• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    I ўзмацніліся сум і горыч маці Абу-ль-Хасана. Яна плакала, бо бачыла, што сын яе ў такім жа самым стане.
    — О дзіця маё любае, адмоўся ад такіх думак. Можа, ты гэта прысніў, а думаеш, што праўда. Паглядзі на сябе і пашкадуй сябе! Як можа быць, каб халіфа пасадзілі да вар’ятаў і гэтак білі яго і катавалі? На тваім целе месца жывога ад ран няма. Пашкадуй сябе і адумайся, каб не памерці ад катаванняў, — угаворвала і ўпрошвала маці кожны дзень.
    А Абу-ль-Хасан увесь час уяўляў, як ён апранае адзежу халіфа і сядае на халіфскі прастол, і як ён сядзіць у дыване, а візіры, эміры і вяльможы царства стаяць у чаканні яго загадаў. I ўспамінаў ён пакоі, якія бачыў, і рабынь, наложніц, слуг і шматлікія іншыя дзівосныя рэчы.
    Нарэшце ад моцных пабояў і лютых катаванняў ён звярнуўся да розуму, задумаўся і сказаў сабе: “Калі праўда, што я халіф, то я не апынуўся б той ноччу ў сваім доме і не быў бы апрануты ў плацце Абу-ль-Хасана. He, я быў бы апрануты ў плацце халіфа. Няйначай, што гэтая старая, якая штодня прыходзіць да мяне, гаворыць праўду: яна мая маці, а я — Абу-ль-Хасан, яе сын. Аўсё астатняе мне толькі прымроілася ў сне. Будзь яхаліф, то дзеж візірі дзе еўнухі? Як можа так стацца, што я ўладар прававерных Харун ар-Рашыд, а мяне пакінулі тут і жорстка катуюць? Але я яшчэ не ўпэўнены да канца ў гэтым, і высветліць ісціну дапаможа толькі адно — гісторыя з імамам і чатырма старымі квартальнымі вартаўнікамі”.
    Потым Абу-ль-Хасан паклікаў вартавога, каб той запрасіў да яго начальніка. Начальнік прыйшоў і запытаўся:
    — Чаго табе трэба?
    I Абу-ль-Хасан мовіў:
    — Я хачу запытаць у твайго правасхадзіцельства пра адну рэч. I гэта мне патлумачыць, быў я халіфам ці не быў, а ўсё гэта здарылася са мною ў сне. За дзень да таго, як ты прывёў мяне ў гэтае месца, я загадаў майму візіру Джафару даць старой па імені Ум Абу-ль-Хасан кашалёк з пяццю сотнямі дынараў, а таксама загадаў валі, правіцелю горада, усыпаць імаму з нашай мячэці і чатыром старым — квартальным вартаўнікам, па чатырыста бізуноў і потым правезці іх па горадзе і выгнаць.
    I начальнік, пачуўшы ад Абу-ль-Хасана такія словы, асабліва: “Я загадаў майму візіру Джафару”, — убачыў, што Абу-ль-Хасан па-ранейшаму лічыць сябе ўладаром прававерных. Ён у тое ж імгненне загадаў сваім людзям даць яму сто ўдараў валовай жылай. I Абу-ль-Хасана так адлупцавалі, што ён ад пабояў зрабіўся бяспамятным. А праз колькі часу апрытомнеў і стаў плакаць, прыгаворваючы:
    — Што я такое зрабіў людзям, што мяне так катуюць? Чаму мяне зверглі і я больш не халіф? Што адбылося з-за мяне ў горадзе?
    I калі начальнік пачуў гэтыя словы, ён загадаў дабавіць Абу-ль-Хасану яшчэ бізуноў, і яму ўсыпалі другую сотню ўдараў, так што пераламалі косткі. I тады ён падумаў:
    ‘Тлядзі, хлопец, не памры. Няхай ты і праўда быў халіфам, але зараз пакарыся ім і паратуйся ад гэтых пакут. Скажы: “Я ўбачыў сон”, — і вызваліся. Хопіць з цябе гэтых невыносных катаванняў!”
    I калі Абу-ль-Хасан думаў аб гэтым, раптам прыйшла яго праведаць маці. Яна ўбачыла сына ледзь не мёртвага ад пабояў і катаванняў. I яна моцна-моцна заплакала. А потым падышла да сына, прывіталася, і Абу-ль-Хасан нечакана адказаў ёй на прывітанне не так, як раней. I маці яго абрадавалася, запыталася, як ён пачувае сябе, а Абу-льХасан мовіў:
    — 0 матуля, мне вельмі перад табою сорамна, бо я цябе набіў і абразіў. Я прашу цябе дараваць мне, а ты папрасі за мяне прабачэння ў суседзяў, перад якімі я цябе прынізіў. О матуля, я ўбачыў сон, — няхай Алах пракляне такія сны! — і мне выдалася, што ўсё гэта праўда, — ды адгоніць Алах ад нас сатану! Мама, я твой сын, Абу-ль-Хасан, клянуся Алахам, але сненне, якое мне прымроілася... Клянуся жыццём, матуля, я быў упэўнены, што гэта праўда, а не сон. У мяне ўсё пераблыталася ў галаве ад гэтай гісторыі, але што павінна быць, тое будзе непазбежна і абавязкова. Я гавару: “Гэта быў сон, і я ўладар прававерных, а Абу-льХасан, твой сын, заўсёды абавязаны цябе шанаваць, як раней і цяпер”.
    Ад гэтых слоў Абу-ль-Хасана маці ахапіла вялікая радасць, і яна мовіла:
    — О сынок, вялікая радасць у маім сэрцы, бо Алах вялікі дараваў табе здароўе, о дзіця маё, пасля ўсіх пакут і прыніжэнняў, якія ты вынес. Як мне цябё шкада! Але дзякуй Алаху, дзіця маё, за тое, што збавіў цябе ад козняў сатаны, няхай пасароміць яго Алах! Я нагадаю табе, сынок: тое, што адбылося з табою, — справа сатаны. Купецчужаземец, які начаваў у тую ноч у цябе, пайшоў і пакінуў пасля сябе дзверы адчыненымі. Вось сатана, Алахам пасаромлены, і ўвайшоў да цябе, і стаў цябе спакушаць, і ўвёў у бяду— пракляні яго Алах!
    — Матуля, — адказаў Абу-ль-Хасан, — праўда на тваім баку. Так, клянуся Алахам, прычына маёй хваробы і разладу ў розуме — купец, які пакінуў дзверы адчыненымі, хаця я і наказваў яму зачыніць іх, калі будзе выходзіць.
    Гэта ў нас у Багдадзе правераная справа: сатана часцей за ўсё прыходзіць у Багдад з Масула. Толькі ўбачыць, што дзверы адчыненыя, а чалавек спіць — шась і ўвайшоў у гэты дом, і ўвёў яго жыхароў у бяду, як і мяне ўвёў, пракляні яго Алах! Цяпер я пэўна ведаю, што я Абу-ль-Хасан, ты — мая маці, і я твая часцінка і крывінка. Прашу цябе, дзеля вялікага Алаха, оматуля, пашкадуй мянеіпазбаў ад гэтага катавання! Бо калі я застануся ў гэтым месцы да заўтра, то, без сумнення, памру, і ты страціш мяне. Матуля, малю цябе, вызвалі мяне адгэтуль зараз жа.
    I калі маці Абу-ль-Хасана пачула гэтыя словы, ад радасці яна сама ледзь не страціла розум. Зараз жа яна пайшла да начальніка бальніцы і расказала яму, што яе сын — у сваім розуме і пазбавіўся ранейшага вар’яцтва. Начальнік бальніцы сам пайшоў, абследаваў Абу-ль-Хасана і знайшоў, што да таго сапраўды вярнуўся розум. Тады ён выпусціў Абу-ль-Хасана з бальніцы і аддаў яго маці. Абу-ль-Хасан вярнуўся дамоў і нейкі час наогул нікуды не выходзіў: папершае, ад сораму, а па-другое, пакуль да яго не вярнулася здароўе.
    Мінула яшчэ некалькі дзён, і Абу-ль-Хасану зрабілася сумна, яму надакучыла і днём і вечарам сядзець дома аднаму. Ён падумаў, а ці не вярнуцца да ранейшай звычкі і кожны дзень запрашаць у свой дом якога-небудзь чужаземца, каб бавіць з ім час? У першы ж дзень ён усё падрыхтаваў у доме для госця і пайшоў да гарадскіх варотаў. Ён сеў там і чакаў, пакуль пройдзе чужаземец. I на тое была воля Алаха, каб халіф, зноўку пераапрануты, якраз у гэты час уваходзіў у вароты.
    I калі Абу-ль-Хасан убачыў яго, ён сказаў сабе: “Mae прадчуванні справядлівыя — вось ён, той пракляты купец, які зачараваў мяне!” А халіф, заўважыўшы Абу-ль-Хасана, падышоў да яго. Ён чуў, што Абу-ль-Хасан у бальніцы і крануўся розумам, і ведаў аб усім, што і як здарылася: як яго змясцілі разам з вар’ятамі і як яго катавалі. Але халіф Харун ар-Рашыд любіў жарты і дасціпнае шалапуцтва, то, сустрэўшы Абу-ль-Хасана, накіраваўся да яго. Абу-льХасан зараз жа падняўся і хацеў схавацца, але халіф кінуўся за ім услед і ўсклікнуў:
    — Божа мой! Мір вам! Гэта ты, Абу-ль-Хасан, брат мой? Заклінаю цябе вялікім Алахам, пастой крыху — я з табою павітаюся і пацалую цябе. Я ж даўным-даўно цябе не бачыў, мой дарагі, і, клянуся Алахам, моцна па табе засумаваў.
    Абу-ль-Хасан насупіўся і сказаў:
    — Так, Абу-ль-Хасан, але якая мне ў табе патрэба? Ідзі сваёй дарогай! He трэба мне ні ты сам, ні тваё прывітанне.
    — Абу-ль-Хасан, мой любы, — сказаў халіф, — хвала Алаху, ты чалавек прыстойны, а так хутка мяне забыўся! Я той, каго ты прымаў у сябе, і ты аказаў мне столькі ласкі і дабра, што я ўвесь час дзякую табе. Дзе ж наша ранейшае сяброўства? Ці не завёў ты сабе іншага сябра?
    — Праходзь, праходзь — я цябе не ведаю, і ты не павінен мяне ведаць, — прабурчаў Абу-ль-Хасан.
    I халіф ад гэтых слоў не раззлаваўся, тым больш што ведаў: Абу-ль-Хасан даў клятву не частаваць ніколі ў жыцці чужаземца двойчы.
    — Дарагі мой Абу-ль-Хасан, — сказаў яму халіф, — я не думаў, што ты зараз жа мяне забудзеш, хаця мы нядаўна рассталіся. Але з табою, мой сябар і таварыш, пэўна нешта здарылася, калі ты ад мяне хаваешся і адмаўляеш, што мы з табою знаёмыя. Я ж люблю цябе і па-ўсякаму выказваў сваю любоў! Я прапаноўваў: твая міласць, калі маеш жаданне ці справу, ці патрэбу, якіЯ табе не па сіле, дазволь, зрабі мне гонар услужыць. А ты мяне дакараеш і сварышся на мяне.
    — Кінь гэта — “твая міласць”, “мая міласць”! — закрычаў Абу-ль-Хасан. — Я табе кажу: правальвай і ідзі сваёй дарогай! Я цябе не ведаю, і ты мяне не ведаеш! Няма паміж намі ні сяброўства, ні любві, бо на самой справе ты — сын граху. Ты дазволіў людзям забраць мяне ў бальніцу, як вар’ята, і мяне там трымалі пад замком разам са звар’яцелымі. Ідзі лепш сваёй дарогай, дзеля Алаха, высокага, вялікага, і не прымушай мяне згадваць, што са мною адбылося з-за цябе.
    — О брат мой Абу-ль-Хасан, — сказаў халіф, — не думаў я, што ў цябе такое чэрствае сэрца. Я ведаў, што ты добры чалавек, і тваё сяброўства і любоў — вечныя, і душа твая — чыстая. — I халіф спыніўся перад Абу-ль-Хасанам, абняў і пацалаваў яго і ўсклікнуў: — Клянуся Алахам, няма ў мяне
    сапраўднага шчырага сябра, акрамя цябе! Прашу, будзь велікадушным і падары сёння ўвечары асалоду майму сэрцу, каб мы з табою маглі разам выпіць і павесяліцца! Клянуся Алахам, о Абу-ль-Хасан, адзін твой воблік рассейвае мае клопаты, і я вельмі сумаваў па табе, бо даўно не бачыў цябе, душа мая! I калі з ласкі Алаха я сустрэўся з табою, дык будзь жа і ты велікадушным, парадуй маё сэрца сёння. Бо як бы не было, я прыйшоў са свайго горада толькі дзеля таго, каб на цябе паглядзець.
    — Клянуся Алахам, — усклікнуў Абу-ль-Хасан, — мала таго, што са мною здарылася з-за цябе, я павінен яшчэ запрашаць цябе на сённяшнюю ноч! Бі ў свой барабан і дуй у сваю дудку*! — як кажа прыказка. Ідзі прэч ад мяне сваёй дарогай! Я не здурнеў, хопіць з мяне таго, што я зрабіўся з-за цябе вар’ятам адзін раз, другі раз я не з’еду з глузду! Што мне да цябе і табе да мяне? Ідзі сабе!
    Але халіф мовіў:
    — Дарагі мой, сябар мой, брат, любы Абу-ль-Хасан, не чакаў я, што ты мяне прагоніш і не спраўдзіш маёй надзеі. За што ты папракаеш мяне такімі горкімі словамі? He думаў я, клянуся вялікім Алахам, што ты абыдзешся са мной такім чынам... Дзеля Алаха, раскажы, што з табою з-за мяне здарылася?