• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    Калі мінуў законны тэрмін, Алі-Баба ажаніўся з жонкаю свайго брата, напісаў яе шлюбны дагавор, і яны пачалі жыць разам. Людзі ўхвалялі яго ўчынак і лічылі гэта выяўленнем вялікай любові Алі-Бабы да нябожчыка брата. Потым АліБаба разам са сваёй першай жонкай перабраўся жыць у дом Касыма, перанёс туды ўвесь скарб і багацце, якое ўзяў у
    скарбніцы разбойнікаў. Алі-Баба пачаў думаць, што яму рабіць з лаўкаю брата. А Алах паслаў Алі-Бабе сына, якому на той час споўнілася дванаццаць гадоў, хлопчык раней прыслужваў аднаму купцу, навучьіўся ў яго гандлю і стаў дасведчаным у гэтай справе. Алі-Баба ўзяў сына ў купца і пасадзіў яго ў лаўцы, каб той прадаваў і купляў там. Ён перадаў хлопчыку ўсе рэчы і тавары, якія засталіся ад яго дзядзькі Касыма, і паабяцаў ажаніць яго, калі той пойдзе па шляху дабра і поспеху і будзе прытрымлівацца справядлівасці і слухацца бога.
    Вось што было з гэтымі людзьмі.
    Што ж тычыцца разбойнікаў, то праз нейкі час яны зноў прыйшлі ў пячору-скарбніцу. I, увайшоўшы ў яе, не знайшлі трупа Касыма. Тады яны зразумелі, што пра іх таямніцу ведаў не адзін чалавек і што ў забітага ёсць хаўруснік, а пра іх, разбойнікаў, вядома людзям. Гэта вельмі ўстрывожыла разбойнікаў і моцна засмуціла іх. Яны праверылі, колькі багацця ўзята са скарбніцы, і выявілася, што ўзята вельмі шмат. Тут яны прыйшлі ў лютасць, і атаман звярнуўся да іх і сказаў:
    — О асілкі, доблесныя ў баях, прыйшоў час адплаты і помсты. Мы думалі, што скарбніцу адчыніў хто-небудзь адзін, а іх, як выявілася, многа. I мы не ведаем, колькі іх чалавек, і нам невядома, дзе яны жывуць. Мы не шкадуем сваёй душы і рызыкуем жыццём, збіраючы гэтыя багацці, а нехта іншы карыстаецца імі. Гэта зло вялікае, і мы не можам з ім прымірыцца! Нам неабходна прыдумаць хітрасць, каб дабрацца да нашага ворага, а калі ўжо ён нам патрапіцца, я адпомшчу яму самай страшнай помстай і заб’ю вось гэтым мячом, нават калі мая душа загіне. Цяпер час дзейнічаць і выявіць смеласць, мужнасць і адвагу. Разыдзіцеся па сёлах і гарадах, кружыце па ўсіх краях і распытвайце, ці не разбагацеў які-небудзь бядняк і ці не пахавалі каго-небудзь, нядаўна забітага. Можа, такім шляхам мы высачым нашага ворага і Алах звядзе нас з ім. А вельмі неабходны нам зараз чалавек хітры і спрытны на падман, адважны, як належыць мужчыну. Няхай ён застанецца тут і шукае ў горадзе, бо, без сумненняў, наш вораг жыве тут, паблізу. Няхай ён пераапранецца ў адзежу купцоў і тайна прыходзіць у горад. Ён павінен разведваць
    навіны і распытваць аб усіх здарэннях і падзеях: хто памёр або забіты нядаўна, дзе дом і сям’я памерлага і як прыйшла да яго смерць. I, можа стацца, ён знойдзе таго, каго шукае, — бо пра забітага вестка абавязкова разыдзецца па горадзе, і гэту гісторыю будзе ведаць стары і малы. I калі ён захопіць нашага ворага або паведаміць, дзе ён знаходзіцца, мы будзем абавязаны яму вялікай удзячнасцю і я падвышу яго сан і чын і прызначу сваім пераемнікам. Калі ж ён не выканае таго, што паабяцаў, і падмане нашы надзеі, мы будзем ведаць, што гэта проста дурань са слабым розумам, няздатны на хітрасць і спрыт. Мы пакараем тады яго за дрэнную працу і малую стараннасць і заб’ём яго самым ганебным чынам: бо нам не трэба чалавек недастаткова мужны і няма карысці пакідаць жыць чалавека без празорлівасці. Ведайце, што добрым злодзеем будзе толькі чалавек спрытны, які ведае рознага роду хітрасці. Што вы скажаце на гэта, о смельчакі, і хто з вас возьмецца за такую цяжкую і адказную справу?
    I калі разбойнікі пачулі словы атамана і звернутую да іх прамову, яны ўхвалілі ягоную думку і прынялі ўмову і ўсе далі клятву выканаць яе. А потым адзін з разбойнікаў, рослы чалавек, магутны целам, падняўся і выклікаўся на прапанаваную справу, прыняўшы ўсе сказаныя важаком умовы. Разбойнікі кінуліся цалаваць яму ногі, тым самым яны выказвалі яму асаблівую павагу, усхвалялі яго за смеласць і адвагу і захапляліся яго цвёрдасцю і рашучасцю, і дзякавалі яму за храбрасць і мужнасць.
    Атаман наказаў яму дзейнічаць абачліва і разумна, карыстацца падманам, прыхаванай хітрасцю, кознямі. I навучыў яго, як увайсці ў горад у вобліку купца, які дэманструе намер заняцца гандлем, а ў душы жадае разведваць і высочваць. Пасля гэтага атаман падняўся і пайшоў, і іншыя разбойнікі таксама разышліся хто куды.
    А той, хто прапанаваў выкупіць сабой таварышаў, пераапрануўся ў купца, перачакаў ноч і на світанні выправіўся ў горад. Ён увайшоў праз вароты і прайшоў па рынках і кварталах, калі большасць людзей яшчэ спала салодкім сном. На адным з рынкаў ён пабачыў, іпто лаўка Мустафы-шаўца ўжо адчынена і той сядзіць і зашывае нечыя сандалі. Мы ўжо казалі, што шэйх Мустафа заўсёды
    спазаранку выходзіў на рынак і меў звычку адчыняць лаўку раней за іншых жыхароў квартала. I злодзей-разбойнік падышоў да шэйха, павітаўся з ім самым ветлівым чынам і сказаў:
    — Няхай благаславіць Алах твае задумы і памножыць павагу да цябе! Ты адчыніў сваю лаўку першым, раней за іншых жыхароў квартала.
    — 0 сын мой, — адказаў шэйх Мустафа, — старанна здабываць свой надзел лепш, чым спаць, і такі мой звычай кожны дзень.
    — Аднак, о шэйх, я здзіўляюся, як ты, пры тваіх слабых вачах і пажылым узросце, можаш шыць у такі час, да ўсходу сонца, калі так мала святла, — мовіў разбойнік.
    I шэйх, пачуўшы гэтыя словы, сярдзіта павярнуўся да яго, коса паглядзеў і сказаў:
    — Я думаю, ты чужы ў гэтым горадзе! Будзь ты адным з яго жыхароў, ты не гаварыў бы такіх слоў, бо я вядомы сярод багатых і бедных вастрынёй зроку і шавецкім майстэрствам! Нядаўна нейкія людзі нават узялі мяне, каб зашыць для іх мерцвяка ў пакоі, дзе мала было святла, і я выдатна яго зашыў. He будзь у мяне такога вострага зроку, я не змог бы гэтага зрабіць.
    Як толькі разбойнік пачуў гэтыя словы, ён павесялеў і абрадаваўся, што дасягнуў сваёй мэты. Ён зразумеў, што знайшоў тое, што шукаў, і сказаў са здзіўленнем:
    — Ты памыляешся, шэйх, я думаю, што ты зашыў толькі саван, бо я ніколі не чуў, каб зашывалі мерцвяка!
    — Ясказаў адну праўдуігаварутое, што ёсць, — адказаў піэйх, — але мне ясна, што твая мэта — разведаць чужыя тайны, і таму ідзі прэч ад мяне і расстаўляй свае пасткі камунебудзь іншаму. Можа стацца, ты знойдзеш балбатуна, a што да мяне, то мяне называюць маўчальнікам, і я не адкрыю тое, што хачу скрыць. Я не стану больш з табой гаварыць аб гэтым.
    I злодзей яшчэ больіп упэўніўся, што гэты мярцвяк і ёсць той чалавек, якога яны забілі, і сказаў шэйху:
    — О шэйх, я не маю патрэбы ў тваіх тайнах, і маўчаць аб іх будзе лепш, бо сказана: “Уменне захоўваць тайну — якасць праведных”. Я толькі жадаю, каб ты правёў мяне да дома таго памерлага: можа, гэта хто-небудзь з маіх блізкіх
    ці знаёмых, і мне належыць суцешыць яго родных. Я доўгі час не жыву ў гэтым горадзе і не ведаю, што тут здарылася ў маю адсутнасць.
    Потым ён апусціў руку ў кішэню, выняў дынар і паклаў яго ў руку шэйха Мустафы, але той адмовіўся ад грошай і сказаў:
    — Ты пытаешся ў мяне аб тым, чаго я табе не магу сказаць. Мяне прывялі ў дом памерлага толькі пасля таго, як завязалі вочы, і я не ведаю дарогі да яго.
    — Што тычыцца дынара, — мовіў разбойнік, — то я дару яго табе, выканаеш ты маю просьбу ці не. Вазьмі ж яго, няхай благаславіць цябе Алах, і я не прымушу цябе яго вяртаць. Але, магчыма, калі ты сядзеш і крыху падумаеш, то ўспомніш дарогу, па якой ішоў з закрытымі вачыма.
    — Гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі ты завяжаш мне вочы павязкай, як тады зрабілі яны, — адказаў шэйх Мустафа. — Я памятаю, як мяне ўзялі за руку і павялі, і як зварочвалі, і як спыніліся. Можа бьіць, я змагу знайсці дарогу.
    I разбойнік абрадаваўся і павесялеў. Ён даў шэйху яшчэ дынар і сказаў:
    — Зробім так, як ты гаворыш.
    I потым абодва яны ўсталі, шэйх Мустафа зачыніў сваю лаўку, а разбойнік завязаў яму павязкай вочы, узяў за руку і яны пайшлі. I шэйх Мустафа то браў управа, то паварочваў налева ці ішоў прама і рабіў так, як вяла яго Марджана. Потым ён прайшоў крыху па адной вуліцы, спыніўся і сказаў разбойніку:
    — Мне здаецца, што мяне спынілі на гэтым месцы.
    I тады злодзей зняў павязку з яго вачэй, і выявілася, што шавец спыніўся якраз насупраць дома нябожчыка Касыма. Разбойнік запытаўся, ці ведае шэйх Мустафа гаспадара гэтага дома, і той адказаў:
    — He, клянуся Алахам, гэта вуліца далёка ад маёй лаўкі, і я не ведаю жыхароў гэтага квартала.
    Злодзей падзякаваў шэйху, даў яму дынар і сказаў:
    — Ідзі з мірам, пад апекай вялікага Алаха!
    I шэйх Мустафа вярнуўся ў сваю лаўку, радасны, што нажыў тры дынары, а злодзей застаўся стаяць і ўзірацца на дом. Ён заўважыў, што вароты яго падобныя на вароты
    іншых дамоў у квартале, і спалохаўся, што не адрозніць іх. Тады ён бяліламі паставіў на варотах маленькі белы значок, каб па ім знайсці дом. А потым вярнуўся на гару да сваіх таварышаў, радасны, са спакойнай душой, упэўнены, што справа, дзеля якой яго паслалі, выканана і што засталося толькі адпомсціць іх ворагу. Вось тое, што было з гэтым разбойнікам.
    А што да рабыні Марджаны, то яна прачнулася, прачытала ранішнюю малітву, як заўжды гэта рабіла, справіла ўсе свае справы і выйшла, каб купіць неабходную ежу і напоі. I раптам, калі вярталася з рынку, яна заўважыла на варотах свайго дома белы значок. Гэта здалося ёй падазроным і яна падумала: “Магчыма, дзеці гулялі і намалявалі гэты значок на варотах, але хутчэй за ўсё знак паставіў які-небудзь вораг або подлы зайздроснік, які задумаў нешта благое. Разумна збіць яго з панталыку і разладзіць яго дрэнныя планы”. I Марджана ўзяла бялілы і намалявала на варотах суседзяў такія ж самыя значкі, што вывеў разбойнік. Яна пазначыла так каля дзесяці варот у квартале, а потым увайшла ў свой дом і нікому нічога не сказала аб гэтым. Вось што было з Марджанай.
    А што да разбойніка, то ён вярнуўся на гару і радасна паведаміў таварышам, што іх мэта дасягнута, жаданне выканана і адплата ворагу блізкая. Потым ён расказаў, як яму здарылася прайсці міма шаўца, які зашываў забітага, і як з дапамогай шаўца ён адшукаў дом і паставіў на варотах значок, каб адрозніць ад суседніх. Атаман падзякаваў яму, пахваліў і абрадаваўся вялікай радасцю, і сказаў разбойнікам: