У фіялетавай ночы вугал крыла  Аляксандар Лукашук

У фіялетавай ночы вугал крыла

Аляксандар Лукашук
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 160с.
Вільня 1999
33.65 МБ
Падсьвядомасьць?...
ПАЎНЕЙ ЗАБЯСПЕЧВАЙЦЕ ПАТРЭБНАСЦІНАРОДНАЙ ГАСПАЛАРКІIНАСЕЛЬНШТВА Ў ХІМІЧНЫХ ПРАДУКТАХ I МАТЭРЫЯЛАХ!
Тазікі маюцца поўнасцю згодна з нормамі, нават у запасе.
Ведаеце, у нас многа жанчын.
\Ліж вуліц ташкенцкіх, шырокіх і вузкіх, адной даў імя і пясняр беларускі.
Паказ в’етнамскіх фільмаў пачаўся ў гарадах і вёсках Беларусі.
Цаверлівымі і прастадушнымі ўступаюць Адам і Ева Ю.Траяна і Л.Бржазоўскай ча шлях пазнання свету і ўсіх гэтых каварных штукарстваў Д’ябла і нават самога Бога.
Расісцкі рэжым ПАР працягвае несамавітыя палітычныя і дыпламатычнья манеўры.
Ha кожны гектпар унеслі па цэнтнеру аміячнай сялітры і хлорыстага кальцыю, а каб не пашкодзіць пасевы, рабілі гэта ўручную.
Сутычка Новіка ў выкананні Леаніда Рахленкі з саноўным мешчанінам Прозаравым лерарастала ў сутычку светапоглядаў, спрэчку жыццёвых пазіцый — таго, чым партыя магутная, з тым, што з нашымі партыйнымі прынцыпамі несумяшчальнае.
А ў нядзелю і суботу і ў звычайны дзень любы ногі ў рукі і ў грыбы.
Палітбюро ЦК ПАРП выказала ўдзячнасць работнікам грамадзянскай міліцыі, службы бяспекі, добраахвотнага рэзерву грамадзянскай міліцыі за рашучыя, але ў той жа час стрыманыя дзеянні па аднаўленні парадку.
ЗАБЫЛІСЯ, НА ЖАЛЬ, СПЕЦЫЯЛІСТЫ ПРА ТОЕ, ШТС МОЖНА ВЫПЯКАЦЬ СМАЧНЫЯ ПІРАЖКІ3 КАПУСТАЙ I ЯЙКАМІ.
Ворагі афганскага народу — амерыканскія імперыялісты, пекінскія гегеманісты мясцовая рэакцыя рыхтуюць і засылаюць у нашу краіну забойцаў і грабежнікаў Бітум, якім заліты дахі, растае пад сонцам і сцякае ў вадасцёкавыя трубы, але чаму ён растае, хоць забіце — не скажу.
У полацкіх кафэ «Юнацтва» і рэстаране «Дзвіна» наведвальнікам прапаноўвал да ўсіх мясных страў адзін гарнір — рыс з маласольным агурком.
Продаж дзяцей канадскіх індзейцаў у Злучаныя Штаты вядзецца з размахам пастаўлены на салідную аснову.
Трымаюць букет, як правіла, у левай руцэ.
Смолін прызнаўся на судзе, што кожны раз, едучы працаваць у вёску, мае магчымасці весці сябе бескантрольна, без лішняй апекі сям'і, суседзяў, тавары шаў па рабоце, можа «выпіць гарэлкі ці віна».
Выкапаць клубні хутчэй і лепш такая сёння стаіць задача,
А не так даўно калектыў прыклаў нямала намаганняў каб яна выстаяла пад напорыстым націскам сектанцкіх актывістаў, якія ўцягнулі ў свае сеткі яе бацькоў.
Кожны чацвёрты з іх — актыўны ўдзельнік Усесаюзнага фестывалю мастацкак самадзейнасці.
КАЛІ ПЕРАЙСЦІ НА МОВУ ЖОРСТКАЙ ПРОЗЫ, TO ГЭТА — НЕПРА СЫХАЮЧАЯ ЛУЖЫНА ПАПАЛАМ СА СМЕЦЦЕЗВАЛКАЙ.
Тры з палавінай гады кіравання кансерватараў сталі катастрофай для Англіі.
Высокая актыўнасць савецкіх танкістаў знаходзіць сваё пераканаўчае выражэнне ў сацыялістычным спаборніцтве.
Няўжо зімоіі каровы Шклоўшчыны зноў будуць мець паўпустыя кармушкі?
ДЫХАНЬНЕ ЖАБЫ
У кабінэт зайшла прыбіралыпчыца.
— Паслухайце, гэта Вы соль увесь час рассыпаеце?
— Што? Якую соль?
— Пад дзьвярыма. Я раніцай ужо некалькі разоў вымятала.
Я паціснуў плячыма. 3 бабулькай мы былі ў прыязных адносінах: працавала яна карпатліва, умудралася нават неяк выціраць пыл і не парушыць беспарадак на маім заваленым паперамі стале. На сьвяты мы дарылі ёй шакалядкі для ўнукаў, у шафе заўсёды пакідалі пустыя бутэлькі, што было неблагім дадаткам да пэнсіі.
— Дык гэта ня Ваша соль?
He.
Прыбіралынчыца ўважліва паглядзела на мяне.
— Сярод Вашых нядобразычліўцаў ёсьць чарнявая дама гадоў сарака?
Я ўтаропіўся ў старую. Пасьля вар’яцкіх пытаньняў і дурацкіх адказаў, дзікіх супастаўленьняў і бязглуздых тлумачэньняў высьветлілася наступнае. Соль пад дзьвярыма зьяўлялася кожны раз пасьля візытаў загадкавай дамы. Што гэта за дама, я здагадваўся: мой фэльетон пра яе подзьвігі на ніве камуністычнага выхаваньня, надрукаваны ў газэце, чыталі па «Свабодзе», на рэдакцыю ціснулі, маўляў, публікацыя памылковая.
Дама была хвацкая: я выказаў сумненьне ў мэтадах, якімі яна ўсталёўвала ў калектыве «сацыялістычную народнасьць». Дама, ласкава ўсьміхаючыся, на маіх вачах пазваніла ў ЦК і прашчабятала: «Мікалай Іваныч, вось тут карэспандэнт адвяргае сацыялістычную народнасьць. Актуальна, канечне, я так яму й казала, так і скажу, да сустрэчы, Мікалай Іваныч...»
Пасьля публікацыі ад мяне вымагалі прабачэньня, я супраціўляўся. 3 сольлю, як растлумачыла прыбіральшчыца, было звычайнае чарадзейства: злыя людзі хацелі сурочыць.
— Вось што: я ведаю адну жанчыну, якая пашэпча і адвядзе ад вас насланьнё.
Я адмовіўся. I, магчыма, дарма: мяне добра-такі пацягалі на выхаваўчыя гутаркі ў ЦК. Пасьля іх чамусьці блыталіся накірункі мэтро: замест рэдакцыі заўсёды прыяжджаў на вакзал. Я потым пытаўся ў прыбіральшчыцы, ці яе знаёмая магла абараніць ад ЦК.
— Ад начнога нетрыманьня мачы яна напэўна дапамагае, а наконт цакі трэба запытацца.
Праз пару дзён у мяне на стале ляжаў рэцэпт: блізка да роту паднесьці вялікую жабу і падыхаць на яе. Ад гэтага сэрца жабы пачынае біцца хутка-хутка, і адразу
палягчэе. Сурокі пераходзяць на жабу. Яна скочыць дватры разы і здохне.
Толькі любоў да ўсяго жывога ўтрымала мяне ад ахвярапрынашэньня земнаводнага: чаму адны бесхрыбетныя мусяць расплочвацца за іншых?.. Да таго ж, сярод жабаў бываюць царэўны.
Духоўнае ў нас заўсёды рашуча пераважала над матэрыяльным. Два разы на год газэта друкавала артыкулы, прысьвечаныя пачатку й заканчэньню вучобы ў сыстэме палітасьветы.
Дапісаўшы да гэтага месца, я надоўга задумаўся. 3 тае прычыны, што зараз амаль ніхто ня памятае, што гэта такое, а тады, здавалася, не было на сьвеце важнейшай справы, чым заняткі прапагандыстаў, палітінфарматараў і агітатараў, мэтадычныя сэмінары, спэцкурсы, наглядная агітацыя й тэхнічныя сродкі навучаньня, агітмашыны, пераносныя стэнды й іншая парафэрналія «ідэалягічнага забесьпячэньня».
Дзеля гэтага забесьпячэньня спынялі камбайны, раней выключалі станкі, не адчынялі пасьля абедзеннага перапынку крамы — веды несьліся ў масы, каб ператварыцца ў дзеяньні, г.зн. працаваць больш і лепш, але за тую ж зарплату. I пры гэтым не задаваць пытаньняў. Хаця тэарэтычна пытаньні заахвочваліся, бо лічылася, што прапагандыст змог зацікавіць слухачоў, ускалыхнуць, абудзіць да творчай думкі. Асабліва важным лічылася не пазьбягаць вострых пытаньняў.
На Берасьцейскім электрамэханічным заводзе пасьля лекцыі пра міжнароднае становішча адна слухачка, маладая дзяўчына, спыталася, калі ж скончыцца вайна ў Афганістане. Яе хлопец перастаў пісаць...
— Таварыш правільна ставіць пытаньне, — адзна-
чыў прапагандыст. I прызнаў: — Недахопы ў рабоце нашай пошты яшчэ ёсьць.
На пачатку 80-х было афіцыйна ўведзена сьвята — Дзень прапагандыста, якое адзначалася ў апошнюю суботу жніўня, напярэдадні навучальнага году. Лепшым надавалі ганаровыя званьні «Заслужаны прапагандыст», уручалі ўзнагароды — настольны знак і ганаровую грамату, а таксама падпіскі на дэфіцытныя кніжкі. У абласных цэнтрах праводзіліся зьлёты і сэмінары, на якіх прапагандысты ў асноўным выкарыстоўвалі час для закупаў усяго таго, чаго ў раёне днём з агнём ня знойдзеш, а таксама для беспрабуднага п’янства й ідэалягічна бясьпечных заляцаньняў.
— Я на курсы заўсёды пасылаю камсамолак і маладых настаўніц, — тлумачыў мне за бутэлькай падбор дэлегацыі загадчык парткабінэту аднаго райкаму. — I ў абкаме задаволеныя, і ім заахвочваньне: з кім яна перасыііць у вясковай школе? Моладзь даўно паўцякала...
Раён лічыўся перадавым у справе партвучобы, і загадчык часта дзяліўся вопытам у друку. Сэксуальную падаплёку прапаганды й агітацыі пры гэтым ня згадваў.
Уся рэспубліка была густа пакрытая сеткай школ маладога камуніста, гурткамі палітасьветы, сэмінарамі навуковага камунізму і ўнівэрсытэтамі марксізму-ленінізму. Наведваньне было абавязковым, і выкруціцца амаль нікому не ўдавалася.
Час ад часу ідэалягічнае начальства запускала нейкую ініцыятыву, і тады патрабавалася яе апісваць. Адной з такіх прыдумак стаў адзіны палітдзень. Калі знойдзецца вар’ят, які захоча пагартаць усесаюзныя часопісы «Партнйная жнзнь», «Коммуннст», «Полнтнческое са-
мообразованне», «Агнтатор» першай паловы 80-х гадоў, у яго застракаціць у вачах ад гэтага тэрміну.
«Адзіны палітдзень» азначаў, што ў гэты дзень начальства дружна сустракалася з народам і натхняла апошні на новыя працоўныя подзьвігі. Тэмы рэспубліканскага палітдня вызначалі ў ЦК, абкамы й райкамы прыдумлялі свае ўласныя замарочкі. Усе рэспубліканскія газэты мусілі паводле графіка надрукаваць артыкулы ў дапамогу прапагандыстам, а тыя потым — разбавіць мясцовымі прыкладамі й пераказаць.
Прыклады былі розныя: хто працуе ў лік будучай пяцігодкі, хто патрапіў у выцьвярэзьнік (часам прозьвішчы супадалі). I народ, і начальства па магчымасьці ўхіляліся ад такіх дэсантаў, але часьцей усё ж даводзілася выконваць урок.
Неяк у Пінскім раёне мяне павезьлі на такое мерапрыемства ў калгасны клюб. Справа была зімой, а сёмай раніцы стаяла яшчэ цемра, хоць вочы выкалі. I дакладчыкі — раённы пракурор ды старшыня райвыканкаму, і калгаснае начальства абралі гэты час, бо ён найменш замінаў працы. У халодны з начы клюб нагналі больш за сотню мэханізатараў, сядзелі ў кажухах, ды й пракурор ня стаў здымаць форменнага шынялю. Тады якраз зноў пачалі барацьбу зь непрацоўнымі даходамі і, распавёўшы пра складанае міжнароднае становішча, пракурор тлумачыў новыя правілы, паводле якіх патрабавалася ламаць цяпліцы й ганяць бабулек з кветкамі.
Народ слухаў уважліва — пінчукі славіліся сваімі гуркамі, амаль у кожнага на гародзе стаяў парнік.
— Пытаньне маю, — падняўся адзін паляшук. — Як з волшэбныкамы будэ — заборонять, чы як?
Я падумаў, што не зразумеў, і перапытаў у суседа: з кім? 3 волшэбныкамы, адказаў раўнадушна сусед.
— Ніякіх выключэньняў. Калі не зарэгіструюцца й ня будуць плаціць падаткі, будзем прыцягваць. Для інвалідаў вайны прадугледжаныя льготы.
Ашаломлены дыялёгам, я толькі на наступны дзень у рэдакцыі раёнкі ўведаў, што калгасны дзязька і прадстаўнік Фэміды пад чараўнікамі мелі на ўвазе знахараў — бабак-шаптух. Казалі, што ў глухіх вёсках яшчэ заставаліся шаманы. Раённая мэдыцына вядома якая, да таго ж не наезьдзісься да тых лекараў, а гэтыя заўсёды пад бокам. I дапамагаюць ня горш за камсамолак з дыплёмам фэльчарскіх курсаў. Загнаць знахараў у падпольле лёгка, але як прыцісьне — і сам пракурор прыедзе на паклон, растлумачылі калегі*.