• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    — Да тваіх паслуг, патрабуй, што хочаш!
    I Ала ад-Дзін абрадаваўся і сказаў:
    — О раб пярсцёнка, я хачу, каб ты прынёс мне мой палац і маю жонку, царэўну Бадр аль-Будур.
    Але раб адказаў:
    — 0 ўладар, ты патрабуеш ад мяне тое, што мне не па сіле, бо гэта можа зрабіць толькі раб лямпы.
    — Калі гэта для цябе немагчыма, — сказаў Ала ад-Дзін, — то вазьмі мяне і аднясі да таго палаца.
    — Слухаю і падпарадкоўваюся! — усклікнуў раб і ў тое ж імгненне прынёс Ала ад-Дзіна да палаца ва ўнутраным Магрыбе.
    А ўжо наступіла ноч. Ала ад-Дзін, убачыўшы свой палац, абрадаваўся і стаў думаць, як бы здабыць сваю жонку Будур. Ён прылёг на зямлі і заснуў, а калі настала светлая раніца, ён падняўся, пайшоў да ручая і памыўся ў ім, a потым памаліўся і сеў пад вокнамі палаца царэўны Будур, — і вось тое, што з ім было.
    Што да царэўны Будур, то ад вялікага гора з-за разлукі са сваім мужам і са сваім бацькам, султанам, і ад дрэннага абыходжання з ёю бруднага магрыбінца яна няспынна плакала і не спала па начах. I вось прыйшла да яе нявольніца, каб апрануць, і Алах пажадаў, каб якраз у гэты момант яна выглянула ў акно і ўбачыла Ала ад-Дзіна.
    — Пані, пані! Паглядзі, мой гаспадар пад вокнамі палаца, — усклікнула яна.
    I царэўна Будур адчыніла акно, і Ала ад-Дзін узняў галаву і ўбачыў яе. Яна прывітала яго, і ён прывітаў яе — і абое луналі ад радасці. А потым царэўна сказала:
    — Увайдзі да нас праз патайныя дзверы, бо гэтага праклятага зараз няма.
    Нявольніца ўпусціла Ала ад-Дзіна, і царэўна Будур выйшла яму насустрач, і яны абняліся, плачучы.
    — О мая каханая, — мовіў Ала ад-Дзін, — я хачу ў цябе запытацца. Я пакінуў у сваім пакоі старую медную лямпу. Ты яе бачыла?
    I царэўна ўздыхнула і сказала:
    — О любы, з-за яе з намі ўсё і здарылася. — I царэўна расказала, як яна вымяняла лямпу ў магрыбінца на новую, і працягвала: — А на наступны дзень мы ўбачылі сябе ў гэтым месцы. Магрыбінец расказаў мне, што ён перанёс сюды палац дзякуючы сіле гэтай лямпы. I цяпер, мой любы, мы знаходзімся ў землях унутранага Магрыба.
    — Раскажы мне пра гэтага праклятага, што ён табе гаварыў і чаго ён хоча, — сказаў Ала ад-Дзін.
    I царэўна мовіла:
    — Кожны дзень ён прыходзіць адзін раз, і не больш, і схіляе мяне, каб я з ім спала і ўзяла яго замест цябе. Ён гаварыў, што бацька мой, султан, адсек табе галаву. I яшчэ ён кажа, што ты быў бедняком, сынам бедняка, і што ён, магрыбінец, стаў прычынаю твайго багацця. Ён выказвае да мяне поўную любоў, а я да яго — поўную нянавісць.
    — А ты ведаеш, куды ён хавае лямпу? — запытаўся Ала ад-Дзін.
    I яна сказала:
    — Ён заўжды носіць яе з сабою і не расстаецца з ёй. Ён даставаў яе з-за пазухі і паказваў мне.
    I Ала ад-Дзін абрадаваўся і ўсклікнуў:
    — Я зараз пайду, а ты загадай адной з нявольніц увесь час стаяць каля патайных дзвярэй, каб па маім патрабаванні яна адчыніла мне іх. А я прыдумаю хітрасць супраць гэтага праклятага.
    Затым Ала ад-Дзін выйшаў і пайшоў у стэп. Ён сустрэў аднаго фелаха* і сказаў яму:
    — О дзядзечка, вазьмі маю адзежу і дай мне тваю.
    Ала ад-Дзін, пераапрануты ў адзежу фелаха, вярнуўся ў горад, купіў на рынку на два дзірхемы банджу і пайшоў у палац. Нявольніца ўпусціла яго, і ён увайшоў да сваёй жонкі, царэўны Будур, і сказаў:
    — Я хачу, каб ты пакінула сумаваць і аднеслася да гэтага праклятага ветліва і прыязна. Скажы яму з вясёлым выглядам: “Прыходзь сёння ўвечары, і мы павячэраем. Да якога часу мне сумаваць?” Прыкінься, што ён прыемны табе
    і ты хочаш з ім выпіць. Паднясі яму адзін кубак за другім, пакуль ён не ўвап'ецца, а потым пакладзі ў кубак яму гэты бандж і напаі яго. А калі пракляты паваліцца, пакліч мяне.
    — Вось яно, правільнае рашэнне! — усклікнула царэўна Будур! — Гэта я магу зрабіць.
    Потым Ала ад-Дзін пад’еў і выйшаў, а царэўна Будур паклікала служанку, прыгожа апранулася, нафарбавалася і надушылася. Якраз прыйшоў і магрыбінец. Ён убачыў яе ў такім выглядзе і павесялеў. А царэўна Будур узяла яго за руку, пасадзіла побач з сабою і сказала:
    — О мой дарагі, калі жадаеш, прыходзь і павячэрай са мной сёння ўвечары. Але я хачу, каб ты прынёс мне крыху віна, і няхай гэта будзе самае лепшае віно з тваёй радзімы. Я хачу паспытаць віна гэтай краіны.
    Ад слоў царэўны Будур і яе знакаў любові да яго магрыбінец абрадаваўся вялікай радасцю і ўскрыкнуў:
    — Слухаю і падпарадкоўваюся, о мая каханая! Я пайду і куплю ўсё, што ты хочаш!
    А царэўна Будур, каб яшчэ болып яго паддурыць, сказала:
    — Навошта табе ісці самому? Пашлі каго-небудзь з тваіх рабоў!
    Але магрыбінец не пагадзіўся:
    — Клянуся тваімі вачыма, ніхто не пойдзе купляць віно, акрамя мяне.
    I ён пайшоў і купіў выдатнага віна, якое зваліць з ног мядзведзя, і вярнуўся да царэўны. Нявольніцы паставілі перад імі столік і падалі вячэру. I яны сталі есці і піць, a нявольніцы напаўнялі іх кубкі віном — і так працягвалася да таго часу, пакуль у магрыбінца ад хмелю не закружылася галава. I тады царэўна Будур сказала:
    — О мой каханы, у нас у краіне такі звычай: у канцы трапезы каханая налівае каханаму кубак віна, і гэты кубак бывае апошнім.
    I яна зараз жа напоўніла кубак, кінула тудьі бандж і падала яму. Магрыбінец ад вялікай радасці выпіў віно і не пакінуў нават кроплі. А праз колькі хвілін ён паваліўся, нібы забіты. I тады нявольніца паклікала Ала ад-Дзіна і адчыніла яму дзверы, Ала ад-Дзін увайшоў, агаліў меч і адсек магрыбінцу галаву, а затым павярнуўся да царэўны Будур і сказаў ёй:
    — Выйдзі адсюль са сваімі нявольніцамі і пакінь мяне аднаго.
    Яны выйшлі і зачынілі дзверы, і тады Ала ад-Дзін выняў лямпу з кішэні магрыбінца і пацёр яе. I раб з джынаў з’явіўся перад ім і сказаў:
    — Патрабуй, чаго хочаш!
    I Ала ад-Дзін мовіў:
    — Я хачу, каб ты паставіў гэты палац на месца, туды, дзе ён быў.
    I раб адказваў:
    — Слухаю і падпарадкоўваюся!
    Ала ад-Дзін выйшаў, абняў сваю жонку, яны пацалаваліся, а марыд у імгненне вока перанёс палац і паставіў на ранейшае месца. I Ала ад-Дзін з жонкай селі за столік, елі і пілі, і весяліліся, пакуль не прыйшоў час спаць.
    А што пра султана, то ён штодня ў горы плакаў і біў сябе па твары і кожную раніцу выглядваў з вокнаў палаца, гаворачы сабе: “А раптам!.. Можа быць?” — і плакаў па сваёй дачцэ. У той дзень султан прачнуўся і таксама выглянуў у акно — і ўбачыў перад сабой палац Ал а ад-Дзіна. Ён падумаў, што гэта яму здалося, і пачаў праціраць вочы, пакуль не пераканаўся, што перад ім сапраўды палац Ала ад-Дзіна. I тады ён паклікаў рабоў і сказаў ім:
    — Прывядзіце каня!
    Султан прыехаў да палаца, і Ала ад-Дзін сустрэў яго і правёў да дачкі. Царэўна Будур паднялася насустрач свайму бацьку, яны абняліся і заплакалі, а потым селі, і царэўна стала расказваць аб усім, што з ёю здарылася, і закончыла так:
    — Клянуся тваім жыццём, бацька, душа вярнулася да мяне толькі ўчора, калі я ўбачыла майго мужа і каханага Ала ад-Дзіна. А да гэтага я сумавала і гаравала з-за праклятага ведзьмака. — I яна расказала султану, як выменяла ў магрыбінца старую лямпу на новую, і дадала: — Я ж нічога не ведала аб магчымасцях гэтай лямпы. А на наступны дзень мы ўбачылі сябе ў іншай краіне, ва ўнутраным Магрыбе. Але потым прыйшоў мой муж Ала ад-Дзін і прыдумаў хітрасць, і забіў яго. Хвала Алаху, які пазбавіў нас ад зла гэтага праклятага! А калі мой муж забіў яго, ён сказаў мне: “Выйдзі разам са сваімі нявольніцамі”, — і я выйшла і не ведаю, што ён зрабіў, каб перанесці нас сюды.
    — Оцарчасу, — сказаў Алаад-Дзін, —янічогане зрабіў, а толькі ўзяў з кішэні магрыбінца лямпу і загадаў рабу лямпы перанесці нас і даставіць у гэтую краіну. Падыміся ж, шчаслівы цар, і паглядзі на гэтага праклятага магрыбінца, які ляжыць забіты ў іншым пакоі.
    I цар увайшоў туды, пабачыў забітага магрыбінца і загадаў пасячы яго цела на кавалкі і спаліць у агні. А потым султан абняў Ала ад-Дзіна, пацалаваў яго, падзякаваў за ўсё і сказаў:
    — Прабач мне, дзіця маё, за тое, што я з табой зрабіў! Я варты даравання, бо гэта мая адзіная дачка.
    — О цар часу, ты не зрабіў са мною нічога несправядлівага, — адказаў Ала ад-Дзін.
    I потым султан загадаў пачаць урачыстасці з нагоды вяртання яго дачкі, а магрыбінца спалілі і развеялі яго прах па ветры. Аў таго праклятага магрьібінца быў брат, таксама пракляты, яшчэ горшы за яго ўчарадзействе і вядзьмарстве. I здарылася так, што гэты брат стаў варажыць на пяску, каб даведавда, што здарылася з яго братам. Ён убачыў, што брат яго памёр, і моцна засмуціўся. Тады ён паваражыў другі раз ідаведаўся, што брата яго забілі ў краіне Кітая, цела спалілі і развеялі па ветры. А забіў яго юнак па імені Ала ад-Дзін. Ён высветліў усю гісторыю Ала ад-Дзіна, лямпы і астатняе. I ён зараз жа падняўся і сабраўся ў шлях, і ехаў да таго часу, пакуль не дасягнуў Кітая. Ён увайшоў у сталіцу царства і пасяліўся на пастаялым двары, дні два-тры адпачываў, a потым стаў прыдумваць хітрасць, каб забіць Ала ад-Дзіна.
    Ён спусціўся ў горад і прыйшоў у адно месца, дзе гулялі ў шахматы, і пачуў там пра набожную Фаціму. Яна жыла ў пустэльні і прыходзіла ў горад толькі два разы на тыдзень. Людзі ўсхвалялі яе і выказвалі да яе вялікую пашану. I брат магрыбінца запытаўся ў аднаго з прысутных:
    — О дзядзечка, што гэта я чую? Вы гаворыце аб цудах адной жанчыны, якую клічуць Фаціма? Раскажы, дзе мне яе знайсці? Я чужаземец і я патрапіў у бяду, я хачу пайсці да яе і папрасіць, каб яна за мяне памалілася. Можа, Алах вялікі тады адвядзе ад мяне бяду.
    I гэты чалавек вывеў яго за горад і паказаў яму здалёку жытло Фацімы — яна жыла ў пячоры на вяршыні гары. Магрыбінец падзякаваў яму за ласку, вярнуўся дамоў,
    пераначаваў, а раніцай спусціўся ў горад — і якраз у гэты дзень Фаціма таксама прыйшла ў горад. Магрыбінец убачыў, што людзі збіраюцца натоўпамі, і даведаўся, што прыйшла набожная Фаціма. I магрыбінец увесь дзень быў каля яе, а калі ўвечары Фаціма вярталася да сябе дамоў, ён воддаль ішоў за ёю ўслед да самой пячоры. Ён пачакаў, калі мінула трэцяя частка ночы і Фаціма заснула, і ўвайшоў у пячору. Ён убачыў, што яна ляжыць на спіне, на кавалку цыноўкі. I тады ён узяў Фаціму за галаву, выхапіў кінжал і закрычаў на яе. Фаціма прачнулася і ледзь не памерла ад гора і страху.
    — Калі ты загаворыш ці закрычыш — я заб’ю цябе! — прыгразіў магрыбінец. — А цяпер падымайся і зрабі тое, што я патрабую. — I ён пакляўся вялікімі клятвамі, што не заб’е яе, калі яна ласлухаецца, і сказаў ёй: — Дай мне тваю адзежу і вазьмі маю.