• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тысяча і адна ноч Арабскія народныя казкі

    Тысяча і адна ноч

    Арабскія народныя казкі

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 543с.
    Мінск 1998
    121.37 МБ
    Пасля доўгага падарожжа Сіндбад нарэшце дабраўся да Багдада. Родныя з радасцю сустрэлі яго і наладзілі свята з нагоды яго вяртання. Яны думалі, што Сіндбад загінуў, і не спадзяваліся больш яго пабачыць. Сіндбад прадаў свае алмазы і зноў стаў гандляваць, як раней.
    Так закончылася другое падарожжа Сіндбада-Марахода.
    Трэцяе падарожжа
    Некалькі гадоў пражыў Сіндбад у родным горадзе і нікуды не выязджаў. Яго сябры і знаёмыя багдадскія купцы кожны вечар збіраліся ў яго і слухалі расказы аб яго вандраваннях, і ўсякі раз, калі Сіндбад успамінаў пра птушку Рух, алмазную даліну вялізных змей, яму станавілася так страшна, нібыта ён усё яшчэ блукаў у даліне алмазаў.
    Аднойчы ўвечары да Сіндбада, як звычайна, прыйшлі яго сябры-купцы. Калі яны скончылі вячэраць і падрыхтаваліся слухаць расказы гаспадара, у пакой увайшоў слуга і сказаў, што каля варот стаіць чалавек і прадае незвычайныя плады.
    — Загадай яму ўвайсці сюды, — сказаў Сіндбад.
    Слуга прывёў гандляра пладамі ў пакой. Гэта быў смуглявы чалавек з доўгай чорнай барадою, апрануты пачужаземнаму. Ён паставіў кошык перад Сіндбадам і зняў з яго пакрывала.
    Сіндбад зазірнуў у кошык — і вохнуў ад здзіўлення. У ім ляжалі вялікія круглыя апельсіны, кіслыя і салодкія лімоны, памяранцы, яркія, быццам агонь, персікі, грушы і гранаты, такія вялікія і сакавітыя, якіх не бывае ў Багдадзе.
    — Хто ты, чужаземец, і адкуль ты прыйшоў? — спытаў Сіндбад у гандляра.
    — О пане, — адказаў той, — я нарадзіўся далёка адсюль, на востраве Серандзіба. Усё маё жыццё я плаваў па марах і пабываў у многіх краінах, і ўсюды я прадаваў такія плады.
    — Раскажы мне пра востраў Серандзіба: які ён і хто на ім жыве? — сказаў Сіндбад.
    Пра маю радзіму не раскажаш словамі. Яе трэба пабачыць, бо няма вострава прыгажэй і цудоўней, чым Серандзіба, — адказаў гандляр. — Калі падарожнік ступае на бераг, ён чуе спеў цудоўных птушак, пер’е якіх гарыць на сонцы, як каштоўныя камяні. Нават кветкі на востраве Серандзіба свецяцца, быццам яркае золата. I ёсць на ім кветкі, якія плачуць і смяюцца. Кожны дзень на ўсходзе сонца яны ўзнімаюць свае галоўкі і гучна крычаць: “Раніца!
    Раніца!” — і смяюцца. А ўвечары, калі сонца заходзіць, яны апускаюць галоўкі да зямлі і плачуць. Ледзь толькі сцямнее, выходзяць на бераг мора розныя звяры — мядзведзі, барсы, львы і марскія коні, — і кожны трымае ў роце каштоўны камень, які зіхаціць, як агонь, і асвятляе ўсё навокал. А дрэвы на маёй радзіме самыя рэдкія і дарагія: альяс, які так цудоўна пахне, калі яго запаліць; моцны тэк, што ідзе на карабельныя мачты, — ніводнае насякомае не прагрызе яго, і не пашкодзіць яму ні вада, ні холад; высокія пальмы і бліскучы эбен, або чорнае дрэва. Мора навокал Серандзіба ласкавае і цёплае. На дне яго ляжаць цудоўныя жамчужыны — белыя, ружовыя і чорныя, і рыбакі ныраюць у ваду і дастаюць іх. А часам яны пасылаюць па жэмчуг маленькіх малпаў...
    Доўга яшчэ расказваў гандляр пладамі пра дзівосы вострава Серандзіба, і, калі ён скончыў, Сіндбад шчодра ўзнагародзіў яго і адпусціў. Гандляр нізка пакланіўся і ' пайшоў, а Сіндбад лёг спаць, але яшчэ доўга варочаўся з боку на бок і не мог заснуць, успамінаючы расказы пра дзівосны востраў. Яму чуўся шум мора і рыпенне карабельных мачтаў, ён бачыў перад сабою цудоўных птушак і залатыя кветкі, што зіхацелі яркімі агнямі. Нарэшце ён заснуў, і яму прыснілася малпа з вялізнай ружовай жамчужынай у роце.
    Прачнуўшыся, ён адразу ж ускочыў з пасцелі і сказаў сабе: “Я абавязкова павінен пабываць на гэтым востраве! Сёння ж пачну збірацца ў дарогу”.
    Ён сабраў усе, якія ў яго былі, грошы, накупіў тавараў, развітаўся са сваімі сваякамі і зноў выправіўся ў прыморскі горад Басру. Ён доўга выбіраў сабе карабель і нарэшце знайшоў цудоўнае, моцнае судна. Капітанам гэтага судна быў мараход з Персіі па імені Бузург — стары тоўсты чалавек з доўгай барадою. Ён іпмат гадоў плаваў па акіяне, і яго карабель ні разу не пацярпеў крушэння.
    Сіндбад загадаў пагрузіць свае тавары на карабель Бузурга і рушыў у шлях. 3 ім разам паехалі яго сябрыкупцы, якім таксама захацелася пабываць на востраве Серандзіба.
    Вецер быў спадарожны, і карабель хутка рухаўся ўперад. Першыя дні ўсё ішло добра. Але аднойчы раніцай на моры ўсчалася бура; падняўся моцны вецер, які раз-пораз
    мяняў напрамак. Карабель Сіндбада насіла па моры, як трэску. Вялізныя хвалі адна за другой перакочваліся цераз палубу. Сіндбад і яго сябры прывязалі сябе да мачтаў і сталі развітвацца адзін з адным, бо не мелі надзеі на выратаванне. Толькі капітан Бузург быў спакойны. Ён сам стаў за руль і гучным голасам аддаваў загады. Яго спадарожнікі ўбачылі, што ён не баіцца, і таксама супакоіліся. Апоўдні бура пачала сціхаць. Хвалі сталі меншымі, неба праяснілася. Хутка настала поўнае зацішша.
    I раптам капітан Бузург пачаў біць сябе па твары, стагнаць і плакаць. Сарваў са сваёй галавы турбан, кінуў яго на палубу, разадраў на сабе халат і крыкнуў:
    — Ведайце, што наш карабель патрапіў у моцнае цячэнне.і мы не можам з яго выйсці! А гэтае цячэнне нясе нас да краіны, якая называецца “Краіна кашлатых”. Там жывуць людзі, падобныя да малпаў, і ніхто яшчэ не вярнуўся жывым з гэтай краіны. Будзьце ж гатовыя да смерці — нам няма паратунку!
    He паспеў капітан дагаварыць, як пачуўся страшэнны ўдар. Карабель моцна страсянула, і ён спыніўся. Цячэнне прыгнала яго да берага, і ён сеў на мель. I зараз жа ўвесь бераг пакрыўся маленькімі чалавечкамі. Іх станавілася ўсё больш і больш, яны скочваліся з берага прама ў ваду, падплывалі да карабля і хутка ўзбіраліся на мачты. Гэтыя маленькія людзі, пакрытыя густою поўсцю, з жоўтымі вачыма, крывымі нагамі і ўчэпістьімі рукамі, перагрызлі карабельныя канаты і сарвалі ветразі, а потым кінуліся на Сіндбада і яго спадарожнікаў. Пярэдні чалавечак падкраўся да аднаго з купцоў. Купец выхапіў меч і рассек яго напалову. I зараз жа на яго накінуліся яшчэ дзесяць кашлатых, ухапілі яго за рукі і за ногі і скінулі ў мора, а за ім і другога, і трэцяга купца.
    — Няўжо мы спалохаемся гэтых малпаў?! — усклікнуў Сіндбад і выняў меч з ножнаў.
    Але капітан Бузург схапіў яго за руку і закрычаў:
    — Асцерагайся, Сіндбад! Хіба ты не бачыш, што, калі кожны з нас заб’е дзесяць ці нават сто малпаў, астатнія раздзяруць яго на шматкі або выкінуць за борт? Бяжым з карабля на востраў, а карабель няхай застаецца малпам.
    Сіндбад паслухаўся капітана і засунуў меч у ножны. Ён выскачыў на бераг вострава, і яго спадарожнікі следам за
    ім. Яму вельмі шкада было пакідаць сваё судна гэтым кашлатым малпам.
    Сіндбад і яго сябры асцярожна пайшлі наперад, не ведаючы, куды накіравацца. Яны ішлі і ціха размаўлялі паміж сабою. I раптам капітан Бузург усклікнуў:
    — Глядзіце! Глядзіце! Палац!
    Сіндбад узняў галаву і ўбачыў высокі дом з чорнымі жалезнымі варотамі.
    — У гэтым доме, можа стацца, жывуць людзі. Пойдзем і даведаемся, хто яго гаспадар, — сказаў ён.
    Падарожнікі пайшлі хутчэй і неўзабаве дайшлі да варот дома. Сіндбад періпым убег у двор і крыкнуў:
    — Тут, відаць, нядаўна быў баль! Глядзіце — на палках вакол жароўні вісяць катлы і патэльні і паўсюль раскіданыя абгрызеныя косткі. А вуголле ў жароўні яшчэ гарачае. Пасядзім крыху на гэтай лаўцы — можа, гаспадар дома выйдзе на двор і пакліча нас.
    Сіндбад і яго спадарожнікі так стаміліся, што ледзь трымаліся на нагах. Яны ўселіся, хто на лаўку, а хто прама на зямлю, і неўзабаве заснулі, прыгрэўшыся на сонцы. Сіндбад прачнуўся першым. Яго разбудзіў моцны шум і гул. Здавалася, што недзе далёка ідзе вялікі статак сланоў. Зямля дрыжэла ад нечых цяжкіх крокаў. Было ўжо амаль цёмна. Сіндбад прыўзняўся з лаўкі і абмёр ад жаху: прама на яго рухаўся чалавек вялізнага росту — сапраўдны велікан, падобны на пальму. Ён быў увесь чорны, вочы ў яго блішчалі, як распаленыя галавешкі, рот нагадваў прадонне калодзежа, а зубы тырчалі, як клыкі ў кабана. Вушы падалі яму на плечы, а пазногці на яго руках былі шырокія і гойстрыя, як у льва. Велікан ішоў марудна, крыху сагнуўшыся, быццам яму цяжка было несці сваю галаву, і гучна ўздыхаў. Ад кожнага ўздыху шапацелі дрэвы і верхавіны іх прыгіналіся да зямлі, як пад час буры. У руках у велікана быў вялікі факел — цэлы ствол смалістага дрэва.
    Спадарожнікі Сіндбада таксама прачнуліся і ляжалі на зямлі напаўмёртвыя ад страху. Велікан падышоў, нагнуўся над імі. Ён доўга разглядваў кожнага з іх і, выбраўшы аднаго, падняў яго, як пярынку. Гэта быў капітан Бузург — самы вялікі і тоўсты са спадарожнікаў Сіндбада.
    Сіндбад выхапіў меч і кінуўся да велікана. Увесь яго страх мінуў, і ён думаў толькі аб адным: як бы вырваць
    Бузурга з рук страшыдлы. Але велікан ударам нагі адкінуў Сіндбада ўбок. Ён распаліў агонь у жароўні, засмажыў капітана Бузурга і з’еў яго. Потым велікан разлёгся на зямлі і моцна захроп. Сіндбад і яго таварышы ляжалі на лаўцы, прытуліўпіыся адзін да аднаго і затаіўшы дыханне.
    Сіндбад авалодаў сабою першым і, пераканаўшыся, што велікан моцна спіць, ускочыў і ўсклікнуў:
    — Лепш было б, каб мы патанулі ў моры! Няўжо мы дазволім велікану, каб ён з’еў нас, як авечак?
    — Пойдзем адгэтуль і пашукаем такое месца, дзе мы маглі б схавацца ад яго, — сказаў адзін з купцоў.
    — Куды нам ісці? Ён жа ўсюды нас знойдзе, — запярэчыў Сіндбад. — Лепш будзе, калі мы заб’ём яго і потым паплывём па моры. Можа, нас падбярэ які-небудзь карабель.
    — А на чым жа мы паплывём, Сіндбад? — спыталі купцы.
    — Паглядзіце на гэтыя бярвёны, што складзеныя каля жароўні. Яны доўгія і тоўстыя, і, калі іх звязаць разам, выйдзе добры плыт, — сказаў Сіндбад. — Перанясём іх на бераг мора, пакуль спіць гэты жорсткі людаед, а потым мы вернемся сюды і прыдумаем, як яго забіць.
    — Гэта выдатны план, — сказалі купцы і пачалі перацягваць бярвёны на марскі бераг і звязваць іх вяроўкамі з пальмавага лыка.
    Да раніцы плыт быў гатовы, і Сіндбад з таварышамі вярнуліся на двор да велікана. Калі яны прыйшлі, людаеда на двары не было. Да самага вечара ён не з’яўляўся.
    Калі сцямнела, зямля зноў затрэслася і пачуўся гул і тупат. Велікан быў блізка. Як і напярэдадні, ён падышоў да таварышаў Сіндбада і нагнуўся над імі, высвечваючы іх факелам.
    Ён выбраў самага тоўстага купца, пратыкнуў яго ражном, засмажыў і з’еў. А потым зноў разлёгся на зямлі і заснуў.