• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    мноства разоў зямлю паміж яе рукамі, паднялася на ногі і прывітала Сіт Зубэйду самымі высокімі словамі.
    Калі Сіт Зубэйда глянула на яе прыгажосць, яна ўбачыла дзяўчыну з авальнымі шчокамі і грудзямі, падобнымі да гранатаў, з тварам, як месяц, з чыстым ілбом і чорнымі вачыма. Ад яе аблічча ішло святло, нібыта сонца ўзыходзіла ад яе чала, а цемра ночы хавалася ў яе валасах, і мускусам патыхала ад яе дыхання. I кветкі ззялі ў яе харастве, і, як галінка, выгінаўся яе стан. А вочы лашчылі любоўю, бровы былі, як лук, вусны — нібыта вытачаныя з каралу. Яна ашаламляла прыгажосцю і зачароўвала позіркам. Узвышаны той, хто яе стварыў і падараваў дасканаласць і гармонію!
    I Сіт Зубэйда сказала дзяўчыне:
    — Прытулак, утульнасць і прастор табе, о Кут альКулуб! Сядай і пакажы нам тваё мастацтва!
    I Кут аль-Кулуб працягнула руку і ўзяла бубен. Затым яна зайграла на ім і заспявала так, што спыніла птушак і ўсё наўкола ўсхвалявалася. А потым яна адклала бубен і ўзяла жалейку. А затым паклала яе, калі ўсе былі ў захапленні, і ўзяла лютню. Кут аль-Кулуб нацягнула струны лютні, падкруціла колкі, паклала яе на калені і схілілася над ёй, як маці схілялася над сваім дзіцём. I яна ўдарыла на чатырнаццаць ладоў і праспявала пад лютню поўны круг так, што ўсіх ашаламіла і пакарыла, а потым прамовіла такія вершы:
    Благаслаўляю стрэчы нашай час.
    3 ёй радасць расцвітае кожны раз.
    Мне дабрыню прыносяць нашы стрэчы, Hi разу промень шчасця не пагас.
    А пасля дзяўчына ўстала перад Сіт Зубэйдай і пачала паказваць фокусы і ўсялякія цудоўныя хітрасці. I Сіт Зубэйда ледзь сама ў яе не ўлюбілася і падумала: “Нельга папракаць ар-Рашыда, сына майго дзядзькі, за каханне да яе”.
    Кут аль-Кулуб пацалавала перад Сіт Зубэйдай зямлю і села, і ёй падалі розныя стравы, а потым і халву, да якой быў прымешаны бандж*. I дзяўчына паела халвы, і не прайшло імгнення, як яна ўпала на зямлю соннаю.
    — Аднясіце яе ў адзін з пакояў, — загадала нявольніцам Сіт Зубэйда. А затым яна сказала еўнуху: — Зрабі скрыню і прынясі яе мне.
    I яна загадала зрабіць магілу і распусціла вестку, што нявольніца падавілася і памерла, а сваіх набліжаных папярэдзіла: усякаму, хто скажа, што Кут аль-Кулуб жывая, яна адсячэ галаву.
    У гэты час нечакана вярнуўся з палявання халіф і адразу запытаўся пра дзяўчыну. Да яго падышоў слуга, якога падвучыла Сіт Зубэйда, пацалаваў зямлю і сказаў:
    — 0 ўладар, доўгага веку табе! Ведай, што Кут аль-Кулуб падавілася ежаю і памерла.
    I халіф усклікнуў:
    — Ды не парадуе цябе Алах добраю весткаю, о злы раб! Ён увайшоў у палац і пачуў ад усіх пра смерць дзяўчыны. — Дзе яе магіла, — запытаўся халіф.
    I яго прывялі да грабніцы і паказалі падманную магілу.
    Халіф закрычаў ад гора і абняў магілу, і заплакаў моцным плачам. Ён доўга сядзеў каля магілы і пакінуў яе ў вялікай самоце.
    А Сіт Зубэйда даведалася, што яе хітрасць удалася, і сказала еўнуху прынесці скрыню. А затым яна загадала пакласці туды нявольніцу і наказала еўнуху:
    — Прадай скрыню з умоваю, што яна прадаецца зачыненаю. А грошы за яе раздай, як міласціну.
    I еўнух забраў скрыню і пайшоў з ёю.
    А што пра Халіфу-рыбака, то на раніцу ён прачнуўся і сказаў сабе: “Сёння мне лепш за ўсё пайсці да таго еўнуха, які купіў рыбу, — ён са мной дамовіўся, каб я прыйшоў да яго ў халіфскі палац”.
    I Халіфа выйшаў са свайго дома і накіраваўся ў палац халіфа. Ён убачыў многа нявольнікаў, рабоў і слуг, а сярод іх — таго еўнуха, які купіў у яго рыбу. I нявольнікі прыслужвалі яму. Адзін з нявольнікаў закрычаў на Халіфу, еўнух азірнуўся і раптам бачыць — гэта рыбак! А Халіфа крыкнуў яму:
    — Ты не памыліўся, о Рыжанькі! Такімі бываюць людзі верныя!
    I, пачуўшы яго, еўнух засмяяўся і сказаў:
    — Клянуся Алахам, ты кажаш праўду, рыбак!
    I толькі еўнух Сандаль сунуў руку ў кішэню, каб даць што-небудзь рыбаку, як пачуліся моцныя крыкі. Еўнух падняў галаву і ўбачыў візіра Джафара Бармакіда, які выходзіў ад халіфа. Ён падняўся адразу на ногі і пайшоў да візіра, і яны пачалі размаўляць. Халіфа пачакаў нейкі час, але еўнух не звяртаў на яго ўвагі. Тады рыбак счакаў яшчэ і нарэшце зрабіў яму знак рукой, і крыкнуў:
    — 0 пане мой Рыжы, адпусці мяне!
    Еўнух пачуў яго, але пасаромеўся адказаць у прысутнасці візіра Джафара і працягваў гутарку. Тады Халіфа ўсклікнуў:
    — О ты, хто адкладвае плату, няхай зробіць брыдкімі Алах усіх тых, хто бярэ ў людзей, а пасля адварочваецца ад іх! Я пад тваёй абаронай, о пан мой Вотруб’янае Пуза, дай мне што вінен, каб я мог пайсці!
    Еўнух чуў яго і саромеўся перад Джафарам. I Джафар таксама заўважыў рыбака, але не разумеў, што той гаворыць. I візір сказаў еўнуху:
    — Чаго ў цябе просіць гэты няшчасны жабрак?
    I Сандаль-еўнух адказаў яму:
    — Хіба ты не ведаеш гэтага чалавека, о ўладар візір? Гэта рыбак, у якога мы расхапалі рыбу на беразе Тыгра. А калі я пад’ехаў, то ўжо рыбы не засталося, хіба толькі тая, якую трымаўу руках рыбак. Я забраў у яго гэту рыбу, а калі сунуў руку ў кішэню, каб разлічыцца, то нічога не знайшоў. I я сказаў яму: “Прыходзь да мяне ў палац, і я дам табе штонебудзь на беднасць”. Вось ён і прыйшоў сёння, я толькі хацеў яму што-небудзь даць, як з’явіўся ты, і я падняўся, каб служыць табе. Яму ж надакучыла чакаць і ён зараз кліча мяне.
    Візір усміхнуўся і сказаў:
    — Гэты рыбак прыйшоў па справе, і ты не выконваеш яе? Хіба ты не ведаеш яго, о начальнік еўнухаў? Гэта настаўнік уладара прававерных і яго сябар. А сёння ў нашага ўладара-халіфа цяжка на душы, засмучана яго сэрца і розум — і ніхто, акрамя гэтага рыбака, не абрадуе яго. He адпускай жа яго, пакуль я не пагавару з халіфам.
    I візір Джафар накіраваўся да халіфа, а еўнух загадаў нявольнікам не пакідаць рыбака. I тады Халіфа-рыбак усклікнуў:
    — Якая цудоўная твая ласка, о Рыжанькі: я прыйшоў патрабаваць свае грошы, а мяне затрымалі за нядоімкі.
    А Джафар увайшоў да халіфа і ўбачыў, што ён сядзіць, схіліўшы галаву да зямлі, у глыбокім роздуме і смутку.
    — Мір над табою, о ўладар прававерных і абаронца святыні веры, няхай благаславіць цябе Алах! — сказаў візір.
    — I над табою мір і благаславенне Алаха! — адказаў халіф, узняўшы галаву.
    I тады Джафар прамовіў:
    — 3 дазволу ўладара прававерных загаворыць яго слуга, і не будзе ў гэтым віны.
    — А калі была віна ў тым, іпто ты пачынаў размову, ты ж уладар візіраў? Гавары, што хочаш, — сказаў халіф.
    I візір Джафар мовіў:
    — Я выйшаў ад цябе, о ўладар, і накіраваўся дамоў, і ўбачыў, што твой настаўнік і сябар, Халіфа-рыбак, стаіць перад варотамі, злуецца і скардзіцца на цябе: “Клянуся Алахам, — гаворыць ён, — я навучыў яго лавіць рыбу, а ён пайшоў па кашы і не вярнуўся да мяне. Так не робяць у сяброўстве і так не абыходзяцца з настаўнікамі!” I калі ў цябе, о ўладар, ёсць жаданне быць з ім у сяброўстве, тады — не бяда, а калі не — скажы яму, каб ён знайшоў сабе іншага сябра.
    Халіф усміхнуўся ад слоў Джафара, грудзі яго распраміліся, і ён сказаў візіру:
    — Заклінаю цябе жыццём — ці праўду ты гаворыш, што рыбак стаіць перад варотамі?
    — Клянуся тваім жыццём, уладар прававерных, ён стаіць перад варотамі, — сказаў Джафар.
    I тады халіф усклікнуў:
    — 0 Джафар, калі Алах жадае яму праз мае рукі няшчасця — ён атрымае яго, а калі Алах жадае яму праз мае рукі шчасця — ён атрымае яго!
    Потым халіф узяў паперку, разарваў яе на кавалачкі і сказаў:
    — Джафар, напішы сваёй рукой дваццаць запісак — ад дынара да тысячы дынараў, і столькі ж ступеняў улады і эмірства — ад найменшага намесніка да халіфата, і дваццаць розных катаванняў — ад найменшага пакарання да смяротнага.
    I Джафар адказваў:
    — Слухаю і падпарадкоўваюся!
    Ён напісаў на паперках сваёй рукой, што загадаў халіф.
    I халіф мовіў:
    — I Джафар, клянуся маімі прачыстымі бацькамі і маім сваяцтвам з Хамзом* і Акілем*. Я хачу, каб прывялі Халіфурыбака, і загадаю яму ўзяць паперку з гэтых паперак, і што ў ёй будзе напісана — тое я яму і дам. I калі б гэта аказаўся халіфат, я склаў бы з сябе ўладу і аддаў бы халіфат Халіфу, і не пашкадаваў бы. А калі там акажацца смяротная кара — я пакараю яго смерцю. Ідзі ж і прывядзі яго да мяне!
    I Джафар, пачуўшы гэта, усклікнуў сам сабе: “Няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха, высокага, вялікага! Магчыма, гэтаму няшчаснаму дастанецца пагібель, і я буду прычынаю таму! Але халіф пакляўся, і рыбаку застаецца адно — прыйсці, і будзе толькі тое, чаго пажадае Алах”.
    I ён пайшоў па Халіфу-рыбака і ўзяў яго за руку, і розум Халіфы пакінуў ягоную галаву, і ён падумаў: “Што я за дурань, што прыйшоў да гэтага нягоднага раба, Рыжанькага, а ён звёў мяне з Вотруб’яным Пузам!” Джафар вёў яго, пакуль не мінулі сем праходаў, а потым сказаў:
    — Гора табе, о рыбак! Ты будзеш стаяць паміж рукамі ўладара прававерных і абаронцы святыні веры.
    I ён падняў самую вялікую заслону, і позірк Халіфырыбака ўпаў на халіфа, які сядзеў на сваім прастоле, a вяльможы праўлення стаялі і служылі яму. Рыбак пазнаў халіфа і наблізіўся да яго, і сказаў:
    — Прытулак і ўтульнасць, о флейтыст! Нядобра, што ты стаў рыбаком, а потым пакінуў мяне вартаваць рыбу, сам жа пайшоў і не вярнуўся. Я не паспеў апамятацца, як наехалі нявольнікі і расхапалі маю рыбу, і ўсё гэта з-за цябе. А калі б ты хутка прынёс кашы, мы б прадалі рыбу за сто дынараў. Але я прыйшоў па тое, што мне павінны, і мяне затрымалі. А ты? Хто затрымаў цябе ў гэтым месцы?
    I халіф усміхнуўся і, прыпадняўшы край заслоны, высунуў з-за яе галаву і сказаў:
    — Падыдзі і вазьмі адну з гэтых паперак.
    I Халіфа-рыбак сказаў уладару прававерных:
    — Ты быў рыбаком, а цяпер, як бачу, ты стаў астролагам*. Але ў каго шмат рамёстваў, у таго вялікая беднасць.
    — Бяры хутчэй паперку, без размоў, і рабі тое, што табе загадвае ўладар прававерных, — сказаў Джафар.
    Халіфа працягнуў руку, гаворачы:
    — He бываць, каб гэты флейтыст зноў стаў маім слугою і лавіў са мною рыбу! — Затым ён узяў паперку, падаў яе халіфу і сказаў:
    — 0 флейтыст, што мне ў ёй выпала? He ўтойвай нічогаі Халіф перадаў паперку візіру Джафару і загадаў чытаць. Джафар паглядзеў на паперку і ўсклікнуў:
    — Няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха, высокага, вялікага! О ўладар прававерных, у паперцы напісана: “Пабіць рыбака сотняй палак!”
    I халіф загадаў пабіць Халіфу-рыбака сотняй палак. Яго загад выканалі, і Халіфа падняўся са словамі: