Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
ён узлез у садзе на сцяну і саскочыў на вуліцу, і кінуўся наўцёкі. Я ж не хацела цябе будзіць, бо баялася, што дамачадцы ўздымуць шум, і вырашыла пачакаць і расказаць аб усім, калі ты вернешся з лазні. Вось што адбылося ў мяне з гэтымі падманшчыкамі, а Алах лепш ведае праўду. А цяпер я павінна расказаць табе аб тым, што здарылася нядаўна і што я ўтаіла ад цябе. Справа ў тым, што некалькі дзён таму я вярталася з рынку і ўбачыла на варотах нашага дома белы значок, і ён пасяліў ува мне трывогу і падазронасць. Я зразумела, што гэта справа рук ворага, які рыхтуе супраць нас зло. I каб збіць яго з панталыку, я намалявала на варотах нашых суседзяў такія ж самыя значкі. А праз колькі дзён я зноў убачыла, што вароты напіага дома пазначаны значком — чырвоным, і таксама паставіла на варотах суседзяў падобныя значкі такога ж колеру. Але не расказала вам аб гэтым, каб не хваляваць. Цяпер няма сумненняў, іпто значкі паставілі гэтыя самыя загінуўшыя злодзеі і што яны разбойнікі, якіх ты сустрэў на гары. Калі яны ведаюць дарогу да нашага дома, то не будзе нам спакою, пакуль хоць адзін з іх застаўся жывы. I нам след асцерагацца козняў таго разбойніка, які ўцёк, бо ён абавязкова паспрабуе нас пагубіць. Мы павінны берагчы сваё жыццё, і я першая буду асцярожнай і пільнай.
Калі Алі-Баба пачуў расказ нявольніцы Марджаны, ён бязмежна здзівіўся ўсяму, што здарылася з ёй і з ім самім, і ўсклікнуў:
— Я паратаваўся з гэтай пасткі і пазбегнуў небяспекі толькі дзякуючы магутнасці творцы, які атуляе нас сваёй ласкаю, і дзякуючы твайму розуму і знаходлівасці. — Потым Алі-Баба падзякаваў Марджане і хваліў яе за добрыя ўчынкі, храбрае сэрца, разумнасць і знаходлівасць, і сказаў. 3 гэтага часу ты вольная і адпушчаная на волю дзеля Алаха. Але мы ўсё ж табе абавязаныя за дабрыню, і хутка я цябе аддзякую. Як ты і кажаш, гэтыя людзі, несумненна, разбойнікі, і дзякуй Алаху, што мы ад іх пазбавіліся. А цяпер нам трэба іх пахаваць і трымаць у тайне ўсё, што адбылося.
I Алі-Баба паклікаў свайго раба Абдалаха і загадаў яму прынесці дзве рыдлёўкі. Яны разам выкапалі ў садзе доўгую канаву, прыцягнулі і пакідалі ў яе трупы забітых і засыпалі канаву зямлёю, так што сляды разбойнікаў зніклі. А мулаў
у некалькі заходаў прадалі на рынку і з бурдзюкамі зрабілі тое ж самае.
Вось што было з гэтымі людзьмі. А ў гэты час атаман разбойнікаў, уцёкшы з дому Алі-Бабы, вярнуўся на гару і схаваўся ў пячоры-скарбніцы. Ён плакаў і гараваў у адзіноце і сіроцтве, бо ўсе яго надзеі пайшлі прахам, а козні яго абярнуліся супраць яго ж самога — і ён страціў сваіх людзей. Жыццё здалося яму агідным, і ён пажадаў памерці і ўсклікнуў:
— Гора мне, о волаты і асілкі нашага часу, о майстры грабяжоў і боек! 0, калі б жа прыйшла да вас смерць у баі ці сутычцы, і вы загінулі б ад мяча! Бо для вас памерці сваёй смерцю — ганьба, і гэта я павінны ў пагібелі тых, за каго аддаў бы ўласную душу. Лепш бы мне самому выпіць чашу смерці, чым пабачыць такую бяду! Але творца, вялікі ён і слаўны, толькі дзеля таго пакінуў мяне ў жывых, каб я адпомсціў за вас і зняў з сябе ганьбу. Я адплачу свайму ворагу самай злой помстай і прымушу яго спазнаць усе пакуты і катаванні. Я здольны гэта зрабіць, хоць застаўся адзін і, калі гэтага захоча Алах, я адпомшчу за ўсё і за ўсіх сам.
Ён не мог ні спаць, ні есці, галава была занята думкамі пра помсту і сэрца — пошукамі шляхоў, як дасягнуць гэтай мэты. Але хутка ён надумаў хітрасць, якая, як ён спадзяваўся, дапаможа яму дасягнуць жаданага і залячыць хваробу свайго сэрца.
На наступны дзень ён змяніў свой выгляд і апрануўся ў адзежу купца, а затым выправіўся ў горад і зняў пакой на адным з вялікіх пастаялых двароў. Ён зняў лаўку на рынку і за некалькі разоў перанёс у яе з пячоры каштоўныя, прыгожыя рэчы і дарагія тканіны, шытыя золатам, адрэзы індыйскіх тканін, штукі сірыйскага палатна, парчовыя адзежы, шаўковыя сукенкі, раскошныя халаты і розныя каштоўныя камяні. Усё гэта было часткаю здабычы ад разбою і грабяжоў. I вось ён стаў сядзець у сваёй лаўцы, прадаваць і купляць, аддаваць і браць. Ён збаўляў цану і ішоў людзям насустрач у іхніх жаданнях, і гаварыў ім тое, чаго яны хацелі, так што пайшла пра яго добрая слава і разнесліся хвалебныя чуткі. Весткі пра яго разляцеліся далёка, і ўсюды чуліся добрыя расказы аб ім. I пачалі яго наведваць вялікія людзі, тоўпіліся каля яго простыя, а ён
усіх людзей сустракаў ветліва і сардэчна, абыходзіўся з імі мякка і з павагай, паказваў свой ласкавы твар і добры нораў, быў далікатны ў размовах і дасціпны ў адказах, і людзі яго палюбілі. Ён прымушаў сябе быць такім насуперак сваёй прыродзе, бо ён быў створаны грубым, жорсткім, чэрствым і суровым, і прывык забіваць, рабаваць і праліваць кроў. Але ў неабходнасці свае законы, і ён быў вымушаны паводзіць сябе як добры чалавек. I ўсе хадзілі да яго і куплялі тавары і тканіны: і мудрацы, праслаўленыя за іх веды і розум; і сведкі, якія ставяць подпісы пад дамовамі і пагадненнямі; і імамы з мячэцей, і прапаведнікі, і муфтыі*, якія адказваюць на пытанні; і багасловы, якія судзяць, што праўдзіва, а што не; і тыя, хто заўжды спрачаецца, калі абмяркоўваюць паданні або разважаюць аб даўнішнім і новым; і ўсе, вядомыя набожнасцю і праведнасцю. He абміналі яго і віцязі, доблесныя ў баі і сечы, і лучнікі, кап’яносцы і байцы на мячах, і качэўнікі, і гараджане, і аседлыя жыхары, і вандроўнікі. I бывалі ў яго першыя і апошнія, і арабы і не арабы, і пастухі авечак і верблюджатнікі, і гаспадары дамоў і бяздомныя, і жыхары дамоў і стэпаў, і мараходы, і падарожнікі. Зазіралі да яго і румійскія нявольніцы пяці пядзей ростам, з гладкімі шчокамі, высокімі грудзямі, доўгай шыяй, крутымі бёдрамі, у якіх вочы, як у газелі, бровы, як лукі, вушы, як мяшочкі, грудзі, быццам гранаты, рот — Саламонавапячатка, губы, нібы каралы ці сердалік, а стан падобны да галінак івы, і яны стройныя, як чарацінкі, а дыханне іхняе — бальзам; і разганяюць яны турботы пяшчотай свайго добрага сэрца, лечаць хворага салодкімі словамі. I спяшалася сустрэцца з ім усякая прыгажуня-дзяўчына, дасканалая ў сваім харастве і якасцях, з чорнымі вачыма, тоўстымі сцёгнамі, прамым носам, пухлымі вуснамі, румянымі шчокамі і стройнымі нагамі, прыгажосць якой і дасканаласць бяссільны пераказаць краснабай, а мудрэц, калі стане яе ўсхваляць, не зможа назваць і палавіны яе вартасцей і якасцей. Спяшалася ўбачыць яго ўсякая старая са зморшчаным тварам, палінялымі бровамі, шалудзівым целам, сівымі валасамі, панурым выглядам, гнойнымі вачыма, сінімі нагамі, смярдзючым ротам, мокрым носам, бляклымі шчокамі, слюнявая, саплівая, няздольная ні
маўчаць, ні весяліцца, балбатлівая і крыклівая, чый вобраз выклікае ваніты, а выгляд змушае ўцякаць. Часта сядзелі каля яго і юнакі з падведзенымі бровамі, лёгкім пушком, румянымі шчокамі, бародкай, якая ледзь прабіваецца, у самым росквіце, чыя прыгажосць была ва ўсіх на вачах, a цяжар іхні — схаваны; ад пагарды і гордасці яны крыху хісталіся, манернічалі і какетнічалі, а з вуснаў іхніх кроплямі праступаў мёд. З’яўляліся да яго ў лаўку таксама безбародыя хлапчукі, з млявым позіркам і лёгкім пушком, у святочнай адзежы, чырванашчокія прыгажуны, з высокім ілбом, чорнымі вачыма, тонкім станам; іх выгляд вылечваў хворага і параненага. Перабіралі яго тавары і дарослыя мужчыны, сталыя гадамі, з моцнымі клыкамі і разцамі, высокія ростам, вялікагаловыя, з густой барадой і бровамі, якія пераўзыходзілі храбрасцю і доблесцю рыцараў і смельчакоў і сапернічалі з лютым ільвом. Куплялі ў яго рознае дабро і састарэлыя людзі, з лысай галавою і слабым зрокам, якія абапіраліся на кіёк. А былі яны дасведчаныя ва ўсіх справах і навучаныя вопытам гадоў і стагоддзяў, іхнія галовы пасівелі ад падзей часу, і сагнулася ў іх спіна ад змены начэй і дзён, і пра іх можна сказаць:
Час патрасаў, о як ён трос!
Магутны ён! Мінула столькі веку...
Хадзіў я лёгка. Як назло — узрост: Сядзець — і то ўжо цяжка чалавеку.
I былы атаман разбойнікаў іх сустракаў усіх ветліва, аднолькава ставіўся і да моцнага, і да слабога, да знатнага і бязроднага, не абдзяляў увагаю ці то пана, ці то паднявольнага, гаспадараабо палоннага, высокага або нізкага, беднага або багатага. Ён узвышаў вучоных і адукаваных, але не грэбаваў і падарожным-чужаземцам, выказваў павагу як сябрам, так і блізкаму суседу. I любоў да яго ахапіла ўсе сэрцы, і прыязнасць да яго ўмацавалася ў душах усіх людзей.
А ўсемагутны бог — ды ўзвысіцца веліч яго! — дзеля таго, каб збылося, што ён пажадаў, і каб спраўдзіўся яго прысуд над рабамі, зрабіў так, што лаўка гэтага падманшчыка была якраз насупраць лаўкі сына Алі-Бабы —
Мухамеда. Так як яны сталі суседзямі, законы суседства былі для іх абавязковымі. Таму яны пазнаёміліся і пасябравалі, і ніводны з іх не ведаў, хто ягоны сябар і якое яго паходжанне. Між тым прыязнасць і любоў між імі ўзмацніліся, і яны ўвесь час праседжвалі адзін у аднаго, і ўжо не маглі абыходзіцца сусед без суседа.
Аднаго разу так здарылася, што Алі-Баба пажадаў прагуляцца па рынку і зайшоў да свайго сына Мухамеда. A ў яго ў гэты час сядзеў той чужаземны купец. I як толькі атаман разбойнікаў убачыў Алі-Бабу, адразу пазнаў яго і пераканаўся, што гэта і ёсць ягоны вораг, у пошуках якога ён прыйшоў сюды. I ён моцна абрадаваўся і павесялеў, бо падумаў, што дасягнуў мэты і хутка адпомсціць. Калі ж Ал іБаба пайшоў, ён стаў распытваць пра яго ў сына, і Мухамед сказаў:
— Ды гэта ж мой бацька!
Пасля гэтага атаман пачаў яшчэ часцей наведваць Мухамеда, выказваў да яго яшчэ большую павагу і любоў, сяброўства, вернасць і прыязнасць. Ён запрашаў Мухамеда да сябе на трапезу, наладжваў дзеля яго застоллі, задорваў яго каштоўнымі і цудоўнымі падарункамі, праседжваў ночы з ім за гутаркай, — і ўсё для таго, каб дасягнуць жаданай ім мэты і ўчыніць злачынства і здраду, якія ён задумаў.
Што тычыцца Мухамеда, то ён быў перакананы ў верным сяброўстве і вялікай адданасці суседа і моцна палюбіў яго. I думаў Мухамед, што намеры суседа чыстыя, а пачуцці шчырыя, і не мог без яго абыходзіцца нават гадзіны. Ён расказваў свайму бацьку, якую вялікую ласку і любоў выказвае да яго гэты чужаземны купец, чалавек багаты, велікадушны і шчодры, адзін з адукаваных людзей, і шчыра расхвальваў яго. Ён сказаў, што сусед штодня запрашае яго, каб пачаставаць смачнай ежай, і дорыць рэдкія падарункі. I бацька яго мовіў: