Тысяча і адна ноч
Арабскія народныя казкі
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 543с.
Мінск 1998
I Алі-Баба зараз жа ўзяў сваіх аслоў, сякеру і адправіўся на гару, як гэта рабіў кожны дзень. Але, наблізіўшыся да дзвярэй пячоры, ён не знайшоў там мулаў і заўважыў кроплі крыві. I надзея пабачыць брата знікла, ён пераканаўся, што той загінуў. Алі-Баба падышоў да дзвярэй, ахоплены страхам, ужо прадчуваючы, што здарылася, і сказаў:
— Сезам, адчыні твае дзверы! — дзверы адчыніліся, і ён знайшоў цела Касыма, рассечанае на часткі і падвешанае за дзвярамі. Ад гэтага відовішча ў яго ўздыбіліся валасы і застукалі зубы, ад страху і жаху ён ледзь не страціў прытомнасць, і вялікае гора ахапіла яго. — Няма моцы і сілы, акрамя як у Алаха, высокага, вялікага! Сапраўды, мы належым Алаху і да яго вяртаемся! — усклікнуў ён. — Ад таго, што напісана, нікуды не ўцячэіп, і што суджана чалавеку, тое абавязкова ён спазнае спаўна!
Але потым Алі-Баба падумаў, што ад плачу і смутку ў такі момант няма карысці і што самае лепшае і неабходнае — заклікаць на дапамогу ўсю сваю кемлівасць і кіравацца
розумам. Ён падумаў, што загарнуць брата ў саван і пахаваць — гэта яго абавязак і адна з запаведзей ісламу. I Алі-Баба ўзяў кавалкі рассечанага трупа Касыма, паклаў іх на аслоў і прыкрыў тканінамі, а да ўсяго ён набраў яшчэ каштоўнасцей са скарбніцы, якія яму спадабаліся і якія не многа важаць, але цэняцца высока. Зверху ён наклаў на аслоў дроў, а потым дачакаўся, калі настала ноч і свет агарнуўся цемрай, і рушыў у горад.
Алі-Баба ўвайшоў у горад у найгоршым стане, чым нават маці, якая страціла дзіця, і не ведаў ён, як быць яму з забітым братам. Ён гнаў сваіх аслоў, а сам патанаў у моры думак, пакуль не спыніўся каля дома брата. I тады ён пастукаўся ў вароты, яму ж адчыніла чорная абісінская нявольніца, якая служыла ў брата.
Яна была адной з прыгажэйшых нявольніц, гожая тварам і з далікатным станам, юная гадамі, чарнавокая, надзеленая самымі лепшымі якасцямі, і што каштоўна — яна мела востры розум і прыроджаную высакароднасць. Хітрасцю і выдумкамі яна пераўзыходзіла вопытнага, разумнага мужчыну, а хатнія справы ляжалі на ёй адной, і ёй даручаліся ўсе складаныя праблемы. I Алі-Баба ўвайшоў у двор і сказаў:
— Прыйшоў твой час, о Марджана, і нам патрэбна твая хітрасць у важнай справе! Я раскажу табе ўсё ў прысутнасці тваёй гаспадыні, пойдзем жа са мной да яе разам.
Ён пакінуў аслоў на двары і падняўся да жонкі свайго брата. I Марджана паднялася ўслед за ім, здзіўленая і ўстрывожаная тым, што пачула. I калі жонка Касыма ўбачыла Алі-Бабу, яна запыталася:
— Што ідзе з табою Алі-Баба, дабро ці зло? Адшукаў ты сляды Касыма і ці маеш звесткі пра яго? Паспяшайся мяне супакоіць і астудзі пал майго сэрца.
Але Алі-Баба марудзіў з адказам, і яна адчула праўду і пачала галасіць і плакаць, але Алі-Баба мовіў:
— Перастань крычаць і не павышай голасу! Бойся, каб людзі не пачулі аб нашым горы і ты не стала б прычынай пагібелі ўсіх нас. — Потым Алі-Баба расказаў ёй, што здарылася: як ён знайшоў свайго брата забітым і цела яго рассечаным на чатыры кавалкі і падвешаным у пячоры са скарбам, за дзвярамі. I затым працягваў: — Ведай і будзь упэўнена ў тым, піто наша багацце, нашы душы і нашы
сем’і, — гэта цудоўныя дары Алаха і маёмасць, давераныя нам на захаванне. Ён запаведаваў нам удзячнасць за ласку і цярплівасць падчас выпрабаванняў. I смутак не верне памерлага і не абароніць ад гора. Будзь жа цярплівай, бо плата за стойкасць — дабро і дабрабыт. Скарыцца перад прысудам Алаха лепш, чым быць у скрусе і наракаць. Правільна і разумна будзе, калі ты цяпер станеш мне жонкай, а я табе — мужам*. Маёй першай жонцы гэта не будзе ў роспач, бо яна жанчына разумная, чыстая душой, бязгрэшная і набожная. I мы ўсе зажывём адной сям’ёй. Дзякуй Алаху, у нас даволі грошай і ўсякага дабра, каб пазбавіць нас ад працы дзеля пражыцця. I гэта абавязвае нас дзякаваць падаўцу за тое, што ён даў, і хваліць яго за ягоную ласку.
I калі жонка Касыма пачула словы Алі-Бабы, паменшыліся яе вялікая скруха і гора, спыніўся плач і высахлі слёзы, і яна мовіла:
— Я твая пакорлівая раба і паслухмяная служанка і падпарадкоўваюся ва ўсім, што лічыш за добрае. Але што прыдумаць з забітым?
— Што тычыцца забітага, то давер гэту справу тваёй рабыні Марджане — ты ж ведаеш, як шмат у яе розуму і якая вялікая яе кемлівасць, разважлівасць і здольнасць прыдумваць хітрасці, — сказаў Алі-Баба.
Потым Алі-Баба пакінуў жонку Касыма і пайшоў дамоў. А рабыня Марджана, усё пачуўшы і пабачыўшы, зразумела прычыну смерці свайго гаспадара і стала супакойваць сваю гаспадыню.
— He трывожся і пакладзіся ў гэтай справе на мяне, — сказала Марджана. — Я прыдумаю што-небудзь, каб наша тайна не адкрылася і каб мы былі ў спакоі.
I яна выйшла і накіравалася ў лаўку маскацельшчыка*, што знаходзілася на той жа вуліцы. А гаспадар лаўкі быў даўно старым чалавекам, славіўся пазнаннямі ў розных галінах лекарскай справы, у прыгатаванні зелляў і лекаў. Яна папрасіла ў яго лячэбнага цеста, якое прыпісваюць толькі пры цяжкіх хваробах. I маскацельшчык запытаў:
— А каму ў вас у доме спатрэбілася такое цеста?
— Майму гаспадару, Касыму, — адказалаМарджана. — На яго навалілася моцная хвароба, якая змагла яго, і цяпер ён у стане непрытомнасці.
I маскацельшчык падняўся і даў ёй цеста, гаворачы:
— Можа стацца, Алах паратуе яго.
I Марджана ўзяла ў яго цеста з рук, дала яму дзірхемы і вярнулася дамоў.
Назаўтра раненька яна вярнулася да маскацельшчыка і запытала лекі, якімі пояць толькі тады, калі ўжо няма надзеі. I маскацельшчык спытаўся:
— А хіба цеста ўчора не дапамагло?
— He, клянуся Алахам, — адказала Марджана, — мой гаспадар пры апошнім уздыху і змагаецца за сваю душу, a гаспадыня мая ўжо пачала плакаць і галасіць.
I маскацельшчык даў Марджане лекі, і тая ўзяла іх, аддала грошы, а потым паспяшалася да Алі-Бабы і расказала яму, якую яна прыдумала хітрасць. Яшчэ яна параіла АліБабе як мага часцей заходзіць у дом свайго брата і паказваць людзям сум свой і роспач. I ён рабіў так, як яна сказала. Калі людзі ў квартале ўбачылі, што ён раз-пораз уваходзіць і выходзіць з дома свайго брата і на яго твары сляды смутку, яны запыталіся, якая гэтаму прычына. I Алі-Баба расказаў ім, што яго брат хворы, і вельмі цяжкай хваробай. Весткі аб гэтым разнесліся па горадзе, і людзі толькі аб тым і гаварылі.
Назаўтра раненька на досвітку Марджана спусцілася ў горад і пайшла да шаўца, якога звалі шэйх Мустафа. А гэта быў чалавек глыбокага веку, невялікага росту, тоўстагаловы, з доўгай барадой і вусамі. Ён заўсёды адчыняў сваю лаўку спазаранку, першым на рынку, і людзі ведалі яго звычку. Марджана прыйшла да гэтага шаўца, ветліва і з павагай прывітала яго і паклала яму ў руку дынар. Калі шэйх Мустафа ўбачыў, якога колеру гэта манета, ён доўга круціў яе ў руках і потым сказаў:
— Вось благаславенны пачатак! — А ён зразумеў, што Марджана хоча з яго дапамогай вырашыць нейкую справу, і сказаў ёй: — Паведамі мне, о пані нявольніца, якія твае жаданні, і я выканаю іх для цябе.
— 0 шэйх, — мовіла Марджана, — вазьмі іголку і ніткі, вымый рукі, абуй сандалі і дазволь мне завязаць табе вочы.
Потым ты пойдзеш са мной, каб зрабіць адну тонкую справу. Ты атрымаеш за яе ўзнагароду на зямлі і на нябёсах, і не будзе табе ад гэтага аніякай шкоды.
— Калі я патрэбны табе дзеля справы, угоднай Алаху і яго прароку, — мовіў шавец, — то я зраблю гэта з ахвотай і прыемнасцю і не стану табе пярэчыць. Калі ж гэта грэх ці злачынства, то я не паслухаюся цябе — шукай каго іншага на гэту справу.
— He, клянуся Алахам, шэйх Мустафа, гэта справа дазволеная і магчымая, не бойся ж нічога, — мовіла Марджана і, гаворачы гэта, паклала ў руку піаўцу яшчэ дынар. I калі шэйх Мустафа ўбачыў гэта, ён ужо не мог пярэчыць і адмаўляцца. I ён зачыніў лаўку, узяў неабходныя яму ніткі, іголкі і іншыя прыналежнасці для шыцця, а Марджана, згодна з умоваю, хуценька завязала раней падрыхтаванай павязкай яму вочы, каб ён не мог пазнаць таго месца, куды янаяго адвядзе. I Марджана ўзяла шаўца за руку і, як сляпога, павяла за сабою, зварочваючы ў розныя завулкі то направа, то налева, каб заблытаць шлях. Нарэшце яны спыніліся перад домам Касыма. Яна ціхенька пастукала ў вароты, і ёй зараз жа адчынілі. Марджана ўвяла шэйха Мустафу ў дом, яны падняліся па лесвіцы і, калі яны апынуліся ў пакоі, дзе знаходзілася цела яе гаспадара, Марджана зняла з вачэй шаўца павязку. Шэйх Мустафа ўбачыў сябе ў незнаёмым доме, а перад сабой — 'цела забітага. I ён спалохаўся і затросся. I Марджана сказала яму:
— He бойся, шэйх, з табой не будзе бяды! Ад цябе патрабуецца толькі сшыць часткі гэтага забітага чалавека і сабраць яго члены, каб цела стала цэльным.
I затым яна дала шаўцу трэці дынар, і шэйх Мустафа паклаў яго за пазуху, гаворачы сабе: “Цяпер час дзейнічаць з розумам і быць абачлівым. Я ў незнаёмым доме сярод людзей, намеры якіх мне невядомыя. Калі я стану ім пярэчыць, яны абавязкова прычыняць мне шкоду. I мне застаецца падпарадкавацца таму, чаго яны хочуць. Ва ўсялякім разе, на мне няма адказнасці за кроў гэтага чалавека, і спытаць належнае з яго забойцы — справа Алаха, вялікагаіславутага. Затое, штоясшыюягонаецела, я не зраблю граху і мяне не спасцігне кара”. Потым шэйх Мустафа сеў і пачаў сшываць часткі цела забітага, а калі
закончыў справу, Марджана зноў завязала яму вочы, узяла за руку і адвяла шаўца назад, зноў жа заблытваючы шлях. Людзі яшчэ не выходзілі са сваіх дамоў, так што ніхто іх не бачыў. Прыйшоўшы да лаўкі, Марджана зняла з вачэй шаўца павязку і сказала яму:
— Маўчы аб гэтай справе і асцерагайся што-небудзь расказваць аб тым, што ты бачыў і што цябе не тычыцца, бо з табой можа здарыцца тое, што табе не спадабаецца.
Потым яна дала яму чацвёрты дынар і пакінула яго на вуліцьі. Сама ж вярнулася дамоў, прынесла гарачай вады і мыла і абмыла начыста цела свайго гаспадара ад крыві. Затым яна апранула забітага ў адзежы і паклала яго на ложа, і паклікала Алі-Бабу і яго жонку. Калі яны з’явіліся, Марджана расказала, што яна зрабіла, і сказала:
— Аб’явіце цяпер аб смерці майго гаспадара Касыма і раскажыце аб ёй людзям.
I тут жанчыны ўсчалі плач і крык, сталі галасіць, енчыць і білі сябе па твары, так што суседзі гэта пачулі і прыйшлі да іх, сталі суцяшаць і спачуваць. Плач і галашэнні ўзмацнелі, і па горадзе разнеслася вестка аб смерці Касыма. I тыя, хто любіў яго, заклікалі літасць Алаха да яго, а ворагі яго злараднічалі. Неўзабаве з’явіліся абмывальшчыкі*, але Марджана выйшла да іх і сказала, што ён ужо абмыты, умашчаны масламі і загорнуты ў саван, і дала ім плату, большую за звычайную. I абмывальшчыкі пайшлі сабе са спакойнай душой і не дапытваліся пра тое, што іх не тычыцца. Потым цела было пакладзена на насілкі, і Касыма панеслі на могілкі, а людзі ішлі ўслед і плакалі, галасілі, пакуль не прыйшлі на могілкі. Касыму выкапалі магілу і пахавалі яго, — хай злітуецца Алах з яго! і людзі вярнуліся і разышліся па сваіх дамах. Забойства Касыма такім чынам засталося скрытым. Ніхто не ведаў сутнасці і прычыны яго смерці, людзі думалі, што Касым памёр ад хваробы.