Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
Вось што было з Абу Сірам. Што пра Абу Кіра, то ён пачуў, што ўсе людзі захапляюцца хамамам. I Абу Кір сказаў сабе: “Абавязкова схаджу ў гэты хамам!” Ён апрануўся ў самае раскошнае адзенне, якое толькі ў яго было, сеў верхам на мула, узяў з сабою чатырох рабоў і чатырох нявольнікаў і рушыў да хамама. Ён спешыўся перад варотамі і адразу адчуў прыемны пах духмяных рэчываў, і ўбачыў, што людзі ўваходзяць і выходзяць, і ўсе месцы на лавачках занятыя дарослымі і малымі. Ён увайшоў праз брамку, і Абу Сір, пабачыўшы яго, абрадаваўся і падняўся насустрач. I фарбавальшчык сказаў:
— Хіба такі звычай сумленных людзей? Я адчыніў майстэрню, стаў знакамітым у горадзе майстрам, пазнаё-
міўся з царом і жыву ў шчасці і раскошы. А ты да мяне не заходзіш, не пытаешся пра мяне. Я знямогся, шукаючы цябе, але ніхто не ведае, дзе ты, і нічога мне пра цябе не расказаў ніхто.
I Абу Сір сказаў яму:
— Хіба я не прыходзіў да цябе? Але ты назваў мяне злодзеем, пабіў і зняславіў перад людзьмі.
Абу Кір засмуціўся і сказаў:
— Што гэта за словы? Хіба гэта цябе я пабіў? — і ён пачаў клясціся тысячаю клятваў, што не пазнаў Абу Сіра, і сказаў: — Хтосьці, падобны да цябе, прыходзіў і краў кожны дзень чужыя тканіны, і я падумаў, што гэты чалавек ты. — I ён пачаў гараваць, біць рукою па руцэ і гаварыць: — Няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха, высокага, вялікага! Мы цябе пакрыўдзілі! Ал е чаму ты не назваўся, каб я пазнаў цябе, тым больш што ў мяне галава ідзе кругам ад мноства спраў?!
— Няхай даруе табе Алах, о мой таварыш! — сказаў Абу Сір. — Гэта адбылося па волі Алаха, і не нам ведаць, чаму так было прадвызначана. Выправіць усё — справа Алаха. Заходзь, здымай адзенне, мыйся і атрымай ад гэтага асалоду.
— Заклінаю цябе Алахам, прабач мне, о брат мой, — сказаў Абу Кір.
I Абу Сір мовіў:
— Алах няхай здыме з цябе адказнасць і даруе табе! Гэта мне было прадвызначана ад веку.
— А адкуль у цябе гэтае багацце? — запытаўся Абу Кір.
I Абу Сір адказаў:
— Той, хто дапамог табе, дапамог і мне. Я прыйшоў да цара і расказаў яму, што такое хамам, і ён загадаў яго для мяне збудаваць.
— Я таксама знаёмы з царом, — сказаў Абу Кір, — і калі захоча вялікі Алах, я зраблю так, што ён цябе палюбіць і яшчэ больш будзе паважаць — дзеля мяне. Ён не ведае, што ты мой таварыш, я паведамлю яму аб гэтым і папраіпу апекавацца табой.
— Мною не трэба апекавацца, — адказаў Абу Сір. — Алах змякчае сэрцы, і цар з усімі вяльможамі палюбіў мяне і даў мне многае.
I ён расказаў Абу Кіру сваю гісторыю, а потым сказаў:
— Распранайся і ўваходзь у хамам, я таксама пайду з табою, каб пацерці цябе мачалкай.
Абу Сір вымыў, выкупаў, размяў фарбавальшчыка, a калі яны выйшлі з лазні, прынёс яму абед і напоі — і ўсе людзі здзіўляліся вялікай павазе яго да Абу Кіра. Абу Сір адмовіўся ўзяць якую б то ні было плату ад яго і сказаў:
— Пасаромся, ты ж мой таварыш, і паміж намі няма рахункаў.
Тады Абу Кір сказаў:
— 0 таварыш, клянуся Алахам, гэты хамам цудоўны, але ёсць недахоп у тваёй працы.
— У чым жа недахоп? — спытаўся Абу Сір.
I Абу Кір сказаў:
— У леках, гэта значыць, што ў цябе няма цеста з мыш’яку і вапны, якое б з лёгкасцю выдаляла валасы. Прыгатуй такія лекі і, калі прьійдзе цар, прапануй яму і навучы, як выдаляць валасы. Ён моцна палюбіць цябе і выкажа вялікую павагу.
— Ты кажаш праўду, — сказаў Абу Сір. — Калі захоча Алах, я гэта зраблю.
Абу Кір пакінуў хамам, сеў на мула і выправіўся да цара, а калі ўвайшоў да яго, сказаў:
— Я твой шчыры дарадчык, о цар часу.
— А якая ў цябе парада? — запытаўся цар.
I Абу Кір сказаў:
— Да мяне дайшлі чуткі, што ты пабудаваў хамам.
— Так, — адказаў цар, — да мяне з’явіўся адзін чалавек, чужаземец, і я адчыніў для яго хамам, як адчыніў для цябе майстэрню. Гэты хамам цудоўны, ён упрыгожыў мой горад. — I цар пачаў распісваць вартасці і выгады хамама.
— А ты туды хадзіў? — запытаўся Абу Кір.
— Так, — адказаў цар.
I Абу Кір усклікнуў:
— Хвала Алаху, які паратаваў цябе ад таго нягодніка, ворага веры — лазутчыка!
— А што з ім такое? — спытаўся цар.
I Абу Кір мовіў:
— Ведай, о цар часу, калі ўвойдзеш у хамам пасля сённяшняга дня, ты загінеш.
— Чаму? — здзівіўся цар.
— Лазеншчык, — адказаў Абу Кір, — твой вораг і вораг веры. Ён угаварыў цябе пабудаваць гэты хамам толькі таму, што хацеў даць табе ў ім атруты. Ён ужо прыгатаваў для цябе штосьці і, калі ты ўвойдзеш у хамам, ён прынясе гэта табе і скажа: “Вось лекі, — усякі, хто намажа імі сябе ўнізе, з лёгкасцю скіне адтуль валасы”. Але гэта зусім не лекі, a атрута. Гэтаму нягодніку, калі ён цябе заб’е, султан хрысціян абяцаў вызваліць з палону яго жонку і дзяцей, якія знаходзяцца ў яго. Я разам з імі быў у палоне, але я адчыніў майстэрню і пачаў фарбаваць людзям тканіны ў розныя колеры. Людзі змякчылі сэрца цара да мяне, і цар запытаўся ў мяне: “Чаго ты патрабуеш?” I я папрасіў у яго вызвалення — і ён мяне вызваліў. I вось я прыйшоў у гэты горад. Я сустрэў гэтага чалавека ў хамаме і пацікавіўся ў яго: “Як ты вызваліўся і як вызваліліся твае дзеці і жонка?” I ён адказаў: “Я, мая жонка і мае дзеці яшчэ ў палоне. Цар хрысціян сабраў дыван, і я прысутнічаў на ім сярод усіх людзей. I я пачуў, як яны расказвалі цару розныя гісторыі і згадалі пра цара гэтага горада, і цар хрысціян уздыхнуў і сказаў: “He перамог мяне ніхто на свеце, акрамя цара гэтага горада. Усякаму, хто зможа яго забіць, я дам усё, што ён пажадае”. I я падышоў да цара і запытаўся: “Калі ў мяне хопіць хітрасці яго забіць, ты вызваліш мяне, маю жонку і маіх дзяцей?” I цар хрысціян сказаў: “Так, я вызвалю вас і дам табе ўсё, што пажадаеш”. I мы з ім дамовіліся аб гэтым. Ён адправіў мяне на караблі сюды, я прыйшоў да цара горада, і цар пабудаваў мне хамам. Цяпер мне застаецца толькі забіць яго. Потым я пайду да цара хрьісціян, выкуплю маю жонку і дзяцей і папрашу ў яго ўзнагароды”. I я запытаўся ў яго: “Якую хітрасць ты прыдумаў, каб забіць цара?” I ён адказаў мне: “Гэтая хітрасць лёгкая, лягчэйшай не бывае. Ён прыйдзе да мяне ў хамам, а я падам яму мазь з атрутай і параю памазаць яму ніз, каб лёгка адваліліся валасы. Ён возьме лекі, намажа імі сабе ўнізе, і на працягу аднаго дня і адной ночы атрута дойдзе да сэрца — тады ён загіне”. I калі я пачуў гэтыя словы, я спалохаўся зацябе, бо ты быў да мяне вельмі добры і ласкавы, і вось я табе расказаў аб усім.
I калі цар пачуў усё гэта, ён разгневаўся моцным гневам і сказаў:
— О фарбавальшчык, трымай гэта ў тайне!
А затым ён пажадаў наведаць хамам, каб не мучыцца ў сумненнях, а быць упэўненым.
I калі цар увайшоў у хамам, Абу Сір распрануўся, як звычайна, і заняўся царом, нацёр яго, а потым сказаў:
— О цар часу, я прыгатаваў лекі, каб выдаліць ніжнія валасы.
I цар сказаў:
— Прынясі мне іх.
Абу Сір прынёс мазь, і цар пачуў ад яе дрэнны пах, і пераканаўся ў тым, што гэта атрута. Ён раззлаваўся і закрычаў набліжаным:
— Трымайце яго!
Абу Сіра схапілі, а цар выйшаў у моцным гневе, і ніхто не ведаў, чаму ён разгневаўся. А гнеў цара быў такі моцны, што ён нікому нічога не сказаў, і ніхто не асмеліўся ў яго запытацца. Потым цар прыйшоў у дыван, загадаў прывесці Абу Сіра са звязанымі рукамі і запатрабаваў капітана. I калі капітан з’явіўся, цар сказаў яму:
— Вазьмі гэтага нягодніка і засунь у мяшок, насып туды нягашанай вапны і завяжы мяшок, а потым пакладзі яго ў лодку і падплыві да майго палаца. Ты ўбачыш, што я сяджу ў акне, і скажаш мне: “Кінуць мне яго?” I я скажу: “Кідай!” I калі я табе гэта скажу, кінь мяшок у ваду, каб вапна стала гашанай. I тады Абу Сір памрэ, патоплены і спалены.
I капітан сказаў:
— Увага і паслухмянасць! — А затым ён адвёз Абу Сіра на востраў насупраць царскага палаца і сказаў яму: — О Абу Сір, я адзін толькі раз прыйшоў да цябе ў хамам, і ты выказаў да мяне вялікую павагу і зрабіў усё патрэбнае. Я зведаў вялікую асалоду, але ты пакляўся, што не возьмеш з мяне платы. I я моцна цябе палюбіў. Раскажы мне, што ў цябе адбылося з царом, і што ты яму зрабіў дрэннага, што ён так на цябе раззлаваўся і загадаў, каб ты памёр такой ганебнай смерцю?
— Клянуся Алахам, — сказаў Абу Сір, — я нічога не зрабіў, і мне невядома, які я ўчыніў грэх, каб заслужыць гэта.
I тады капітан мовіў:
— Ты займаеш у цара вялікае месца, якога раней ніхто не дасягнуў. А ўсякі, хто шчаслівы, выклікае зайздрасць.
Можа, хто-небудзь табе пазайздросціў за такое шчасце і нагаварыў на цябе цару, і таму цар гэтакім лютым гневам на цябе разгневаўся. Але як ты выказаў да мяне павагу, хаця мы не былі і знаёмыя, так і я вызвалю цябе. Аднак, ты застанешся са мной на гэтым востраве, пакуль не прыйдзе карабель у бок тваёй зямлі. Я на ім цябе адпраўлю дамоў.
I Абу Сір пацалаваў капітану руку і падзякаваў яму за гэта. Затым капітан прынёс вапну, насыпаў яе ў мяшок і паклаў туды камень, памерам з чалавека, і сказаў:
— Давяраю сябе Алаху! — Потым капітан даў Абу Сіру сетку і сказаў яму:
— Закінь сетку ў мора, можа, ты зловіш хоць крыху рыбы. Я павінен кожны дзень прыносіць на кухню цара рыбу, а мяне адцягнула ад лову рыбы бяда, што здарылася з табою. Мне боязна, што прыйдуць слугі повара, запатрабуюць рыбу і не ўбачаць яе. Але калі ты хоць што-небудзь зловіш, то будзе што даць ім. А я пайду і перад вокнамі палаца прадэманструю хітрасць і зраблю выгляд, што я кінуў цябе ў мора.
I Абу Сір сказаў:
— Я стану лавіць, а ты ідзі, і Алах табе дапаможа.
Капітан паклаў мяшок у лодку і паплыў да палаца. Ён убачыў, што цар сядзіць перад акном, і запытаўся:
— 0 цар часу, кідаць мне яго?
I цар сказаў:
— Кідай! — і зрабіў знак рукою — і раптам нешта на імгненне зазіхацела і ўпала ў мора. А гэта ўпаў пярсцёнак цара. Ён быў чароўны. I калі цар на каго-небудзь гневаўся і хацеў яго забіць, ён паказваў на яго правай рукой, на якой быў пярсцёнак. 3 пярсцёнка вылятала маланка і забівала таго, на каго ўказваў цар, і галава таго падала з плячэй. I войска было паслухмяным цару, і ён пакарыў веліканаў толькі дзякуючы гэтаму пярсцёнку. I калі пярсцёнак упаў, цар утаіў гэта ад усіх, бо баяўся, што войска паўстане супраць яго і заб’е яго.
Вось што было з царом. Што ж да Абу Сіра, то ён закінуў сетку ў мора і падняў яе, поўную рыбы. Потым ён у другі і трэці раз закінуў сетку — і налавіў цэлую кучу рыбы. I тады ён сказаў сабе: “Клянуся Алахам, я ўжо доўгі час не еў рыбы!” Ён выбраў самую вялікую і тлустую рыбіну і