Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
I калі ўладар прававерных пачуў словы Сіт Зубэйды, ён хаця і быў засмучаны, так засмяяўся, што ўпаў на спіну.
— О ўладар прававерных, — сказала Сіт Зубэйда, — ты прыйшоў, каб з мяне пасмяяцца? Клянуся Алахам вялікім, на самой жа справе памёр Абу-ль-Хасан.
— Праўду кажа прыказка, што розум у жанчыны невялікі! — усклікнуў халіф. — Што ты скажаш, о Джафар? Хіба ты не бачыў на свае вочы, што Абу-ль-Хасан прыйшоў да мяне з плачам і голасам і ў вялікім горы? А калі мы ў яго запыталіся аб прычыне, ён сказаў: “Мая жонка Наджмат ас-Субх памерла”.
— Так, — адказаў Джафар.
I халіф працягваў:
— Ты памыляешся, Сіт Зубэйда, гэта твая служанка памерла, а не Абу-ль-Хасан. Ён зараз да мяне прыходзіў, і я даў яму дзве тысячы дынараў і адрэз шоўку, каб загарнуць нябожчыцу. Табе належыць плакаць па сваёй нявольніцы,
яка. ”чмерла. Ты яе моцна любіла, а па-другое, клянуся вялікімл тхам, ты маеш права плакаць па ёй, бо выхоўвала яе, як родную дачку. А што дй Абу-ль-Хасана, то не плач па ім, бо ён жывы і здаровы.
— О ўладар прававерных, — мовіла Сіт Зубэйда, — ты, відаць, працягваеш жартаваць са мною. Ты ведаеш дакладна, што я, клянуся вялікім Алахам, аплакваю Абуль-Хасана. I я таксама добра ведаю, што ты засмучаны і толькі хочаш суцешыць сябе падобнымі размовамі. I мы заслугоўваем суцяшэння, а Абу-ль-Хасан варты таго, каб мы па ім плакалі, бо ён нас радаваў і весяліў нашы сэрцы, a яго прысутнасць была нам прыемнай.
— О Сіт Зубэйда, — сказаў халіф, — клянуся тваім жыццём — а ты ведаеш, як тваё жыццё мне дорага, ■— гэта не Абу-ль-Хасан памёр. Я не жартую і кажу табе праўду: гэта твая нявольніца Наджмат ас-Субх памерла.
I Сіт Зубэйда пакрыўдзілася на халіфа і на яго словы і сказала:
— Клянуся вялікім Алахам, о ўладар прававерных, што памерла не мая нявольніца Наджмат ас-Субх. Калі б ты крыху затрымаўся і не прыйшоў да мяне, то я сама паслала б каго-небудзь да цябе, каб суцешыць цябе ад майго імя з прычыны смерці Абу-ль-Хасана. Я ведаю, што ты яго моцна любіў, і я таксама. Гэта ён памёр, а мая служанка не памерла. Таму пацвярджэнне, што Наджмат ас-Субх, мая нявольніца, зараз была ў мяне. Яна прыйшла засмучаная і самотная, плакала і біла сябе па шчоках, і мы з нявольніцамі таксама заплакалі, пабачыўшы яе гора. I валасы яе былі распушчаныя, падалі на плечы, і апранута яна была ў адзежы жалобы. Я паспачувала ёй і дала кашалёк з тысячай дынараў — каб суцешыць і дапамагчы зладзіць урачьістае пахаванне Абу-ль-Хасана. Вось і ўсе нявольніцы пацвердзяць мае словы, бо яны пры гэтым прысутнічалі. I мой смутак — з-за смерці Абу-ль-Хасана.
I халіф пакрыўдзіўся на словы Сіт Зубэйды і сказаў ёй:
— Сіт Зубэйда, ты ні разу ў жыцці не была са мною такою ўпартай і не абвінавачвала мяне ў падмане, як сёння. На самой справе: я табе кажу, што Абу-ль-Хасан толькі што пайшоў ад мяне, і візір Джафар прысутнічаў пры гэтым. A ты мне гаворыш: “Гэта Абу-ль-Хасан памёр!”
— Няхай не спадзяецца твая вялікасць, што.я паверу з тваіх слоў, нібыта мая служан.;а Наджмат ас-Субг ..і&^а! — ускрыкнула Сіт Зубэйда. — Наадварот, клянуся Алахам, высокім, вялікім, што Абу-ль-Хасан памёр! Зберажы, Алах, маю нявольніцу! Чаму ты хочаш яе гвалтам замарыць?
Ад гэтых слоў гнеў халіфа на Сіт Зубэйду ўзрос, і ён неадкладна паклікаў да сябе еўнуха Масрура і загадаў яму:
— Ідзі хутчэй у палац Абу-ль-Хасана і прынясі звесткі, хто з іх памёр — Абу-ль-Хасан або Наджмат ас-Субх, яго жонка. Праўда, я ведаю пэўна, што памерла нявольніца. Але няхай Сіт Зубэйда паглядзіць і задаволіцца, бо я ў жыцці не бачыў такой упартасці.
— А я пэўна ведаю, што гэта Абу-ль-Хасан памёр, — запярэчыла Сіт Зубэйда.
I халіф закрычаў:
— Калі твае словы акажуцца праўдай, я дам табе ўсё, што ты запатрабуеш, няхай гэта нават будзе паўцарства! Б’юся з табой аб заклад, што Абу-ль-Хасан жывы і здаровы і што памерла твая нявольніца Наджмат ас-Субх.
— I я таксама б’юся аб заклад на ўсё, што маю, што мая служанка Наджмат ас-Субх жывая і здаровая і што гэта Абу-ль-Хасан памёр! — усклікнула Сіт Зубэйда.
I халіф мовіў:
— Давай спрачацца: калі мае словы праўдзівыя і Абуль-Хасан здаровы, а твая нявольніца памерла, то я забяру ў цябе твой вялікі палац, а калі акажацца, што твае словы — праўда, і памёр Абу-ль-Хасан, а нявольніца жывая і здаровая, то я падару табе палац у садзе Бустан аль-Хульд‘!
I халіф з Сіт Зубэйдай заключылі ўмову і пагадзіліся, даўшы клятву стрымаць свае словы. А Абу-ль-Хасан са свайго палаца чуў усё, што паміж імі адбывалася.
Потым халіф паслаў еўнуха Масрура высветліць і, калі Абу-ль-Хасан убачыў яго, ён у тое ж імгненне палажыў нявольніцу пасярод пакоя, загарнуў яе ў коўдру, павярнуў тварам да кыблы і пачаў плакаць над ёй і біць сябе па шчоках. Тут увайшоў Масрур і ўбачыў, што той плача і галосіць па сваёй жонцы, б’е сябе па шчоках і знаходзіцца ў непамерным горы. I еўнух таксама засмуціўся з-за яго і з-за смерці Наджмат ас-Субх і пачаў плакаць заадно з ім, a потым сказаў:
— Сапраўды, няма нічога горшага, чым козні жанчын і іх упартасць!
— О Масрур, чаму ты гаворыш такія словы? — запытаўся Абу-ль-Хасан.
I еўнух мовіў:
— На Сіт Зубэйду штосьці найшло, яна спрачаецца з уладаром прававерных і пярэчыць яму, і кажа, што гэта ты памёр, а Наджмат ас-Субх здаровая. А халіф гаворыць ёй: “Годзе табе ўпарціцца! Зараз у мяне быў Абу-ль-Хасан, і ён біў сябе па шчоках і аплакваў сваю жонку, і я выказаў яму спачуванне і суцешыў яго”. — А яна яму: “He, мая служанка жывая і здаровая, і гэта Абу-ль-Хасан — вось хто памёр!” — I калі ўладар прававерных пакрыўдзіўся на яе ўпартасць, мяне паслалі высветліць, хто з вас памёр.
— 0 Масрур, як хацеў бы я памерці замест яе! — усклікнуў Абу-ль-Хасан і потым зноў стаў плакаць.
I Масрур мовіў:
— О брат мой, Абу-ль-Хасан, суцешся, бо ўсе мы не пазбегнем смерці, і хто памёр, той ужо не вернецца, брат!
I потым Масрур вярнуўся да халіфа і Сіт Зубэйды і расказаў ім аб усім, што бачыў і назіраў: што нявольніца Наджмат ас-Субх памерла, а Абу-ль-Хасан сядзіць у яе галовах і плача па ёй. I халіф упаў ад рогату, смеючыся з Сіт Зубэйды, і сказаў еўнуху:
— 0 Масрур, слава Алаху, мы выйгралі ў тваёй пані яе вялікі палац і ён стаў маёй уласнасцю, бо мы пабіліся аб заклад. Ну, што скажаш, Сіт Зубэйда? Будзеш яшчэ пярэчыць і гаварыць: “Абу-ль-Хасан памёр, а мая нявольніца жывая?” Бачыш, мае словы праўдзівыя. Цяпер ты задаволена? Бо твой вялікі палац стаў маім, як мы і дамовіліся.
— О ўладар прававерных, — адказвала Сіт Зубэйда, — ты думаеш, што выйграў заклад і абыграў мяне, — па сведчанні праклятага раба і хлуса? Як гэта я паверу яму, a сама сабе не паверу! Я толькі што бачыла сваю нявольніцу вось гэтымі вачыма.
I еўнух усклікнуў:
— Пані, злітуйся! Клянуся жыццём майго ўладара, цара прававерных, і тваім жыццём, пані, — а ты ведаеш, тваё жыццё даражэй мне за ўсё на свеце! Гэта нявольніца
Наджмат ас-Субх памерла, а Абу-ль-Хасан сядзіць і плача над ёй у вялікім горы.
— О пракляты, о дно катла, о хлус, — закрычала Сіт Зубэйда, — дык, значыць, ты праўдзівей за мяне! Але пачакай, пачвара таўстагубая, я зараз цябе зняслаўлю! — і яна запляскала ў далоні, і з’явіліся ўсе яе нявольніцы, якія прысутнічалі, калі прыйшла Наджмат ас-Субх, плачучы, і паведаміла, што памёр Абу-ль-Хасан. I Сіт Зубэйда сказала ім:
— 0 мае служанкі, дочкі, заклінаю вас жыццём вашага ўладара, цара прававерных, і маім жыццём: скажыце. каго я суцяшала і хто памёр?
I ўсе нявольніцы адказвалі:
— Пані, мы бачылі, як прыходзіла твая служанка, наша сястра Наджмат ас-Субх, плакала і біла сябе па шчоках і гаварыла, што яе муж, Абу-ль-Хасан, памёр. А ты яе суцяшала і супакойвала, падарыла ёй поўны золата кашалёк і адрэз шытай золатам тканіны, каб яна справіла памінкі па Абу-ль-Хасану і развіталася з яго душой.
I Сіт Зубэйда павярнулася да еўнуха Масрура і сказала яму:
— 0 пракляты, дык вось як ты ўмееш адрозніваць жывога ад мёртвага! Глядзі і слухай — вунь колькі дзяўчат выкрываюць тваю хлусню! — і Сіт Зубэйда пачала сварыцца на Масрура.
I калі халіф пабачыў, як Сіт Зубэйда гневаецца і сварыцца на яго раба, ён не мог стрымаць смеху і ўсклікнуў:
— Клянуся Алахам, розум у жанчын то знікае, то з'яўляецца! Сіт Зубэйда, гэты раб толькі што прыйшоў ад Абу-ль-Хасана і бачыў, што памерла нявольніца. Ён пакляўся маім і тваім жыццём, а ён ведае, што калі б ён даў ілжывую клятву, я адсек бы яму галаву. Але ты ўсё-такі ўпарцішся і гаворыш, што памёр Абу-ль-Хасан.
— О ўладар прававерных, — усклікнула Сіт Зубэйда, — ты няйначай як у змове з тваім рабом, каб дражніць мяне і мне пярэчыць! Але клянуся вялікім Алахам, я не магу вам у гэтым саступіць і не магу паверыць, што памерла мая нявольніца, бо незадоўга да твайго прыходу яна была ў мяне і гаварыла, што яе муж, Абу-ль-Хасан, памёр. Каб
пасароміць гэтага праклятага, хлуслівага раба, я пашлю каго-небудзь з маіх надзейных служанак.
I Сіт Зубэйда выправіла адну са сваіх старэйшых нявольніц, аканомку, у палац Абу-ль-Хасана, каб тая лаглядзела, хто памёр — Наджмат ас-Субх ці Абу-ль-Хасан.
А Абу-ль-Хасан чуў усё, што адбывалася паміж халіфам і Сіт Зубэйдай. I калі ён убачыў, што старая служанка ідзе да іх, ён зараз жа прыкінуўся мёртвым, а Наджмат ас-Субх пачала плакаць па ім і біць сябе па шчоках. У гэты момант увайшла старая служанка і бачыць: Абу-ль-Хасан мёртвы, а яго маладая жонка Наджмат ас-Субх сядзіць у яго ў галовах і плача, б’е сябе па шчоках. Старая пачала яе суцяшаць і шкадаваць і сказала:
— 0 дачушка, усім нам не пазбегнуць смерці. Але пракляні, Алах, еўнуха Масрура!
— Чаму?! — запыталася Наджмат ас-Субх.
I старая адказала:
— Таму іпто ён пайшоў і сказаў халіфу, што гэта ты памерла, а Абу-ль-Хасан здаровы. I паміж уладаром прававерных і Сіт Зубэйдай узнікла спрэчка, прычынай якой стаў гэты пракляты. Халіф гаварыў, што гэта ты памерла, а Абу-ль-Хасан здаровы, а Сіт Зубэйда гаварыла супрацьлеглае, і яны паслалі Масрура высвятляць праўду, ён жа вярнуўся і сказаў, што Абу-ль-Хасан жывы, а ты памерла. Паміж халіфам і Сіт Зубэйдай пачалася перапалка, і яны паслалі мяне, каб даведацца ісціну.
— Ах, калі б я памерла замест майго каханага Абу-льХасана! — выгукнула Наджмат.