• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    Але халіф не адступаўся ад Абу-ль-Хасана, і той нарэшце сказаў:
    — Ведай, о госць, што я сын купца, і што Алах вялікі ўдосталь надзяліў яго багаццем. Мой бацька выхоўваў мяне ў строгасці, быў са мною суровы і даволі скупы — не даваў мне нічога, акрамя неабходнага. А я з маленства быў схільны да весялосці і сябраваў з тымі, хто з такога ж самага цеста, і мой бацька стрымліваў мяне ад гэтага. Калі ж ён памёр, я атрымаў у спадчыну ад яго вялікія багацці. Болып ніхто мне не мог перашкаджаць весяліцца. Я сабраў усё яго багацце і падзяліў на дзве часткі. На адну палову я купіў сады, дамы, землі і сядзібы і даў вялікую клятву, што прыбытак ад іх буду хаваць у скрыню і не патрачу з гэтых грошай ніводнага дзірхема. А на другую палову грошай я пачаў весяліцца, даганяючы тыя дні, якія не скарыстаў пры жыцці бацькі. Я падабраў сабе сяброў і разам з імі стаў транжырыць грошы на ежу, віно, спявачак і музыкаў, баляваў уначы і ўдзень. Яны ні ў чым не мелі мовызу, а я купаўся ў поўным шчасці. Так было цэлы год. А потым аднойчы я сунуў руку ў кішэню і не знайшоў там ніводнага дзірхема. Ікалі мае сябры даведаліся абгэтым, яныпакінулі мяне, і ніхто з іх не прыйшоў і не сказаў мне: “Маё сэрца разам з табою”. Калі я ўбачыў сябе ў такім становішчы, я вырашыў пайсці да іх і папрасіць, каб яны мяне падтрымалі і выручылі, бо я перавёў праз іх усе свае грошы. I я пайшоў, і расказаў ім пра сваё становішча, і папрасіў дапамагчы мне якімі-небудзь грашыма, каб я змог распачаць гандаль. A потым, калі мае справы палепшацца, я вярну ім пазыку. I клянуся Алахам, о госць, і тваім найдарожшым жыццём, ні адзін з іх нават не паглядзеў на мяне, быццам яны і не ведалі мяне, і не чулі пра мяне. Я вярнуўся дамоў у вялікім засмучэнні, сеў і пачаў дакараць сябе, гаворачы: “Клянуся Алахам, мой бацька меў права быць скупым, бо ведаў, які
    наш час і яго сыны”. I я пакляўся вялікай клятвай, што больш не буду мець справы ні з адным з гэтых людзей і стану прымаць у сябе толькі чужаземцаў. Але ад страху, што пачастункі прывядуць да сяброўства, я даў зарок, што буду частаваць чужаземца толькі адну ноч, а раніцай ён пойдзе ад мяне, нібыта мы з ім незнаёмыя. I я пачаў траціць грошьі ад даходаў з уласнасці, якую некалі набыў, і жыў такім чынам, пакуль, на вялікае маё шчасце, я не сустрэўся сёння з табою, о мой добры, жаданы госць. Я абрадаваўся табе і ап’янеў ад радасці, бо ячаставаў вялікіх і малых, але ні разу не бачыў яшчэ такога веселуна.
    I халіфу спадабаліся словы Абу-ль-Хасана, яго розум і абачлівасць, і ён мовіў:
    — Клянуся Алахам, о Абу-ль-Хасан, твой учынак варты мужоў разумных і людзей абачлівых, бо ты адклаў палову грошай і падумаў аб будучыні і зменлівасці часу. Ты зразумеў, што адзін дзень не падобны да наступнага, а таму збярог палову свайго багацця. I больш таго, ты пакінуў глупства і распусту, і раскаяўся ў марнатраўстве, і ступіў на шлях розуму, мудрасці і разліку. Няхай жа будзе праслаўлены Алах, о Абу-ль-Хасан, што ты не спусціў і другую палову сваіх грошай. Клянуся вялікім Алахам, мне падабаецца твая разважлівасць і я радуюся за цябе, бо ты малады чалавек, але не паддаўся звычцы транжырыць грошы з тваімі сябрамі. Ды абароніць жа цябе сваім покрывам Алах вялікі, які вывеў цябе на правільны шлях, так што ты паразумнеў і раскаяўся. Сапраўды, цябе чакае ўзнагарода ад Алаха вялікага, бо ты кожны дзень частуеш чужаземца, і па-другое, ты ад гэтага стаў больш шчаслівы — ты штодня бачыш у сябе ў доме людзей чужога вобліку і навучаешся ад іх розуму і рэчам, якіх ты не ведаў. Яны расказваюць табе пра сваю краіну і, вандруючы, праслаўляюць цябе і дзякуюць за тваю гасціннасць.
    — 0 госць мой, — сказаў Абу-ль-Хасан, — мы зацягнулі размову і забыліся пра наш кубак. Давай яго сюдыі
    — Правільна! — усклікнуў халіф, — мы дарэмна марнуем час без віна. Пі хутчэй і давай мне кубак.
    — Клянуся Алахам, о госць мой, — сказаў Абу-ль-Хасан, — я не сустракаў такога вясёлага чалавека, як ты. Пра мяне гавораць: “Шалапут!”, — але клянуся Алахамвялікім, — ты куды большы шалапут.
    I халіф засмяяўся, а Абу-ль-Хасан выпіў і перадаў кубак халіфу. I яны зноўку прыняліся піць і весяліцца, пакуль не наступіла апоўнач. I тады халіф зрабіў выгляд, што стаміўся пасля падарожжа, і сказаў:
    — Абу-ль-Хасан, час спаць, але перш чым легчы, я скажу табе, што хачу падняцца заўтра раненька, так што ты, можа, яшчэ будзеш спаць. Я не хацеў бы патрывожыць твой сон, таму павінен ужо зараз падзякаваць табе за ласку і пажадаць табе ўсякага дабра. Але паслухай, Абу-ль-Хасан! Я ўсё жыццё, як і ты, рос у дастатку і раскошы і заўсёды знаўся са знатнымі людзьмі. Мы жылі, як браты, і калі адзін з нас меў у чым патрэбу, то другі імкнуўся яму дапамагчы. I калі хто-небудзь з сяброў трапляў у цяжкое становішча, то мы яго падтрымлівалі і не пакідалі. Наадварот, кожны аддаваў усё тое, што паслаў яму Алах, каб сябар змог пераадолець цяжкасці і зноў разбагацець, і бавіць з намі весела час. I вось я хачу, Абу-ль-Хасан, каб ты, перш чым я засну, расказаў мне, не тоячыся, ці няма ў цябе на душы жадання, якога ты не можаш ажыццявіць, або якой-небудзь патрэбы. Дзеля Алаха, будзь шчырым са мной, бо мая рука ў гэтым горадзе можа зрабіць многае з таго, чаго б табе хацелася. Я хачу, каб ты расказаў мне, чаго жадаеш, каб я мог зрабіць гэта дзеля цябе і меў бы гонар выканаць тваё жаданне за тую гасціннасць, дабрыню і ласку, якія ты аказаў мне сёння ноччу. Клянуся Алахам, я палюбіў цябе за тваю любоў да чужаземца!
    I Абу-ль-Хасан адказваў яму:
    — О мой добры, шчаслівы госць, дзякую табе! Я ўпэўнены ў тваёй шчырай любові да мяне, але я чалавек просты, задаволены тым, чым мяне надзяліў творца, — дзякуй Алаху за гэта! I няма ў мяне ніякіх жаданняў, і я не хачу стаць іншым, чым я ёсць. О госць мой, я дзякую табе за дабро і ласку, так як ты аказаў мне павагу, і павесяліўся са мной сёння ноччу, і пакаштаваў маёй ежы, не вартай твайго сану і становішча, і завітаў у мой дом, занадта бедны для такога знатнага госця. Але ты заклікаеш мяне, о мой госць, сказаць, якое я маю жаданне. I я скажу табе аб адной справе, якая падуладная толькі аднаму Алаху.
    I ён працягваў:
    — Ведай, о госць, што я стаміўся ў нашым квартале ад чатырох вартаўнікоў. Гэтыя праклятыя старыя — ды
    пацэліць у іх гнеў Алаха! — сваёй злоснасцю нікому не даюць спакою, і няма ў іх дзень пры дні іншай справы, як злавацца і сварыцца. 3 аднаго жыхара квартала яны грошы выцягваюць, другога абражаюць. I ёсць яшчэ ў нас імам* у мячэці — найпракляты стары, больш паскуднага за яго не знайсці ў свеце. I гэтыя пяцёра старых — адна шація і падобны адзін да другога, як гной у кучы. Скажаш імаму: “Мір табе!” — а ён: “Каб ты аслеп!” Адным словам, няварты чалавек. Ён гатовы пасварыцца са сваім уласным ценем і сам сабе ў бараду ўчапіцца. Вось ён які, гэты пракляты, і морда ў яго брыдкая, агідная, нібыта ў малпы.
    Халіф засмяяўся і запытаў:
    — Дык што б ты хацеў зрабіць з гэтымі пяццю праклятымі нягоднікамі?
    — Ах, мой госць, я прашу ў Алаха толькі аднаго — і гэта не так ужо многа: даў бы ён мне хоць на дзянёк пабыць халіфам замест намесніка Алаха, уладара прававерных Харуна ар-Рашыда.
    — Ну, а калі б ты, Абу-ль-Хасан, стаў халіфам замест уладара прававерных Харуна ар-Рашыда, што б ты зрабіў у гэты дзень?
    — Я ўзнагародзіў бы шчодрага і велікадушнага, які падобны да цябе і робіць людзям ласку і дабро, — адказаў Абу-ль-Хасан. — А пасля я адразу б паслаў па імама з нашай мячэці і ўсыпаў бы яму чатырыста бізуноў са слановага хваста, і паказаў бы гэтаму праклятаму ўсё яго паскудства. А яшчэ загадаў бы прывесці тых чатырох старых вартаўнікоў, і таксама ім уляпіў бы па чатырыста бізуноў, і загадаў бы сядзець дома, не чапаць нікога з жыхароў квартала і не ўмешвацца не ў сваю справу. Няхай сабе сядзяць і чытаюць Каран, а я ўжо дам ім хлеба ўдосталь.
    I халіф застаўся задаволеным яго словамі і справядлівасцю. Сапраўды, жыхары квартала стаміліся ад гэтых пяці нягоднікаў — чатырох старых квартальных вартаўнікоў і імама з мячэці.
    — 0 Абу-ль-Хасан, — сказаў халіф, — твае разважанне справядлівае, і Алах вялікі можа падараваць табе тое, што ты жадаеш, бо, клянуся вялікім Алахам, ён быў бы задаволены гэтым. Верагодна, калі б уладар прававерных
    даведаўся, што ты хочаш стаць халіфам, каб адпомсціць за крыўду з любові да справядлівасці, ён зрабіў бы цябе на дзень сваім намеснікам. Мне няцяжка расказаць халіфу аб тваім жаданні, бо няхай сабе я і масульскі купец, аднак у мяне з халіфам сяброўства.
    — Огосць, — засмяяўся Абу-ль-Хасан, — тыякбыццам жартуеш з мяне і падсмейваешся з майго слабога розуму. Калі ты нават пойдзеш да халіфа і скажаш яму ўсё гэта, ён толькі пасмяецца. Але каб халіф даведаўся пра гэтых людзей, ён узнагародзіў бы іх па заслугах.
    — He, Абу-ль-Хасан, — запярэчыў халіф, — барані божа, каб я смяяўся з такога добрага чалавека і адказаў бы няўдзячнасцю на тваю ласку. Ды і халіф таксама не стане насміхацца, як ты думаеш. Аднак годзе нам размаўляць, бо ўжо ўся ноч мінула.
    — Ты зусім сонны і хочаш адпачыць, — сказаў Абу-льХасан. — У бутлі застаецца яшчэ крыху віна, давай мы прыкончым яго, а потым паспім. Але спачатку, о госць мой, я дам табе наказ: калі раніцай выйдзеш раней за мяне, прашу цябе, зачыні за сабою дзверы.
    — Слухаю і падпарадкоўваюся, Абу-ль-Хасан, — адказаў халіф. — Але я хачу сам наліць табе апошні кубак.
    — 3 любоўю і ахвотай, о госць мой! — усклікнуў Абуль-Хасан.
    I халіф узяў бутлю, наліў і выпіў, а потым ён напоўніў кубак Абу-ль-Хасана і паклаў туды крыху банджу, і падаў кубак Абу-ль-Хасану, гаворачы:
    — Ты ўвесь час мне прыслужваў, а цяпер мне варта паслужыць табе.
    Абу-ль-Хасан узяў кубак, падзякаваў халіфу і выпіў яго. Віно і бандж закружыліся ў яго галаве, і ён упаў на зямлю, і заснуў, як забіты. Халіф засмяяўся, а Масрур ужо стаяў перад ім, і халіф сказаў яму:
    — О Масрур, вазьмі яго на плечы і добра запомні гэты дом, каб, калі я табе загадаю, ты змог бы прынесці яго назад.
    — Слухаю і падпарадкоўваюся, о ўладар прававерных, — адказаў Масрур.
    I халіф выйшаў, а Масрур ішоў следам і нёс Абу-льХасана. Яны пакінулі дзверы адчыненымі і ішлі да таго часу, пакуль не дайшлі да палаца. Але нявольніцы, рабы і