• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    падумаў: “Калі прыйдзе капітан, я скажу, каб ён пасмажыў мне гэтую рыбіну, і я паабедаю”. I ён пачаў разразаць рыбіну нажом, які быў пры ім, і нож зачапіўся за нешта ў жьіваце рыбы. Абу Сір разрэзаў рыбіну і ўбачыў, што там знаходзіцца пярсцёнак цара. Аказваецца, гэтая рыбіна праглынула пярсцёнак, калі той зваліўся з рукі цара, а потым лёс прыгнаў яе да гэтага вострава, і яна патрапіла ў сетку. I Абу Сір узяў і надзеў пярсцёнак на палец, зусім не ведаючы аб яго ўласцівасцях.
    У гэты час з’явіліся двое слуг повара, каб забраць рыбу, і сказалі Абу Сіру:
    — 0 чалавек, куды пайшоў капітан?
    — He ведаю, — адказаў Абу Сір — і зрабіў знак правай рукой — і раптам галовы слуг упалі з плячэй, калі Абу Сір паказаў на іх і сказаў: “He ведаю”. Ён моцна здзівіўся гэтаму і ўсклікнуў. — Хто гэта забіў іх?
    Абу Сір сядзеў у цяжкім задуменні, калі з’явіўся капітан і ўбачыў кучу рыбы і двух забітых. Ён заўважыў на пальцы Абу Сіра пярсцёнак і сказаў яму:
    — 0 брат мой, не падымай руку, на якой пярсцёнак. Калі ты паварушыш ёю, ты заб’еш мяне! — А потым ён падышоў да Абу Сіра і запытаўся: — Хто забіў гэтых двух слуг?
    — Клянуся Алахам, о брат мой, я не ведаю, — адказаў Абу Сір.
    — Ты сказаў праўду, — адказаў капітан, — але раскажы мне аб гэтым пярсцёнку, як ён да цябе патрапіў?
    — Я ўбачыў яго ў жываце гэтай рыбы, — адказваў Абу Сір.
    I капітан мовіў:
    — Ты сказаў праўду. Я бачыў, як ён падаў, калі цар паказаў на цябе і загадаў мне: “Кідай яго!” Калі ён зрабіў мне знак, я кінуў мяшок, а пярсцёнак зваліўся ў яго з пальца і ўпаў у мора. I гэта рыбіна праглынула яго, і Алах прыгнаў яе да цябе, і ты яе злавіў. Так што гэта твая доля. Але ці ведаеш ты ўласцівасці гэтага пярсцёнка?
    — Я не ведаю, — адказаў Абу Сір.
    I капітан мовіў:
    — Ведай, што войска нашага цара паслухмянае яму, бо баіцца гэтага зачараванага пярсцёнка. I калі цар разгневаецца на каго-небудзь і захоча забіць, то паказвае
    на яго пальцам — і галава таго чалавека звальваецца з плячэй. Маланка вылятае з гэтага пярсцёнка, а яе промні дасягаюць няшчаснага — і ён памірае.
    I Абу Сір, пачуўшы гэта, абрадаваўся і сказаў:
    — Вярні мяне ў горад.
    I капітан адказаў:
    — Я вярну цябе, бо больш не баюся за цябе: калі ты захочаш, табе дастаткова падняць руку, каб забіць цара і ўсіх яго воінаў.
    Затым капітан пасадзіў Абу Сіра ў лодку і паплыў з ім да горада. Яны падняліся ў палац і ўвайшлі ў дыван, і ўбачылі, што цар сядзіць засмучаны, перад ім стаяць воіны, і цар не можа нікому расказаць, што пярсцёнак згублены.
    I калі цар убачыў Абу Сіра, ён сказаў яму:
    — Хіба мы не кінулі цябе ў мора? Як табе ўдалося выйсці з яго?
    I Абу Сір сказаў:
    — О цар часу, калі ты загадаў кінуць мяне ў мора, твой капітан адвёз мяне на востраў і запытаўся аб прычыне твайго гневу на мяне. I я адказаў: “Клянуся Алахам, я не ведаю, што дрэннага я зрабіў”. I капітан сказаў: “Ты маеш высокае месцаўцара. Можа, хто-небудзь табе пазайздросціў і нагаварыў цару на цябе? Але я прыходзіў у твой хамам, і ты выказаў да мяне павагу, і за гэта я вызвалю цябе і адпраўлю ў тваю краіну”. I затым ён паклаў у лодку замест мяне камень і кінуў яго ў мора. Калі ж ты паказаў на мяне пальцам, пярсцёнак упаў з тваёй рукі ў мора, і яго праглынула рыба. А я быў на востраве і лавіў рыбу, і гэтая рыбіна разам з іншымі патрапіла да мяне ў сетку. Я ўзяў яе і захацеў засмажыць, і калі распароў ёй жывот, то ўбачыў там пярсцёнак. Я надзеў яго на палец. I калі да мяне прыйшлі двое слуг з кухні і запатрабавалі рыбу, я паказаў на іх пальцам, зусім не ведаючы аб асаблівасцях гэтага пярсцёнка, — і іхнія галовы ўпалі. А затым з’явіўся капітан і пазнаў пярсцёнак, які быў у мяне на пальцы. Ён расказаў мне, што гэты пярсцёнак зачараваны. I я прынёс яго табе, бо ты зрабіў для мяне вялікую ласку і аказаў мне вялікую павагу. Я не забыўся на дабро, якое ты зрабіў для мяне. Вось твой пярсцёнак _ вазьмі яго і, калі я зрабіў нештатакое, вартае смерці, скажы мне, у чым мой грэх, і забі мяне. I будзеш вызвалены ад адказнасці за маю кроў.
    Потым ён зняў пярсцёнак з пальца і падаў яго цару. Цар узяў пярсцёнак, надзеў яго на палец, і душа цара вярнулася да яго. Ён падняўся на ногі, абняў Абу Сіра і сказаў яму:
    — 0 чалавек, ты належыш да абраных сыноў Алаха! Даруй мне! Калі пярсцёнак патрапіў бы да каго-небудзь іншага, а не да цябе, ён не аддаў бы мне яго.
    — 0 цар часу, — сказаў Абу Сір, — калі ты хочаш, каб я дараваў табе, скажы мне, у чым мой грэх, які наклікаў на мяне гэтакі гнеў, што ты загадаў мяне забіць?
    I цар усклікнуў:
    — Клянуся Алахам, я ўпэўніўся, што ты невіноўны, і няма на табе ніякага граху, бо ты зрабіў для мяне зараз вялікае дабро. Але вось фарбавалыпчык сказаў мне тое і тое. — I ён расказаў яму, што гаварыў Абу Кір.
    — Клянуся Алахам, — мовіў Абу Сір, — о цар часу, я не ведаю цара хрысціян і ў жыцці не быў у хрысціянскай краіне! Мне не прыходзіла ў галаву забіваць цябе, але гэты фарбавальшчык быў маім таварышам і суседам у горадзе Іскандэрыі. Мы паехалі адтуль, бо цяжка было зарабляць на пражыццё. I мы прачыталі адзін аднаму фаціху аб тым, што той, хто будзе мець працу, будзе карміць беспрацоўнага. I здарылася ў мяне з фарбавалыпчыкам тое і тое. — I ён расказаў цару ўсё: як Абу Кір забраў у яго грошы і пакінуў яго хворага ў зачыненым пакоі хана, і як слуга выходжваў і даглядаў яго, пакуль Алах не вылечыў яго. I як потым ён хадзіў па горадзе і ўбачыў майстэрню Абу Кіра і ўвайшоў у дзверы, каб прывітаць яго, але атрымаў пабоі і абразы, і фарбавальшчык сказаў, што ён разбойнік. Абу Сір расказаў цару ўсё, ад пачатку да канца, і сказаў: — О цар часу, гэта ён сказаў мне: “Зрабі лекі і паднясі цару. Хамам недасканалы тым, што ў ім адсутнічаюць толькі гэтыя лекі”. I ведай, о цар часу, што гэтыя лекі не шкодзяць. Мы іх робім у нашай краіне, і яны абавязкова бываюць у хамаме. Але я забыўся пра іх і, калі прыйшоў у хамам фарбавальшчык і я з павагай прыняў яго, ён нагадаў мне аб гэтым і сказаў: “ Зрабі лекі”. О цар часу, пашлі па слугу з хана і па рабочых майстэрні і запытайся ў іх аб тым, што я табе расказаў.
    I цар паслаў па слугу з хана і па рабочых з майстэрні, і яны прыйшлі і расказалі аб усім, што і як было. I тады цар паслаў па Абу Кіра і сказаў:
    — Прывядзіце яго босым, з непакрытай галавой і са звязанымі рукамі.
    А фарбавальшчык сядзеў у сваім доме і радаваўся смерці Абу Сіра. Ён не паспеў апамятацца, як набліжаныя цара накінуліся на яго і асыпалі градам удараў, а потым скруцілі рукі і павялі да цара. I Абу Кір убачыў, што Абу Сір сядзіць побач з царом, а слуга з хана і рабочыя з майстэрні стаяць перад ім. I слуга з хана запытаўся ў Абу Кіра:
    — Ці не гэта твой таварыш, якога ты пакінуў хворым, зачыніў яго ў пакоі і забраў грошы?
    А рабочыя з майстэрні спьіталіся:
    — Хіба гэта не той, каго ты загадаў нам схапіць, і мы яго пабілі?
    I цару стала зразумела ўся паскуднасць Абу Кіра і тое, што ён заслугоўвае большага, чым катаванні Мункара і Накіра*, і таму сказаў:
    — Вазьміце яго і правядзіце па горадзе, а потым засуньце ў мяшок і кіньце ў мора!
    — О цар часу, аддай яго мне! — сказаў Абу Сір. — Я дараваў яму ўсё, што ён мне зрабіў.
    — Калі ты дараваў яму за сябе, то я не магу яму дараваць за сябе, — адказаў цар, а потым сказаў: — Вазьміце яго!
    I Абу Кіра ўзялі і правялі па горадзе, а потым засадзілі ў мяшок, насыпалі туды вапны і кінулі мяшок у мора. I Абу Кір памёр, утоплены і спалены.
    I тады цар сказаў:
    — 0 Абу Сір, прасі ў мяне, што хочаш — і ты атрымаеш гэта!
    — Я прашу цябе адправіць мяне на радзіму — у мяне няма больш жадання жыць тут, — адказаў Абу Сір.
    I цар даў яму многа грошай звыш ранейшых узнагарод і падарункаў, а затым падараваў яму карабель, нагружаны ўсякім дабром. А матросамі на караблі былі нявольнікі, і цар іх таксама падараваў Абу Сіру, пасля таго як прапанаваў яму стаць візірам і той адмовіўся. Затым Абу Сір развітаўся з царом і паплыў да земляў Іскандэрыі.
    I вось яны сталі на якар і выйшлі на сушу Іскандэрыі, і адзін з нявольнікаў Абу Сіра ўбачыў мяшок каля самага берага і сказаў:
    — О гаспадар мой, каля берага вялікі і цяжкі мяшок, зверху ён завязаны, і я не ведаю, што ў ім.
    Абу Сір падышоў, развязаў мяшок і ўбачыў там Абу Кіра, цела якога мора прыгнала да берагоў Іскандэрыі. Абу Сір выняў яго і пахаваў паблізу горада, і зрабіў яму магілу, і прызначыў грошы на яе ўтрыманне, а на дзвярах грабніцы напісаў такія вершы:
    Па справах чалавека пазнаём сярод людзей, 3 душой не вольнаю, а рабскай ліхадзей.
    He дакарайце іншых, каб і вас не дакараць, Таму, хто ганьбіць бліжніх, — зняважаным бываць.
    Жартуепі з некага ці ў гневе прамаўляеш, Слоў грубых пазбягай, хоць ты кагосьці лаеш.
    Сабака добры і разумны — жыць узяты ў дом, Звяроў баімся — львоў у клетку мы бяром.
    Марское дно жамчужыны ад веку ў век хавае, А мерцвякоў выкідвае на бераг хваля.
    Па неразумнасці хіба нягеглы верабей Спрачацца стане з ястрабам, які яго заб’е.
    Здаўна закон запісаны ў нябесных спратах: “За злое — злом і за дабро — дабром Адплата”.
    Абу Сір пражыў нейкі час, і забраў яго Алах да сябе. I пахавалі Абу Сіра па суседству з магілай яго таварыша Абу Кіра, і таму гэтае месца было названае Абу Кір і Абу Сір, a цяпер яно называецца Абу Kip*. I вось тое, што дайшло да нас з іхняй гісторыі. Ды будзе хвала сутнаму вечна, па волі якога змяняюцца ночы і дні!
    АПОВЯД ПРА ВУЧОНАГАIХАЛІФА АЛЬ-МАМУНА
    Яшчэ пераказваюць, што не было сярод халіфаў з нашчадкаў аль-Абаса халіфа, больш дасведчанага ва ўсіх навуках, чым аль-Мамун*. I было ў яго два дні ў тыдзень, калі ён наладжваў дыспуты вучоных. Аднойчы ён сядзеў з багасловамі і заканазнаўцамі, і да іх прыйшоў раптам чужы
    чалавек, у белым паношаным адзенні, і сеў на непрыкметнае месца за спіною ў заканазнаўцаў.
    Пачаліся спрэчкі па складаных пытаннях. А звьгчай быў такі, што пытанні задавалі прысутным пачарзе, і кожны, у каго меўся тонкі жарт ці дасціпнае слоўца, выказваўся. I пытанне хадзіла па крузе, пакуль не дайшло да таго чужога чалавека. Ён загаварыў і даў самы лепшы адказ. I халіф альМамун ухваліў словы гэтага чалавека і загадаў яго перасадзіць на болып высокае месца. I калі да яго дайшло другое пытанне, ён адказаў яшчэ лепш, чым на першае, і альМамун загадаў падняць яго на яшчэ вышэйшае месца. A калі пайшло па крузе і трэцяе пытанне, гэты чалавек даў зноў лепшы і болып правільны адказ, чым два папярэднія, — і аль-Мамун загадаў яму сесці паблізу сябе.