• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    А халіф слухаў, як Абу-ль-Хасан размаўляў сам з сабою, і рагатаў з яго: менавіта гэтага ён і хацеў. Потым Абу-льХасан пачаў углядацца ў наложніц, рабынь і слуг і пазнаваў іх. Ён пазнаў і тую дзяўчыну, якую пакахаў і пра якую гаварыў халіфу.
    — Няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха, высокага, вялікага! — усклікнуў ён. — Клянуся Алахам, пракляты, я не вылезу з-пад коўдры, пакуль ты не пакінеш мяне, пракляні цябе Алах, сатана! — і ён накрыўся коўдрай з галавою, гаворачы: — Гэты пракляты да мяне вярнуўся, бо
    я цяпер бачу тое самае, што і ў мінулы раз! — і заплюшчыў вочы, сказаўшы: — У Алаха ўлада і дапамога! Прашу ў яго заступніцтва ад гэтай бяды.
    Але нявольніцы не далі яму спаць, і адна з іх па імені Якутат аль-Кальб падышла, села каля яго і сказала, панізіўшы голас:
    — 0 цар наш, уладар прававерных і намеснік Бога Сусвету, не спі больш, бо час позні. Падыміся, умыйся і памаліся па тваім звычаі.
    — Хлусіш, праклятая! — закрычаў Абу-ль-Хасан. — Маё імя не ўладар прававерных, маё імя Абу-ль-Хасан, і я не халіф. Прэч ад мяне! Звяртаюся да Алаха вялікага па дапамогу супраць цябе, сатана! Я цяпер ведаю, што ты хлусіпі. Я Абу-ль-Хасан, о праклятая! Ты хочаш другі раз адправіць мяне ў бальніцу!
    А халіф так рагатаў, што ледзь не страціў прытомнасць.
    Нарэшце Абу-ль-Хасан падняў галаву і ўбачыў нявольніцу Якутат аль-Кальб, якая спявала яму песню ў мінулы раз. Яна паўтарыла яму тыя ж словы і сказала:
    — 0 ўладар прававерных, прымусь сябе падняцца і не засні яшчэ раз, бо ўжо ззяе сонца.
    — Каго ты называеш “уладар прававерных”? — запытаўся ў яе Абу-ль-Хасан.
    I яна адказала:
    — Тваю вялікасць, о ўладар прававерных. А што, хіба ёсць, акрамя цябе, намеснік Бога Сусвету? Я — твая нявольніца Якутат аль-Кальб, і мой абавязак пабудзіць тваю вялікасць ада сну, бо ў цябе няма звычкі затрымлівацца і спаць да гэтага часу.
    — Дзеля Алаха, о царыца прыгажунь, скажы мне, каму ты гаворыш “уладар прававерных”? — спытаў яе Абу-льХасан.
    I яна адказала:
    — Я гавару “ўладар прававерных” тваёй вялікасці, бо ты намеснік пасланца Алаха, — ды благаславіць яго Алах і прывітае! — уладар свету ад усходу да захаду і апякун мусульман. Мы, твае нявольніцы, чакаем, калі твая вялікасць падымецца пасля сну, каб пажадаць табе добрай раніцы.
    — Ты, несумненна, памыляепіся, — сказаў Абу-ль-Хасан.
    — Апамятайся, о ўладар прававерных! — усклікнула нявольніца. — Як гэта я памыляюся? Хто ж, акрамя цябе, халіф?
    — Ратуй нас, божа! Маё імя Абу-ль-Хасан! Я не ўладар прававерных! — закрычаў Абу-ль-Хасан.
    — 0 намеснік Алаха, ты, відаць, трызніш або жартуеш з нас, — сказала нявольніца. — Расплюшчы вочы і паглядзі на тваіх рабоў, нявольніц і наложніц. Усе мы служым табе і гатовыя выконваць твае загады.
    Нарэшце Абу-ль-Хасан расплюшчыў вочы і паглядзеў на рабоў, рабынь і нявольніц і ўсіх іх пазнаў, а Якутат альКальб угаворвала яго абудзіцца ада сну, бо ўжо позна.
    — Ты ашуканка, — закрычаў Абу-ль-Хасан, — іўсё гэта няпраўда! Я ж бачу, я ведаю, што я Абу-ль-Хасан, ізусімне халіф і не ўладар прававерных. Я не магу паверыць у твае словы і не дам больш сябе ашукаць. He пайду я яшчэ раз у бальніцу! Я Абу-ль-Хасан, я Абу-ль-Хасан!
    — Хто Абу-ль-Хасан, уладар прававерных? — сказала нявольніца. — Што гэта за Абу-ль-Хасан, о намеснік Бога Сусвету? Ты трызніш! Ты ўладар прававерных Харун арРашыд, намеснік Алаха. Ты наш уладар і наш халіф. Відаць, ты яшчэ не прачнуўся.
    Абу-ль-Хасан пачаў церці вочы, азіраючыся направа і налева. Ён бачыў пакой, у якім мінулы раз піў і весяліўся разам з нявольніцамі, розум яго быў у разгубленасці, і ён не ведаў, што думаць. Аднак ён усё-такі ўсведамляў, што ўсё гэта няпраўда і насланнё нячысціка.
    — Няйначай, як сатана — пасароміць яго Алах! — увайшоў да мяне праз дзверы і ўхапіў мяне за галаву, як і мінулы раз, — гаварыў ён. — Але я заклікаю Алаха на дапамогу! Алах мацней за яго, і на Алаха мае надзеі, — гаварыў Абу-ль-Хасан.
    А халіф слухаў словы Абу-ль-Хасана і смяяўся. Потым Абу-ль-Хасан заплюшчыў вочы і прыкінуўся, што спіць. I дзяўчына Якутат сказала яму:
    — О ўладар прававерных, так як твая вялікасць не жадае падымацца, то мы выканалі свой абавязак. Але дыван поўны візіраў, эміраў і вяльможаў царства — і ўсе яны чакаюць, пакуль твая вялікасць выйдзе і вынесе рашэнне любой справы, што тычыцца кіраўніцтва дзяржавы! A
    гэтым, як вядома, займаецца толькі твая вялікасць, бо ніхто не можа заняць месца ўладара прававерных.
    Нявольніца не адступалася ад Абу-ль-Хасана, пакуль не падняла яго. Яна ўзяла яго за руку, астатнія наложніцы падпіралі яго з бакоў і такім чынам агульнымі намаганнямі звялі яго з ложа. Абу-ль-Хасана пасадзілі на ўслончык з падушкай са страусінага пер’я і пачалі, як звычайна, спяваць і танцаваць.
    Абу-ль-Хасан быў ужо ў поўнай разгубленасці. У рэшце рэшт ён сказаў сабе: “Думаю, што ўсё так і ёсць і што я халіф, уладар прававерных”. Ён хацеў паразмаўляць з нявольніцамі і распытаць іх, але музыка і спевы былі такія гучныя, што ніхто не чуў ягоных слоў. I тады ён зрабіў знак Хабл аль-Лулу і Наджмат ас-Субх, якія ў гэты момант былі паблізу. Яны перасталі танцаваць і падышлі да яго. I Абуль-Хасан мовіў:
    — Дзеля Алаха, не маніце мне і гаварыце праўду! Скажыце, хто я такі?
    I Наджмат ас-Субх адказала:
    — О ўладар прававерных і намеснік Бога Сусвету, ты смяешся з нас, калі задаеш такое пытанне. Мы ў разгубленасці. Хіба ж твая вялікасць не ведае, што ты цар прававерных, уладар свету на ўсходзе і захадзе? Калі ты ўсур’ёз пытаешся ў нас аб гэтым, то, мусіць, бачыш сон і зараз, бо ты гэтай ноччу спаў больіп звычайнага. He, ты ўсётакі смяешся з нас! Згадай учарашні дзень, калі ты ў дыване загадваў валі пакараць імама і чатырох квартальных старых вартаўнікоў, а таксама загадаў твайму візіру Джафару аднесці кашалёк з пяццю сотнямі дынараў адной старой жанчыне па імені Ум Абу-ль-Хасан, — і Наджмат ас-Субх расказала яму аб усім, што было з ім мінулы раз у палацы. I нарэшце мовіла: — А ты запамятаваў, уладар прававерных, як ты ўчора вечарам сеў за столік і пасадзіў нас каля сябе, піў віно з нашых рук і ўсіх нас паіў? А потым, уладар прававерных, ты заснуў у гэтым пакоі — і ўсё тваё жыцце ты не спаўтак моцна, як гэтай ноччу. Паглядзі, у цябе няма сілы нават расплюшчыць вочы.
    I Хабл аль-Лулу і астатнія наложніцы сталі пацвярджаць тое, што расказала Наджмат ас-Субх. A галоўны еўнух прыйшоў і таксама сказаў:
    — О ўладар прававерных, у тваёй вялікасці не ў звычаі спаць да гэтага часу, і калі намеснік Алаха пажадае, то ўжо час для малітвы.
    А Абу-ль-Хасан толькі ківаў галавою і ўголас разважаў:
    — О так, вы кажаце праўду, я ўладар прававерных. Але не, клянуся Алахам, я не пайду больш у бальніцу! Так, ваша праўда, я ўладар прававерных! Клянуся Алахам, хлусня ўсё гэта! He пераконвайце і не спадзявайцеся, што я вам так і паверу. Я ведаю ўсё-такі, хто я на самой справе, а вы ўсё маніце! Так, я сапраўды заснуў у той дзень і мне ўсё гэта прыснілася, але я быў упэўнены, што гэта праўда. Я пабіў сваю маці, з мяне зрабілі вар’ята і забралі ў бальніцу, там катавалі мяне і раніцай і ўвечары — кожны раз давалі па сто бізуноў з валовага хваста па рэбрах, так што мяне ўсяго пераламалі. I я да гэтага часу не забыўся! А вы хочаце зноў зрабіць мяне вар’ятам, як у той раз! Я ведаю, што ўсё гэта сненні і мроі, а вы хлусы і падманшчыкі. Але мне цяжка за вас — як гэта вы, з такой высакароднай знешнасцю і такой прыгажосцю... Калі б вы толькі чулі, што са мной у той раз здарылася і як мяне абражалі! Мяне пасадзілі да вар’ятаў і кожны дзень білі — па сто бізуноў з валовага хваста!..
    I Наджмат ас-Субх сказала яму:
    — Клянуся Алахам, о ўладар прававерных, ты збянтэжыў нас гэтымі словамі. Ты ж з учарашняга вечара не выходзіў з гэтага памяшкання, але, як ніколі раней, ты спаў такім моцным сном, што ўбачыў падобныя сненні. Ты думаеш, што гэтыя сны — праўда, а на самой справе гэта толькі снілася табе. Мы ўсе клянёмся і запэўніваем тваю вялікасць, што ты з учарашняга вечара не выходзіў са сваіх пакояў.
    I Абу-ль-Хасан, пачуўшы словы Наджмат ас-Субх і клятвы ўсіх нявольніц, што ён не выходзіў з палаца, задумаўся і збянтэжыўся, не ведаючы, чаму больш верыць — ці словам нявольніц, ці слядам на сваіх баках, ці таму, што ён бачыць у гэтае імгненне. I ён пачаў заклікаць на дапамогу прарокаў і праведнікаў і крычаць:
    — О сябры Алаха, ратуйце мяне з гэтай бяды! Калі я Абуль-Хасан, скажыце мне гэта, а калі я халіф — не хавайце гэтага ад мяне. — Потым ён падняўся, агаліў спіну і пабачыў знакі і сляды ад пабояў валовай жылай, якія ён перанёс у бальніцы, і сказаў нявольніцам: — Паглядзіце, о стварэнні
    Алаха! Вы кажаце: “Гэта з табою здарылася ў сне, бо так моцна ты спаў”, — але паглядзіце на маю скуру! Я не ўладар прававерных, я Абу-ль-Хасан! Паглядзіце, вось сляды катаванняў, якія я выцерпеў у бальніцы, і да гэтага часу адчуваю ад іх боль. Пагэтаму не крыўдуйце, людзі, але я абвінавачваю вас у хлусні і падмане! А калі ж гэта здарылася са мною ў сне — дык гэта цуд з цудаў, тым больш што я пэўна ведаю: гэта было са мною наяве, а не ў сне, як вы кажаце.
    У непаразуменні Абу-ль-Хасан глядзеў на сваю скуру і бачыў, што яна ўся ў рубцах ад бізуноў, а потым глядзеў на сябе і бачыў, што ён халіф і яму прыслужваюць рабыні, нявольніцы, рабы і еўнухі.
    Абу-ль-Хасан, дарэшты разгублены, гаварыў сам сабе ўголас:
    — Скажу: “Гэта сон”, — глупства; “He сон”, — я добра бачу ўсё гэта багацце. Скажу: “Знаходжанне ў бальніцы, сварка з суседзямі і пабоі — няпраўда!” — поўнае глупства: вось у мяне на скуры сляды пабояў і катаванняў! — I ён з адчаем у голасе ўсклікнуў: — Няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха, высокага, вялікага! — А потым паклікаў маленькага слугу і папрасіў: — Укусі мяне за вуха, ды мацней, каб я пабачыў — сплю я ці не!
    I хлопчык узяў яго вуха ў зубы і так сціснуў, што Абуль-Хасан ад болю закрычаў на ўвесь голас, і ўсе, хто быў у палацы, пачулі яго крык. Тут нявольніцы ўдарылі па струнах, заспявалі і затанцавалі. А Абу-ль-Хасан зусім ашалеў, адурэў і разгубіўся. Ён скінуў з галавы халіфскі цюрбан, зняў адзежу халіфа і, застаўшыся ў адной сподняй кашулі і падштаніках, пусціўся ў скокі.
    I калі халіф убачыў Абу-ль-Хасана ў такім выглядзе, ён так зарагатаў, што без памяці паваліўся дагары. А потым ён прыўзняў фіранку, каб зноў паглядзець на Абу-льХасана, але пабаяўся, каб з ім чаго дрэннага не адбылося з-за смеху.