй маці сумны і заплаканы, і ўвесь свет у яго вачах здаваўся чорным.
    — 0 матуля, — сказаў ён сваёй маці, — сапраўды зманіў той, хто сказаў такія словы:
    Пакуль заможна ты жывеш, манет у скрынях поўна, Будзь шчодрым, грошы траць і ведай, браце:
    Багацце нельга змарнаваць, калі нам суджана багацце, Калі ж не лёс — пашто капіць? Бо разарышся — усё роўна!
    Матуля, цяпер я пераканаўся ў справядлівасці тваіх слоў. Я думаў, што знайду ўдзячных сяброў, а знайшоў людзей, якія не памятаюць дабра і не ведаюць удзячнасці. Клянуся Алахам, матуля, я не хачу цяпер бачыць кагонебудзь з іх.
    — 0 сынок, — адказала яму маці, — твае сябры — не твае сябры, яны — сябры кубка і бутлі.
    Потым Абу-ль-Хасан даў клятву, што ён больш не стане набліжаць да сябе каго б то ні было з жыхароў Багдада, a таксама марнаваць грошы, а будзе расходаваць іх толькі з толкам. Ён вырашыў аказваць ласку чужаземцам і кожны вечар прымаць у сябе якога-небудзь незнаёмца, карміць яго вячэрай, паіць і класці спаць, а на раніцу развітвацца з ім, каб вечарам запрасіць да сябе каго-небудзь іншага. I нікога ён не стане частаваць двойчы, каб не давялося прывязацца да чалавека і пасябраваць.
    Абу-ль-Хасан выцягнуў скрыню з грашыма, якія скапіліся з даходаў ад зямель, і кожны дзень ён сам хадзіў на рынак, купляў усё, што трэба ў дом, каб раб не патраціў грошай болып меры. Прыгатаваўшы ўсё для застолля, ён
    накіроўваўся да гарадскіх варотаў Багдада і чакаў з’яўлення якога-небудзь чужаземца. А калі сустракаў яго, то вёў да сябе ў госці, вячэраў з ім, піў, весяліўся і бражнічаў, а потым клаў госця спаць і раніцай казаў яму:
    — Ідзі сабе з мірам!
    I другі раз аднаго і таго ж чалавека ён не запрашаў да сябе.
    Так Абу-ль-Хасан пражыў нейкі час, і аднойчы, калі ён сядзеў каля варотаў Багдада і чакаў новага чужаземца, каб запрасіць да сябе, раптам у гарадскія вароты ўвайшоў халіф Харун ар-Рашыд у адзенні чужаземца. А справа ў тым, што Харун ар-Рашыд прытрымліваўся правасуддзя і справядлівасці, і таму пастаянна тайком, каб аб гэтым не ведалі і не пазналі яго, хадзіў па горадзе. Так ён даведваўся аб жыцці яго народа. А на пачатку кожнага месяца ён, пераапрануты, таксама хадзіў, каб паглядзець, як паводзяць сябе правіцелі і як яны абыходзяцца па-за сценамі Багдада з простым народам — ці справядлівыя, ці не крыўдзяць, ці праўдзіва судзяць?
    I вось калі халіф уваходзіў у вароты горада Багдада, апрануты ў адзежу масульскага купца, у суправаджэнні свайго раба Масрура, Абу-ль-Хасан убачыў яго, падняўся і паспяшаўся насустрач. Ён стаў упрошваць халіфа пабываць у яго ў гасцях, гаворачы:
    — Паслухай, о чужаземец, я прыму цябе з вялікай павагай і пашанай, але пры адной умове: ты правядзеш у мяне сённяшнюю ноч, а раніцай пойдзеш сваёй дарогай і не вернешся да мяне болып ні разу.
    I калі халіф пачуў запрашэнне з такой умоваю, то яму вельмі захацелася даведацца, якая прычына таму, што гэты чалавек запрашае госця на адну ноч і не запрашае ў другі раз. Халіф прыняў запрашэнне, і Абу-ль-Хасан пайшоў паперадзе яго, а халіф — следам, пакуль яны не дайшлі да дома Абу-ль-Хасана. Гаспадар увёў халіфа ў прыгожы, багата прыбраны пакой, дзе было поўным-поўна кітайскага фарфору, шаўковых коўдраў і дываноў, шытых золатам малітоўных дыванкоў і аксамітных падушачак.
    I халіф сеў, а Абу-ль-Хасан пайшоў і лрынёс столік, застаўлены стравамі з хатнімі і дзікімі галубамі, курамі і іншымі далікатэсамі, і сеў за столік з халіфам, сваім госцем.
    Яны сталі есці, піць і весяліцца, і халіф еў з вялікай ахвотай. А калі яны насыціліся, раб прынёс таз і збан, і яны памылі рукі, а потым Абу-ль-Хасан прынёс свежыя і сушаныя плады, прысмакі і віно — старое, празрыстае, і паставіў перад халіфам бутлю, а сам сеў побач, наліў кубак і ўсклікнуў:
    — Сышла на мяне боская ласка! О госць мой, гэты кубак за тваё здароўе! — I яму захацелася пажартаваць, і ён сказаў: — О госць мой, я хачу адкрыць табе тайну. Калі пеўню хочацца напіцца, ён склікае курэй, сваіх сябровак, і тыя думаюць: “Што гэта ён такое гаворыць?” А я скажу табе: ён гаворыць ім: “3 любові да вас, за ваша здароўе!” I я таксама кажу: “3 любові да цябе, за тваё здароўе!”
    — Пі на здароўе і ў радасць, — сказаў халіф і засмяяўся: ён зразумеў, што Абу-ль-Хасан чалавек шалапутны, і яму стала весела.
    А потым Абу-ль-Хасан наліў кубак да краёў і ўбачыў, што халіф перад ім сядзіць моўчкі, паважна і высакародна. I тады Абу-ль-Хасан падаў яму кубак і сказаў:
    — Аб чым ты задумаўся, мой госць? Навошта думаць, каліёсцьАлах, — тымяркуеш, анаўсё ягонаяволя. Вазьмі і выпі, і прыйдзе да цябе ад віна яснасць розуму. Пазбаў нас ад тых, хто вечна думае. Забудзься на клопаты і трывогі, якія скарачаюць жыццё. He марнуй ні хвіліны шчасця і радасці. О мой госць, ніхто не ведае, дзе шчасце, акрамя мяне! Выпівай жа, я пакажу табе, у чым шчасце!
    I халіф выпіў, а Абу-ль-Хасан напоўніў яшчэ адзін кубак і сказаў:
    — Глядзі, госць мой: шчасце ў таго, хто выпівае гэты кубак.
    Халіф засмяяўся і развесяліўся ад ягоных выдумак і шалапуцтва, іўсклікнуў:
    — Клянуся Алахам, Абу-ль-Хасан, мне падабаецца сябраваць з такімі, як ты, бо ты чалавек вясёлы. Зрабі ласку, налі і мне, каб я дапамог табе прыкончыць гэтую бутлю.
    I Абу-ль-Хасан засмяяўся і сказаў:
    — Клянуся Алахам, ты таксама мне падабаешся, о мой госць! — I ён напоўніў кубак і падаў яго халіфу.
    Кубак захадзіў паміж імі — “Падай наліты — атрымай пусты!”, і нарэшце хмель завалодаў іхнімі галовамі. Але ў халіфа галава была мацнейшая, і яму захацелася даведацца, чаму Абу-ль-Хасан частуе чужаземца толькі адзін раз. Ён
    пачакаў, пакуль віно загуляла ў галаве Абу-ль-Хасана і сказаў:
    — Заклінаю цябе жыццём, Абу-ль-Хасан, раскажы мне, чым ты займаешся і чый ты сын?
    I Абу-ль-Хасан усклікнуў:
    — Ты таксама, о госць мой, відаць, не супраць памалоць языком! “Дзе госць, там і гаворка”, — кажа прыказка.