• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    — Табе належыць, сын мой, аддзякаваць яму за тое, што ён для цябе робіць. Наладзь застолле і запрасі яго. I няхай гэта будзе ў пятніцу: калі вы пасля саборнай малітвы апоўдні будзеце праходзіць каля нашага дома, запрасі яго зайсці, а я ўжо падрыхтуюся да прыёму такога знатнага госця, каб усё было адпаведна яго сану.
    I вось y пятніцу атаман разбойнікаў апоўдні накіраваўся ў мячэць, Мухамед быў разам з ім, і пасля саборнай малітвы яны намерваліся пагуляць па горадзе. Калі ж яны блукалі і дайшлі да вуліцы Алі-Бабы, Мухамед запрасіў свайго суседа зайсці і паабедаць. Але той адмаўляўся і ўсяляк ухіляўся. Але Мухамед настойваў і заклінаў яго, і нарэшце атаман пагадзіўся і мовіў:
    —Я задаволю тваё жаданне, каб выканаць доўг сяброўства і залячыць рану тваёй душы, але з умоваю, каб вы не клалі ў ежу солі, бо я яе не выношу.
    — Гэта дробязь, — адказаў Мухамед, — і калі твой страўнік не прымае солі, табе будуць падаваць толькі нясоленую ежу.
    I разбойнік моцна абрадаваўся ў душы, бо верхам яго жаданняў было ўвайсці ў гэты дом, а ўсе хітрасці ён выдумляў толькі дзеля дасягнення сваёй мэты і ажыццяўлення сваёй мары. Цяпер ён пераканаўся, што адпомсціць ворагу, і сказаў сам сабе: “Без сумненняў, Алах аддаў іх у мае рукі!” Калі ён пераступіў парог і ўвайшоў у дом, Алі-Баба прывітаў яго ветліва і з павагай, і пасадзіў на ганаровае месца, бо лічыў, што перад ім шаноўны купец. Ён не ведаў, што гэта не хто іншы, як злодзей, які некалі прывёз у яго двор бурдзюкі з алеем. Гаспадару і ў галаву не прыйшло, што ён прывёў ваўка да авечак і ўпусціў ільва ў чараду кароў. АліБаба сядзеў і займаў госця гутаркай, а яго сын Мухамед пайшоў да Марджаны і сказаў ёй не класці ў ежу солі, бо іхні госць не можа яе есці. Гэта раззлавала Марджану, бо яна ўжо прыгатавала ежу, і цяпер ёй давялося ўсё гатаваць занава. Яна, аднак, здзівілася гэтаму і адчула падазронасць. I ёй захацелася паглядзець, што гэта за чалавек, якому не хочацца солі, і ён не есць яе, як усе людзі, бо гэта незвычайна і нечувана. I калі ежа была гатовая і настаў час вячэраць, Марджана з Абдалахам прынеслі столік і паставілі яго перад гаспадаром і госцем. I тут Марджана кінула позірк на чужаземнага купца. У той жа момант яна яго пазнала і пераканалася, што гэта атаман разбойнікаў. Марджана болып пільна прыгледзелася і заўважыла ў яго пад плашчом рукаятку кінжала, і тады яна сказала сабе: “Цяпер я разумею, чаму гэты пракляты адмаўляецца падзяліць соль з маім гаспадаром*! Справа ў тым, што ён збіраецца забіць яго і лічыць, што, падзяліўшы з ім яго соль, зрабіць гэта
    злачынства было б надта брыдка і агідна. Але калі пажадае Алах вялікі, яму не ўдасца дасягнуць сваёй мэты, і я не дам яму гэтага зрабіць.” I потым яна пайшла і занялася сваімі справамі, а Абдалах застаўся прыслужваць. Сатрапезнікі паспыталі ўсе стравы, і Алі-Баба выказваў да госця поўную павагу і ўгаворваў яго есці. А калі яны насыціліся, ежу прыбралі і прынеслі віно, сухія і свежыя плады, прысмакі і розныя хмельныя напоі. I неўзабаве захадзіў з рук у рукі кубак, а гэты пракляты наліваў і падносіў абодвум віно, сам жа ўстрымліваўся піць. Ён хацеў напаіць бацьку і сына, a сам застацца цвярозым, каб скарыстаць зручны момант і праліць іхнюю кроў, забіць іх сваім кінжалам, калі тыя, хмельныя, заснуць. А потым уцячы праз брамку ў садзе, як гэта зрабіў раней.
    Раптам да іх увайшлі Марджана з Абдалахам, і на Марджане была сетчатая александрыйская кашуля, безрукаўка з царскай парчы і іншыя піыкоўныя адзежы. Яна падперазалася залатым поясам, унізаным рознымі самацветамі. На галаве ў яе была жамчужная сетка, а шыю ўпрыгожвалі каралі са смарагдаў, яхантаў і каралаў, з-пад якіх уздымаліся яе грудзі, падобныя да двух спелых гранатаў. I была яна прыгожая, як першая ўсмешка веснавой кветкі або месяц у час поўні. Абдалах таксама быў апрануты ў шыкоўныя адзежы і біў у бубен, а Марджана танцавала пад музыку, як выдатная танцоўшчыца. I АліБаба, убачыўшы Марджану, абрадаваўся, заўсміхаўся і ўсклікнуў:
    — Калі ласка, любая наша нявольніца і дарагая служанка! Клянуся Алахам, ты добра зрабіла, бо нам хацелася зараз палюбавацца танцам, каб наша шчасце і радасць былі поўнымі. — I затым ён сказаў атаману разбойнікаў: — Гэтай нявольніцы няма роўных. Яна ведае любое мастацтва і дасканалая ва ўслужэнні. А яе прыгажосць і хараство ў адзінстве з розумам і кемлівасцю робяць яе непараўнальнай з іншымі ў наш час. Я абавязаны ёй за дабро, і яна мне даражэй за дачку. Паглядзі, о пан, які прыгожы яе твар і які стройны яе стан, як яна цудоўна танцуе і рухаецца.
    Але разбойнік не слухаў яго слоў, ён знямеў ад вялікага гневу і моцнай злосці: з’яўленне гэтых людзей разладзіла яго нядобрыя намеры і задуманае злачынства.
    А Марджана ўся аддалася прыгожаму танцу і ў парыве натхнення выхапіла з-за пояса кінжал і стала танцаваць, трымаючы яго ў руках, як гэта робяць арабскія танцоўшчыцы. Яна прыстаўляла вастрыё кінжала то да сваіх грудзей, то да грудзей Алі-Бабы, або краналася лязом грудзей яго сына Мухамеда, або ўпіралася ім у грудзі разбойніка. Потым яна ўзяла з рук Абдалаха бубен, паднесла яго да Алі-Бабы і знакамі папрасіла даць ёй манетку. Алі-Баба кінуў у бубен дынар. Яна падышла з бубнам да яго сына, і той кінуў ёй дынар. Потым Марджана наблізілася да атамана разбойнікаў з кінжалам у адной руцэ і бубнам у другой, і той таксама хацеў дадь ёй што-небудзь і сунуў руку за пазуху. У гэты момант Марджана раптам ударыла яго кінжалам у грудзі. I атаман жахліва ўскрыкнуў і памёр, і Алах паспяшаўся адаслаць яго душу ў агонь, — а гэта дрэнны прыстанак! I калі Алі-Баба з сынам убачылі, што зрабіла Марджана, яны ўскочылі на ногі і ў нямым страху стаялі. Потым яны закрычалі на Марджану:
    — 0 падманшчыца, дачка блудніцы! О злашчасная, бязродная, якая прычына гэтай страшнай здрады і што прымусіла цябе зрабіць такі гнюсны ўчынак? Ты наклікала на нас бяду, якой нам не пазбыцца навекі, ты станеш прычынай нашай смерці і пагібелі нашых душ. Але першы, хто панясе пакаранне, гэта ты, о праклятая, а калі ты пазбегнеш рукі суддзі, то атрымаеш адплату ад нашых рук!
    I Марджана адказала спакойна:
    — Стрымайце свае сэрцы і супакойце свой страх! Калі такая падзяка той, што гатовая аддаць за вас сваё жыццё, то ніхто не стане рабіць дабро. He спяшайцеся мяне абвінавачваць, каб не раскайвацца, а выслухайце мой расказ і потым ужо судзіце мяне. Гэты чалавек зусім не купец, як ён сцвярджаў і як вы думаеце, а атаман разбойнікаў. Спачатку ён гаварыў, што прадае масла, — і ўвёз у ваш двор у бурдзюках шмат людзей, каб вас забіць і знішчыць усіх да апошняга. А калі я разладзіла яго козні і разбурыла яго мары і надзеі, ён кінуўся наўцёкі і пакінуў наш дом. Але гэта не паслужыла яму ўрокам, і ён не адступіўся, a наадварот, яшчэ мацней узненавідзеў мяне і вас і не адмовіўся ад сваіх намераў. А каб ажыццявіць свой план і надзеі, ён адчыніў на рынку гандляроў лаўку і набіў яе
    шыкоўнымі, каштоўнымі таварамі, а затым стаў ладзіць тайныя козні і пусціўся на хітрасці. Ён хітрыў і падманваў майго гаспадара Мухамеда, выказваў да яго няшчырую любоў і прыхільнасць, пакуль не атрымаў магчымасць увайсці ў ваш дом і сесці разам з вамі за стол. I тады ён стаў чакаць зручнага моманту, каб ашукаць вас і забіць, а вашы сляды сцерці. I разлічваў ён пры гэтым на сваю вострую зброю, сілу і моц сваёй рукі. Але няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха, высокага, вялікага! Слава Алаху, які паскорыў маёй рукой яго смерць і пагібель! Паглядзіце яму ў твар і добра прыгледзьцеся — і вы пераканаецеся ў праўдзівасці маіх слоў.
    I Марджана адкінула плашч атамана і паказала кінжал, схаваны ў яго пад адзежай. I калі Алі-Баба і Мухамед выслухалі яе адказ і пільна прыгледзеліся да фалыпывага купца, то пазналі яго і ўпэўніліся, што гэта і ёсць той самы гандляр маслам. А кінжал сказаў ім, што Алах рукою нявольніцы Марджаны паратаваў іх ад грознай небяспекі і страшнай пагібелі. Яны пераканаліся ў праўдзівасці яе слоў, і вялікай бачылася ім адвага яе душы і смеласць яе ўчынкаў. I яны абодва падзякавалі Марджане і пахвалілі яе, і потым Алі-Баба мовіў:
    — Калі я раней вызваліў цябе, то абяцаў зрабіць яшчэ нешта большае, і цяпер мне належыць выканаць абяцанне і стрымаць слова. Я адкрыюся табе, як я надумаў узнагародзіць цябе за дабро і паратунак. Я маю намер аддаць цябе замуж за майго сына Мухамеда. ІПто вы абое на гэта мне скажаце?
    I Мухамед мовіў у адказ:
    — Увага табе і паслухмянасць у тым, што ты задумаў і раіш. I я не запярэчыў бы табе нават у тым, што мне не падабаецца. А што да жаніцьбы на Марджане, то гэта мяжа маіх жаданняў і вяршыня маіх памкненняў.
    Мухамед адказаў так, бо ён даўно кахаў Марджану, 1 страсць да яе ўжо цалкам авалодала ім — з-за яе прыгажосці, хараства, душэўных якасцей, бо яна была надзелена вялікім розумам і добрым норавам, і гэта ў ёй спалучалася з высакародным паходжаннем і знатнасцю роду.
    Потым яны заняліся пахаваннем разбойніка. Яго закапалі ў вялікай яме — і ён далучыўся да сваіх абяздоленых,
    праклятых прыспешнікаў. I ні адно стварэнне Алаха не даведалася аб гэтых дзіўных справах і незвычайных падзеях. Што тычыцца лаўкі атамана разбойнікаў, то, калі ён знік на доўгі час і не было пра яго ніякіх звестак, казна забрала яго тавары, каштоўныя рэчы і астатнюю маёмасць. Потым, калі ўсе супакоіліся і спакойна зажылі, а жыццё стала на сваё месца, спынілася зло і праяснілася радасць, Мухамед ажаніўся з нявольніцай Марджанай. Ён напісаў з ёю шлюбную дамову ў кадзі мусульман і даў за яе папярэдні пасаг, астатняе ж абавязаўся выплаціць пазней.
    Пасля іхняга заможнага і радаснага вяселля мінуў год, і Алі-Баба вырашыў наведаць пячору-скарбніцу. Ён устрымліваўся хадзіць туды пасля смерці брата, бо баяўся разбойнікаў. А калі Алах забіў рукамі Марджаны трыццаць восем з іх і пасля самога атамана, Алі-Баба вырашыў, што разбойнікаў засталося двое, бо ён палічыў іх на гары — і іх было тады сорак чалавек. Таму ён і асцерагаўся хадзіць у пячору. Але калі не стала аб іх вестак і нідзе не было іхніх слядоў, ён пераканаўся, што яны загінулі, і адважыўся пайсці ў скарбніцу. I ён узяў з сабою сына, каб паказаць яму скарб і навучыць яго тайнаму спосабу ўваходзіць туды і выходзіць.