Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
А маці Ала ад-Дзіна, калі ўбачыла, што Ала ад-Дзін хоча пацерці лямпу, выйшла, каб не бачыць яшчэ раз джына. A вярнуўшыся, яна ўбачыла столік, поўны ежы і прысмакаў, і смачныя пахі ежы напаўнялі дом. Яна абрадавалася і здзівілася, і Ала ад-Дзін сказаў:
— Бачыш, матуля, якая карысная гэтая лямпа! А ты яшчэ казала: “Выкінь яе!”
— Няхай памножыць Алах дабро гэтага раба, але ўсётакі я не хачу яго бачыць, — адказала маці Ала ад-Дзіна. A потым яны селі за столік, елі і пілі, пакуль не наталілі голад, а тое, што засталося, прыбралі да наступнага дня.
Калі ж ежа ў іх закончылася, Ала ад-Дзін схаваў пад крысо плацця адно з блюд і пайшоў шукаць таго праклятага яўрэя, каб прадаць яму блюда. I лёс прывёў яго да лаўкі аднаго ювеліра мусульманіна, састарэлага чалавека, богабаязнага. Гэты чалавек запытаўся ў Ала ад-Дзіна:
— Што табе трэба, сынок? Я шмат разоў бачыў, як ты праходзіў каля маёй лаўкі і меў справу з адным яўрэем. Я заўважыў, што ты даваў яму нейкія рэчы, і думаю, што і
цяпер у цябе ёсць гэта рэч, і таму ты шукаеш таго яўрэя, каб прадаць яму яе. Але хіба ты не ведаеш, сынок, што гэтыя праклятыя яўрэі лічаць дазволеным прысвойваць грошы мусульман і не могуць не падманваць народ Мухамеда, — няхай благаславіць яго Алах і прывітае! Асабліва той пракляты яўрэй Мардухай, з якім ты меў справу. О сынок, калі ў цябе ёсць гэта рэч на продаж, пакажы яе мне і нічога не бойся — я заплачу табе яе кошт па законе вялікага Алаха.
Пачуўшы гэтыя словы, Ала ад-Дзін выняў сярэбранае блюда і падаў яго старому. Той узяў блюда, узважыў яго і запытаўся:
— Колькі даваў табе яўрэй, і ці такое самае гэта блюда, як тыя, якія ты яму прадаваў?
— Так, — адказаў Ала ад-Дзін, — гэта такое ж самае блюда, і за кожнае блюда ён даваў мне дынар.
Стары ад пачутага выйшаў з сябе і ўскрыкнуў:
— Бачыш, сынок, мае словы апраўдалісяі Якіразбойнік гэты пракляты яўрэй! Ён цябе ашукаў і пасмяяўся з цябе, бо тваё блюда зроблена з чыстага срэбра і важыць яно столькі, а цана яму семдзесят дынараў. Калі хочаш, я дам табе яго кошт.
Ала ад-Дзін узяў семдзесят дынараў і падзякаваў старому за ласку і навуку. I ўсякі раз, калі заканчваліся грошы, Ала ад-Дзін прыносіў старому чарговае блюда, і сталі Ала ад-Дзін і маці багатымі, але яны жылі звыклым, ранейшым жыццём, без вялікіх расходаў. Ала ад-Дзін перамяніў свой характар і перастаў сябраваць з бесталковымі дзецьмі. Кожны дзень ён хадзіў на рынак купцоў, каб пазнаёміцца з імі і пасябраваць, распытваў аб розных рэчах, таварах, гандлі і іншым. Хадзіў ён таксама на базар ювеліраў і гандляроў каштоўнасцямі і назіраў там, як прадаюць і купляюць камяні. I калі ён стаў добра дасведчаным у гэтым, то даведаўся, што прынесеныя ім з падзямелля плады — гэта не шкельцы і не крышталь, як ён думаў, а каштоўныя камяні вялікай вартасці. I зразумеў ён тады, што здабыў вялікае багацце, якога не мае ніхто з цароў. I не бачыў ён на рынку каштоўнасцей ні аднаго самага вялікага каменя, які быў бы падобны да самага дробнага з яго каменьчыкаў.
Аднаго разу ён, паснедаўшы, выйшаў з дома і, як звычайна, накіраваўся на рынак. Праходзячы па ім, ён пачуў, што вяшчальнік крычыць:
— Згодна з загадам цара часу і ўладара вякоў і стагоддзяў, няхай усе людзі зачыняць свае лаўкі і склады, бо царэўна Бадр аль-Будур, дачка султана, накіроўваевда ў лазню. I няхай ніхто не выходзіць са свайго дома, не адчыняе лаўку і не глядзіць з акна! Бойцеся аслухацца загаду султана.
Пачуўшы гэту абвестку, Ала ад-Дзін стаў думаць, як бы яму ўхітрыцца і паглядзець на дачку султана, сказаўшы сабе: “Усе людзі гавораць аб яе прыгажосці, і верх маіх жаданняў — паглядзець на яе”. У яго з’явілася думкапайсці і схавацца за дзвярамі лазні, каб пабачыць царэўну, калі тая будзе ўваходзіць. I ён пайшоў і стаў за дзвярамі лазні, у такім месцы, дзе яго не мог убачыць ніхто. А тым часам дачка султана праехала па рынках і плошчах горада і наблізілася да лазні. I калі царэўна ўваходзіла ў лазню, яна ўзняла покрыва з твару — і твар засвяціўся і заззяў ярчэй за сонца. I была царская дачка такая, як сказаў адзін з паэтаў пра яе:
Што за вочы! Іх чыё чарадзейства сурміла?
Ружы шчокаў! — рука чыя іх узрасціла?
Гэтых кучараў цемра чарней за чарніла, Дзе чало гэта свеціць, там ноч адступіла.
I калі Ала ад-Дзін убачыў яе высакародны воблік, ён сказаў сабе: “Сапраўды, гэта стварэнне ўселітасцівага! Слава таму, хто яе стварыў, і ўпрыгожыў такой прыгажосцю, і надзяліў такім хараством!”
Яго розум быў палонены гэтай дзяўчынай, і каханне да яе ашаламіла яго, а страсць захапіла сэрца. I ён вярнуўся дамоў без памяці і без розуму. Маці загаварыла з ім, але ён сядзеў, як статуй, і не адказваў ёй. Маці паставіла абед перад ім, але ён не выходзіў з ранейшага стану, і тады яна спытала ў яго:
— О сынок, што з табою здарылася? Баліць у цябе штонебудзь? Што з табою робіцца, раскажы мне? Я ж бачу, што ты сёння не такі, як заўсёды: я з табою размаўляю, а ты мне не адказваеш.
А Ала ад-Дзін думаў, што ўсе жанчыны такія, як яго маці, — састарэлыя. Праўда, ён чуў, як людзі гаварылі аб прыгажосці і харастве дачкі султана, але не ведаў, што гэта такое — прыгажосць і хараство.
Маці ўгаварыла яго з’есці хаця б кавалачак, і ён паеў крыху, а потым лёг спаць. Але ўсю ноч ён праварочаўся з боку на бок, паўтараючы: “0 жывы, вечнаісны!” Ад кахання да дачкі султана ён не звёў вачэй. А раніцай ад закаханасці і страсці яго стан стаў яшчэ горшым. Маці разгубілася і не магла зразумець, што ж з ім здарылася. Яна падумала, што Ала ад-Дзін хворы, і сказала:
— О дзіця маё, калі табе нездаровіцца, я прывяду лекара — няхай ён цябе агледзіць. У нашым горадзе жыве лекар, чужаземец, якога запрасіў сюды султан. I ходзяць чуткі, што ён вельмі добры лекар.
Але Ала ад-Дзін, пачуўшы, што маці хоча прывесці да яго лекара, сказаў:
— О матуля, я не хворы, але я думаў, што ўсе жанчыны такія, як ты. Аўчораяўбачыўдачкусултана, каліянаішла ў лазню. I, ах, матуля, я адчуў такое каханне і страсць да гэтай дзяўчыны, што не магу табе перадаць. Маё каханне стала яшчэ большым, і я ўсю мінулую ноч не звёў вачэй. Каханне да яе запоўніла да дна маё сэрца, і мне не жыць без яе. I я вырашыў папрасіць яе ў жонкі ў бацькі яе, султана, і пасватацца да яе.
Ад гэтых слоў сына маці Ала ад-Дзіна палічыла, што ён крануўся розумам, і сказала:
— Імя Алаха над табой, дзіця маё! Сын мой, Ала ад-Дзін, ты звар’яцеў! Ты пасватаешся да дачкі султана?
— 0 матуля, — адказаў Ала ад-Дзін, — я не крануўся розумам і не звар’яцеў. He думай, што гэтыя твае словы зменяць мой намер. Што б ні было, я атрымаю ў жонкі Бадр аль-Будур, кроў майго сэрца, і я збіраюся паслаць сватоў да султана, яе бацькі, і пасватацца да яе.
— Заклінаю цябе жыццём, сын мой, — усклікнула маці Ала ад-Дзіна, — не гавары такіх слоў, каб хто-небудзь цябе не пачуў і не сказаў, што ты звар’яцеў! Пакінь такія думкі, сынок! Хто можа рашыцца на гэтую справу і папрасіць у султана яго дачку? Ты не вяльможа і не эмір, і хто пойдзе прасіць яе для цябе?
— 0 матуля, — адказаў Ала ад-Дзін, — для такой просьбы падыходзіш толькі ты! Калі ты тут, то хто ж, акрамя цябе, пойдзе прасіць у султана царэўну? Я хачу, матуля, каб ты пайшла сама і звярнулася да султана з такой просьбай.
— Ды адверне мяне ад гэтага Алах! — усклікнула маці Ала ад-Дзіна. — Звар’яцела я ці што, падобна да цябе? Выкінь гэту думку з галавы, дзіця маё, і падумай: хто ты і чый ты сын, каб прасіць за сябе дачку султана? Ты сын краўца, і больш нічога, і дарэчы — нікчэмнага краўца. Твой жа бацька быў самым бедным у горадзе між краўцоў. Ды і я, твая маці, хто я такая? Mae сваякі бядней за ўсіх у горадзе. Дык як жа ты асмелішся прасіць за сябе царскую дачку? Бацька яе пагодзіцца аддаць толькі за сына цара ці султана, ды і тое — толькі за роўнага яму ў сане, высакароднасці і знатнасці.
I Ала ад-Дзін выслухаў сваю маці і, калі тая скончыла гаварыць, адказаў:
— О матуля, я сам думаў аб усім, што ты гаворыш, і я добра ведаю, што я сын бедняка. Але ўсё гэта мяне не спыніць і не зменіць маіх намераў. Спадзяюся, о матуля, што ты зробіш гэта дабро свайму сыну, а іначай я памру і ты страціш мяне. Пазбаў жа мяне ад смерці,— бо, як бы ні было, я твой сын.
Пачуўшы словы Ала ад-Дзіна, яго маці зусім разгубілася і мовіла:
— Так, дзіця маё, я табе маці, а ты мне сын, і ты кроў майго сэрца, і няма ў мяне анікога, апрача цябе. Больш за ўсё я хацела б на цябе парадавацца і жаніць цябе. Але твая нявеста будзе дачкой людзей, роўных нам і падобных нам. Бо калі я стану шукаць яе, то ў мяне таксама спытаюцца, ці ёсць у цябе рамяство, або зямля, або сад; Але як асмелюся я і папрашу табе за жонку дачку султана ў яе бацькі, уладара Кітая, вышэй за якога няма і не будзе? Разваж сам — падумай добра і вярніся да розуму. Ды калі б я, уявім, і пайшла да султана з тваёй просьбай, каб дагадзіць табе, гэта прынесла б нам толькі бяду і няшчасце: бо гэта небяспечная справа, і яна можа наклікаць на нас смерць. Як хопіць у мяне духу адважыцца на такую вялікую дзёрзкасць і папрасіць у султана яго дачку? I якім жа чынам мне гэта зрабіць і як увайсці да яго? А калі нават мне гэта ўдасца і
мяне паставяць перад ім, што я скажу, і калі мяне запытаюць, што я адкажу? Няхай, я набяруся духу і скажу ім пра тваю просьбу — яны ж, напэўна, падумаюць, што я вар’ятка. Уявім, я прыйду да султана — які ж падарунак я вазьму для яго з сабой? Бо гэта, сынок, султан, і да яго не пойдзеш без падарунка. Праўда, султан добры і ласкавы, і ён не прагоніць чалавека, які прыйдзе даяго ў пошуках справядлівасці.1 не прагоніць ён таго, хто ўстане перад ім з просьбаю аб абароне і літасці. Ён даруе ім сваю ласку, бо ён велікадушны і шчодры. I той, каму ён акажа ласку, варты ўзнагароды. Бо ніхто не стане прасіць, калі, папершае, не заслужыў узнагароды і, па-другое, не мае падстаў прасіць літасці і ласкі, такіх, да прыкладу, як заслугі перад султанам альбо перад краінай. А ты — скажы, што ты зрабіў для султана і для краіны, каб заслужыць ад яго ласку, ды яшчэ такую ласку, якой ты ад яго жадаеш? He па плячы табе такая ласка, і не ўзнагароджвае султан нікога такімі ўзнагародамі! Апрача таго, сынок, я табе ўжо гаварыла, што ніхто не пойдзе да султана з просьбай без каштоўнага падарунка, адпаведнага яго сану. Як жа мне рашыцца на такі небяспечны крок, о дзіця маё, і патрабаваць у султана яго дачку?