У фіялетавай ночы вугал крыла
Аляксандар Лукашук
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 160с.
Вільня 1999
АЛЯКСАНДАР ЛУКАШУК
У ФІЯЛЕТАВАЙ НОЧЫ
ВУГАЛ КРЫЛА
ДАКУМЭНТАЛЬНАЯ ПРОЗА
Vostraja Brama НАША HIBA
1999
/
Vostraja Brama 1999
ISBN 9986-9219-6-1
Аляксандар Лукашук. У фіялетавай ночы вугал крыла. Дакумэнтальная проза. — «Наша Ніва» (Бібліятэка «Вострая Брама», 3), — 1999.— 160 с.
Кніга раскрывае фізіялёгію і норавы савецкай сыстэмы. Працуючы ў галоўнай партыйнай газэце «Звязда», аўтар шмат назіраў за паводзінамі вялікага і малога начальства, а таксама звычайнага «гома саветыкуса». Падзеі кнігі разгортваюцца за фасадам пампэзнай камуністычнай ідэалёгіі. дзе пануюць амаралізм і п янства. дзе сплятае свае інтрыгі КГБ і няма свабоды.
У 1960-я Аляксандар Лукашук пасьвіў кароў на Берасьцейшчыне, у 70-я скончыў інстытут замежных моваў у Менску, у 80-я працаваў перакладчыкам. экскурсаводам, у газэтах, выдавецтвах, дакумэнтальным кіно (дзяржпрэмія фільму ^Дарога на Курапаты», 1994). Сябар парлямэнцкай камісіі ў справах ахвяраў палітычных рэпрэсіяў (1990-95). Аўтар кніг «Зьдзек», «Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста», «За кіпучай чэкісцкай работай. 3 жыцьця катаў» (міжнародная прэмія імя Францішка Багушэвіча Беларускага Пэн-Цэнтру, 1998) і публікацыяў пра беларускія справы ў друку ЗША, Вялікабрытаніі, Нідэрляндаў. Францыі, Бэльгіі, Аўстрыі, Чэхіі. Расеі. Сталы аўтар газэты «Наша Ніва».
3 1993 — у Беларускай службе Радыё Свабода.
Рэдактар Сяргей Дубавец Мастак Уладзімер Адамчык Макет Віктара Корзуна
©Аляксандар Лукашук, 1999 ©Уладзімер Адамчык, 1999 ©«НашаНіва», 1999
АЛЯКСАНДАР ЛУКАШУК
У ФІЯЛЕТАВАЙ НОЧЫ ВУГАЛ КРЫЛА
ДАКУМЭНТАЛЬНАЯ ПРОЗА
Vostraja Brama НАША HIBA 1999
Прысьвячаецца ўсім, з кім аўтар выпіваў у 1982-1990 гадах, а таксама перад і пасьля.
ЗЬМЕСТ
Частка 1. Адкрыць дужкі, закрыць дужкі 9
Усюды жыцьцё 11
Урокі «Вія» 17
Звон бакалаў 25
Анёлы бяз крылаў 31
Дзякуй Лермантаву 39
Кенгуру 47
Інквізытар раённага маштабу 65
Дыханьне жабы 75
Усё ж такі Ленін... 87
Канцэрт для прэзыдэнта 97
Трэці ліст 117
Пік формы 127
Хочацца ў партыю 137
Частка 2. Па-за дужкамі 145
У фіялетавай ночы вугал крыла 147
ЧАСТКА I
АДКРЫЦЬ ДУЖКІ, ЗАКРЫЦЬ ДУЖКІ
(1982-1990)
Адзін мой знаёмы, прыхільнік усебаковага падыходу, не прызнаваў традыцыйных партрэтаў прыгажунь — як на ягоны густ. у анфасах адсутнічала галоўнае — філейная частка, від ззаду. У гэтых нататках, баюся, адсутнічае від сьпераду. Я сапраўды працаваў у газэце ў 80-я гады, але гэтая кніжка не дакумэнтальная справаздача, не аб'ектыўная кроніка і нават не прыватны дзёньнік. Тым ня менш, усё напісанае тут — праўда, у той ступені, уякой напісанае можа быць праўдай.
Мой самы першы артыкул у газэце, пра генэалягічнае дрэва адной беларуска-казахскай сям’і, сканчаўся сярпом і молатам: маўляў. гэта самы шчасьлівы герб у геральдычнай карце герояў. Карэспандэнцыя прысьвячалася юбілею СССР.
Фінал апошняй публікацыі, праз восем гадоў. быў зацягнуты ў калючы дрот: «Сёньня ўсё больш выразна праступаюць абрысы палітычнага. эканамічнага. нацыянальнага ГУЛАГу, у якім мы апынуліся».
У дужках паміж гэтымі двума знакамі эпохі і месьцяцца паказаньні пра ўцёкі. пра бег па перасечанай мясцовасьці, ягоныя зігзагі, павароты, пасткі, падзеньні ў бруд, дрыжыкі ў каленьках, перабежкі з прыгнутай галавою.
Легкадумнасьць сьведчаньняў тлумачыцца. верагодна тым, што перабежчыку пашанцавала.
А.Л.
УСЮДЫ ЖЫЦЬЦЁ
— На планёрку ўсім, — абыходзіць кабінэты сакратарка рэдактара*.
Разам з загадчыкамі аддзелаў у рэдактарскі кабінэт ідуць шараговыя карэспандэнты. За доўгім сталом — невыразны чалавек у шэрым касьцюме. «Сёньня ў нас чарговыя заняткі. Мне даручана паінфармаваць вас аб выніках работы ў мінулым квартале і азнаёміць з новымі патрабаваньнямі» — гаворыць ён. Я пытаюся ў суседа: хто гэта?
— Цэнзура, хіба ня бачыў іх кабінэт на трэцім паверсе?
* Яна будзе першай, каго я сустрэну ў калідоры Дому друку пасьля звальненьня, і зьедліва пацікавіцца, ці я часам не заблукаў. Уваход у Дом друку закрыты. На пачатку галоснасьці міліцэйскі пост зьнялі, а потым вярнулі, там ужо новыя ахоўнікі, пасьведчаньне забралі, трэба прасіць, каб правялі, а прасіць ня хочацца.
— Кнігу пішу пра вас, — адкажу я — і памылюся. Кніга будзе пра сябе.
Бачыў дзьверы — абабітыя жалезам, з двума замкамі і сьлядамі ад частага апячатваньня, бяз шыльды. Прадстаўнік таямнічага ведамства бясстрасна пералічвае: у «Советской Белорусснн» было пяць «умяшаньняў», у «Знаменн юностн» — тры, у «Звяздзе» — адно, у «Сельскай газеце» — шэсьць... Цікава, якія ж дзяржаўныя тайны спрабавала выдаць самая сумная з рэспубліканскіх газэтаў, засушаная дырэктывамі па вывазцы гною і вырошчваньні лубіну?
Кніга забароненых фактаў і лічбаў у руках цэнзара ўся густа пакрэсьленая, з уклейкамі й дадаткова ўпісанымі радкамі. «Нельга паказваць валавы збор збожжа ад раёну і вышэй, ураджайнасьць асобных культур у цэлым па вобласьці і вышэй, пакрыцьцё цёлак па вобласьці, за выключэньнем выпадкаў, калі гэтыя лічбы былі надрукаваныя раней альбо ўтрымліваюцца ў афіцыйных выступленьнях», — працягвае цэнзар.
Мне ў рукі трапляла толькі адна раённая газэта, якая на пачатку 80-х рэгулярна друкавала зводкі аб, м-гм, рабоце бычкоў па аднаўленьні пагалоўя. Раёнка зьяўлялася органам райкаму партыі, і стан асемяненьня ў раёне знаходзіўся пад непасрэдным кантролем першага сакратара.
Сакратара я пару разоў бачыў. Пагаворвалі, што ён дбае не адно пра калгасны статак. Нейкі мясцовы Ювэнал склаў і расклеіў у вёсках дацзыбао:
К нам прыехаў сакратар
Правяраць работу.
Станавіся, бабы, ў рад,
Падстаўляйце ж...у!
Сакратар быў вельмі незадаволены і крычаў на начальніка міліцыі. Аўтара піукалі раённыя кагэбісты,
але, здаецца, не знайшлі. Потым у раёне па руках пусьцілі новую паэму, ужо пра перабудову, дзе сурова крытыкавалі Раісу Максімаўну Гарбачову і ейнага мужа. Пасьля час ананімных паэмаў мінуў, здавалася, назаўсёды.
— У газэтах цяпер такое друкуюць, што ніякіх ананімак ня трэба, — рэзюмавала адна мая знаёмая з тых месцаў (і памылілася).
Што ўяўлялі сабой газэты на пачатку 80-х, забылася, як пазаўчарашняе надвор’е. Мой першы рэдактар уразіў мяне тым, што заявіў:
— Пішы сьмялей, рэзка. Выразаць знойдзецца каму, такіх майстроў у нас хапае.
Як высьветлілася пазьней, пры гэтым ён меў на ўвазе і самога сябе. Толькі-толькі пачыналася барацьба з п’янствам, і мы мусілі адгукнуцца. Адгукнуліся — падрыхтавалі спэцыяльную паласу пра безалкагольны чай. Каб было цікавей, пазванілі беларускаму касманаўту, народнаму пісьменьніку і члену ЦК з пытаньнем, які гатунак яны любяць піць. Касманаўт у Зорным гарадку доўга ня мог уцяміць, чаго ад яго хочуць, а потым адказаў: «Грузінскі, азэрбайджанскі і армянскі». У газэце «армянскі» быў зьменены на «іншыя айчынныя гатункі». Народны пісьменьнік сказаў: «Харошы». I дадаў: «Але такі ня надта купіш». Дадатак скарацілі. Член ЦК катэгарычна заявіў: «Я ня п’ю!» і перазваніў рэдактару з пратэстам супраць правакацыі.
Пачаўшы працаваць у рэспубліканскай прэсе на самым пачатку 80-х, я й не падазраваў, якім калючым дротам была абнесеная газэтная інфармацыйная прасто■ ра. Прычым гаворка не пра «сьвятых кароваў» — ідэалёгію, палітыку, гісторыю. Цэнзарскую энцыкляпэдыю «неіснуючых рэчаў» складалі рэчы зусім рэальныя, нават пабытовыя. Нельга было пісаць пра заробкі спар-
тоўцаў і колькасьць хворых на сухоты, забаранялася «разгалошваць» лічбу працуючых на МАЗе альбо трактарным, дзяржаўнай тайнай зьяўляўся працэнт пакінутых дзяцей, засакрэцілі нават нешта мэтэаралягічнае.
Зь сёньняшняга гледзішча тая інфармацыйная «прастора» нагадвае канцлягер. Але, як сьведчыць Салжаніцын, — і ў лягеры ёсьць жыцьцё.
ПРАЛЕТАРЫІ ЎСІХ КРАІН, ЯДНАЙЦЕСЯ!
Новы год ужо дзесяць гадзін ідзе па неабсяжнай савецкай зямлі.
Студзень — сярэдзіна зімы.
Адзначу толькі: аб тым, што стала свінаркай — не шкадую.
Паслухаеш прэзідэнта Р.Рэйгана, пачытаеш яго прамову і задумаешся ў здзіўленні.
Муза Коласа не толькі ўслаўляючая, але і лечачая, бічуючая і нават гнеўная, калі гэта неабходна.
3 натхненнем удзельнікі сходу выбралі ганаровы прэзідыум у саставе Палітбюро ЦК КПСС на чале з таварышам Л.І.Брэжневым.
А патрэбнасць у кармах забяспечана толькі напалавіну.
3 пачуццём трывогі адкрываюць у гэтыя дні многія амерыканцы свае паштовыя скрынкі.
Сацыялізм аддае перавагу калектыуным формам задавальнення патрэбнасцей, якія ў большай ступені забяспечваюць роўнасць людзей.
А потым самі ж і здзіўляемся, як мог падлетак павесіць у двары кошку, забіць сабаку і яго нрывёю напісаць на сцяне пра каханне Вовы і Люды.
АНТЫПОЛЬСКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ «САЛІДАРНАСЦІ». ЦВЁРДАЯ ВОЛЯ МОЛАДЗІ. ФАБРЫКА МЯСА Ў СТРАІ.
У АБЕДЗЕНЫ ПЕРАПЫНАК ТУТ «ЗАБЫВАЮЦЬ» ВЫР ЛЮЧАЦЬ ЭЛЕКТРАСВЯТЛО.
Работнікі мяснога цэха пастаянна трьімаюць арыенцір на выдатныя паказчыі даглядчыцы буйной рагатай жывёлы Ніны Фёдараўны Грыгор'евай.
Здабытчыкі забоіічаіі зброі, о ненавіснікі святла! Даіі волк іхняй страшнай мроі — і спаляць свет яны датла.
Хоць бы таму, што Эльбрус беларускай паэзіі не двухгаловы, а трохгаловы: д. кагорты самых слынных далучаецца Максім Багдановіч.
МАГЧЫМА, ХТО-НЕБУДЗЬ СКАЖА, ШТО HE TAK ЛЁГ КА ЗАЎВАЖЫЦЬ ЦЭГЛУ Ў ВОЗЕ ПАД САЛОМАЮ.
План закон! Радасць працы. 3 народам Кампучыі салідарныя.
Газета «Жэньмінь Жыбао» штомесячна выдае каля 200 матэрыялаў, якія змяш чаюць прамыя нападкі на нашу краіну, яе унутраную і знешнюю палітыку.
Ладманваюць сябе тыя, хто лічаць дабрату і чуласць непатрэбнымі.
Сёння кожны з нас мае больш чым сто толькі выхадных святочных дзён у годзе.
Чаму ж тады жывёлагадоўчае памяшканне апынулася літаральна ў аварыйныг стане: дагэтуль дзіравы дах, незашклёныя вокны, у некалькіх месцах прагніл; столь.
Троіічы пераходзіла Вольга Мікалаеўна ў адстаючыз калектывы, згуртоўвала іх, выводзіла ў перадавыя.
Кожны раз, калі бюджэт Пентагона ўзрас тае на адзін мільярд долараў, у краіне знікае 1.300 рабочых месцаў для неграў.
Трэба зрабіць усё неабходнае, каб сённяшнія мінусы былі ліквідаваныя сталі заўтрашнімі плюсамі, а зрывы ў рабоце — упэўненым узыходжаннек да новых вяршынь.
Залп гарматнага салюту прагучаў сёння ў сувязі з 18-й гадавінай рэвалюцыі ні Занзібары.
А тым часам выхад жарабят ад ста кабыл складае толькі 27.