Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
I старая служанка паспяшалася, радасная, каб паведаміць аб усім сваёй пані Сіт Зубэйдзе, і думала, што яна раздабыла праўдзівыя звесткі.
— Ну, расказвай, што ты бачыла! Хто з іх памёр? — запыталася Сіт Зубэйда, як толькі служанка ўвайшла.
— Клянуся тваім жыццём, о пані, я бачыла, што Абуль-Хасан мёртвы і ляжыць на зямлі, павернуты тварам да кыблы, турбан апушчаны яму на вочы, а твая служанка Наджмат ас-Субх сядзіць і плача над ім і ў вялікім горы б’е сябе па твары, — адказала старая.
I Сіт Зубэйда крыкнула ёй, засмяяўшыся:
— Гора табе, гавары нам праўду!
— Клянуся жыццём уладара прававерных, — усклікнула старая, — калі я хлушу, няхай ён адрэжа мне галаву.
Сіт Зубэйда павярнулася да Масрура і сказала:
— О пракляты, ты навучыўся маніць, каб дагадзіць свайму гаспадару. Глядзі, ці не сорамна табе зараз?!
Масрур не мог сцярпець такога прыніжэння ад Сіт Зубэйды пасля таго, як ён сваімі вачамі бачыў, што Абу-льХасан здаровы, а Наджмат ас-Субх мёртвая. Пачуўшы, як старая нявольніца паклялася жыццём уладара прававерных, ён не змог авалодаць сабою і закрычаў:
— Старая грэшніца, я сваімі вачамі бачыў, што Абу-льХасан здаровы, і наш уладар, цар прававерных, таксама яго бачыў. Выходзіць, што абодва мы хлусы? Ха-ха, праклятая! — I ён звярнуўся да халіфа: — Клянуся тваім жыццём, о ўладар, гэта праклятая маніць, і яна заслугоўвае таго, каб ёй адрэзалі нос. У яе няма зубоў, каб есці хлеб, як жа ёй разабрацца і адрозніць жывога ад мёртвага?
I халіф засмяяўся ад яго слоў, а старая, пачуўшы абразу адМасрура, немагла яе сцярпець, босамабачыла, што Абуль-Хасан мёртвы, а Наджмат ас-Субх здаровая і аплаквае свайго мужа. I яна закрычала:
— О злашчасны раб, табе заляпілі клеем губы і яны не даюць табе гаварыць праўду!..
А Сіт Зубэйда з халіфам пачалі смяяцца са старой служанкі і раба Масрура. I калі Масрур пачуў, як яго лае старая служанка, ён засмуціўся і заплакаў, і, павярнуўшыся да халіфа, сказаў:
Навошта мне крыўды страшыцца, пакуль над усім твая ўлада, Ты леў, твой слуга не баіцца ні мошак, ні іхніх нападаў.
Слабых тьі бароніш і поіш усіх, каму любая ўлада.
Ты — дождж жыватворны. Ад смагі пакутнай не згіну я, праўда!
I тут халіфа ахапіў гнеў на старую, але з павагі да Сіт Зубэйды і каб дагадзіць ёй, ён стрымаўся і загадаў свайму рабу Масруру змоўкнуць. Ён разгубіўся ад усёй гэтай гісторыі, бо на свае вочы бачыў Абу-ль-Хасана жывым, і той з плачам паведаміў аб смерці Наджмат ас-Субх. А Сіт
Зубэйда са сваімі нявольніцамі бачыла ўсю гэту гісторыю іначай, і да яе прыходзіла Наджмат ас-Субх з горкім плачам і весткай аб смерці Абу-ль-Хасана. Масрур хадзіў і бачыў, што нявольніца Наджмат ас-Субх памерла, а старая служанка хадзіла і бачыла, што памёр Абу-ль-Хасан.
I халіф не разумеў і не ведаў, дзе праўда ў гэтай гісторыі.
I ён звярнуўся да Сіт Зубэйды і мовіў:
— О Сіт Зубэйда, няхай мы ўсе — хлусы. Нам застаецца толькі пайсці ўсім разам і высветліць праўду.
— Вось яно, правільнае рашэнне! — усклікнула Сіт Зубэйда. — Пойдзем і паглядзім!
I яны пайшлі, і Масрур ішоў першым, бо згараў агнём ад нецярплівасці хутчэй адчыніць дзверы і даказаць, што ён гаварыў праўду. Па дарозе з новай сілай разгарэлася перапалка паміж старой служанкай і Масрурам, і яны пабіліся аб заклад, што, калі яе словы акажуцца праўдай, што памёр менавіта Абу-ль-Хасан, Масрур дасць ёй адрэз тканіны, шытай золатам, а калі выйдзе наадварот, то старая дасць яму такі адрэз.
— I няхай мой пан адрэжа табе галаву, пасля таго як я атрымаю з цябе адрэз, нягодная старая, — дадаў Масрур.
А Абу-ль-Хасан усё гэта чуў. I калі яны пабачылі, што ўсе — халіф, Сіт Зубэйда, візір Джафар, еўнух Масрур і старая служанка — ідуць да іх, то Наджмат ас-Субх звярнулася да мужа і мовіла:
— Ты зрабіў нас ашуканцамі перад халіфам, о Абу-льХасан! Алах, барані нас ад гэтай бяды!
— He бойся і будзь спакойная, — сказаў Абу-ль-Хасан. — Хто здолеў падняць асла на мінарэт, той зможа і спусціць яго ўніз*. Ты толькі слухай і рабі ўсё, што я табе скажу.
— Увага і пакора табе, Абу-ль-Хасан, я паслухмяная і пакорлівая табе, толькі выбаві нас з гэтай бяды, — адказвала яму жонка.
I ён сказаў:
— Будзь спакойная. — Хутка, як маланка, ён прытварыўся мёртвым і загадаў Наджмат ас-Субх: — Ты таксама прыкінься мёртвай і ляж са мною побач, павярнуўшыся тварам да кыблы. I як я буду рабіць, так рабі і ты.
Яны прытварыліся мёртвымі. I калі халіф, Сіт Зубэйда ітыя, хто быўзімі, падышлі, Масрур адчыніўдзверыўдом,
і ўсе ўвайшлі, паглядзелі і ўбачылі, што памерлі абое — і Абу-ль-Хасан, і Наджмат ас-Субх, яго жонка. Яны аслупянелі і разгубіліся. I Сіт Зубэйда выйшла наперад і загаласіла па сваёй служанцы, гаворачы:
— Вы ўвесь час прарочылі маёй служанцы благое, пакуль не замарылі яе! Бедная, яна памерла ад вялікага смутку па сваім мужы Абу-ль-Хасану.
— Клянуся вялікім Алахам, о Сіт Зубэйда, гэта няпраўда! — сказаў халіф. — Як ты гаворыш такое? Гэта Абу-льХасан памёр апасля — ад смутку па тваёй служанцы Наджмат ас-Субх! Клянуся Алахам вялікім, я выйграў у цябе твой вялікі палац, згодна з тым, як мы біліся аб заклад.
— Клянуся Алахам, уладар прававерных, — запярэчыла Сіт Зубэйда, — твае словы лжывыя і праўда не на тваім баку, бо Абу-ль-Хасан памёр раней, а мая бедная служанка потым — ад гора і плачу па мужу.
I паміж халіфам і Сіт Зубэйдай усчалася спрэчка, хто памёр раней. Такая ж перапалка ўзгарэлася ў Масрура са старой служанкай, і, калі б не прысутнасць халіфа і Сіт Зубэйды, яны, напэўна, пабіліся б. I ўсе працягвалі спрачацца і пярэчыць адзін аднаму, і кожны сцвярджаў сваё, і яны не маглі дамовіцца. I халіф раззлаваўся, гнеў яго разгарэўся, і ён выгукнуў:
— Клянуся найвялікшым імем Алаха і магілаю альАбаса, калі знойдзецца чалавек, які скажа мне зараз праўду — хто з іх памёр раней, я дам яму ва ўзнагароду дзве тысячы дынараў!
Як толькі Абу-ль-Хасан пачуў словы халіфа, ён адным махам ускочыў на ногі, скінуў з сябе саван і крыкнуў:
— Давай, уладар прававерных, дзве тысячы дынараў! Я памёр першым, клянуся вялікім Алахам! Але давай жа падарунак — дзве тысячы дынараў, бо я табе сказаў, хто з нас памёр раней.
I жонка Абу-ль-Хасана, Наджмат ас-Субх, таксама ўскочыла на ногі, і адразу падбегла да сваёй пані Сіт Зубэйды, і кінулася ёй у абдымкі. I калі Сіт Зубэйда пабачыла, што яе служанка жывая і не памерла, яна моцна абрадавалася і ўсклікнула:
— 0 няшчасная, ты так мяне засмуціла і прымусіла гараваць! Але хвала Алаху, што ты не памерла.
А халіф, калі ўбачыў, што абое падняліся пасля смерці і Абу-ль-Хасан працягвае руку, патрабуючы дзве тысячы дынараў, паваліўся ад смеху на спіну.
— О Абу-ль-Хасан, — сказаўёнпотым, — тыхочаш, каб я ад тваіх выхадак памёр са смеху! Мала з цябе таго, што здарылася са мной ад смеху ў час твайго халіфства, калі я ледзь не памёр, — ты яшчэ ўчыніў са мной гэты жарт!
Сіт Зубэйда таксама рагатала без памяці, калі Абу-льХасан сказаў халіфу: “Я памёр першым”.
А потым Абу-ль-Хасан звярнуўся да халіфа:
— 0 ўладар прававерных, лагоднасць і памяркоўнасць — якасці высакародных. Вось прычына, якая змусіла мяне ўчыніць гэты жарт: ты ведаеш, ува мне пераважае любоў да весялосці, асалоды і забаў, а твая вялікасць аддала мне ў жонкі Наджмат ас-Субх, якая любіць весяліцца і пацяшацца яшчэ больш за мяне. Так мы і жылі, прагульваючы і марнуючы грошы. А калі сёння я засунуў руку ў кішэню — яна выйшла адтуль пустою — я не знайшоў там ніводнага дзірхема. Мая жонка Наджмат ас-Субх патраціла ўсе свае грошы, якія дала ёй яе пані Сіт Зубэйда. У мяне таксама не засталося ані дзірхема з тых грошай, што ты даў мне. Інасахапіўсмутак, мыневедалі, шторабіць. Іясказаў ёй: “Наджмат ас-Субх, можаш ты папрасіць грошай у тваёй пані Сіт Зубэйды?” — I яна адказала: “Мне сорамна, бо яна дала мне многа, і я ўсё прамантачыла, і няма ў мяне смеласці прасіць у яе яшчэ”. — Я таксама падумаў, о ўладар прававерных, што, калі я прыйду і папрашу ў цябе крыху грошай, ты можаш мне сказаць: “Бог з табой, Абу-ль-Хасан, я даў табе на вяселле многа грошай, а ты іх усе спусціў! Ты, відаць, чалавек марнатраўны, і я бачу, што ў цябе ў звычаі прамотваць грошы”. — I я пабаяўся гэтага і рашыў разыграць гэты жарт, бо думаў, па-першае, вас насмяшыць і павесяліць вашы сэрцы і, па-другое, раздабыць крыху грошай, каб не прасіць і не бянтэжыцца.
I калі халіф з Сіт Зубэйдай выслухалі расказ Абу-льХасана, яны смяяліся да бяспамяцтва. А потым халіф сказаў:
— Пойдзем са мной, — і даўАбу-ль-Хасанудзветысячы дынараў, якія пакляўся даць таму, хто скажа праўду аб
раней памерлым. А затым прызначыў яму па тысячы дьінараў на кожны месяц.
I Сіт Зубэйда таксама дала сваёй служанцы Наджмат асСубх тысячу дынараў ва ўзнагароду. I яны жылі самым прыемным і салодкім жыццём, пакуль не прыйшла да іх Разбуральніца асалоды і Разлучніца людзей — смерць.
АПОВЯД ПРА АЛА АД-ДЗІНА I ЧАРАДЗЕЙНУЮ ЛЯМПУ
Расказваюць, о шчаслівы цар, быццам быў у адным з гарадоў Кітая кравец, які жыў у беднасці. I быў у яго сын па імені Ала ад-Дзін — шалапутны і бесталковы з самага маленства. I калі яму споўнілася дзесяць гадоў, бацька захацеў навучыць яго рамяству. Але з-за нястачы ён не мог аддаць сына якому-небудзь майстру-настаўніку, і ён узяў хлопчыка ў сваю лаўку з мэтай навучыць яго кравецкай справе.
Але ж Ала ад-Дзін быў распусным хлопчыкам, ён прывык цэлы дзень бадзяцца з дзецьмі па вуліцы, такімі ж бесталковымі, як і сам, і не мог ні гадзінкі, ні хвілінкі выседзець у лаўцы. Ён толькі і чакаў, калі бацька пойдзе да якога-небудзь заказчыка, і зараз жа пакідаў лаўку і бег гуляць з іншымі свавольнікамі.
Вось якія былі яго звычкі, і нельга было яго прьімусіць слухацца бацькі і сядзець у лаўцы, вучыцца рамяству. Бацька выбіўся з сіл, але не мог ад яго дабіцца толку. I ад вялікага засмучэння і расчаравання ён захварэў цяжкай хваробай і памёр. А Ала ад-Дзін працягваў паводзіць сябе як шалапут. I калі маці Ала ад-Дзіна пабачыла, што яе муж адышоў у лепшы свет, а сын свавольнічае і не ведае ні рамяства, ні якой іншай справы, каб можна было б зарабляць на пражыццё, яна прадала ўсё, што было ў мужа ў лаўцы, і стала прасці бавоўну. Так яна жыла працаю рук сваіх і гадавала свайго сына, бесталковага Ала ад-Дзіна.