• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    — Вазьмі гэту ежу для твайго таварыша.
    Абу Сірузяў талерку, прынёс усё Абу Кіруіўбачыў, што той перамолвае клыкамі, як вярблюд, усё тое, што было прынесена раней.
    — Хіба я табе не казаў: не еш! — звярнуўся да яго Абу Сір. — Паглядзі, што табе прыслаў капітан, калі я сказаў, што ў цябе кружыцца галава.
    — Давай, — сказаў Абу Кір. Ён узяў талерку і са сквапнасцю накінуўся на новую ежу, нібыта сабака з аскаленымі зубамі або леў ці Рух, які накінуўся на голуба, або чалавек, які ледзь не памёр ад голаду і зараз убачыў ежу.
    Абу Сір пакінуў яго і пайшоў да капітана, выпіў з ім кавы, а калі вярнуўся да Абу Кіра, то ўбачыў, што талерка ўжо пустая і валяецца збоку. Ён узяў яе, аддаў аднаму са слуг, а потым вярнуўся і праспаў да раніцы. Назаўтра Абу Сір зноў адправіўся галіць людзей, зноў атрымліваў і прыносіў ежу, якую да рэшты з’ядаў Абу Кір. Сам жа цырульнік вячэраў у капітана і кожны раз прыносіў поўную вялікую талерку ежы Абу Кіру, якую пасылаў яму капітан. Так мінула дваццаць дзён, і вось карабель стаў на якар у гавані аднаго горада.
    Яны сышлі на бераг, знялі сабе пакой у хане, Абу Сір паслаў цыноўкі і купіў усё неабходнае. Яшчэ ён прынёс з рынку мяса, зварыў яго і разбудзіў Абу Кіра, які праспаў увесь час, як толькі пераступіў парог хана. Прачнуўшыся, Абу Кір паеў і потым сказаў Абу Сіру:
    — Прабач, у мяне кружыцца галава, — і зноў заснуў.
    Так яны пражылі сорак дзён. I кожную раніцу цырульнік браў прыналежнасці свайго рамяства, ішоў у горад, галіў людзей, зарабляў грошы і вяртаўся ў хан, дзе знаходзіў Абу Кіра ў ложку. Фарбавальшчык, разбуджаны, падымаўся, са сквапнасцю налягаў на ежу, і еў так, як есць той, хто ніколі не насыціцца і не задаволіцца, а потым зноў засынаў. I так мінула яшчэ сорак дзён. Ён нікуды не выходзіў і гаварыў:
    — У мяне кружыцца галава.
    Але на сорак першы дзень цырульнік захварэў і не здолеў выйсці на працу. Ён запрасіў слугу з хана, і той прынёс ім паесці і папіць. Абу Кір па-ранейшаму толькі спаў і еў. Чатыры дні цырульнік наймаў слугу, а пасля яго хвароба так узмацнілася, што ўсё ў свеце для яго зрабілася абыякавым. Што ж тьгчыцца Абу Кіра, то яго даймаў голад — і ён падняўся і пачаў шукаць грошы ў рэчах Абу Сіра. Ён забраў усе грошы, якія былі, зачыніў цырульніка ў пакоі і,
    нікому нічога не сказаўшы, пайшоў у горад. Там ён купіў прыгожае адзенне, апрануўся і пачаў хадзіць і разглядваць горад і яго людзей.
    Абу Кір убачыў, што гэтаму гораду няма па прыгажосці роўных. Яго здзівіла тое, што ўсе людзі былі апрануты толькі ў сінія і белыя адзежы. I ён прыйшоў да аднаго фарбавалыпчыка і ўбачыў, што ўсё, што ёсць у яго ў лаўцы, — сіняе. Тады ён выняў з кішэні хусцінку і сказаў:
    — Гэй, майстар, вазьмі гэтую насоўку, пафарбуй яе і атрымай плату.
    — Плата за пафарбоўку гэтай рэчы дваццаць дзірхемаў, — сказаў фарбавальшчык.
    I Абу Кір мовіў:
    — Мы фарбуем гэта ў нашай краіне за два дзірхемы.
    — Ідзі і фарбуй у сваёй краіне, — адказаў рамеснік, — a я менш чым за дваццаць дзірхемаў не буду яе фарбаваць. Мы не збавім кошт ні на колькі.
    — А ў які колер ты можаш яе пафарбаваць? — спытаў у яго Абу Кір.
    — Я пафарбую яе ў сіні колер, — адказаў фарбавальшчык.
    — Я хачу, каб ты пафарбаваў яе ў чырвоны колер, — сказаў Абу Кір.
    — Я не ведаю чырвонай фарбы, — адказаў фарбаваль-
    шчык.
    — У зялёны, — сказаў Абу Кір.
    — Я не ведаю зялёнай фарбы, — адказаў фарбавальшчык.
    — У жоўты, — сказаў Абу Кір.
    — Я не ведаю жоўтай фарбы, — адказаў фарбавальшчык.
    I Абу Кір стаў называць фарбу за фарбай, і фарбавальшчык сказаў яму:
    — Нас у краіне сорак майстроў, і не бывае хоць адным больш ці адным менш. Калі хто-небудзь з нас памірае, мы навучаем яго сына гэтаму рамяству. А калі ён не пакінуў нашчадка, нас застаецца на аднаго менш. Калі ж у каго двое сыноў, мы навучаем аднаго з іх, і калі ён памрэ — вучым , яго брата. Наша рамяство раз і назаўжды ўсталяванае, і мы ’ фарбуем толькі ў сіні колер.
    I Абу Kip сказаў яму:
    — Ведай, што я фарбавальшчык і ўмею фарбаваць ва ўсе колеры. Я хачу, каб ты ўзяў мяне служыць за падзённую плату, і я навучу цябе фарбаваць ва ўсе колеры — ты праславішся сярод усіх фарбавальшчыкаў.
    — Мы ніколі не дапускаем чужаземца да нашага рамяствя. — сказаў рамеснік.
    — А калі я адчыню майстэрню сам? — запытаўся Абу Кір.
    — Гэта немагчыма ніколі, — адказаў фарбавальшчык.
    Абу Кір пакінуў яго і пайіпоў да іншых майстроў. I тыя сказалі яму тое ж самае, што і першы, — усе сорак фарбавальшчыкаў. Яны не прымалі яго да сябе. А старшыня фарбавальшчыкаў сказаў яму:
    — Мы не падпускаем чужаземцаў да нашага рамяства.
    I Абу Кіра ахапіў вялікі гнеў, і ён пайшоў да цара і сказаў яму:
    — 0 цар часу, я чужаземец, і маё рамяство — фарбаваць рэчы. Я фарбую ў чырвоны колер розных адценняў — у колер ружы і грудной ягады. I ў зялёны розных адценняў — у травяністы.фісташкавы, аліўкавы і ў колер крыла папугая. А таксама ў чорны колер розных адценняў — у вугальны і ў колер сурмы. I ў жоўты ўсіх адценняў — у апельсінавы і лімонны. — I ён стаў называць цару ўсе колеры, а затым сказаў: — О цар часу, усе фарбавальшчыкі ў тваім горадзе не ўмеюць фарбаваць ні ў адзін з гэтых колераў і ведаюць толькі сінюю фарбу. Яны не прынялі мяне да сябе — ні майстрам, ні падзёншчыкам.
    I цар адказаў:
    — Я адчыню табе майстэрню і дам капітал, а кожнага, хто стане табе перашкаджаць, я павешу на дзвярах яго лаўкі. — Затым ён загадаў будаўнікам: — Ідзіце з гэтым майстрам па горадзе, і калі яму спадабаецца тое ці іншае месца, выганьце адтуль гаспадара — усё роўна, будзе то лаўка, хан ці што іншае. I пабудуйце яму майстэрню так, як ён хоча, і не пярэчце яму ні ў чым.
    Потым цар апрануў Абу Кіра ў прыгожае адзенне, даў яму тысячу дынараў і сказаў:
    — Траць іх на сябе, пакуль не закончыцца будаўніцтва.
    Ён даў таксама двух нявольнікаў, каб прыслужвалі яму, і каня з упрыгожанай збруяй. I Абу Кір апрануў новае
    адзенне, сеў на каня і стаў, як эмір. I цар пасяліў яго ў доме, усланым спрэс дыванамі.
    Назаўтра ў суправаджэнні будаўнікоў ён паехаў па горадзе і аглядваў усё, пакуль яму не спадабалася адно месца, і тады ён сказаў:
    — Гэтае месца добрае.
    Гаспадара прывялі да цара, і той заплаціў вялікую плату гаспадару за яго памяшканне. I пачалася будоўля. Усё рабілася так, як казаў і жадаў Абу Кір. Нарэшце майстэрня была пабудавана. I Абу Кір з’явіўся да цара і сказаў, што яму цяпер патрэбны грошы толькі на фарбу, каб распачаць працу. I цар сказаў яму:
    — Вось табе чатыры тысячы дынараў, вазьмі іх і пакажы мне сваю працу.
    Абу Кір узяў грошы, пайшоў на рынак і накупляўусяго, неабходнага для фарбавання. Цар жа прыслаў яму пяцьсот адрэзаў, і Абу Кір пачаў іх фарбаваць. Ён пафарбаваў тканіну ў розныя колеры і павесіў сушыцца перад дзвярамі майстэрні. Людзі праходзілі міма і здзіўляліся рэчам, якіх раней ніколі ў жыцці не бачылі. Народ тоўпіўся перад майстэрняй і ўсе пыталіся:
    — 0 майстар, як называюцца гэтыя колеры?
    I Абу Кір адказваў:
    — Гэта чырвоны, а гэта жоўты, а гэта зялёны.
    Ён пералічваў колеры, а людзі неслі да яго тканіну і гаварылі:
    — Пафарбуй яе так або іначай і вазьмі плату, якую скажаш.
    Калі Абу Кір закончыў фарбаваць тканіну цара, ён узяў адрэзы і пайшоў у дыван. I цар, убачыўшы пафарбаванае, абрадаваўся і шчодра ўзнагародзіў Абу Кіра. I ўсе ваенныя сталі прыходзіць да яго з тканінаю і прасілі пафарбаваць яе. Абу Кір фарбаваў ім па іх жаданні — і на яго сыпаліся срэбра і золата, а чуткі аб ім шырока разышліся, і яго майстэрню называлі “Фарбавальня султана . А ўсе фарбавалыпчыкі прыходзілі да яго, цалавалі рукі і прасілі прабачэння ў яго за тое, што так абышліся з ім, і прапаноўвалі:
    — Вазьмі нас за слуг да сябе.
    Але Абу Кір не пагаджаўся прыняць нікога з іх. I з’явіліся ўяго рабы інявольніцы, і ён сабраўвялікія грошы. Вось што было з Абу Кірам.
    Што ж тычыцца Абу Сіра, то ён, пакінуты і абкрадзены Абу Кірам, тры дні праляжаў у бяспамяцтве за зачыненымі дзвярамі. I слуга з хана нікога не бачыў некалькі дзён і падумаў, што гэтыя двое паехалі, не заплаціўшы, або памерлі. Ён падышоў да дзвярэй пакоя і пачуў стогны цырульніка. Ён убачыў ключ у драўляным замку, адчыніў дзверы і ўвайшоў.
    — 3 табой не будзе бяды! — сказаў ён цырульніку, які стагнаў. — Дзе твой таварыш?
    — Клянуся Алахам, — адказаў Абу Сір, — я толькі сёння апрытомнеў пасля хваробы і стаў клікаць, але ніхто не даў мне адказу. Дзеля Алаха, о брат мой, вазьмі з мяшка ў мяне пад галавой грошы і купі на іх што-небудзь паесці, бо я вельмі галодны.
    Слуга ўзяў мяшок, але ён быў пусты.
    — Мяшок пусты, у ім нічога няма, — сказаў ён Абу Сіру.
    I Абу Сір зразумеў, што Абу Кір забраў усё і збег.
    — Ці не бачыў ты майго таварыша? — запытаўся ён у слугі.
    I той сказаў:
    — Я ўжо тры дні яго не бачу і думаў, што ты з ім паехаў.
    — Мы не паехалі, — сказаў цырульнік, — але ён пакваліўся на мае грошы, забраў іх і ўцёк, убачыўшы, што я хворы.
    I потым ён стаў плакаць і рыдаць, а слуга з хана сказаў яму:
    — He бяда, за сваю справу ён атрымае плату ад Алаха.
    I слуга згатаваў яму поліўку, пакарміў яго і даглядаў і ўтрымліваў яго на свае грошы два месяцы, пакуль Алах не вылечыў Абу Сіра ад хваробы.
    I потым Абу Сір падняўся на свае ногі, ён сказаў:
    — Калі Алах вялікі дасць мне магчымасць, я ўзнагароджу цябе за тое дабро, якое ты мне зрабіў, але ўзнагароджвае толькі Алах.
    — Хвала Алаху за здароўе, — сказаў слуга з хана. — Я рабіў гэта для цябе ва ўтоду Алаху велікадушнаму.
    I затым цырульнік выйшаў з хана і прайшоў па рынках. I лёс прывёў яго на рынак, дзе была майстэрня Абу Кіра. Ён убачыў натоўп людзей, якія дзівіліся на пафарбаваныя ў розныя колеры тканіны, і запытаўся ў аднаго чалавека:
    — Што гэта за майстэрня і чаму тут тоўпяцца людзі?
    — Гэта фарбавальня султана, —адказаўчалавек, — цар адчыніў яе для аднаго чужаземца па імені Абу Кір. Кожны раз, калі ён пафарбуе адзежу, мы збіраемся і глядзім на яе колеры, бо ў нашай краіне няма фарбавальшчыкаў, якія ўмеюць фарбаваць у такія колеры.
    I гэты чалавек расказаў Абу Сіру ўсё, што адбылося з Абу Кірам у гэтым горадзе. I Абу Сір абрадаваўся і падумаў: “Хвала Алаху, які дапамог яму, і ён стаў майстрам! Гэтаму чалавеку даравальна. Можа, ён забыўся пра цябе, бо ўвесь аддаўся рамяству. Але ты дапамог яму і выказаў павагу да яго, калі ён не меў працы. I цяпер ён абрадуецца, пабачыўшы цябе, і таксама аддзячыць павагай”.