• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    I Алі-Баба адказаў згодай і прыняў яго прапанову, сказаўшы:
    — Прытулак і ўтульнасць брату, які наведаў нас! Ты наш госць у гэты благаславенны дзень і будзеш нам суразмоўцам у гэты шчаслівы вечар. — Алі-Баба думаў пра людзей толькі добрае і паверыў падману так званага купца. Яму і ў галаву
    не прыйшло, што гэта атаман горных разбойнікаў, і ён не пазнаў яго, бо бачыў толькі адзін раз і ў іншым адзенні. АліБаба паклікаў раба свайго Абдалаха і загадаў яму ўвесці мулаў у двор. Абдалах выканаў яго загад і разам з атаманам зняў бурдзюкі з мулаў і паклаў іх у рад каля сцяны на двары. А потым раб адвёў мулаў у стойла, падвязаў ім торбы з ячменем. Што ж тычыцца атамана разбойнікаў, то ён пажадаў начаваць на двары каля сваіх бурдзюкоў і адмаўляўся ісці ў пакой. Але Алі-Баба не мог пагадзіцца з гэтым і заклінаў атамана, настойваў, пакуль сілай не зацягнуў яго ў дом. Атаман увайшоў і ўбачыў сябе ў прасторным прыгожым пакоі, падлога якога была выкладзена рознакаляровым мармурам, і ўсюды былі павешаны фіранкі, пасцелены шыкоўныя дываны і цыноўкі, а пасярод пакоя было ўзвышэнне, пакрытае царскім шоўкам, з пасярэбранымі прыступкамі і акаймаванымі жэмчугам фіранкамі. I Алі-Баба пасадзіў разбойніка на гэтае месца і загадаў запаліць свечкі, а потым паслаў да Марджаны і паведаміў ёй аб з’яўленні госця, загадаў прыгатаваць на вячэру вартыя яго смачныя стравы. Алі-Баба сеў каля свайго госця і займаў яго гутаркай і цікавымі расказамі, пакуль не прыйшоў час вячэраць. Тады расставілі трапезу, прынеслі ежу ў залатым і срэбным посудзе, паставілі столік перад атаманам — і яны з Алі-Бабой паспыталі ўсіх страў, пакуль не насыціліся. Затым ежу прыбралі і прынеслі старое віно. А калі яны ўволю папілі і паелі, то зноў пусціліся ў размовы і гутарылі, пакуль не мінула трэць ночы. Калі ж надышоў час класціся спаць, атаман падняўся і выйшаў на двор, сказаўшы, што хоча перад сном паглядзець на мулаў. Ён наблізіўся да першага разбойніка ў бурдзюку і сказаў яму, панізіўшы голас:
    — Калі я кіну з акна каменьчык, прарэжце бурдзюкі кінжаламі і паспяшайцеся да мяне, — і тое самае ён сказаў і другому і трэцяму разбойніку, пакуль не абышоў усіх.
    Што тычыцца Алі-Бабы, то ён намерваўся назаўтра на світанні пайсці ў лазню і наказаў Марджане падрыхтаваць ручнікі і перадаць іх Абдалаху, а потым згатаваць мясны адвар, які ён вып’е пасля лазні. Таксама ён распарадзіўся паслаць госцю мяккую пасцель і прыслужваць яму па абавязку гасціннасці. I Марджана адказала ўвагай і паслухмянасцю, а Алі-Баба пайшоў да сябе, лёг і заснуў.
    Але вернемся да разбойнікаў. Калі атаман дамовіўся з імі аб далейшым плане, ён падняўся ў дом і запытаўся ў Марджаны, дзе яму спаць. Дзяўчына ўзяла свечку і адвяла яго ў пакой, засланы дарагімі дыванамі, дзе былі ўсе прыналежнасці для сну. Потым яна пажадала госцю добрай ночы і вярнулася на кухню, каб выканаць загад гаспадара. Яна падрыхтавала ручнікі і ўсё неабходнае для лазні, аддала гэта еўнуху Абдалаху, потым парэзала мяса і развяла пад катлом агонь. А між тым святло ў лямпе паціху рабілася ўсё болып і больш цьмяным і нарэшце пагасла. Марджана зазірнула ў збан з маслам і ўбачыла, што ён пусты. Яна разгубілася, бо ёй патрэбна было святло, каб управіцца са справамі. I Абдалах заўважыў гэта і сказаў:
    — He бойся і не хвалюйся, — масла ў доме ёсць, нават зашмат. Ты, відаць, забылася пра бурдзюкі купца, напоўненыя алеем, якія ляжаць на двары. Спусціся ўніз і вазьмі масла, колькі хочаш, а раніцай мы аддадзім купцу яго грошы.
    Марджана пагадзілася з Абдалахам і падзякавала яму за добрую параду, сама ж паспяшалася са збанам у руках да бурдзюкоў. Між тым разбойнікі зусім стаміліся і зацярпеліся ў цесных бурдзюках. Ім не хапала паветра, ад сядзення ў сагнутых позах разломвала цела і балелі косці. Яны ўжо не маглі больш заставацца ў такім становішчы. I калі пачулі крокі Марджаны, то падумалі, што гэта ідзе атаман — так здарылася, што страла лёсу павінна была працяць іх і воля бога — збыцца. I адзін са злодзеяў запытаўся:
    — Ці не прыйшоў час нам выходзіць?
    I каліМарджана пачула з бурдзюка голас мужчыны, яна моцна напалохалася, ад страху ў яе затрымцелі паджылкі, і яе ахапіў жах. Іншая на яе месцы ўпала б ці закрычала, але ў Марджаны было храбрае сэрца і імклівая кемлівасць. Яна ў імгненне зразумела, што здарылася, і ўцяміла, што гэта разбойнікі, якія збіраюцца ўчыніць злачынства. Яна тут жа прыдумала план, бо ведала, калі яна ўскрыкне або выявіць свой страх, то абавязкова загіне і пагубіць свайго гаспадара і ўсіх у доме. Марджана стрымала сябе ад крыку і не пабегла ўцякаць, а, панізіўшы голас, сказала першаму злодзею:
    — Патрывай крыху, чакаць засталося нядоўга.
    Потым яна падышла да другога бурдзюка, і другі злодзей спытаўся пра тое ж самае, што і першы, і яна гэтак жа яму адказала. Яна пераходзіла ад бурдзюка да бурдзюка, злодзеі загаворвалі з ёй, і яна загадвала пачакаць. Нарэшце яна дайшла да бурдзюкоў з маслам, якія стаялі ў канцы рада, і, калі бязмоўе не парушылася, зразумела, што ў іх няма людзей. Марджана паварушыла бурдзюкі і пераканалася, што яны поўныя, развязала адзін і адліла ў збан крыху алею, потым вярнулася на кухню і заправіла лямпу. Затым яна ўзяла вялікі кацёл з чырвонай медзі, спусцілася на двор, напоўніла яго алеем, вярнулася на кухню і паставіла кацёл наагонь. Акаб алейхутчэй закіпеў, падкінула ў агонь дроў. Калі ж масла моцна закіпела, Марджана спусцілася з катлом на двор і стала ліць кіпень збанам у вусце кожнага бурдзюка на галовы разбойнікам. I яны ўсе загінулі, да апоіпняга. Пераканаўшыся, што разбойнікі памерлі, Марджана вярнулася на кухню, даварыла мясны суп, як наказваў ёй гаспадар, і, закончыўшы справы, пагасіла лямпу і сядзела ў чаканні, што стане рабіць атаман.
    Атаман разбойнікаў, увайшоўшы ў адведзены яму для сну пакой , зачыніў дзверы, патушыў свечку і лёг. Ён прыкінуўся, што спіць, сам жа чакаў зручнага моманту, калі можнабудзе здзейсніць сваё злачынства і забіць гаспадароў дома. Калі ўсё ў доме сціхла і, на яго думку, усе моцна заснулі, ён бясшумна падняўся і асцярожна выглянуў з-за дзвярэй. Ён нідзе не ўбачыў святла і не пачуў ніводнага гуку, і вырашыў, што ў доме ўсе спяць. Тады ён дастаў з кішэні некалькі каменьчыкаў і кінуў іх у двор, як было ўмоўлена з яго таварышамі. Крыху счакаўшы, каб яго людзі выйшлі з бурдзюкоў, атаман прыслухаўся, але не пачуў ніводнага руху ці шолаху, і здзівіўся. Ён кінуў яшчэ некалькі каменьчыкаў так, каб пацэліць у бурдзюкі. Але разбойнікі маўчалі, ніхто з іх не паварушыўся, і атаман, занепакоены, кінуў камяні ў трэці раз. Нарэшце ён страціў надзею, на яго напаў страх, і ён спусціўся на двор, каб высветліць, што здарылася. I калі атаман наблізіўся да бурдзюкоў, яму ўдарыла ў нос агідным пахам, смуродам гарачага масла, і ён палічыў гэта за дрэнны знак і яшчэ болып перапалохаўся. Ён прайшоў уздоўж усяго рада, аклікаючы сваіх таварышаў, але тыя маўчалі. I тады ён паварушыў бурдзюкі, перавярнуў
    іх і зазірнуў усярэдзіну — і выявілася, што яго людзі загінулі. Атаман зразумеў прычыну іх смерці, тым болып што ён заўважыў, колькі масла ўзята з бурдзюка. I ахапіў яго моцны жаль, ён заплакаў па сваіх таварышах вялікімі слязьмі. Яшчэ ён напалохаўся, што яго самога таксама схопяць, і намерыўся неадкладна ўцякаць, перш чым будуць перакрыты ўсе дарогі. Ён адчыніў брамку ў сад, узабраўся на сцяну, саскочыў на вуліцу і кінуўся наўцёкі, a сэрца яго было працятае горыччу.
    Між тым Марджана сачыла за атаманам разбойнікаў і, калі той пакінуў дом і збег, яна спусцілася, зачыніла брамку ў сад, якою скарыстаўся злодзей, і вярнулася на сваё месца. Вось што было з Марджанай.
    Што ж да Алі-Бабы, то, калі Алах зацепліў раніцу і яна асвятліла зямлю сваім ззяннем, і сонца прывітала хараство ўсяго прыгожага, ён абудзіўся ада сну і салодкіх мрояў, апрануўся і накіраваўся ў лазню. Яго раб Абдалах ішоў за ім следам і нёс ручнікі і ўсё патрэбнае для мыцця ў лазні. Алі-Баба вымыўся, адпачыў і быў у вясёлым і радасным гуморы, і не ведаў, што здарылася гэтай ноччу ў яго доме і ад якой небяспекі паратаваў яго Алах. Потым ён вярнуўся ў дом, і калі ішоў па двары, то ўбачыў, што бурдзюкі паранейшаму ляжаць на сваім месцы. Ён здзівіўся і запытаўся ў Марджаны:
    — Чаму гэта купец-чужаземец марудзіць і не спускаецца на рынак?
    I Марджана адказала:
    — 0 пане, Алах, відаць, прызначыў табе доўгае жыццё і наканаваў вялікае шчасце, бо ты пазбегнуў сёння страшнай небяспекі, а Алах паратаваў цябе ад пагібелі і ганебнага забойства — цябе і ўсіх дамачадцаў. Тых, хто капаў табе яму, Алах зрынуў у яе за іх дрэнныя намеры, бо вынік падману — няўдача і пагібель. Я пакінула ўсё, як было, каб ты сваімі вачамі пабачыў, што рыхтаваў табе гэты купецашуканец і якая смелая твая рабыня Марджана. Падыдзі ж сюды і паглядзі, што знаходзіцца ў гэтых бурдзюках.
    Алі-Баба падышоў і, калі ўбачыў у першым жа бурдзюку чалавека з кінжалам у руцэ, у яго зжаўцеў твар, ён спалохаўся і ў жаху адступіўся. А Марджана супакоіла яго, што гэты чалавек нежывы, і паказала астатнія бурдзюкі
    і ў кожным ён знайшоў мёртвага чалавека, у руцэ якога быў кінжал.
    Алі-Баба нейкі час, ахоплены страхам і ашаломлены, стаяў і паглядаў то на Марджану, то на бурдзюкі і не разумеў, што адбылося. Нарэшце ён ускрыкнуў:
    — Растлумач мне хутчэй, што здарылася, толькі будзь неіпматслоўнай, бо тое, што я бачу, мяне моцна палохае.
    — Пачакай хвілінку і не ўзвышай голасу, каб не даведаліся суседзі аб тым, што лепш трымаць у сакрэце,— адказала Марджана. — Супакой сваю душу і падыміся да сябе ў пакой, сядзь і адпачні, а я прынясу табе мяснога адвару — ты пап’еш яго, і міне твой страх.
    Яна пайшла на кухню, прынесла ежу і падала Алі-Бабе. А калі ён выпіў адвар, звярнулася да яго з такімі словамі:
    — Учора ты загадаў мне сабраць неабходныя рэчы ў лазню і зварыць мясны суп. Калі я гэтым займалася, у мяне раптам пагасла лямпа, бо закончылася ў ёй масла. Я ўзяла збан з-пад масла, але ён быў пусты, і я разгубілася. Тады Абдалах сказаў мне: “He абцяжарвай сябе клопатам з-за гэтага: масла ў нас ёсць болып, чым трэба. Спусціся ўніз і вазьмі крыху масла з бурдзюкоў купца, а заўтра мы аддадзім яму грошы”. Я палічыла яго параду разумнай і спусцілася са збанам уніз. I калі я падышла да аднаго з бурдзюкоў, то пачула з яго голас мужчыны, які пытаўся: “Ці не час нам выходзіць?” I я зразумела, што яны задумалі злачынства. Без страху ў голасе я адказала яму: “He, але чакаць засталося мала”. Потым я падышла да іншых бурдзюкоў, і ў кожным з іх сядзеў чалавек, які задаваў мне такое ж самае пытанне. I я адказвала кожнаму тое ж самае, што і першаму. Нарэшце я падышла да бурдзюкоў з маслам, напоўніла свой збан і заправіла лямпу. А потым узяла вялікі кацёл, наліла ў яго да краёў алею і паставіла на агонь. Калі ж алей закіпеў, я стала ліць вар зверху ў бурдзюкі — і ўсе злодзеі, як ты бачыш, загінулі. Пасля гэтага я патушыла лямпу, села на кухні і стала сачыць за тым купцом, падманшчыкам і ворагам. Неўзабаве я ўбачыла, што ён кідае праз акно каменьчыкі, каб даць знак сваім людзям. Ён некалькі разоў кідаў каменьчыкі, але злодзеі не адгукнуліся і не выйшлі. Тады ён спусціўся сам на двор і ўбачыў, што ўсе ягоныя людзі загінулі. Перапалоханы, што яго схопяць і заб’юць таксама,