• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    I калі Ала ад-Дзін разглядваў рашотку, раптам увайшоў султан і запытаўся:
    — Чаму, о сынок, ты дазволіў ювелірам разабраць тое, што яны зрабілі, і не даў ім закончыць гэтую рашотку?
    — О цар часу, — адказаў Ала ад-Дзін, — я ўбачыў, што ў майстроў няма болып каштоўных камянёў. Яны ўзялі ўсё, што было ў тваіх скарбніцах і скарбніцах вяльможаў твайго царства, але не выканалі нават паловы працы. Тады я загадаў ім разабраць зробленае і вярнуць камяні іх
    уладальнікам. А зараз я сваёй рукою выправіў недахоп у рашотцы.
    I султан пайшоў і паглядзеў, што рашотка дароблена з выдатным майстэрствам і няма ў ёй заганы. Ён здзівіўся, абняў Ала ад-Дзіна, пацалаваў і ўсклікнуў:
    — Хто падобны табе, дзіця маё! Ты зрабіў нешта такое, што не пад сілу вялікім царам.
    Апа ад-Дзін кожны дзень са сваёй світай праязджаў па ўсім горадзе, асыпаючы людзей золатам, а потым заходзіў у султанскую мячэць і маліўся. Увесь народ палюбіў яго, і па ўсіх краінах разышлася аб ім вялікая слава. А жонка яго, царэўна Бадр аль-Будур, пабачыўшы, які ён добры чалавек, з кожным днём кахала яго ўсё мацней і мацней. I слова, і парада ва ўсім царстве належалі Ала ад-Дзіну, ён чыніў справядлівы суд, караў і ўзнагароджваў, так што палоніў розум усіх людзей.
    Нечакана супраць султана выступіў з вялікім войскам нейкі цар. Султан сабраў сваіх воінаў і прызначыў военачальнікам Ала ад-Дзіна. I вось сустрэліся два войскі. Ала ад-Дзін з аголеным мячом наперадзе сваіх воінаў наблізіўся да ворага — пачалася бітва. Ала ад-Дзін рынуўся на ворагаў, большую частку іх перабіў, многіх узяў у палон і астатніх рассеяў. Ён захапіў вялікую здабычу і вярнуўся з перамогай, і ні адзін з яго сцягоў не схіліўся. У горад ён уступіў з ганаровай світай, і султан выйшаў сустракаць яго, і абняў, і прывёў да сябе ў палац. I пачалося вялікае свята, а людзі маліліся за Ала ад-Дзіна і жадалі яму доўгага жыцця. I Ала ад-Дзін знаходзіўся ў павазе і любові, і вось тое, што было з ім.
    А што тычыцца магрыбінца, ведзьмака, то ўсю дарогу, вяртаючыся ў сваю краіну, ён апошнімі словамі лаяў Ала ад-Дзіна і гаварыў сабе: “Калі гэты нягоднік памёр пад зямлёю, а лямпа ўсё яшчэ там, я забудуся пра нягоды, бо ў мяне ёсць надзея здабыць гэтую лямпу”. А калі прыйшоў у родны горад, ён захацеў паваражыць на пяску і паглядзець, ці засталася ў падзямеллі лямпа і ці жывы або мёртвы Ала ад-Дзін. Ён вызначыў яго гараскоп і тройчы паваражыў на пяску — але не ўбачыў смерці Ала ад-Дзіна і не выявіў у падзямеллі лямпы. Ад гэтага ён моцна зажурыўся, упаў у
    моцную лютасць і пераканаўся, што Ала ад-Дзін паратаваўся разам з лямпай і выйшаў на паверхню зямлі.
    I тады ён яшчэ раз рассыпаў пясок, паваражыў на Ала ад-Дзіна — і ўбачыў, што ён завалодаў лямпай, стаў адным з самых вялікіх людзей у горадзе і ажаніўся з дачкою султана. I вядзьмак ледзь не памёр ад засмучэння і злосці: “Я вынес многа пакут і нягод, каб здабыць лямпу, і не здабыў яе, а гэты паганец, сын нікчэмных, завалодаў ёю без працы і намаганняў, — сказаў ён сам сабе. — Я абавязкова што-небудзь зраблю, каб забіць яго!”
    I ён у той жа час падняўся, сабраўся і выправіўся ў краіну Кітая. Праз колькі часу ён увайшоў у сталіцу царства, у той горад, дзе знаходзіўся Ала ад-Дзін. Вядзьмак пасяліўся на пастаялым двары і дні два адпачываў з дарогі, а потым выйшаў і стаў хадзіць па вуліцах горада. I ён пачуў, што ўсе гавораць пра Ала ад-Дзіна, яго велікадушнасць і шчодрасць, прыгажосць яго палаца — сапраўднага цуду свету. I тады магрыбінец звярнуўся да аднаго з гараджан:
    — Хто той чалавек, якога вы так усхваляеце?
    I жыхар горада сказаў:
    — Ты, відаць, з далёкай краіны, калі ты не чуў пра Ала ад-Дзіна і яго палац, гэты цуд свету, — няхай Алах зробіць яго ў ім шчаслівым!
    I магрыбінец адказваў яму:
    — Янечуў, іятутчалавек чужы, з далёкага краю. Я хачу, каб ты правёў мяне да яго палаца і я паглядзеў бы на яго.
    I той чалавек правёў магрыбіна да палаца, і магрыбінец прыгледзеўся да ўсяго і зразумеў: гэта праца лямпы. Ён ледзь не памёр ад зайздрасці і сказаў сабе: “Я абавязкова выкапаю гэтаму паганцу яму і заб’ю яго там! Сын краўцажабрака, у якога не было нават чым павячэраць, атрымаў усё гэта! Калі захоча Алах, я прымушу яго маці зноў прасці бавоўну!” I магрыбінец вярнуўся на пастаялы двор, чорны ад гора і злосці, і кінуўся хутчэй варажыць на пяску. Ён даведаўся, што лямпа знаходзіцца ў палацы, а не ў Ала ад-Дзіна, і ўскрыкнуў:
    — Справа аказалася не цяжкаю! Усё-такі яму не паздаровіцца!
    Магрыбінец падняўся і пайшоў да медніка, і папрасіў яго зрабіць некалькі новых лямпаў.
    — Вазьмі з мяне плату, большую за іхнюю цану, — прапанаваў ён.
    I меднік адказваў:
    — Слухаю і падпарадкоўваюся! — і зараз жа выканаў яго заказ.
    Магрыбінец разлічыўся з ім, узяў лямпы, дома іх паклаў у кошык і пачаў хадзіць і крычаць па горадзе:
    — Гэй, хто мяняе старыя лямпы на новыя?
    I кожны, хто чуў яго крыкі, гаварыў, што гэта звар’яцелы. Магрыбінец жа прыйшоў пад вокны палаца Ала ад-Дзіна і зноў пачаў крычаць аб гэтым, а дзеці беглі за ім і цвялілі: “Вар’ят! Вар’ят!”
    I так пажадаў Алах, што царэўна Будур якраз у гэты час глядзела ў акно, яна пачула крыкі магрыбінца і стала смяяцца з яго разам са сваімі нявольніцамі.
    — Няхай яго пагубіць Алах! — сказала яна. — Якая яму з гэтага карысць?
    Адна з нявольніц убачыла старую лямпу ў пакоі Ала ад-Дзіна і сказала:
    — 0 пані, у пакоі нашага гаспадара ёсць старая лямпа. Калі хочаш, давай паклічам гэтага чалавека і абмяняем нашу лямпу на новую.
    — Ідзі прынясі яе, — сказала царэўна Будур, — і абмяняй у гэтага звар’яцелага нашу лямпу на новую. A царэўна Будур нічога не ведала аб лямпе Ала ад-Дзіна.
    Нявольніца паднялася ў пакоі Ала ад-Дзіна, прынесла лямпу і дала яе еўнуху, а той спусціўся і аддаў яе магрыбінцу, а ўзяў узамен новую. Потым ён падняўся да царэўны Будур, і яны ўсё яшчэ смяяліся з глупства гэтага магрыбінца.
    Што ж да магрыбінца, то ён убачыў лямпу і не паверыў сваім вачам. Кінуўшы ўсе свае лямпы, ён паляцеў, як хмара. Ён бег, пакуль не апынуўся ў пустэльным месцы. Ужо настала ноч. I магрыбінец узяў лямпу, пацёр яе — і перад ім з’явіўся раб.
    — Патрабуй, чаго хочаш! — сказаў раб.
    — Я хачу ад цябе, — сказаў магрыбінец, — каб ты перанёс палац Ала ад-Дзіна з усім, што ў ім, і са мной разам і паставіў яго ў маім горадзе.
    Вось што было з праклятым магрыбінцам.
    Султан жа назаўтра прачнуўся, адчыніў акно і ўбачыў перад сваім палацам пусты ўчастак зямлі, і не было там палаца Ала ад-Дзіна. Ён здівіўся, стаў праціраць сабе вочы, але паранейшаму палаца насупраць не ўбачыў. Ён разгубіўся і не мог зразумець, што здарылася. Султан ударыў рукамі і стаў плакаць па сваёй дачцэ, паслаў зараз жа па візіра і закрычаў:
    — Гавары, дзе палац Ала ад-Дзіна?
    Ад гэтых слоў візір аслупянеў, а султан усклікнуў:
    — Чаго ты здзіўляешся маім словам? Падыдзі і паглядзі ў акно.
    Візір падняўся, паглядзеў у акно і не ўбачыў палаца Ала ад-Дзіна — і ён таксама разгубіўся і быў ашаломлены, і стаў перад султанам, як знямелы. А султан плакаў па дачцэ, і візір сказаў:
    — Я ж казаў табе раней, о цар часу, што ўсё гэта— справы ведзьмакоў, а ты мне не верыў.
    I лютая злосць ахапіла султана, і ён запытаўся:
    — Дзе Ала ад-Дзін?
    — Ён на паляванні, — адказаў візір.
    Тады султан загадаў аднаму з эміраў выправіцца з усім войскам па Ала ад-Дзіна і прывесці яго, звязанага і ў жалезах. Эмір прыбыў да Ала ад-Дзіна і сказаў яму:
    — 0 пане, не дакарай, такі загад султана. Я павінен узяць цябе і прывесці да яго, у жалезах і звязанага. Выбачай мяне, бо я знаходжуся пад уладаю султана.
    Ала ад-Дзін здзівіўся гэтаму і не разумеў, у чым прычына, і запытаўся ў эміра:
    — Ці не ведаеш ты, якая прычына гэтаму?
    I эмір мовіў:
    — О ўладар, я нічога не ведаю.
    Тады Ала ад-Дзін сышоў з каня і сказаў:
    — Рабі так, як табе загадаў султан.
    I Ала ад-Дзіна звязалі, закавалі ў жалезы і прывялі ў горад. I калі людзі ўбачылі яго ў такім выглядзе, яны зразумелі, што султан хоча адсячы яму галаву. Яны зараз усе як адзін узняліся, узброіліся і пайшлі следам за Ала ад-Дзінам, каб паглядзець, што султан хоча з ім зрабіць.
    Калі Ала ад-Дзіна прывялі да палаца, султан загадаў адсячы яму галаву. I жыхары горада ад гэтага моцна
    ўсхваляваліся, зачынілі вароты палаца, а некаторыя палезлі на яго сцены, пачалі ламаць і біць вокны, каб дабрацца да султана і забіць яго. Візір увайшоў і паведаміў аб гэтым султану, і сказаў:
    — 0 цар часу, даруй яму, каб жыхары горада не накінуліся і не забілі нас за Ала ад-Дзіна!
    I султан паслаў сказаць жыхарам горада, каб яны супакоіліся, бо ён дараваў Ала ад-Дзіну, і загадаў прывесці яго да сябе.
    I калі Ала ад-Дзін з’явіўся да султана, ён пацалаваў перад ім зямлю і мовіў:
    — 0 цар часу, спадзяюся, што ты будзеш літасцівы да раба твайго і паведаміш мне, за які грэх я заслужыў смерць?
    — Падманшчык! — усклікнуў султан. — Нібыта ты не ведаеш, у чым твой грэх! — I ён звярнуўся да візіра і сказаў:
    — Вазьмі яго, няхай ён паглядзіць у акно: дзе яго палац!
    I візір падвёў Ала ад-Дзіна да акна, і той не ўбачыў свайго палаца, а толькі ранейшую пустку. I ён разгубіўся і аслупянеў, і не мог зразумець, што здарылася з яго палацам. А султан спытаўся ў яго:
    — Ну, што? Бачыў? Дзе твой палац? Ідзе маядачка, мая крывінка і маё адзінае дзіця?
    — Клянуся жыццём тваёй галавы, о цар часу, — адказаў Ала ад-Дзін, — я зусім нічога не ведаю.
    — Ведай, — сказаў султан, — што я дараваў табе, каб ты пайшоў і адшукаў маю дачку. I калі ты яе не прывядзеш да мяне, я адсяку табе галаву.
    — О цар часу, — сказаў Ала ад-Дзін, — дай мне тэрмін у сорак дзён, і, калі я не прывяду да цябе тваёй дачкі, адсячы мне галаву.
    — Я даю табе тое, што ты просіш, — сказаў султан, — але не думай, што табе ўдасца ад мяне ўцячы! Клянуся жыццём маім, я дабяруся да цябе, дзе б ты ні быў.
    I Ала ад-Дзін выйшаў ад султана, сумны і зажураны, a жыхары горада радаваліся, што ён не загінуў. Два дні ён заставаўся ў горадзе, не ведаючы, што рабіць. Ён гараваў па сваёй жонцы, царэўне Будур, і па ўсім, што з ім здарылася. А потым ён выйшаў з горада без надзеі знайсці царэўну і ўвесь час паўтараў сабе: “He ведаю я, што
    здарылася. Дзе я знайду палац?” Так ён прайшоў праз пустыню і апынуўся каля рэчкі. У нейкі момант ён хацеў кінуцца ў ваду і ўтапіцца, але потым адумаўся і даверыў сваю справу Алаху. Ён сеў у задуменні на беразе рэчкі і ў адчаі і горы стаў ламаць рукі, і выпадкова крануўся пярсцёнка, што быў у яго на пальцы. I раптам перад ім паўстаў раб і выгукнуў: