Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
— Выслухай мяне, і ты даведаешся, што я гавару праўду, — сказаў Сіндбад. — Хіба ты не памятаеш, як я наймаў твой карабель у Басры, а звёў мяне з табою пісар па імені Сулейман Віславухі?
I ён расказаў капітану аб усім, што здарылася на яго караблі з таго дня, як усе яны адплылі з Басры. I тады капітан і купцы пазналі Сіндбада і абрадаваліся, што ён паратаваўся. Яны аддалі Сіндбаду яго тавары, і Сіндбад
прадаў іх з вялікай прыбыллю. Ён развітаўся з царом альМіхрджанам, пагрузіўна карабель іншыя тавары, якіх няма ў Багдадзе, і паплыў на сваім караблі ў Басру.
Шмат дзён і начэй плыў яго карабель і нарэшце кінуў якар у гавані Басры, а адтуль Сіндбад выправіўся ў Горад свету і міру, як называлі ў той час арабы Багдад.
У Багдадзе Сіндбад раздаў частку сваіх тавараў сябрам, а астатняе прадаў.
Ён нацярпеўся нашляху столькі бедаў і няшчасцяў, што вырашыў ніколі больш не выязджаць з Багдада.
Так закончылася першае падарожжа СіндбадаМарахода.
Другое падарожжа
Але хутка Сіндбаду надакучыла сядзець на адным месцы і захацелася яму зноў паплаваць па марах. Зноў набыў ён тавараў, выправіўся ў Басру і выбраў вялікі, моцны карабель. Два дні складвалі матросы ў трум тавары, а на трэці дзень капітан загадаў падняць якар, і карабель рушыў у шлях, і яго падганяў спадарожны вецер. ,
Шмат астравоў, гарадоў і краін пабачыў Сіндбад за час гэтага падарожжа, і нарэшце яго карабель прыстаў да невядомага цудоўнага вострава, дзе цяклі празрыстыя ручаі і раслі густыя дрэвы, увешаныя цяжкімі пладамі.
Сіндбад і яго спадарожнікі, купцы з Багдада, вьхйшлі на бераг пагуляць і разышліся па востраве. Сіндбад выбраў месца ў цяньку і прысеў адпачыць пад густой яблыняй. Хутка яму захацелася есці. Ён дастаў з дарожнай торбы смажанае кураня і некалькі праснакоў, якія захапіў з карабля, і перакусіў, а потым лёг на траву і адразу заснуў.
Калі ён прачнуўся, сонца стаяла ўжо нізка. Сіндбад ускочыў на ногі і пабег да мора, але карабля ўжо не было. Ён адплыў, і ўсе, хто быў на ім, — і капітан, і купцы, і матросы — забыліся пра Сіндбада.
Бедны Сіндбад застаўся адзін на востраве. Ён горка заплакаў і сказаў сам сабе: “Калі ў першым падарожжы я выратаваўся і сустрэў людзей, якія прывезлі мяне назад у Багдад, то цяпер ніхто мяне не знойдзе на гэтым бязлюдным востраве”.
Да самай ночы стаяў Сіндбад на беразе, глядзеў, ці не плыве ўдалечыні карабель, а калі сцямнелася, ён лёг на зямлю і моцна заснуў.
Раніцай, з усходам сонца, Сіндбад прачнуўся і пайшоў углыб вострава, каб пашукаць ежы і свежай вады. Час ад часу ён узлазіў на дрэвы і азіраўся наўкола, але не бачыў нічога, акрамя лесу, зямлі і вады.
Яму рабілася тужліва і страшна. Няўжо давядзецца ўсё жыццё пражыць на гэтым пустэльным востраве? Але потым, каб падбадзёрыць сябе, ён сказаў:
— Што карысці сядзець і гаварыць! Ніхто мяне не паратуе, калі я не паратую сябе сам. Пайду далей і, можа, дайду да месца, дзе жывуць людзі.
Мінула некалькі дзён. I вось аднойчы Сіндбад узлез на дрэва і ўбачыў удалечыні вялікі белы купал, які асляпляльна ззяў на сонцы. Сіндбад моцна абрадаваўся і падумаў: “Гэта, відаць, дах палаца, у якім жыве цар гэтага вострава. Я пайду да яго, і ён дапаможа мне дабрацца да Багдада”.
Сіндбад зараз жа злез з дрэва і пайшоў уперад, не зводзячы вачэй з белага купала. Калі ён падышоў бліжэй, то ўбачыў, што гэта не палац, а белы шар — такі вялізны, што верху яго не было відаць. Сіндбад абышоў яго наўкола, але не ўбачыў ні вокнаў, ні дзвярэй. Ён паспрабаваў узлезці на верх шара, але сценкі былі такія слізкія і гладкія, што Сіндбаду не было за што ўхапіцца.
“Вось цуда! — падумаў Сіндбад. — Што гэта за шар?”
Раптам усё наўкола пацямнела. Сіндбад глянуў угару і ўбачыў, што ляціць вялізная птушка, і крылы яе, быццам хмары, засланяюць сонца. Сіндбад спачатку напалохаўся, але пасля ўспомніў, што капітан яго карабля расказваў, быццам на далёкіх астравах жыве птушка Рух, якая корміць сваіх птушанят сланамі. Сіндбад адразу здагадаўся, што белы шар — гэта яйка птушкі Рух. Ён схаваўся і пачаў чакаць, што будзе далей. Птушка Рух пакружыла ў паветры, апусцілася на яйка, атуліла яго сваімі крыламі і заснула. Сіндбада яна не заўважыла.
А Сіндбад ляжаў нерухома каля яйка і думаў: “Я прыдумаў, як мне адсюль выбрацца. Адзінае, каб толькі птушка не прачнулася”.
Ён счакаў крыху і, убачыўшы, што птушка моцна спіць, хуценька зняў з галавы турбан, раскруціў яго і прывязаў
сябе да нагі птушкі Рух. Яна нават не паварухнулася — бо ў параўнанні з ёй Сіндбад быў не болыпым за мурашку. Сіндбад прывязаўся, умасціўся на назе птушкі і сказаў сабе: “Заўтра яна паляціць са мною і, можа стацца, перанясе мяне ў краіну, дзе ёсць людзі і гарады. Але калі я нават упаду і разаб’юся, усё-такі лепш памерці адразу, чым чакаць смерці на гэтым бязлюдным востраве”.
Раным-рана, перад самым усходам сонца, птушка Рух прачнулася, з шумам распрастала крыльі, гучна і працяжна ўскрыкнула і ўзвілася ў паветра. Сіндбад ад страху заплюшчыў вочы і моцна ўхапіўся за нагу птушкі. Яна ўзнялася да самых воблакаў і доўга ляцела па-над водамі і землямі, а Сіндбад вісеў, прывязаны да яе нагі, і баяўся паглядзець уніз. Нарэшце птушка Рух стала апускацца і, сеўшы на зямлю, склала крылы. Тады Сіндбад асцярожна развязаў турбан, калоцячыся ад страху, каб птушка Рух яго не заўважыла і не забіла.
Але птушка так і не ўбачыла Сіндбада. Яна раптам ухапіла кіпцюрамі з зямлі нешта доўгае і тоўстае і паляцела. Сіндбад паглядзеў ёй услед і ўбачыў, што Рух панесла ў кіпцюрах вялізную змяю, даўжэйшую і таўсцейшую за самую вялікую пальму. Сіндбад адпачыў крыху і агледзеўся — і ўбачыў, што птушка Рух прынесла яго ў глыбокую і шырокую даліну. Наўкола сцяной уздымаліся вялікія горы, такія высокія, што вяршыні іх упіраліся ў аблокі, і не было выхаду з гэтай цясніны.
— Я пазбавіўся аднае бяды і патрапіў у друтую. яшчэ горшую, — сказаў Сіндбад, цяжка ўздыхнуўшы. — На востравехоць быліпладыіпрэсная вада, атутнівады, нідрэў.
Ён не ведаў, што яму рабіць, і, засмучаны, з апушчанай галавой, хадзіў па даліне. Тым часам па-над гарамі ўзышло сонца і асвятліла даліну. I раптам уся яна ярка зазіхацела. Кожны камень на зямлі блішчаў і пераліваўся сінімі, чырвонымі, жоўтымі агнямі. Сіндбад падняў адзін камень і ўбачыў, што гэта каштоўны алмаз, самы цвёрды камень на свеце, якім буравяць металы і рэжуць шкло. Даліна была поўная алмазаў, і зямля яе была алмазная.
I раптам адусюль пачулася шыпенне. Вялізныя змеі выпаўзалі з-пад камянёў, каб пагрэцца на сонцы. Кожная з гэтых змей была большаю за самае высокае дрэва і, калі б у
даліну прыйшоў слон, змеі, напэўна, праглынулі б яго цалкам.
Сіндбад задрыжаў ад жаху і хацеў уцякаць, але не было куды ўцякаць і не было дзе схавацца. Сіндбад пачаў кідацца ва ўсе бакі і раптам заўважыў маленькую пячору. Ён запоўз у яе і апынуўся прама перад вялізнай змяёй, якая скруцілася ў клубок і пагрозліва шыпела. Сіндбад яшчэ больш перапалохаўся. Ён выпаўз з пячоры і прыціснуўся спіною да скалы, і стараўся не варушыцца. Ён бачыў, што няма яму выратавання.
I раптам прама перад ім упаў вялікі кавалак мяса. Сіндбад узняў галаву, але ўверсе нічога не было, акрамя неба і скал.
Хутка зверху ўпаў другі кавалак мяса, за ім трэці. Тады Сіндбад зразумеў, дзе ён знаходзіцца і што гэта за даліна.
Даўным-даўно ў Багдадзе ён чуў ад аднаго падарожніка расказ пра даліну алмазаў. “Гэтая даліна, — расказваў падарожнік, — знаходзіцца ў далёкай краіне паміж гор, і ніхто не можа патрапіць у яе, таму што туды няма дарогі. Але купцы, якія гандлююць алмазамі, прыдумалі хітрасць, каб здабываць камяні. Яны забіваюць авечку, разразаюць яе на кавалкі і кідаюць мяса ў даліну. Алмазы прыліпаюць да мяса, а апоўдні ў даліну злятаюцца драпежныя птушкі — арлы і ястрабы, — хапаюць мяса і ўзлятаюць з ім на гару. Тады купцы шумам і крыкамі адганяюць птушак ад мяса і аддзіраюць алмазы, якія наліплі да яго. Мяса ж яны пакідаюць птушкам і звярам”.
Сіндбад прыгадаў гэты расказ і абрадаваўся. Ён прыдумаў, як яму паратавацца. Хуценька назбіраў ён буйных алмазаў столькі, каб змог панесці з сабою, а потым распусціў свой турбан, лёг на зямлю, паклаў на сябе вялікі кавалак мяса і моцна прывязаў яго да сябе. He прайшло і хвіліны, як у даліну спусціўся горны арол, ухапіў кіпцюрамі мяса і падняўся ў паветра. Ён даляцеў да высокай гары і пачаў дзяўбці мяса, але раптам ззаду ад яго раздаліся моцныя крыкі і грукат. Устрывожаны арол кінуў сваю здабычу і паляцеў, а Сіндбад развязаў турбан і падняўся. Стук і грукат набліжаўся, і неўзабаве з-за дрэў выбег стары, тоўсты, барадаты чалавек у адзежы купцоў. Ён лупіў палкаю па драўляным шчыце і крычаў на ўвесь голас, каб адагнаць арла.
He пазірнуўшы нават на Сіндбада, купец кінуўся да мяса і агледзеў яго з усіх бакоў, але не знайшоў ніводнага алмаза. Тады ён сеў на зямлю, абхапіў галаву рукамі і ўсклікнуў:
— Што гэта за няшчасце! Я ўжо цэлага быка скінуў у даліну, але арлы аднеслі ўсе кавалкі мяса да сябе ў гнёзды. Яны пакінулі толькі адзін кавалак і, як знарок, такі, да якога не прыліпла ніводнага каменьчыка. 0 гора! 0 няўдача!
I тут ён заўважыў Сіндбада, які стаяў побач з ім, увесь у крыві і пыле, босы і ў разадранай адзежы. Купец адразу перастаў крычаць і абмёр ад страху. Потым ён падняў сваю палку, прыкрыўся шчьітом і спытаў:
— Хто ты такі і як ты сюды патрапіў?
— He бойся мяне, шаноўны купец. Я не зраблю табе зла, — адказаў Сіндбад. — Я таксама быў купцом, як і ты, але зведаў шмат бедаў і страшных прыгод. Дапамажы мне выбрацца адсюль і патрапіць на радзіму, і я дам табе столькі алмазаў, колькі ў цябе ніколі не было.
— А ў цябе праўда ёсць алмазы? — спытаў купец.— Пакажы.
Сіндбад паказаў яму свае камяні і падарыў самыя лепшыя з іх. Купец абрадаваўся і доўга дзякаваў Сіндбаду, а потым ён пагукаў іншых купцоў, якія таксама здабывалі алмазы, і Сіндбад расказаў ім пра ўсе свае няшчасці.
Купцы павіншавалі яго з выратаваннем, далі яму добрую адзежу і ўзялі яго з сабою.
Яны доўга ішлі па стэпах, пустынях, раўнінах і гарах, і нямала цудаў і дзівосаў давялося пабачыць Сіндбаду, пакуль ён дабраўся да сваёй радзімы.
На адным востраве ён пабачыў звера, якога называюць каркадан. Каркадан падобны да вялікай каровы, і ў яго адзін таўсты рог пасярэдзіне галавы. Ён такі дужы, што можа панесці на сваім розе вялікага слана. Ад сонца тлушч слана пачынае раставаць і залівае каркадану вочы. Каркадан слепне і кладзецца на зямлю. Тады прылятае птушка Рух і, ухапіўшы, нясе яго ў кіпцюрах разам са сланом у сваё гняздо.