Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
Разбойнікі спыніліся перад стальнымі дзверцамі, атаман іхні крыкнуў гучным голасам:
— Сезам , адчыні твае дзверы! — і калі ён прамовіў гэтыя словы — дзверы адчыніліся. Атаман увайшоў, а за ім следам увайшлі і разбойнікі з мяшкамі на плячах.
Алі-Баба здзівіўся і вырашыў, што кожны мяшок быў поўны белага срэбра і жоўтага чаканнага золата. А так і было сапраўды, бо гэтыя злодзеі рабавалі на дарогах сыноў Адама і цэлыя караваны, рабілі набегі на сёлы і гарады — і кожны раз прыносілі здабычу ў гэтае пустэльнае месца, схаванае ад вачэй людзей. I Алі-Баба сядзеў на дрэве і не зводзіў вачэй з дзвярэй, куды ўвайшлі разбойнікі. Нарэшце ён убачыў, што яны выходзяць з пустымі мяшкамі, іх узначальвае атаман. Яны зноў прывязалі мяшкі да конскіх спінаў, ускочылі на коней і паскакалі ў той бок, адкуль з’явіліся, пакуль не зніклі з вачэй. Алі-Баба ад перапалоху маўчаў, не варушыўся і не дыхаў, ён толькі тады злез з дрэва, калі яны далёка зніклі з вачэй.
I калі Алі-Баба адчуў, што небяспека мінула, ён супакоіўся, асмялеў і падышоў да тых маленькіх дзверцаў. Нейкі час ён разглядваў іх, а потым сказаў сабе: “А што, калі я скажу: “Сезам, адчыні твае дзверы!” — як зрабіў атаман разбойнікаў? Адчыняцца яны ці не?”
I ён прамовіў гэтыя словы — і дзверы адчыніліся. A справа ў тым, што гэта месца было створана непакорлівымі джынамі, зачаравана імі і ахоўвалася вялікімі талісманамі. Словы: “Сезам, адчыні твае дзверы!” — былі тайным ключом. Алі-Баба пабачыў, што дзверы адчыненыя, увайшоў і не паспеў яшчэ пераступіць парога, як яны за ім зачыніліся. Алі-Баба спалохаўся, а потым успомніў словы: “Сезам, адчыні твае дзверы!” — і яго страх рассеяўся. “Мне не варта непакоіцца аб тым, што дзверы зачыніліся, бо я ведаю тайны ключ, як іх адчыніць”, — сказаў ён сабе і прайшоў крыху наперад. Ён думаў, што ў гэтым памяшканні цёмна, і моцна здзівіўся, каліўбачыў, што гэта прасторны, асветлены пакой, узведзены з мармуру, з высокай столлю. I тут складзена ўсё, чаго душа жадае з ежы і напояў. Адгэтуль Алі-Баба перайшоў у наступны пакой, яшчэ болыпы і прасторней за першы. Там ён знайшоў багацці, дзівосы, рэдкія і цудоўныя рэчы, апісаць якія словамі нельга. Там былі сабраныя зліткі чыстага золата і срэбра, а таксама адборныя дынары і дзірхемы. I ўсё гэта ляжала кучамі, як пясок ці галька, і нельга было гэта злічыць.
Алі-Баба ўбачыў яшчэ адны дзверы і прайшоў праз іх у трэці пакой, які быў прыгажэйшы за папярэднія. Там ляжала мноства дарагіх адрэзаў баваўняных тканін і шыкоўныя шаўковыя і парчовыя ўборы, і не было такога сорту тканін, які не знаходзіўся б у гэтым памяшканні — ці то з земляў сірыйскіх, ці з самых далёкіх краін Афрыкі, ці нават з Кітая, Сінда, Нубіі і Індыі. Потым Алі-Баба перайшоў у пакой каштоўных камянёў і самацветаў, самы дзівосны з усіх, бо змяшчаў незлічоныя жэмчугі, яханты, смарагды, бірузу і тапазы. Жэмчугу там былі наогул кучы, а сердалік ляжаў разам з караламі. Далей Алі-Баба ўвайшоў у пакой, дзе захоўваліся духмяныя розныя рэчывы, — і гэта быў апошні пакой. Там стаяў водар мускусу і пахла амбрай і цыбетам, недам, шафранам* і іншымі водарамі. Сандал валяўся там, як дровы для печкі, і мандал* ляжаў, быццам кінутае сучча.
Убачыўшы гэтыя багацці і скарбы, Алі-Баба атарапеў, розум яго быў ашаломлены і ў гал аве памуціл ася. Нейкі час ён стаяў у непаразуменні і разгубленасці, а затым пачаў уважліва разглядваць каштоўнасці: вярцеў у руках дзівосную жамчужыну або перасыпаў са жмені ў жменю рубіны, выбіраў самыя дарагія і незвычайныя камяні, або шукаў кавалак-другі парчы, шытай яркім золатам, які асабліва яму падабаўся, або хадзіў сярод адрэзаў мяккага, пяшчотнага шоўку, або ўдыхаў водар алоэ і духмянасцей. Потым ён падумаў: калі нават разбойнікі многія і многія гады збіралі гэтыя багацці, то ўсё роўна столькі накапіць яны не маглі. Значыць, гэтая скарбніца існавала раней, да іх, і яны яе захапілі незаконным шляхам. I калі ён, АліБаба, скарыстаецца выпадкам і возьме крышачку гэтага вялікага багацця, ён не зробіць граху. А калі яшчэ гэтае багацце незлічонае, то яны і не заўважаць, што нештаўзята. I тады Алі-Баба вырашыў узяць сколькі-небудзь золата і пачаў выносіць мяшкі з дынарамі са скарбніцы. Кожны раз, як ён хацеў выйсці ці ўвайсці, гаварыў: “Сезам, адчыні твае дзверы!” — і дзверы адчыняліся. Потым ён нагрузіў мяшкамі з золатам аслоў і прыкрыў мяшкі дровамі. Ён паганяў аслоў, пакуль не дайшоў да горада, і тады ён накіраваўся ў свой дом, радасны і са спакойным сэрцам.
I калі Алі-Баба прыйшоў дамоў, ён замкнуў вароты, бо асцерагаўся, каб не зайшоў хто з суседзяў. Аслоў ён
прывязаўу стойле, даў ім корму, а потым узяў адзін мяшок, падняўся да жонкі і паклаў яго перад ёю. I гэтак ён перанёс усе мяшкі, а жонка яго глядзела, ашаломленая, і здзіўлялася. Яна памацала адзін з мяшкоў і зразумела, што там дынары. I тут яна перамянілася з твару і расхвалявалася, бо вырашыла, што яе муж украў гэтыя вялікія грошы.
— Што ты зрабіў, няшчасны! — усклікнула яна. — He трэба намчужыя грошы! Мнедаволітаго, што даў мне Алах, і я згодная жыць у беднасці. Я ўдзячная за тое, што Алах мне пасылае, не думаю аб чужым багацці і не хачу нічога забароненага.
— О жанчына, — сказаў ёй Алі-Баба, — няхай будзе спакойнай твая душа! He бываць ніколі таму, каб рука мая кранулася забароненага. А што тычыцца гэтых грошай, то я знайшоў іх у адной пячоры і скарыстаў выпадак, узяў іх і прынёс сюды.
Потым Алі-Баба расказаў жонцы аб тым, што здарылася ў яго з разбойнікамі — ад пачатку да канца. А расказаўіпы, загадаў ёй трымаць язык за зубамі і захоўваць тайну. I калі жонка пачула ўсё гэта, яна моцна здзівілася, і страх яе прапаў, грудзі расправіліся, і яе ахапіла вялікая радасць! А Алі-Баба апаражніў мяшкі пасярод пакоя — і золата аказаліся цэлыя кучы. Яго жонка была ўражана колькасцю золата і пачала лічыць дынары. Але Алі-Баба сказаў ёй:
— Гора табе, ты і за два дні не здолееш пералічыць іх, і ад гэтага не будзе ніякай карысці! He трэба зараз гэтым займацца, па-мойму, лепш выкапаць ямку і закапаць грошы туды, каб ніхто не даведаўся аб нашай тайне.
— Калі табе неахвота лічьіць грошы, то неабходна іх перамераць, каб мы хоць прыкладна ведалі іх колькасць, — запярэчыла жонка.
I Алі-Баба сказаў:
— Рабі, як хочаш, але баюся, каб людзі чаго не даведаліся аб нашай справе. Тады раскрыецца тайна, і мы будзем каяцца, хаця які сэнс ужо ў раскаяннях?
Але жонка Алі-Бабы не звярнула ўвагі на яго словы, а, наадварот, пайшла, каб пазычыць у каго-небудзь мерку, бо з-за беднасці ў яе не было меры. Яна пайшла да сваёй нявесткі, жонкі Касыма, і папрасіла ў яе. I нявестка сказала:
— 3 прыемнасцю! — і выйшла, каб прынесці мерку, a сабе сказала: “Жонка Алі-Бабы бедная, і няма ў яе звычкі што-небудзь адмяраць. Паглядзець бы, якое ў яе сёння зерне, што ёй раптам спатрэбілася мерка”.
I жонка Касыма захацела разнюхаць, у чым справа, і даведацца праўду. Яна паклала на дно крыху воску, каб зерне, якое будзе мераць нявестка, прыліпла да яго. A потым аддала мерку жонцы Алі-Бабы, а тая ўзяла яе, падзякавала нявестцы за ласку і паспяшалася да сябе. A дома яна села і пачала мераць золата. I аказалася, што яго дзесяць мерак. I жонка Алі-Бабы абрадавалася і расказала аб гэтым мужу. Алі-Баба між тым выкапаў вялікую ямку, паклаў туды золата і зноў засыпаў ямку зямлёю, а яго жонка паспяшалася вярнуць мерку нявестцы.
Вось што было з Алі-Бабой і яго жонкай.
Што ж да жонкі Касыма, то яна, калі жонка Алі-Бабы пайшла, перавярнула мерку і ўбачыла дьінар, які прыліп да воску. Жонка Касыма палічыла гэта дзіўным, бо ведала, што Алі-Баба бедны. Нейкі час яна сядзела ў разгубленасці, а потым пераканалася, што мералі гэтай меркай чыстае золата, і сказала сабе: “Алі-Баба прыкідваецца бедняком, a сам мерае золата меркамі! Адкуль прываліла яму такое шчасце і дзе ён здабыў гэтае вялікае багацце?” I ахапіла яе сэрца зайздрасць, і загарэлася яе душа, і сядзела яна ў чаканні мужа ў самым благім настроі. А яе муж Касым штодня з ранку да вечара, заняты купляй і продажам, сядзеў у сваёй лаўцы. I вось, калі прыйшоў вечар, Касым зачыніў сваю лаўку і накіраваўся дадому. Прыйшоўшы, ён убачыў, што жонка яго сядзіць зажураная, з заплаканымі вачыма і засмучаным сэрцам. А Касым яе вельмі кахаў, і ён запытаўся:
— Што з табою здарылася, о прахалода маіх вачэй і радасць майго сэрца? 3-за чаго ты сумуеш і плачаш?
I жонка яго ўсклікнула:
— Сапраўды, ні здагадлівасці ў цябе, ні шчодрасці. О, калі б я выйшла замуж за твайго брата! Хаця ён з выгляду бедны і жыве ў нястачы, а грошай у яго столькі, што іх колькасць вядома толькі аднаму Алаху, а злічыць іх можна хіба іпто меркамі. Ты ж думаеш, што мы жывём у шчасці і дабрабыце, і ганарышся сваім багаццем, а на самой справе
ты ўсяго толькі бядняк у параўнанні з тваім братам, бо ты лічыш свае дынары па адным. Ты задаволіўся малым, а яму пакінуў вялікае.
I яна расказала мужу, што адбылося ў яе з жонкай АліБабы, — як тая пазычыла ў яе мерку, а яна паклала на дно воск і да воска прыліп дынар. I калі Касым пачуў словы жонкі і сваімі вачамі пабачыў гэты дынар, ён пераканаўся, што да яго брата прыйшло шчасце. Але не абрадаваўся гэтаму, a наадварот, яго сэрцам авалодала зайздрасць, і ён задумаў супраць брата дрэннае, бо быў чалавекам зайздросным, подлым, нікчэмным і сквапным. Ад вялікага засмучэння і гора яны з жонкай усю ноч не звялі вачэй, сон да іх не ішоў, яны не знаходзілі сабе месца ад хвалявання, пакуль Алах не засвяціў раніцу і не заззяла яна, і не азарыла свет сваім святлом. Касым узнёс ранішнюю малітву і пайшоў да свайго брата. Ён увайшоў у яго дом нечакана, Алі-Баба сустрэў Касыма з вялікай радасцю і ветлівасцю і пасадзіў на ганаровае месца. Касым перавёў дух і сказаў Алі-Бабе:
— Чаму гэта, о мой брат, ты жывеш у беднасці, у нястачы, хаця ў цябе ў руках багацце, якое не пажэрці агнём? Па якой прычыне ты жывеш, як жабрак, калі можаш жыць заможна? Якая карысць з грошай, калі чалавек імі не карыстаецца? Хіба не ведаеш ты, што сквапнасць лічыцца парокам і дрэннай якасцю чалавека?
I брат Касыма адказаў яму:
— О, калі б я такім быў, як ты гаворыш! На самой справе я бедны, як раней, і няма ў мяне багацця, апрача аслоў і сякеры. А тваім словам я здзіўляюся, бо не ведаю іх прычыны і не разумею сэнсу.