• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    — 0 Масрур, ускінь яго на спіну, аднясі і пакладзі на месца, у той дом і пакой, з якога мы яго ўзялі. I пакінь дзверы адчыненымі.
    — Слухаю і падпарадкоўваюся, о ўладар прававерных, — адказаў Масрур, і ўзваліў Абу-ль-Хасана на спіну, і аднёс у яго дом, і пакінуў дзверы дома адчыненымі.
    А халіф моцна весяліўся і казаў:
    — Заўтра ён будзе Абу-ль-Хасанам, а сёння ён быў халіфам і адпомсціў сваім ворагам — імаму і чатыром вартаўнікам, якія жылі ў яго квартале.
    Абу-ль-Хасан праспаў усю ноч і пад раніцу прачнуўся. Але ад банджу ён не мог расплюшчыць цяжкія векі. I ён паклікаў:
    — 0 пані мая, Хабл аль-Лулу! О Наджмат ас-Субх! О Даўрат аль-Камар! Дзе вы? Ідзіце сюды, сядайце са мною побач!
    I да таго часу ён клікаў іх па імёнах, пакуль маці яго не пачула гэтага ляманту. Яна паднялася, увайшла да яго і запыталася:
    — 0 дзіця маё, што з табою робіцца? Ты, відаць, трызніш?
    Абу-ль-Хасан расплюшчыў вочы і ўбачыў перад сабою нейкую старую каргу. Ён закрычаў:
    — О праклятая, хто ты такая і хто цябе клікаў? Гэй, еўнух, вазьмі гэтую старую і павесь яе, каб я ніколі болып не бачыў яе твару!
    I ён, каб не бачыць старую, заплюшчыў вочы. А маці яму сказала:
    — 0 дзіця маё, скажы: “У імя Алаха літасцівага, міласэрнага!” Яго імя будзе над табою! Што з табою робіцца? Ты, відаць, учора звечару шмат выпіў, што табе прысніўся такі сон. 0 сын мой, Абу-ль-Хасан, я твая маці, якая цябе нарадзіла. Ты забыўся? О любы, якога еўнуха ты клічаш? — Абу-ль-Хасан раскрыў вочы, а маці яго працягвала: — О дзіця маё, падымайся, паглядзі — зараз будуць склікаць да ранішняй малітвы.
    — Што ты мелеш, праклятая?! — закрычаў Абу-льХасан. — Які я табе сын, старая качарга! Ты называеш мяне Абу-ль-Хасан, нягодная распусніца, — а я ўладар прававерных, намеснік Алаха. Гэй, Масуд, — загарлаў ён, — схапі гэтую старую ведзьму і ўтапі яе ў рэчцы!
    — Ды годзе табе крычаць, сынок, — сказала яму маці. — Дзеля Алаха, расплюшчы вочы! Пачуюць суседзі, падумаюць, што ты звар’яцеў.
    А Абу-ль-Хасан раззлаваўся і сказаў:
    — Гэта ты вар’ятка, злашчасная старая! Кажу табе, я не Абу-ль-Хасан, а ўладар прававерных, упаўнаважаны прарока, — ды благаславіць яго Алах і прывітае! — і мне паслухмяныя ўсе людзі — на сушы і на моры.
    — 0 дзіця маё, — усклікнула яго маці, — які чорт пракляты ўнушыў табе гэтакія словы? Згадай уселітасцівага, о дзіця маё, Абу-ль-Хасан, імя Алаха ўберажэ цябе ад сетак, якія расставіў табе ўначы д’ябал. Ты мой сын, а я твая маці. Расплюшчы вочы і паглядзі на свае палаты: дзе ён, палац, варты халіфаў? Тут ты нарадзіўся, сынок, і тут узрос, і з малалецтва да гэтага часу не пакідаў свайго дома. Падумай, разбярыся і адгані ад сябе сатану, які хоча паймаць цябе ў свае сеткі. Бо засадзяць цябе людзі ў бальніцу, калі пачуюць такія словы.
    Выслухаўшы маці, Абу-ль-Хасан крыху паразумнеў, расплюшчыў вочы і пачаў азіраць пакой.
    — Твая праўда, о матуля, — сказаў ён, — здаецца, я — Абу-ль-Хасан, а ты — мая маці. Ты праўду кажаш! Няхай Алах пасароміць сатану!
    I калі маці ўбачыла, што Абу-ль-Хасан крыху ачухаўся, яна павесялела. Але потым Абу-ль-Хасан зноў задумаўся і крыкнуў:
    — О ведзьма, о распусніца, які я табе сын? Ты хочаш сваім чарадзействам ператварыць мяне ў Абу-ль-Хасана! Няхай заб’е Алах цябе і твайго сына! Клянуся Алахам, я ніхто іншы, як уладар прававерных і намеснік Бога на зямлі!
    — О дзіця маё, заклінаю цябе, — усклікнула маці, — памаліся ўселітасціваму Алаху і згадай Бога, каб гэтыя словы не наклікалі на цябе бяды! Перамяні свае размовы. Падымайся, сын мой, а я раскажу табе, што ўчора здарылася. — Маці хацела адцягнуць яго ўвагу на іншае і пачала расказваць: — Здарылася цэлая гісторыя з імамам і з чатырма старымі вартаўнікамі. Прыйшоў валі, схапіў іх і даў кожнаму па чатырыста ўдараў слановым хвастом, a потым пасадзіў іх на вярблюдаў і правёз па ўсім горадзе, і выгнаў пасля з горада.
    Ледзь толькі пачуў Абу-ль-Хасан ад маці гэтыя словы, як зараз жа ўскочыў, страшна вылупіў на яе вочы і закрычаў:
    — О старая грахаводніца, і ты яшчэ кажаш, што я твой сын Абу-ль-Хасан?! Калі на самой справе я ўладар прававерных, і гэта я аддаў валі такі загад! Цяпер я канчаткова перакананы, што я не твой сын. Я ўладар прававерных! Я рады быў, што пакараў гэтых старых нягоднікаў і што валі выканаў мой загад. He кажы мне больш, што я сплю ці бачу сны. He, не! Я ўладар прававерных, упаўнаважаны прарока — няхай благаславіць яго Алах і прывітае! Але хто прынёс мяне сюды я не ведаю. Хвала Алаху, высокаму, вялікаму!
    Ад гэтых слоў маці Абу-ль-Хасана зусім разгубілася і не магла зразумець, што з ім робіцца. Яна вырашыла, што яе сына пакінуў розум.
    — 0 дзіця маё, памяні Алаха, літасцівага, міласэрнага! — працягвала яна ўпрошваць сына. — Прасі Алаха, каб ён дараваў табе твой грэх, які наклікаў на цябе такое няшчасце. Уладар твой уседаруючы і літасцівы! Прашу яго, няхай верне табе розум і выведзе цябе на праўдзівую дарогу, о дзіця маё. Ты гаворыш, як звар’яцелы, а ў сцен жа ёсць вушы. Апамятайся, о сын мой!
    Але Абу-ль-Хасан не супакойваўся і не хацеў выкінуць усё гэта з галавы. Ён стаў праганяць маці, брыдка лаяцца на яе і пагражаць. I тады маці Абу-ль-Хасана ўбачыла, што
    ён усё больш і болып распаляецца, і пачала плакаць. Яна галасіла і біла сябе па твары, і крычала:
    — Ратуй цябе Алах ад гэтага чорта! Зберажы цябе, Алах! Ты ж разумны! Што з табой сталася, што ты страціў розум! Гора мне, гора!
    Але Абу-ль-Хасан замест таго, каб пашкадаваць маці, яшчэ больш упаў у гнеў, схапіў палку і пачаў біць яе, прыгаворваючы:
    — А ну кажы, праклятая старая, хто я такі? Дык што, я Абу-ль-Хасан, твой сынок? Няхай знішчыць цябе Алах разам з тваім сынам!
    — 0 дзіця маё, не можа маці забыцца сына, якога нарадзіла! Ты мой сын, дзіця маё, ты — Абу-ль-Хасан! I як жа ты можаш гаварыць, што ты ўладар прававерных і намеснік Бога на зямлі, калі гэта званне Харуна ар-Рашыда, пятага з нашчадкаў аль-Абаса! Учора ён прыслаў мне кашалёк з пяццю сотнямі дынараў, няхай зберажэ яго нам Алах навекі!
    Пачуўшы гэтыя словы маці, Абу-ль-Хасан наогул ашалеў.
    — 0 праклятая, — крычаў ён, — і ты япгчэ гаворыш, што я твой сын! Ты ўсё яшчэ сцвярджаеш, што я маню, a хто ж табе паслаў кашалёк? Як жа я не ўладар прававерных, калі я паслаў яго табе з маім візірам Джафарам?
    — О дзіця маё, памяні Алаха! — адказвала яму маці.
    I Абу-ль-Хасан у моцным гневе стаў асыпаць яе градам удараў, прыгаворваючы:
    — Як мяне клічуць? Гавары, а не то злупцую цябе да смерці. Як маё імя? Уладар прававерных? Глядзі, не называй мяне больш сынам Абу-ль-Хасанам! Я ж табе сказаў, распраклятая, што я ўладар прававерных Харун арРашыд!
    I тады маці Абу-ль-Хасана ўбачыла, што ён не адступаецца ад сваіх слоў, і пераканалася, што яе сын згубіў розум і ім завалодаў чорт. А сын яшчэ мацней біў яе і крычаў:
    — Скажы, што я ўладар прававерных, і болып нічога!
    Ад болю і пабояў Ум Хасан пачала крычаць і клікаць людзей на дапамогу. Суседзі прыйшлі на яе крык, вызвалілі з рук сына і сказалі:
    — Што гэта такое, Абу-ль-Хасан? Ты страціў розум, і пазбыўся страху Божага, і згубіў сваю душу. Які чалавек падымае руку на сваю маці? Ты сын паважаных людзей, як жа ты можаш крыўдзіць сваю маці, калі яна цябе так моцна любіць, што і апісаць нельга?
    Але Абу-ль-Хасан павярнуўся да людзей і сказаў:
    — Хто вы такія і хто Абу-ль-Хасан? 3 кім вы зараз размаўляеце? Забі вас Алах разам з вашым Абу-ль-Хасанам! Скажыце мне, хто такі Абу-ль-Хасан?
    — Божа магутны! Абу-ль-Хасан, ты не пазнаеш сваіх суседзяў і сяброў, з якімі рос, і гэту жанчыну — тваю маці! Што з табой сёння робіцца? — гаварылі суседзі.
    А Абу-ль-Хасан крычаў ім:
    — Сведчу, што няма Бога, акрамя Алаха! Няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха, высокага, вялікагаі 0 сляпцы, о каровы! Так значыць, маё імя Абу-ль-Хасан? Я — уладар прававерных, халіф Харун ар-Рашыд! I калі вы гэтага не ведаеце, то я вам такое пакажу, што вы хутка паразумнееце і пераканаецеся, што я ўладар прававерных!
    I калі суседзі ўбачылі, у якім стане Абу-ль-Хасан, яны вырашылі, што ён звар’яцеў. Яго схапілі, скруцілі яму рукі, каб ён болып не біў маці, і паведамілі начальніку бальніцы, у якой сядзяць душэўнахворыя. Той зараз жа з’явіўся са сваімі людзьмі. Абу-ль-Хасан адразу іх пазнаў і закрычаў:
    — Хіба дазваляе вам Алах ператвараць вашага халіфа, уладара прававерных, у вар’ята? Над уладаром прававерных вы ўчыняеце такое!
    — Мы нічога не робім з уладаром прававерных, а толькі са звар’яцелым Абу-ль-Хасанам. Няхай ён адмовіцца ад сваіх глупстваў. А з халіфам мы нічога не робім, — сказалі тыя.
    I Абу-ль-Хасан закрычаў:
    — Няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха, высокага, вялікага! Гора вам, клянуся Алахам вялікім, я ўладар прававерных, я халіф! Бог з вамі, о людзі, ці вы аслеплі? О людзі, я ўладар прававерных!
    I калі начальнік і людзі з бальніцы пачулі словы Абуль-Хасана, яны пераканаліся ў яго вар’яцтве. Яму наклалі на ногі і на рукі жалезныя ланцугі і забралі ў бальніцу. A калі прывялі туды, начальнік загадаў яго біць. I яго білі
    валовымі жыламі, пакуль не выступіў крывавы пот, а ён крычаў:
    — 0 людзі, апамятайцеся! Вы б’еце вашага халіфа! Я ўладар прававерных!
    Потым Абу-ль-Хасана пасадзілі ў нейкі пакой на ланцуг і пакінулі там, і штодня ён атрымліваў па пяцьдзесят бізуноў раніцай і ўвечары, так што на яго плячах і баках месца жывога не засталося. Ад ран і пабояў ён не мог легчы ні на бок, ні на спіну. I кожны дзень у яго пыталіся:
    — Ты хто?
    А ён адказваў:
    — О людзі, я зусім не вар’ят і не здурнеў! Mae словы нязменныя: я — намеснік Алаха, ул.адар прававерных.
    I яго сталі катаваць яшчэ болып люта, а маці прыходзіла да яго штодня і ўпрошвала, угаворвала прыйсці да розуму і адмовіцца ад сваіх слоў.
    I вось аднойчы яна прыйшла і ўбачыла, што ён у жудасным стане: усё яго цела скрываўлена, а ад страшных катаванняў ён учарнеў. Яна заплакала над ім, і слёзы ліліся па яе шчоках, як вада ў ручаях. А потым яна вырашыла паглядзець, адумаўся ён ці не, і мовіла:
    — 0 дзіця маё, Абу-ль-Хасан, як ты пачуваеш сябе?
    I яе сын, пачуўшы, што яна называе яго Абу-льХасанам, ледзь не лопнуў ад злосці і моцнага гневу і сказаў:
    — Ідзі прэч, о тройчы праклятая, з маіх вачэй, пракляні Алах цябе і твайго сына. Я ўладар прававерных!