• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    I не закончыў ён ячшэ гаварыць, як зямля затрэслася і расступілася, і ён ўбачыў сябе на паверхні зямлі, каля ўваходу ў падзямелле.
    Ён расплюшчыў вочы, але з-за таго, што два дні правёў пад зямлёю, у цемры, ён нібы аслеп ад святла і праменяў сонца. А калі яго вочы крыху прызвычаіліся, ён агледзеўся і не ўбачыў нават следу таго, што зямля тут разыходзілася і сыходзілася. Япічэ раз здзівіўся Ала ад-Дзін чарадзейству магрыбінца і праславіў вялікага Алаха, які пазбавіў яго ад зла. А потым ён пазнаў сады і дарогу, па якой прыйшоў сюды з магрыбінцам. I Ала-ад-Дзін абрадаваўся, што жывы, бо зусім нядаўна яшчэ быў перакананы ў сваёй непазбежнай гібелі, і ён пайшоў па знаёмай ужо дарозе ў горад. I, здавалася, у яго за плячыма выраслі ад радасці крылы.
    Калі ж Ала ад-Дзін увайшоў у свой дом, то ад радасці, што застаўся жывы, а таксама ад моцнага голаду, страху і расчаравання, якія давялося яму перажыць, ён упаў непрытомным. Маці паспяшалася да яго, прынесла ад суседзяў крыху ружавай вады і папырскала яму твар, і давала нюхаць пахучыя рэчывы, пакуль ён не ачнуўся. A яна ўвесь час, як рассталася з сынам, ні на хвіліну не пераставала плакаць па ім.
    — Дай мне, мама, чаго-небудзь паесці, я ўжо два дні без ежы, — сказаў ён.
    I маці падала яму ўсё, іпто ў яе было, і мовіла:
    — Ідзі, сынок, паеш на здароўе, а калі адпачнеш, я хачу, каб ты мне расказаў, дзе ты быў і што з табою здарылася.
    I Ала ад-Дзін, пад’еўшы, сказаў маці:
    — О матуля, на табе вялікі грэх! Ты аддала мяне гэтаму праклятаму, які хацеў забіць мяне і пагубіць! Клянуся Алахам, з-за яго на свае вочы бачыў смерць, а мы ж з табой думалі, што ён сапраўды мой дзядзька! Але дзякуй Алаху, які паратаваў мяне ад яго злаі Ён абяцаў нам столькі дабра, што мы паверылі яму. Ах, мама, калі б ты ведала, які гэта благі, пракляты магрыбінскі вядзьмак! Няхай пашле на яго вечнае пракляцце Алах! Паглядзі, што ён са мною зрабіў!
    I Ала ад-Дзін расказаў маці, што з ім здарылася, а сам плакаў ад вялікай радасці, што паратаваўся ад зла магрыбінца. Ён расказаў аб усім, што адбылося ў яго з магрыбінцам — ад пачатку да канца. I ад моцнага гневу ён праклінаў магрыбінца, пры гэтым гаворачы:
    — Хто ж ён, гэты пракляты, брудны, злосны вядзьмак і ашуканец?
    I калі маці Ала ад-Дзіна даведалася са слоў сына аб усім, што зрабіў з ім магрыбінец, яна сказала:
    — Праўда, сынок, клянуся вялікім Алахам, як толькі я яго пабачыла, маё сэрца прадчувала нядобрае. I я спалохалася за цябе, сынок, бо на яго твары напісана, што ён ашуканец і вядзьмак, які губіць людзей сваім чарадзействам. Але слава Алаху, сыночак, за тое, што ён цябе вызваліў з сетак зла гэтага магрыбінца! Я трапіла ў зман, паверыўшы яму, што ён і праўда твой дзядзька.
    Ала ад-Дзін жа не спаў два дні, і цяпер адчуў сябе сонным і стомленым. Яму хацелася спаць і ён заснуў моцным сном, і прачнуўся толькі назаўтра апоўдні. Ён папрасіў у маці чаго-небудзь паесці, і яна сказала:
    — О сынок, у мяне няма чаго табе даць, усё, што было, ты ўжо з’еў учора. Але пацярпі, у мяне ёсць яшчэ крыху пражы, я пайду на рынак, прадам яе і куплю на гэтыя грошы што-небудзь паесці.
    — Пакінь сваю пражу, матуля, — сказаў Ала ад-Дзін, — падай мне лямпу, якую я прынёс. Я пайду і прадам яе, а на
    гэтыя грошы куплю ежы. Я думаю, што за яе дадуць болып грошай, чым за ніткі.
    I маці Ала ад-Дзіна прынесла лямпу, але ўбачыла, іпто яна брудная, і сказала:
    — О сынок, вось твая лямпа, але хіба ты прадасі яе, такую брудную? Можа, адатру яе і начышчу, і прадасі яе даражэй.
    Яна ўзяла крыху пяску, але не паспела і разок пацерці, як раптам з’явіўся джын вялізнага росту, грозны і страшны, з перавернутым тварам, нібыта адзін з фараонавых веліканаў*, і сказаў:
    — Да тваіх паслуг! Я твой раб! Чаго ад мяне хочаш? Я пакорлівы і паслухмяны таму, у чыіх руках гэта лямпа, і не адзін я, але і ўсе рабы лямпы паслухмяныя і пакорлівыя яму.
    I калі маці Ала ад-Дзіна ўбачыла гэтае страшэннае стварэнне, яе ахапіў страх і аднялася мова. Янапавалілася, непрытомная, на зямлю. А Ала ад-Дзін ужо бачыў джына раней, у падзямеллі, і цяпер ён хуценька падняўся, узяў з рук маці лямпу і сказаў рабу-джыну:
    — Я галодны! Я хачу, каб ты прынёс мне чаго-небудзь паесці, і няхай гэта ежа будзе вышэй усіх маіх жаданняў!
    У імгненне вока джын знік і зараз жа прынёс дарагі, увесь са срэбра, столік, а на століку стаяла дванаццаць блюд з рознымі стравамі, дзве сярэбраныя чашы, дзве флягі са светлым старым віном і хлеб, бялейшы за снег. Джын паставіў усё гэта перад Ала ад-Дзінам і знік. Ала ад-Дзін падняў сваю маці, папырскаў ёй твар ружавай вадой і, калі яна апрытомнела, сказаў ёй:
    — О матуля, паеш гэтай ежы, якую паслаў нам Алах вялікі.
    I маці яго ўбачыла перад сабою столік са срэбра і, моцна здзіўленая, спыталася:
    — Сынок, хто той шчодры, які прыслаў нам гэтыя багатыя дары? Няйначай султану стала вядома аб нашым становішчы і ён прыслаў нам сваю трапезу — гэта ж царская трапеза.
    — Матуля, — адказаў Ала ад-Дзін, — цяпер не час размаўляць і дапытвацца. Ідзі сюды, і давай паядзім, бо мы вельмі галодныя.
    I маці падышла і села за столік, і яны елі, пакуль не насыціліся, і яго маці не пераставала здзіўляцца царскай
    ежы. А ежы было столькі, што яе ім хапіла на вячэру на другі дзень.
    — О сынок, — сказала маці, — калі яны пад’елі і вымылі рукі, — раскажы мне, што было з гэтым рабом-джынам пасля таго, як я ўпала без памяці? Слава Алаху, што мы пад’елі і што зараз не можаш гаварыць: “Я галодны!”
    I Ала ад-Дзін расказаў ёй аб усім, што адбылося ў яго з рабом-джынам. I маці моцна здівілася яго словам і сказала:
    — 0 сынок, значыць, джыны і сапраўды з’яўляюцца да сыноў Адама?! Я іх у жыцці да гэтага часу не бачыла! Я думаю, сынок, гэта той самы джын, які вывеў цябе з-пад зямлі, калі пракляты магрыбінец зачыніў цябе там.
    — He, — адказаў Ала ад-Дзін, — гэта не той джын, які вывеў мяне на свет божы. Гэта джын іншай пароды, бо той звязаны з пярсцёнкам, а гэты — з лямпаю, якая была ў цябе ў руках.
    Iмаці сказала:
    — Значыць, джын, якога бачыла я, — пракляты раб лямпы? Пракляні яго, божа, які ён пачварны! Я так яго спалохалася, што ледзь не памерла! Сынок, заклінаю цябе малаком, якім я цябе паіла, выкінь лямпу і пярсцёнак. Няма ў мяне сілы, сынок, глядзець на джынаў. Ды і прарок — благаславі яго Алах і прывітай! — перасцерагаў нас ад іх.
    — 0 матуля, — адказваў Ала ад-Дзін, — тое, што ты гаворыш, — для мяне загад. Але што тычыцца тваіх слоў “выкінь лямпу і пярсцёнак”, то гэта немагчма, і я іх не прадам і не выкіну. Глядзі, якую добрую справу зрабіў нам раб лямпы: мы паміралі з голаду — і ён прыйшоў і прынёс нам ежу. Ведай, матуля, што, калі пракляты магрыбінец спускаў мяне ў падзямелле, ён не загадваў мне прынесці ні золата, ні срэбра, а загадаў прынесці адну толькі лямпу і анічога больш — бо ён не ведаў, якая вялікая ад яе карысць. Калі б ён ведаў каштоўнасці і вартасці гэтай лямпы, то не стаў бы так мучыцца і намагацца. Ён прыйшоў дзеля лямпы са сваёй краіны і зачыніў нада мною выхад з падзямелля, калі страціў надзею атрымаць яе. Нам трэба, матуля, берагчы лямпу, бо яна — наша багацце. I мы нікому яе не пакажам. А пярсцёнак, матуля, я не магу зняць з пальца — калі б не гэты пярсцёнак, то не ўбачыла б ты мяне жывым,
    бо я загінуў бы ў падзямеллі. Як жа я здыму яго з рукі? Хто ведае, якія яшчэ падзеі мяне чакаюць: беды, нечаканасці, нядобрыя выпадковасці? He, я не магу зняць яго з пальца! А лямпу я схаваю, каб ты яе не бачыла і не баялася.
    Маці выслухала Ала ад-Дзіна і пагадзілася, што яго словы разумныя.
    — Рабі, як хочаш, сынок, — сказала яна, — але я не дакрануся ні да пярсцёнка, ні да лямпы, і я не хачу яшчэ раз пабачыць тое страхоцце, якое бачыла.
    На наступны дзень яны паснедалі тым, што засталося ад прынесенай джынам трапезы. Але ежа заканчвалася, і Ала ад-Дзін узяў адно з сярэбраных блюдаў, якія прынёс джын, і пайшоў на рынак. Яму сустрэўся адзін яўрэй, самы паскудны з усіх жыхароў зямлі. Ала ад-Дзін даў яму гэта блюда, і яўрэй адвёў яго ўбок, каб іх ніхто не бачыў, і ўважліва паглядзеў на блюда. Ён адразу распазнаў, што зроблена яно з чыстага срэбра, але ён не ведаў, ці разбіраецца ў гэтым Ала ад-Дзін.
    — Гэй, хлопчык, колькі ты просіш за гэта блюда? — запытаўся ён.
    I Ала ад-Дзін адказваў:
    — Табе лепш ведаць, колькі яно каштуе.
    I яўрэй разгубіўся і не ведаў, колькі даць, бо хаця Ала ад-Дзін быў мала дасведчаным, але адказ яго быў адказам людзей талковых. Яўрэй спачатку хацеў даць яму зусім мала, але пабаяўся, што Ала ад-Дзін ведае цану і вартасць блюда. А калі дасць многа, то, можа, Ала ад-Дзін чалавек нявопытны і не ведае, колькі каштуе гэта рэч.
    У рэшце рэшт яўрэй дастаў з кішэні дынар і падаў яго Ала ад-Дзіну. I калі Ала ад-Дзін убачыў дынар, ён заціснуў яго ў руцэ і кінуўся бегчы. I тады яўрэй зразумеў, што Ала ад-Дзін неразумны і ён не ведае цаны і вартасці блюда, і пашкадаваў, што даў яму цэлы дынар.
    Ала Ад-Дзін паспяшаўся да хлебніка, размяняў у яго дынар і купіў хлеба, а потым пайшоў да маці, аддаў ёй рэшту з дынара і сказаў:
    — Матуля, купі ўсё, што нам трэба.
    I маці яго пайшла на рынак, купіла неабходнае і вярнулася — яны пад’елі ў смак. I кожнага разу, як
    заканчваліся грошы, Ала ад-Дзін нёс яўрэю наступнае блюда, і яўрэй зноў даваў яму адзін дынар. Хутка ўвесь посуд быў прададзены, у іх застаўся толькі столік, і быў ён вялікі і цяжкі. I калі Ала-ад-Дзін прынёс столік да яўрэя і той убачыў, што гэта за столік і які ён вялікі, ён даў Ала адДзіну за яго дзесяць дынараў.
    Ала ад-Дзін з маці патрацілі праз нейкі час грошы за столік, і вось Ала ад-Дзін сказаў:
    — У нас нічога не засталося, я патру лямпу.
    I яго маці напалохалася, закалацілася і ўцякла, а Ала ад-Дзін узяў лямпу, пацёр яе — і перад ім з’явіўся раб і выгукнуў:
    — Да тваіх паслуг! Я твой раб і раб таго, у каго гэта лямпа! Патрабуй, чаго ты хочаш.
    — Я жадаю, — сказаў Ала ад-Дзін, — каб ты прынёс мне столік з добрай ежай, і няхай ён будзе такі, які ты мне прынёс мінулы раз. Я галодны!
    У імгненне вока раб знік і вярнуўся з такім жа столікам, які прыносіў раней, і на століку стаяла дванаццаць сярэбраных блюдаў, напоўненых смачнай ежай, і бутэлькі са старым, светлым віном, і чысты белы хлеб.