Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
еўнухі яшчэ не клаліся спаць, і халіф загадаў ім пераапрануць соннага Абу-ль-Хасана ў плацце, якое халіф апранае нанач. Абу-ль-Хасана зараз жа пераапранулі ў начное адзенне халіфа і паклалі ў яго ложак. А потым халіф склікаў усіх сваіх нявольніц, наложніц, еўнухаў і ўсіх тых, хто звычайна пры халіфу нясе службу, і сказаў ім:
— Заўтра ўявіце, што гэты чалавек — я, халіф, і служыце яму з такой жа пашанай і павагай, якую выказваеце мне. Усё, што вы робіце для мяне, калі я падымаюся з пасцелі, рабіце і для яго таксама. Усе прыслужвайце яму, нібыта ён і ёсць халіф. I сцеражыцеся, бойцеся мяне аслухацца.
Потым халіф паслаў па Джафара, свайго візіра, і расказаў яму гісторыю Абу-ль-Хасана і ўсё тое, што адбылося між імі. I затым мовіў:
— Заўтра з раніцы прыходзь, як звычайна, у дыван з эмірамі і вяльможамі царства. Абу-ль-Хасан выйдзе да вас у дыван, быццам ён халіф, а вы аказвайце яму належную пашану, як аказваеце мне. Паведамі аб гэтым астатнім эмірам і візірам, і няхай кожны з вас робіць выгляд, што Абу-ль-Хасан — гэта я, уласнай персонай. Бойцеся яго не паслухацца ў тым, што ён загадае. I наадварот, рабіце ўсё, што ён скажа, нават калі ён растраціць багацці ўсёй дзяржавы і спустошыць казну. Выконвайце яго загады і асцерагайцеся аслухацца. Вось чаго я хачу ад вас.
I візір пакланіўся халіфу і сказаў:
— Слухаю і падпарадкоўваюся ўладару прававерных! — потым выйшаў ад яго, а халіф накіраваўся ў свае пакоі, каб легчы спаць. Ён паклікаў старшага еўнуха і таксама наказаў яму выявіць да Абу-ль-Хасана поўную павагу, як быццам гэта сам халіф. I дадаў:
— Перш чым разбудзіць яго ад сну, як гэта вы робіце са мною, разбудзіце мяне. Я ўвайду, дзе-небудзь схаваюся і пагляджу, што ён будзе рабіць.
I халіф праспаў гэту ноч, а пад раніцу галоўны еўнух падняў яго. I халіф прачнуўся, вымыў твар, памаліўся, a потым накіраваўся ў той пакой, дзе спаў Абу-ль-Хасан, і схаваўся.
I вось настала раніца, і прыйшлі ўсе нявольнікі і рабыні і акружылі Абу-ль-Хасана. Наложніцы селі ў яго галавах,
а еўнухі стаялі, склаўшы рукі на грудзях. Яны далі Абу-льХасану кубак з напоем супраць банджу, і Абу-ль-Хасан узняў галаву, але яна была такая цяжкая, што ён не адразу змог расплюшчыць вочы. Ён паціху адкрываў іх і бачыў: ён ляжыць на шаўковай пярыне, набітай страусіным пер’ем, і коўдра суцэльна затканая і расшытая золатам, а пакой, дзе ён ляжыць, падобны да райскага кутка. I Абу-ль-Хасан пачаў праціраць вочы, каб яны не зліпаліся, і потым канчаткова расплюшчыў іх і ўбачыў, што вакол яго стаяць наложніцы і нявольніцы, кожная з іх магла б сказаць месяцу: “Схавайся, я займу тваё месца!” I ў руках яны трымалі музычныя інструменты, а іншыя нявольніцы — чорныя, і еўнухі стаяць, скрыжаваўшы рукі.
I Абу-ль-Хасан збянтэжыўся і стаў варочацца то направа, то налева. Ён быў у моцным здзіўленні, нічога не мог зразумець і сам сабе гаварыў: “Што за казка! Я, відаць, сплю і бачу сон! Клянуся Алахам вялікім, гэта так і ёсць, a іначай — што ж гэта такое?” Ён пазіраў на нявольніц і казаў: “Божа мой, Божа, што ж гэта такое? Які там сон, калі гэтыя людзі, і адзежа, і чалма*, што на мне, — халіфскія, апасцель — пасцель халіфаў. Ясна, я стаў халіфам! Што ж гэта, Абу-льХасан? Вось заразтвой слугаскажа: “Мойпан звар’яцеў”, — і цябе засадзяць у бальніцу. Вядома ж, я штодня паўтараю: “Хачу стаць халіфам,” — вось я і ўбачыў такі сон. Правільна, так усё і ёсць. Я ўчора гаварыў аб гэтым з масульскім купцом, і гэта мне прыснілася ад балбатні і размоў”.
I ён зажмурыў вочы і хацеў зноў заснуць, але галоўны еўнух наблізіўся да яго і мовіў:
— 0 ўладар прававерных, дзень узышоў! Падымайся, умывайся і памаліся.
I Абу-ль-Хасан, пачуўшы гэта, усклікнуў:
— Што за гісторыя? Я сплю ці не сплю? Спі, хлопец, каб не сказалі, што ты з’ехаў з глузду!
Ён заплюшчыў вочы і прыкінуўся спячым, а галоўны еўнух падышоў і зноў сказаў:
— О ўладар прававерных, не спі! Падымайся, бо сонца зараз узыдзе, а ў тваёй вялікасці няма звычкі прапускаць ранішнюю малітву.
— Божа ж мой, божа, — усклікнуў Абу-ль-Хасан, — што ж гэта такое?! Я ўвесь час сплю, але сонны ніколі ў жыцці не чуе, аднак, я ж чую, як хтосьці мяне кліча.
I ён расплюшчыў вочы і ўбачыў наложніц, нявольніц, слуг і еўнухаў, якія стаялі перад ім у чаканні. Потым ён працёр вочы, агледзеўся і, убачыўшы сябе халіфам, моцна засмяяўся. А халіф крадком назіраў за ім і таксама смяяўся. А нявольніцы, наложніцы і еўнухі наблізіліся да Абу-льХасана, пакланіліся і пажадалі яму славы і вечнага дабрабыту, і пацалавалі перад ім зямлю. Адны пачалі іграць на лютні, другія — на цытры, іншыя — на гітары і на розных астатніх інструментах. Яны ўсе падышлі і пажадалі Абуль-Хасану добрай раніцы і прывіталі яго, як вітаюць халіфаў, а музыка ўсё працягвала іграць.
Абу-ль-Хасан яшчэ мацней разгубіўся, затуліў вочы рукамі і закрычаў:
— Што са мной адбываецца! Божа! Гэта — халіфскі палац, вось нявольніцы і рабыні! Што ж здарылася? Няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха, высокага, вялікага! Я напраўду — сплю!
I ён зноў адкрыў вочы і ўбачыў, што сонца ўжо ззяе, і ўбачыў таксама рабынь, перад прыгажосцю кожнай з якіх ніякавее сонца, і ўсклікнуў:
— Цікава, я звар’яцеў, ці тое, што бачу, — сапраўды на яве!
I калі Абу-ль-Хасан гэтак разважаў і размаўляў сам з сабою, да яго падышоў галоўны еўнух, пакланіўся, пацалаваў перад ім зямлю і сказаў:
— 0 ўладар прававерных, не ў тваіх звычаях так доўга спаць, ты аніразу не прапускаўранішняй малітвы. Відаць, на цябе сёння ноччу напала бяссонніца, або ты занядужаў. Але ж, о ўладар прававерных, зараз час адкрываць дыван*. I візіры, эміры, вяльможы і знатныя людзі царствачакаюць, калі ты выйдзеш да іх у дыван і станеш, як заўсёды, вяршыць суд і расправу.
Ад слоў галоўнага еўнуха Абу-ль-Хасан наогул атарапеў і зусім не мог зразумець, што ж здарылася. Ён пераканаўся, што гэта ўсё не ў сне, а на яве, але дарэшты разгубіўся і не ведаў, што гаварыць і што рабіць. I, панізіўшы голас, ён запытаўся ў галоўнага еўнуха:
— Што гэта азначае? 3 кім ты размаўляеш і да каго звяртаешся “ўладар прававерных”? Я цябе дагэтуль у жыцці ані разу не бачыў.
— О ўладар прававерных, — адказаў галоўны еўнух так, як вучыў яго халіф, — твая вялікасць размаўляе са сваім рабом не так, як звычайна. Ты, відаць, задумаў выпрабаванне мне. Гэта ты — мой уладар, уладар прававерньіх, намеснік Алаха на зямлі яго, Харун ар-Рашыд, пяты правіцель з сыноў аль-Абаса, уладара зямлі з усходу да захаду і пераемнік прарока Алаха, царалюдзейі джынаў, — няхай жа благаславіць яго Алах і прывітае! А я — твой раб і слуга, і як я магу не пазнаць свайго ўладара, калі я вырас пад апекай тваёй вялікасці? Спадзяюся, ты будзеш да мяне добры, о ўладар прававерных! Мусіць, нейкі нягоднік нашаптаў табе на мяне няпраўду, і таму твая вялікасць гаворыць мне такія словы і не хоча мяне ведаць. Бо я ў жыцці не чуў ад цябе падобнага. А, можа, о ўладар прававерных, табе ноччу прысніўся сон, які парушыў твой спакой?
Пачуўшы словы галоўнага еўнуха, Абу-ль-Хасан гучна засмяяўся і так рагатаў, што паваліўся дагары. I халіф таксама ўхапіўся за бакі ад рогату. А насмяяўшыся, Абуль-Хасан задумаўся і потым звярнуўся да маленькага слугі і запытаўся:
— Гэй, хлопчык, хто я такі?
— 0 пане наш, ты ўладар наш, уладар прававерных, намеснік прарока — ды благаславіць яго Алах і прывітае! — і ўладар зямлі на сушы і на моры, — адказаў слуга.
I Абу-ль-Хасан закрычаў:
— Маніш, пракляты! Ты хоць малы, але манюка, і ты — чарней, чым дно кацялка! — Потым ён паклікаў адну з нявольніц, і калі тая падышла, працягнуў ёй палец і загадаў: — Кусай мяне за палец, ды з усяе моцы, каб я зразумеў, трызню я ў сне, або не.
Нявольніца ведала, што ўсё гэта па волі халіфа адбываецца. Яна ўзяла палец Абу-ль-Хасана ў рот і ўкусіла яго з усяе моцы зубамі. Абу-ль-Хасан узвыў ад болю і крыкнуў:
— Ай! Клянуся Алахам, я не сплю, і ўсё гэта на яве! — Потым ён звярнуўся да нявольніцы і з просьбай у голасе сказаў: — Заклінаю цябе Алахам, о царыца, скажы, хто я такі, і не мані мне!
— 0 пане, — адказвала нявольніца, — ты цар наш, уладар прававерных, намеснік пасланца божага, — ды благаславіць яго Алах і прывітае! — уладар усёй зямлі ад усходу да захаду.
— Божа мой, божа, Абу-ль-Хасан, хто б мог падумаць, што ты станеш халіфам! — усклікнуў Абу-ль-Хасан. — Праўдзівы, відаць, той, хто сказаў: “3 вечара да ранку якіх толькі не бывае цудаўТ’ Але глядзі, хлопец, галава ў цябе цяжкая, і, можа стацца, гэтая праклятая маніць табе. — I сказаў нявольніцы: — Каб табе пуста было, праклятая, ты, аказваецца, ілжэш. Я ж то добра ведаю, хто я такі.
Тут падышоў да яго галоўны еўнух і сказаў:
— О ўладар прававерных, дыван даўно сабраўся.
I Абу-ль-Хасан вырашыў падымацца з пасцелі. Еўнух падхапіў яго і звёў з ложка, а ўсе наложніцы, рабыні, слугі і рабы ў адзін голас закрычалі:
— Добрай раніцы, о ўладар прававерных!
I калі Абу-ль-Хасан пачуў усё гэта і ўбачыў сябе ў такой пашане, то ён перастаў сумнявацца, што ён — халіф. Адно мармытаў сабе разгублена: “Алах, Алах! 0 Абу-ль-Хасан, як усё хутка перамянілася! Яшчэ ўчора ты быў Абу-льХасанам, а сёння стаў уладаром прававерных, намеснікам Алаха. Ей-богу, добра! Але з таго, што вырашыў Алах, не даводзіцца здзіўляцца”.
Потым нявольніцы і служанкі апранулі Абу-ль-Хасана ў плацце халіфа і вымылі яму твар, а затым урачыста прывялі яго ў дыван. Яго падвялі да прастола халіфа, паднялі і пасадзілі на прастол. I слугі з нявольнікамі пацалавалі перад ім зямлю, пажадалі велічы і працвітання. Абу-ль-Хасан агледзеўся ў дыване і ўбачыў воінаў, і еўнухаў, і людзей, якія яго ахоўвалі. А халіф яшчэ раней прыйшоў у дыван і сеў у зацішным месцы, каб паназіраць за Абу-ль-Хасанам. I ўбачыў, што той велічна сядзіць на прастоле і ўзнагароджвае тых, хто гэтага варты, нібыта ён сапраўдны халіф.
Затым увайшоў візір Джафар, пакланіўся Абу-льХасану, пацалаваў перад ім зямлю, пажадаў вечнай славы і мовіў:
— О ўладар прававерных, ды пагубіць Алах тваіх ворагаў і пашле табе перамогу над імі!
I тут Абу-ль-Хасан пераканаўся, што напраўду стаў халіфам, і ён сказаў Джафару:
— Гавары, піто ты задумаў, о Джафар.
— 0 ўладар прававерных, візіры, вяльможы царства, эміры і знатныя людзі стаяць каля дзвярэй і чакаюць ад тваёй вялікасці дазволу ўвайсці.