Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
— Разыдзіцеся, апраніцеся, як простыя людзі, а пад адзежай схавайце зброю і ідзіце ў горад. Увайдзіце ў яго рознымі шляхамі, месца сустрэчы — вялікая мячэць. А мы з гэтым чалавекам, інакш — лазутчыкам, пойдзем да дома напіага ворага. Калі знойдзем яго і ўпэўнімся ў гэтым, мы прыйдзем да вас у мячэць і дамовімся, як быць далей. Параімся — уварвацца ў дом ноччу ці зрабіць гэта неяк іначай.
Разбойнікі пагадзіліся са словамі атамана, ухвалілі яго намер, а потым разышліся, пераапрануліся ў адзежу простых людзей і схавалі пад ёй мячы, як і загадваў атаман.
Яны ўвайшлі ў горад рознымі іпляхамі, каб людзі не заўважылі іх, і накіраваліся да вялікай мячэці.
У гэты час атаман і лазутчык пайшлі шукаць завулак свайго ворага. I калі яны прыйшлі туды, атаман убачыў дом з белым значком. Ён спытаў у свайго таварыша, ці гэты дом ім патрэбны, і той адказаў: “Так”. Затым атаман кінуў позірк на другі дом і ўбачыў, што на яго варотах таксама стаіць белы значок. Ён запытаўся, які ж дом ім патрэбны — першы ці другі? Лазутчык разгубіўся і быў бяссільны адказаць. Атаман прайшоў колькі крокаў і ўбачыў больш за дзесяць дамоў са значкамі.
— Ты ўсе гэтыя дамы пазначыў ці адзін? — запытаўся ён у свайго таварыша.
I той адказваў:
— He, толькі адзін.
I атаман усклікнуў:
— Дык як жа іх цяпер стала дзесяць ці больш?
Я не ведаю, — адказаў той.
— Ці можаш ты пазнаць сярод гэтых дамоў той, які ты пазначыў сваёй рукой? — спытаў атаман.
I разбойнік мовіў:
— He магу, бо гэтыя дамы падобныя, яны пабудаваны на адзін узор, і знакі — аднолькавыя.
Пачуўшы яго словы, атаман зразумеў, што не будзе карысці стаяць на гэтым месцы, і што на гэты раз немагчыма адпомсціць, і яго надзея падманута. Ён з лазутчыкам вярнуўся ў мячэць і загадаў сваім малайцам вяртацца на гару. А калі ўсе сабраліся ў звычайным месцы, расказаў ім, што здарылася са злодзеем, які не змог адрозніць дом іхняга ворага, і дадаў:
— Цяпер мы павінны выканаць над ім прысуд, згодна з умоваю і рашэннем, якія прыняты намі.
I ўсе пагадзіліся. А злодзей-лазутчык быў чалавекам смелым, з цвёрдым сэрцам, і ён не збаяўся, а наадварот, выступіў уперад, спакойны духам, вольны ад страху, і сказаў:
— Сапраўды, я заслужыў смерці — пакарання за неразумны план і малую хітрасць, бо я не здолеў выканаць справу, якую мне даручылі. Няма ў мяне ахвоты цяпер жыць, памерці лепш, чым жыць у ганьбе!
I тут атаман выхапіў меч і так ударыў яго па шыі, што галава адляцела ад цела, а потым сказаў:
— 0 байцы, дасканалыя ў сечах і баях, хто з вас адважны і смелы, чыё сэрца храбрае і галава моцная? Хто возьмецца выканаць гэты цяжкі подзвіг і небяспечную справу? Няхай не падыходзіць да мяне нямоглы і не набліжаецца слабы: я вазьму толькі дужага і лютага, чые думкі разумныя, правільныя, а хітрасць заўжды напагатове.
I падняўся адзін са злодзеяў, якога клікалі Ахмед альГадбан. Быў ён высокага росту, тоўстагаловы, страшны выглядам, меў смуглы твар, непрыемную знешнасць і нядобрую славу. Вусыўяго тырчалі, якукошкі, якая палюе на мыш, а барада трэслася, быццам у казла, які скача сярод коз і казлянят.
— 0 шаноўны сход, — сказаў ён, — ніхто, акрамя мяне, не падыходзіць для гэтай справы. I калі захоча Алах, я вярнуся да вас з надзейнымі весткамі і пакажу вам дом нашага ворага.
I атаман сказаў яму:
— Ранейшая ўмова застаецца. Калі ты вернешся ні з чым, цябе чакае адсячэнне галавы, а калі вернешся з перамогай — мы падвысім твой чын і становішча і выкажам табе вялікую пашану, ты атрымаеш шмат дабра.
I затым Ахмед аль-Гадбан апрануўся ў адзежу купцоў, ён увайшоў у горад на золку і адразу рушыў у квартал шэйха Мустафы. Ён знайшоў шэйха ў лаўцы, павітаўся з ім, сеў побач і загаварыў ласкава. Зусім хутка шавец выклаў яму тайну памерлага і расказаў, як ён яго зашываў. I Ахмед альГадбан папрасіў шэйха Мустафу правесці яго да дома Касыма, але шэйх не захацеў нават гаварыць аб гэтым. Аднак, калі Ахмед стаў спакушаць яго грашыма, ён паддаўся на ўгаворы, бо грошы — страла, якая б’е ў цэль, і хадайнік, якому не адмовіш. I Ахмед завязаў шэўху вочы павязкай і зрабіў тое ж самае, што і яго таварыш раней. Шэйх Мустафа давёў яго да вуліцьі нябожчыка Касыма і спыніўся перад гэтым домам. Ахмед зняў павязку з вачэй шэйха Мустафы, даў яму абяцаную плату і адпусціў. I калі Ахмед знайшоў тое, што шукаў, ён спалохаўся, як бы не заблытацца, і паставіў на доме маленькі значок чырвоным. Значок ён намаляваў у непрыкметным месцы і думаў, што
яго ніхто не ўбачыць. Потым вярнуўся да сваіх таварышаў і расказаў аб усім, ён быў упэўнены ў поспеху. Вось што было з гэтымі людзьмі.
Што пра рабыню Марджану, то яна прачнулася спазаранку і выйшла, па сваім звычаі, каб купіць мяса, гародніны, пладоў, закусак і іншых прыпасаў. I калі яна вярталася з рынку, чырвоны значок не схаваўся ад яе вачэй, а наадварот — яна яго заўважыла. Гэта падалося ёй дзіўным і падазроным, і яна зразумела, што значок — справа рук далёкага ворага або блізкага зайздросніка, які жадае зла жыхарам гэтага дома. I каб збіць яго з панталыку, Марджана вывела чырвоным на варотах суседзяў значкі такой жа формы, як гэты, і на такім жа самым месцы. Дома яна прамоўчала аб гэтай справе, каб не ўводзіць гаспадара ў хваляванне і неспакой. Вось піто было з Марджанай.
А ў гэты час, калі разбойнік Ахмед расказаў таварышам і атаману, як ён адшукаў дом іхняга ворага, атаман загадаў разбойнікам пераапрануцца ў адзежу прасталюдзінаў, схаваць пад ёй зброю і ўваходзіць у горад рознымі шляхамі. Месца сустрэчы было абрана ранейшае — вялікая мячэць. А потым ён узяў Ахмеда аль-Гадбана і пайшоў шукаць патрэбны дом, каб ведаць яго дакладна. Але калі яны прыйшлі на знаёмую ўжо вуліцу, Ахмед не змог адрозніць дом Касыма ад іншых, бо ўсюды на варотах стаялі чырвоныя значкі. Ён збянтэжыўся і маўчаў. Атаман усё зразумеў, насупіўся і моцна разгневаўся. Ён паспяшаўся да вялікай мячэці і загадаў разбойнікам вяртацца на гару. Там атаман расказаў, што здарылася і што лёс у гэты дзень не спрыяў ім адпомсціць і зняць з сябе ганьбу — з-за дрэннага ўчынку Ахмеда аль-Гадбана і яго няздольнасці пазнаць дом ворага. Потым ён агаліў меч і так ударыў Ахмеда па шыі, што галава зляцела ў яго з плячэй і рассталася з целам, і паспяшаўся Алах паслаць яго душу ў агонь — а гэта дрэнны прыстанакі
Затым атаман стаў абдумваць справу і сказаў сабе: “Mae людзі здатныя на бойкі і рабаванне, праліваць кроў і рабіць набегі, але не хапае ў іх розуму і хітрасці. Калі я стану іх пасылаць аднаго за другім, каб выканаць гэтае даручэнне, я ўсіх іх пагублю і не даб’юся толку. Лепш будзе мне самому ўзяцца за гэтую цяжкую справу”. Ён паведаміў разбойнікам
аб сваім рашэнні і сказаў, што ніхто не пойдзе ў горад, акрамя яго самога, і яны адказалі:
— Загад — твой загад і забарона — твая забарона, рабі, як хочаш.
I атаман змяніў свой вобраз, а назаўтра раненька выправіўся ў горад шукаць шэйха Мустафу-краўца, як рабілі яго папярэднікі. Сустрэўшы шэйха, ён падышоў да яго, павітаўся, ласкава загаварыў з ім і распачаў гутарку. Ён вёў з ім размовы, пакуль шэйх Мустафа не адкрыў таямніцу забітага, і да таго часу спакушаў яго чаканнымі дынарамі, пакуль той не паказаў яму дом Касыма. А калі апынуўся перад домам, ён аддаў шэўху ягоную плату — больш таго, што абяцаў, і адпусціў яго. Потым стаў узірацца ў дом, але ставіць на ім нейкі знак ці метку не пажадаў. Атаман проста палічыў, якія па ліку вароты гэтага дома ад пачатку квартала. Ён вельмі добра запомніў знешні выгляд і вокны дома — так што мог дакладна яго пазнаць. Пры гэтым атаман разбойнікаў увесь час праходжваўся па вуліцы, каб людзі не западозрылі чаго, калі ён доўга будзе стаяць перад домам. Потым ён вярнуўся да разбойнікаў і расказаў ім аб усім, і мовіў:
— Цяпер я ведаю дом нашага ворага, і прыйшоў час адпомсціць яму. Я прыдумаў, якім чынам гэта дасягнуць, як патрапіць да яго ў дом. I калі вы пагодзіцеся з маім планам, мы пачнём яго ажыццяўляць. Калі вы не ўхваліце яго, то няхай той, які ведае лепшую за маю хітрасць, раскажа нам, што ён прыдумаў.
I атаман патлумачыў разбойнікам свой план, і тыя яго ўхвалілі і пагадзіліся выканаць, далі верныя клятвы, што ніводны з іх не адстане ад іншых у помсце. Атаман паслаў некалькі злодзеяў у бліжэйшае паселішча і загадаў ім купіць сорак вялікіх бурдзюкоў*, а астатніх сваіх людзей адправіў у суседнія вёскі раздабыць дваццаць мулаў. I злодзеі неўзабаве з’явіліся з усім, што загадваў здабыць атаман. Яны зверху распаролі бурдзюкі так, каб мог улезці ў бурдзюк чалавек. I кожны з разбойнікаў забраўся ў адзін з бурдзюкоў, захапіўшы з сабою кінжал. I калі яны ўсе размясціліся ў бурдзюках і апынуліся, як у цеснай турме, атаман зашыў верх у бурдзюкоў і перапэцкаў іх алеем, каб людзі думалі, што бурдзюкі поўныя алею. Ён пагрузіў
кожную пару бурдзюкоў на мулаў, а два лішнія бурдзюкі сапраўды напоўніў алеем і паклаў на аднаго з мулаў. I ўсе дваццаць мулаў былі нагружаныя: дзевятнаццаць —людзьмі і адзін — маслам, бо разбойнікаў засталося трыццаць восем чалавек пасля таго, як сам атаман адсек галовы двум злодзеям. Калі ўсё было гатова, атаман пагнаў мулаў перад сабой і ўвайшоў у горад, калі ўжо зайшло сонца. Ён накіраваўся да дома Алі-Бабы і,падышоўшы, убачыў гаспадара. Алі-Баба сядзеў каля варотаў на лавачцы, пад ім быў падсцелены дыванок, і абапіраўся ён на прыгожую падушку.
Атаман паглядзеў на Алі-Бабу і ўбачыў, што той радасны, вясёлы і спакойны душою і жыве ў дабрабыце і шчасці. Ён падышоў, з павагай і ветлівасцю прывітаў яго, a потым мовіў:
— Я тут чужаземец, мая радзіма і дом далёка. Я купіў крыху аліўкавага алею і разлічваў прадаць яго ў гэтым горадзе з прыбыллю і выгадай. Але мне ўдалося ўвайсці ў горад толькі ўвечары, бо дарога была цяжкай і шлях далёкім. Усе рынкі ўжо аказаліся зачыненымі. I я ўвесь гэты час блукаў па горадзе ў пошуках месца і прытулку, каб пераначаваць з маімі муламі, аднак не знаходзіў яго. I калі цябе ўбачыў, яўзнёсхвалуАлахуіабрадаваўся, штотымне дапаможаш, бо шчодрасць відна на тваім высакародным твары і велікадушнасць свеціцца ў тваіх добрых вачах, і няма сумненняў, што ты з людзей, якія робяць дабро, набожных, праведных і тых, каму спадарожнічае поспех. Ці не дазволіш ты мне пераначаваць у цябе адну ноч і ці не ўпусціш на свой двор маіх мулаў? Я буду табе абавязаны за вялікую ласку, і ты атрымаеш за гэта ўзнагароду ад літасцівага і велікадушнага, ад таго, хто плаціць дабром за дабро і адказвае на зло дараваннем. А заўтра раніцай я спушчуся на рынак, прадам свой алей і пайду ўдзячны, усхваляючы цябе за добрую справу.