• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    — О дзядзечка, — сказаў Ала ад-Дзін, — гэта пліта цяжкая, і я адзін не змагу яе падняць. Трэба, каб ты падышоў і дапамог мне, бо я яшчэ малы.
    — Дзіця маё, я не магу да яе дакранацца. Але ты пакладзі руку на кальцо — і пліта зараз жа падымецца. Я ж табе гаварыў, што ніхто, акрамя цябе, не можа да яе дакрануцца. А калі будзеш падымаць, назаві сваё імя, імя твайго бацькі і дзеда, а таксама імя тваёй маці і дзеда па маці.
    Ала ад-Дзін зрабіў так, як навучыў яго магрыбінец. Ен пацягнуў пліту — і яна з лёгкасцю паддалася, а калі ён назваў сваё імя і імёны сваіх родных, ён зрушыў пліту з месца і адкінуў яе ўбок. I пад ёй аказалася падзямелле з лесвіцай у дванаццаць прыступак.
    — 0 Ала ад-Дзін, — сказаў магрыбінец, — будзь уважлівым зараз і зрабі ўсё так, як я табе скажу. Асцярожна спусціся ў падзямелле, на яго дне ты ўбачыш памяшканне, раздзеленае на чатыры чвэрці. У кожнай чвэрці ты знойдзеш чатыры збаны з чырвоным золатам, срэбрам, залатымі зліткамі і іншымі каштоўнасцямі. Але асцерагайся, дзіця маё, дакрануцца да якога-небудзь з іх, не набліжайся да іх і не бяры нічога. Ідзі ўперад, пакуль не дойдзеш да чацвёртай, апошняй чвэрці памяшкання. А калі будзеіп праходзіць паўз кожную чвэрць, ты ўбачыш, што ўсе яны падобны да цэлага дома і ў кожнай з іх, як і ў першай, збаны з золатам, срэбрам, залатымі зліткамі і рознымі каштоўнасцямі. Але ідзі міма ўсяго гэтага і памятай, каб тваё адзенне або нават падол не дакрануліся да якога-небудзь збана ці нават сцен — іначай ты загінеш. Сцеражыся і яшчэ раз асцерагайся, дзіця маё, і не давай тваім адзежам хоць да чаго прытуліцца ў гэтым памяшканні. Уваходзь туды хутчэй і не спыняйся, каб паглядзець. Бойся затрымацца хоць на адной прыступцы! Калі ты зробіш не так, як я табе кажу, ты зараз жа будзеш зачараваны і ператворышся ў кавалак чорнага каменю. А калі ты дойдзеш да чацвёртага памяшкання, то пабачыш там дзверы. Дакраніся да іх рукою і назаві тваё імя і імя твайго бацькі — і дзверы ў тое ж імгненне адчыняцца. Праз іх ты патрапіш у сад, упрыгожаны дрэвамі і пладамі. Выйдзі па ім на дарогу, якую ты ўбачыш перад сабою, і прайдзі адлегласць у пяцьдзесят локцяў. Перад табой будзе порцік з лесвіцай — прыступак у трыццаць, і ты ўбачыш, што на ім, угары, вісіць запаленая лямпа. Падыміся па лесвіцы, вазьмі, патушы яе і вылі з яе масла, а потым пакладзі лямпу ў кішэню і не бойся, піто масла запэцкае тваё плацце. А калі будзеш вяртацца, ужо не бойся сарваць з дрэва тое, што табе спадабаецца: усё, што ёсць у садзе і ў падзямеллі, стане тваім, — бо лямпа ў тваіх руках. — Потым вядзьмакмагрыбінец, закончыўшы гаварыць, зняў з пальца пярсцёнак, надзеў яго на палец Ала ад-Дзіну і сказаў: — О дзіця маё, гэты пярсцёнак дапаможа табе ў бядзе, але пры ўмове, калі ты запомніш усё тое, што я табе сказаў. А зараз спускайся ўніз. Набярыся храбрасці і не бойся нічога, будзь чалавекам з моцным, смелым сэрцам — ты ўжо не малое
    дзіця, ты мужчына. I калі ты зробіш усё, што я табе сказаў, то праз кароткі час здабудзеш вялізнае багацце, і не будзе ў свеце нікога, багацейшага за цябе.
    I тады Ала ад-Дзін спусціўся па лесвіцы ў падзямелле і сапраўды ўбачыў памяшканне, раздзеленае на чатыры чвэрці. У кожнай чвэрці стаялі чатыры збаны, напоўненыя золатам, срэбрам і іншымі каштоўнасцямі, як і гаварыў яму магрыбінец. Ала ад-Дзін падабраў падол адзежы і прайшоў гэта памяшканне з усёй асцярожнасцю, каб яго плацце не кранулася сцен ці чаго-небудзь іншага. Так ён прайшоў усё памяшканне і апынуўся пасярод саду, а з саду прайшоў да порціка і ўбачыў падвешаную лямпу. Тады ён падняўся на прыступкі, узяў лямпу і выліў масла, а яе засунуў у кішэню.
    Потым Ала ад-Дзін спусціўся ў сад і пачаў разглядваць у ім дрэвы і птушак, на якіх нават не зірнуў, калі ўваходзіў у сад. Ён хадзіў сярод дрэў, а яны ўсе былі абцяжараныя пладамі з каштоўных камянёў, і на кожным дрэве камяні былі іншага адцення, чымнадрутім. Ібылі яныўсіхколераў белыя, зялёныя, жоўтыя, чырвоныя, ліловыя і ўсякага іншага колеру, і ззянне іх перамагала сонечныя прамені, a па велічыні кожны камень не меў сабе роўных на зямлі. Hi ў аднаго самага вялікага цара ў свеце не знойдзецца каменя, хаця б напалову меншага за гэтыя!
    Ала ад-Дзін стаяў і любаваўся, поўны здзіўлення, бо ён бачыў на дрэвах замест пладоў каштоўныя камяні, з-за якіх людзі часам губляюць розум: жэмчугі, смарагды, дыяменты, яханты, тапазы і іншыя каштоўныя самацветы, якія затуманьваюць розум. Ён стаяў і глядзеў на ўсё гэта, чаго ў жыцці ніколі не бачыў, і не ведаў, што такое каштоўныя камяні, як іх прадаюць і якая ім цана, — бо, па-першае, ён быў яшчэ малым, а, па-другое, ён сын бедных людзей. Ён захацеў нарваць вінаграду, вінных ягад і іншых пладоў, якія прымаў за сапраўдныя: так звычайна думаюць дзеці, калі не ведаюць, што такое каштоўныя камяні і якая ім цана. Але калі Ала ад-Дзін сарваў крыху гэтых пладоў і пабачыў, што яны сухія, цвёрдыя і іх нельга есці, ён вырашыў, што гэта шкельцы. Хлопчык нарваў камянёў рознага гатунку, набіў імі кішэні, потым зняў з сябе пояс, напоўніў яго таксама камянямі і зноў завязаў. Адным словам, набраў ён гэтых пладоў, колькі мог панесці,
    думаючы сабе: “Я ўпрыгожу гэтымі шкельцамі наш дом і буду з дзецьмі гуляць у іх”.
    Потым ён выйшаў з саду і паспяшаўся да свайго дзядзькі-магрыбінца. Ён імкліва мінуў усе чатыры чвэрціадсекі і нават не паглядзеў на збаны з золатам. I вось ён стаў падымацца па лесвіцы наверх, яму засталося толькі ўзысці на апошнюю прыступку, але яна была высокая, вышэй за астатнія, і Ала ад-Дзін з-за цяжару, які нёс, не мог ступіць на яе. I ён сказаў магрыбінцу:
    — О дзядзечка, дай мне руку і дапамажы ўзысці на гэтую прыступку.
    I магрыбінец адказаў:
    — Дай мне спачатку лямпу, сынок, каб табе было лягчэй, можа, яна цябе абцяжарвае.
    — Лямпа мне зусім не цяжкая! — сказаў Ала ад-Дзін. — Падай мне толькі руку, каб я мог падняцца на прыступку, a калі я падымуся, я аддам табе лямпу.
    Але ў магрыбінца была адна мэта і патрэба — лямпа, і ён пачаў настойваць, каб Ала ад-Дзін аддаў яму лямпу раней, чым выйдзе з падзямелля. Але Ала ад-Дзін засунуў яе ў кішэню, а потым набіў усе кішэні камянямі, і не мог зараз дастаць лямпу. Да таго ж уселітасцівы Алах наставіў яго на розум, і хлопец не пагаджаўся аддаць магрыбінцу лямпу і хацеў паглядзець, якія ў таго намеры і чаму ён не дае рукі, пакуль Ала ад-Дзін не аддасць яму лямпу.
    — О дзядзечка, — сказаў ён магрыбінцу, — падай мне руку і выцягні мяне, а потым забірай лямпу.
    I магрыбінец раззлаваўся і неадступна настойваў, каб Ала ад-Дзін перш аддаў яму лямпу. Але тая знаходзілася ў глыбіні кішэні, і Ала ад-Дзін абяцаў яе аддаць, як толькі выйдзе, без якога б то ні было дрэннага намеру, бо сапраўды не мог зараз дастаць лямпу.
    Але калі магрыбінец убачыў, што Ала ад-Дзін адмаўляецца яго слухацца, ён узгарэўся гневам, і розум выляцеў з ягонай галавы. Ён зараз жа пачаў вядзьмарыць і прамаўляць закляцці, а потым зашаптаў нейкія словы і сыпануў парашок у агонь. I тады зямля затрэслася і падзямелле зачынілася. Пліта лягла на ранейшае месца, a Ала ад-Дзін застаўся пад зямлёй і не мог выйсці, бо не было адтуль ходу, каб выбрацца наверх.
    А гэты магрыбінец, вядзьмак, убачыў аднойчы, калі чытаў па зорках, што імем Ала ад-Дзіна зачараваны скарб, і, каб здабыць жаданае, прыкінуўся ягоным дзядзькам. Ён навучаўся навукам у сваёй краіне — Іфрыкіі*, і вось яму стала вядома, што ў горадзе Калкасе* знаходзіцца вялізны скарб, і пры ім — лямпа, і хто здабудзе гэтую лямпу, той стане страшна багатым — багацейшым за ўсіх цароў зямлі. Ён наваражыў на пяску, што толькі праз хлопчыка па імені Ала ад-Дзін, які паходзіць з сям’і бедных людзей, адкрыецца гэты скарб. Тады вядзьмак яшчэ раз рассьшаў пясок, вывеў гараскоп хлопчыка і ўсё вывяраў і ўдакладняў, пакуль не даведаваўся, як выглядае Ала ад-Дзін.
    I тады магрыбінец сабраўся і выправіўся ў кітайскія землі, як мы ўжо расказвалі. Ён хітрасцю сышоўся з Ала ад-Дзінам і спадзяваўся вось-вось атрымаць жаданае. Але калі Ала ад-Дзін адмовіўся аддаць яму лямпу, надзеі яго пайшлі прахам і прапалі ўсе яго намаганні. I ён захацеў забіць Ала ад-Дзіна і закрыў па-над ім зямлю — каб ні ён, ні лямпа не маглі выйсці на свет божы. А сам, засмучаны, пайшоў у сваю краіну. Вось што было з магрыбінцам.
    А што да Ала ад-Дзіна, то ён, пабачыўшы, што падзямелле над ім зачынілася, стаў крычаць:
    — Дзядзечка, дзядзечка!
    Але ніхто яму не адказваў , і ён зразумеў, якое вераломства ўчыніў магрыбінец. Ён здагадаўся, што гэта зусім ніякі яго не дзядзька. Ала ад-Дзін страціў надзею жыць і пераканаўся, што няма яму выхаду з-пад зямлі.
    Наплакаўшыся, ён падняўся, каб усё-такі паглядзець, ці не знойдзецца якога ходу з падзямелля. Ён павярнуўся направа і налева, але нічога не ўбачыў, акрамя глыбокай цемры і чатырох сцен, бо магрыбінец сваім вядзьмарствам замкнуў усе дзверы ў падзямеллі, нават дзверы ў сад, каб Ала ад-Дзін хутчэй памёр. I калі хлопец убачыў усё гэта, ад вялікага гора ён ледзь не крануўся розумам. Ён сядзеў і плакаў, але вялікі Алах, — ды ўзвысіцца веліч яго! — калі чаго-небудзь захоча, скажа: “Будзь!” — і гэта бывае, і па сваёй дабрыні дараваў ён Ала ад-Дзіну ратаванне.
    Ала ад-Дзін сядзеў на лесвіцы, плакаў, біў сябе па шчоках і ў вялікім горы і смутку прасіў у Алаха літасці і паратунку. А на пальцы Ала ад-Дзіна быў пярсцёнак, які
    даў яму магрыбінец, калі хлопец спускаўся ў падзямелле. I вось Ала ад-Дзін біў сябе па шчоках і неяк пацёр гэты пярсцёнак. У тое ж імгненне перад ім вырас марыд, адзін з рабоў пана нашага Сулеймана, — няхай вечныя будуць па-над ім благаслаўленні Алаха!
    — Да тваіх паслуг, да тваіх паслуг! — ускрыкнуў марыд. — Твой раб перад табою! Патрабуй ад мяне чаго-небудзь, бо я пакорлівы раб таго, у чыіх руках знаходзіцца гэты пярсцёнак.
    Тут Ала ад-Дзін задрыжаў і напалохаўся выгляду гэтага марыда. Але, калі пабачыў, што марыд да яго дружалюбны і гатовы выканаць любое жаданне, ён супакоіўся і прыгадаў словы магрыбінца: “Гэты пярсцёнак паратуе цябе з усякае бяды, у якую патрапіш”.
    I Ала ад-Дзін моцна абрадаваўся, сабраўся з духам і сказаў марыду:
    — О раб уладара пярсцёнка, я хачу ад цябе, каб ты вывеў мяне на свет божы.