• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    Калі яны падыіплі да пячоры, то ўбачылі, што зараснікі травы, цярноўніку і калючак згусціліся і забілі дарогу. I Алі-Баба з Мухамедам зразумелі, што ў пячору ўжо доўгі час не ўваходзіла ніводная жывая душа і там не раздавалася ніводнага гуку. Тут яны пераканаліся ў смерці двух апошніх разбойнікаў — і страх іхні прайшоў, яны асмялелі і рушылі ўперад. Алі-Баба ўзяў сякеру і пачаў ссякаць карчы і калючкі, пашырыў праход і змог падысці дадзвярэй. I тады ён сказаў:
    — Сезам, адчыні твае дзверы! — і дзверы адчыніліся.
    Алі-Баба з сынам увайшлі ў скарбніцу, і ён паказаў Мухамеду складзеныя там багацці, дзіўныя і рэдкія цуды — і Мухамед аслупянеў, калі ўбачыў усё гэта, і моцна здзівіўся. Потым яны паблукалі па пячоры, зазірнулі ва ўсе яе пакоі, удосталь пакапаліся ў самацветах і камянях і вырашылі вяртацца дамоў.
    Яны набралі ў пячоры каштоўнасцей, якія ім спадабаліся, з тых, што высока цэняцца, і вярнуліся ў свой дом
    вясёлыя і радасныя. Увесь час яны прыносілі са скарбніцы дамоў усё, што хацелі, і жылі ў поўнай раскошы, шчасліва і радасна, пакуль не прыйшла да іх Разбуральніца радасці і Разлучніца людзей, якая руйнуе палацы і ўзводзіць магілы.
    КАЗКА ПРА АБУ КІРА I АБУ СІРА
    Расказваюць таксама, што жылі ў горадзе Іскандэрыі два чалавекі, і адзін з іх быў фарбавальшчык па імені Абу Kip, а другі — цырульнік па імені Абу Сір. Яны былі суседзямі на рынку, і іхнія лаўкі стаялі побач. А фарбавальшчык быў ашуканец і хлус, чалавек вельмі злы, нібыта яго скронь была высечана з цвёрдай скалы або зроблена з парога яўрэйскай малельні. Ён не саромеўся ганебна абыходзіцца з людзьмі, і ў яго быў звычай, калі хто-небудзь даваў тканіну яму пафарбаваць, ён патрабаваў наперад плату. Абу Кір браў гэтыя грошы і траціў іх на ежу і пражыццё, а любіў ён есці толькі самае дарагое і смачнае і піў самае лепшае віно.
    А калі ўладальнік тканіны прыходзіў да яго, ён казаў:
    — Заўтра прыходзь да ўсходу сонца і забярэш сваю рэч пафарбаванай.
    I ўладальнік рэчы ішоў прэч і гаварыў сабе: “Дзень ад дня блізка!” Потым ён прыходзіў на другі дзень, як дамовіліся, а Абу Кір гаварыў яму:
    — Прыйдзі заўтра! Я ўчора не працаваў, бо ў мяне былі госці і я частаваў іх. А заўтра, да ўсходу сонца, прыходзь і забірай тваю тканіну пафарбаванай. — Заказчык прыходзіў на трэці дзень, а Абу Кір гаварыў: — Учора мая жонка ўсю ноч і ўвесь дзень нараджала, а я быў заняты хатнімі клопатамі, таму мне за ўчарашняе даравальна. Але заўтра абавязкова прыходзь і забірай сваю рэч пафарбаванай.
    I заказчык прыходзіў, як дамовіліся, а Абу Кір выдумваў зноў якую-небудзь хітрасць і кляўся яму, што заўтра яго рэч будзе гатовая. I так цягнулася да таго часу, пакуль заказчык не пачынаў трывожыцца і не казаў:
    — Колькі разоў ты мне будзеш гаварыць заўтра? Аддавай маю рэч, я не хачу яе фарбаваць.
    I Абу Кір адказваў:
    — Клянуся Алахам, о брат мой, мне перад табой сорамна, але я раскажу табе праўду, і Алах няхай пакрыўдзіць усіх, хто крыўдзіць людзей.
    — Раскажы мне, што здарылася, — гаварыў заказчык.
    I Абу Кір адказваў:
    — Тваю рэч я пафарбаваў такой фарбай, роўнай якой няма, і развесіў яе на вяроўцы, — але яе ўкралі, і я не ведаю, хто яе ўкраў.
    I калі гаспадар рэчы быў добрым чалавекам, ён гаварыў: “Алах мне верне”, — акаліён быўз людзей злых, то пачынаў сварыцца і зневажаць Абу Кіра, але не атрымліваў нічога, хаця б нават і паскардзіўся суддзі.
    I Абу Кір не пераставаў рабіць такія справы, пакуль пагалоска пра яго не разышлася сярод людзей. I людзі сталі перасцерагаць адзін аднаго ад Абу Кіра, аб ім складвалі прыказкі, іўсе адвярнуліся ад яго. 3-за гэтага ў яго здарыўся застой у справах.
    I ён стаў наведвацца ў лаўку свайго суседа, цырульніка Абу Сіра, і сядзеў у ёй, назіраючы праз адчыненыя дзверы за сваёй лаўкай. I калі бачыў, што нехта незнаёмы спыняўся перад яе дзвярамі, ён спяшаўся да яго і пытаўся:
    — Што табе патрэбна, о такі і такі?
    — Вазьмі і пафарбуй гэту рэч, — адказваў яму заказчык.
    I Абу Кір пытаўся:
    — У які колер ты хочаш? — бо ён умеў фарбаваць ва ўсе колеры, але ніколі не рабіў нічога сумленна, і няшчасце адолела яго, а затым браў рэч і гаварыў: — Давай плату наперад, а заўтра прыходзь і забірай сваю рэч.
    I заказчык даваў яму грошы і ішоў па сваіх справах. Абу Кір адразу ж браў прынесеную рэч і спяшаўся з ёй на рынак, прадаваў яе і купляў на атрыманыя грошы мяса, зяленіва, табаку, пладоў і ўсё патрэбнае.
    Але калі ён бачыў, што каля лаўкі стаіць нехта са знаёмых, з тых, хто ўжо даваў яму фарбаваць сваю рэч, ён не выходзіў і нават не паказваўся яму.
    I так ён пражыў некалькі гадоў. I здарылася, што аднаго разу ён узяў рэч у чалавека з жорсткім сэрцам і, як заўжды, прадаў яе, а грошы растраціў. Гаспадар рэчы стаў жа кожны дзень да яго прыходзіць, але не знаходзіў яго ў лаўцы, таму што Абу Кір хаваўся ў лаўцы свайго суседа, цырульніка Абу Сіра.
    I калі гэты чалавек з жорсткім сэрцам стаміўся да яго штодзень прыходзіць, ён пайшоў да кадзі і вярнуўся ўжо з пасланцом ад кадзі. У прысутнасці мноства мусульман дзверы лаўкі Абу Кіра былі забітыя і запячатаныя. I не знойдзена было ў лаўцы, акрамя разбітых карытаў, нічога, пгто можна было б даць узамен заказчыку за яго рэч. Затым пасланец ад кадзі ўзяў ключы і сказаў суседзям:
    — Перадайце яму, няхай прынясе рэч гэтага чалавека і тады забярэ ключы ад сваёй лаўкі.
    А потым той чалавек і пасланец пайшлі сваёй дарогай.
    I Абу Сір сказаў Абу Кіру:
    — Што з табой за няшчасце? У кожнага, хто прынясе табе рэч, ты забіраеш яе. Куды падзелася рэч гэтага чалавека?
    — 0 сусед, яе ў мяне ўкралі, — адказаў Абу Кір.
    I Абу Сір мовіў:
    — Цуды! Усе рэчы, якія табе прыносяць, у цябе крадзе злодзей! Я думаю, што ты маніш. Раскажьі мне пра сябе.
    — О сусед, — сказаў Абу Кір, — ніхто ў мяне нічога не краў.
    	А што ж ты робіш з чужой маёмасцю? — запытаўся Абу Сір.
    I Абу Кір адказаў:
    — Усякую прынесеную мне рэч я прадаю, а грошы трачу. 	Няўжо табе гэта дазволіў Алах? — здзівіўся Абу Сір.
    — Я раблю гэта толькі з-за беднасці, бо маё рамяство не прыносіць прыбытку, і я бядняк, і ў мяне нічога няма, — адказаў Абу Kip. I ён пачаў скардзіцца на мізэрны даход ад сваёй справы. I Абу Сір таксама згадаў аб сваіх малых заробках,і сказаў:	~
    — Я майстар, якому няма роўных у гэтым горадзе, але ў мяне ніхто не голіцца, бо я чалавек бедны. Мне абрыдзела гэта рамяство, о брат мой.
    Тады Абу Кір, фарбавальшчык, сказаў:
    	Мне таксама абрыдзела маё рамяство з-за беднасці. Дык што ж нас вымупіае, о брат мой, заставацца ў гэтым горадзе? Мы паедзем з табой адгэтуль і паглядзім чужыя краіны. Наша рамяство ў нашых руках, яно ўсюды патрэбна людзям.
    Неўзабаве яны дамовіліся, што паедуць. 1 Аоу nip абрадаваўся і прамовіў такія словы паэта:
    Пакінь сваю краіну, каб поспех адшукаць.
    Пяць добрых рэчаў зможаш на шляху спаткаць:
    Даход і справу, веды і гулянку, I суразмоўцу — з вечара да ранку.
    Няхай чакаюць на шляху нягоды, I боль разлук, і смутак, і прыгоды.
    He забывай: жыццё ў зайздроснасці людзей Страшней, чым смерць. Да новых кроч надзей!
    I калі яны вырашылі ехаць, Абу Кір сказаў Абу Сіру:
    — 0 сусед, мы сталі братамі. Нам трэба прачытаць фаціху* і дамовіцца, што, калі хто з нас не будзе мець заробку, другі стане карміць яго, а ўсё, што мы будзем атрымліваць, — станем складваць у скрыню. Калі ж вернемся ў Іскандэрыю, падзелім гэта па праўдзе і справядлівасці.
    I Абу Сір сказаў:
    — Так і будзе.
    Яны ўзялі свае манаткі, селі на карабель і паплылі. I так здарылася, што на караблі, акрамя Абу Сіра, не было ніводнага цырульніка. I калі распусцілі ветразі на караблі, Абу Сір сказаў фарбавальшчыку:
    — О брат, у нас мала ежы. Я стану галіць людзей і зарабляць на пражыццё, і мы з табой будзем з гэтага жыць.
    — Гэта нядрэнна, — сказаў фарбавальшчык і лёг спаць на дошках. А цырульнік падняўся, узяў прыналежнасці свайго рамяства і пайшоў да пасажыраў карабля.
    Неўзабаве ён пагаліў аднаго чалавека і атрымаў за гэта праснак, кавалак сыру і кубак прэснай вады. Абу Сір прынёс усё Абу Кіру і сказаў:
    — Бяры гэты праснак і еш яго з сырам, і запівай вадой.
    Абу Кір узяў усё і стаў есці. А Абу Сір зноў пайшоў шукаць, каму трэба пагаліцца. I не зайшло сонца, як ён зарабіў трыццаць праснакоў і трыццаць сярэбраных манет, а яшчэ атрымаў сыр і масліны, малокі ў воцаце і іншую ежу. Абу Сір пагаліў нават самога капітана і паскардзіўся яму, што мае малы прыпас ежы на дарогу. Капітан жа сказаў:
    — Прыходзь са сваім сябрам кожны вечар і вячэрайце ў мяне.
    Абу Сір вярнуўся да фарбавалыпчыка і ўбачыў, што той спіць, і разбудзіў яго. Абу Кір прачнуўся і здзівіўся, адкуль столькі ежы — і хлеба, і сыру, і маслін і астатняга — стаіць перад ім. Ён запытаўся:
    — Адкуль у цябе гэта?
    I цырульнік адказаў:
    — Ад шчадрот Алаха вялікага.
    Абу Кір хацеў адразу пачаць есці, але Абу Сір сказаў яму:
    — He спяшайся, брат мой, пакінь гэта на запас. Ведай, што я галіў капітана, і ён запрасіў нас з табою вячэраць у яго, пакуль будзем плыць. I сёння наша першая вячэра ў капітана.
    — У мяне кружыцца галава ад мора, і я не магу падняцца, — адказаў Абу Кір. — Ідзі адзін да капітана, а я падсілкуюся тым, што ты прынёс.
    Абу Сір не стаў пярэчыць, ён сеў і назіраў, як есць Абу Kip. I ўбачыў, што ён адломвае кавалкі, як адломваюць камяні ад гор, і гльшае іх, быццам слон, які некалькі дзён не еў. Абу Кір запіхваў у рот кавалак, перш чым праглыне папярэдні, і вылупленымі вачыма пазіраў на ежу перад ім, нібыта гуль, і соп, як той галодны бык над саломаю і бабамі.
    Раптам прыйшоў матрос і сказаў:
    — О майстар, капітан запрашае цябе і твайго сябра на вячэру.
    I Абу Сір запытаўся ў Абу Кіра:
    — Ты пойдзеш з намі?
    I той адказаў:
    — Я не магу ісці!
    I цырульнік пайшоў адзін і ўбачыў, што капітан сядзіць, а перад ім на абрусе болып за дванаццаць страў, і ён, і яго людзі чакаюць цырульніка з сябрам. I калі капітан убачыў Абу Сіра, ён запытаўся:
    — Дзе твой таварыш?
    — О капітан, — адказаў Абу Сір, ■— у яго кружыцца галава ад мора.
    — He бяда, — сказаў капітан, — яго галавакружэнне міне. Ідзі сюды, вячэрай з намі, я цябе чакаў. — I потым капітан адклаў на вялікую талерку рознай ежы, якой хапіла б на дзесяць чалавек. I калі цырульнік павячэраў, капітан сказаў яму: