У фіялетавай ночы вугал крыла  Аляксандар Лукашук

У фіялетавай ночы вугал крыла

Аляксандар Лукашук
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 160с.
Вільня 1999
33.65 МБ
Што такое сон?
Аднак празтры-чатыры дні становішча значна палепшы лася, усе замежныя студэнты хутка асвоілі тэхніку ўборк бульбы і пачалі перавыконваць заданне.
У горадзе Хамхыне адбыўся 6-ты пленум ЦК ППК, на якім былі абмеркавань пытанні павелічэння вытворчасці каляровых металаў.
Героі рамана «Васількі» Аляксея Кулакоўскага сапраўды, калі пакарыстац ца словамі са Справаздачнага даклада ЦК КПСС XXVI з’езду партыі, жывуці «жыццём, напоўненым напружанай працай, настойлівай барацьбой за пера могу справядлівасці і дабра».
Аказалася, што за 24 гадзіны рыбы мяняюць стан рухомасці на спакой да сарака разоў, жабы да дваццаці.
Завершана збудаванне мемарыяла на Малой зямлі.
ІНКВІЗЫТАР
РАЁННАГА МАШТАБУ
— Вы праваслаўны? Ня лезьце ў гэтую гісторыю!
Думаю, гэта была самая нечаканая парада, якую карэспандэнт рэспубліканскай газэты мог пачуць у райкаме партыі. Крыху перадгісторыі: неяк пра мяне напісалі ў кніжцы. На пачатку 80-х у Менску праходзіла канфэрэнцыя, прысьвечаная ваеннай ці, дакладней, антываеннай літаратуры. Адзін вядомы беларускі празаік у сваёй прамове спаслаўся на мой артыкул пра лёс брацкай магілы на Берасьцейшчыне і заявіў, што так вось трэба пісаць.
Публікацыя была наскрозь літаратурная: назву «Трава забыцьця» я запазычыў у Валянціна Катаева, у тэксьце ненавязьліва цытаваўся Уладзімер
Высоцкі, фразы кшталту «каб жыць, трэба жаць» нагадвалі філязофскую лірыку беларускіх паэтаў.
Выступ празаіка на канфэрэнцыі надрукавалі ў кніжцы, я ім тайна цешыўся, пакуль мяне ня выклікалі да начальства.
— Што гэта значыць?
На стале ляжалі канвэрты з адзнакай «Урадавы»; на блянках зьзяў герб СССР, у тэкстах узгадвалася маё прозьвішча з патрабаваньнем прыняць меры. Цяжка было ўявіць назвы больш розныя й далёкія ад звычайнага кола адрасатаў рэспубліканскай газэты на нацыянальнай мове — усесаюзныя міністэрствы вугальнай прамысловасьці, фінансаў, грамадзянскай авіяцыі, чамусьці паўночнамарскі ваенны флёт. Адправіцеляў аб’ядноўвала тое, што іх начальнікі зьяўляліся членамі ЦК КПСС. Апроч таго, па фэльд’егерскай пошце асобнае ўказаньне разабрацца — за подпісам самога генсека Чарненкі — накіравалі з Масквы ў Берасыіейскі абкам.
Паштовую лавіну выклікалі лісты зь Берасьцейшчыны ў абарону мясцовага жыхара, чыё прозьвішча нават ня згадвалася ў публікацыі. Між тым, сапраўды, гісторыя з брацкай магілай атрымала розгалас дзякуючы ягоным пошукам імёнаў салдат, якія загінулі пры вызваленьні вёскі.
Справа там адбылася тыповая для ўсёй Беларусі: спачатку забітых пахавалі там, дзе яны загінулі. Потым прыйшоў загад парэшткі звозіць у магілы раённага маштабу і ставіць адзін помнік на ўсіх. Частку магілы раскапалі, косткі закінулі ў скрыню для райцэнтра, а рэшту прысыпалі пяском. На мес-
цы зэканомленай магілы пабудавалі танцпляцоўку, потым яна згніла, і на парослай пустазельлем пустэчы пасьвіліся гусі ды грэбліся куры.
Празь некалькі дзесяцігодзьдзяў абвясьцілі «ўсесаюзны ленінскі паход па месцах баявой славы», і піянэры пайшлі высьвятляць імёны тых, каго дзяржава ўвесь гэты час лічыла «прапаўшымі бязь вестак». Дзяржаве так было зручней: ня трэба плаціць пэнсіі ўдовам і дзецям, траціцца на ўшанаваньне, сваякі не абцяжарвалі перапоўненую транспартную сыстэму паездкамі на магілы родных.
Да «ленінскага паходу» далучыўся мясцовы жыхар. Напісаў «наверх» пра магілу, адтуль, відаць, спусьцілі дырэктыву, і мясцовыя ўлады мусілі выграбці сьмецьце і паставіць агароджу. Калі я прыехаў у тую вёску, меры, як кажуць, ужо былі прынятыя. Мяне цікавіў маральны канфлікт: «Травой забыцьця парасла не магіла, а сэрцы вяскоўцаў», — да такога агранамічнага прысуду зводзіўся патас аўтарскай пазыцыі.
Замучаных, забітых, запалоханых людзей, без пашпартоў, фактычна прыгонных, я заклікаў разам з зацытаваным Фучыкам баяцца абыякавых, «бо гэта зь іх маўклівай згоды робяцца ўсе злачынствы». Традыцыя такая была, заклікаць да адказнасьці не злачынцаў, а некага іншага...
Пасьля публікацыі выглядала, што меры, як звычайна, прынялі й да парушальніка спакою. Яго абаронцы спасылаліся на газэту й прасілі дапамогі ў членаў ЦК КПСС, а тыя пераслалі просьбы ў рэдакцыю. Я выехаў на месца.
— А, вы да інквізытара, — сказалі мне на пош-
це, дзе распытваў адрас. — Хату лёгка пазнаеце — саломай крытая...
Счарнелая хатка ўрасла ў зямлю па вокны. На стук ніхто не адазваўся, я штурхануў дзьверы і ўвайшоў. Над галавой — шэрае неба, праз раскіданую страху ў пакой спускаюцца сьняжынкі й нехаця таюць на земляной падлозе — канец лютага, адліга. Сагнутая бабка каля разваленай печы абірае бульбу.
— Там ён...
У суседнім, два на два мэтры пакойчыку месьціцца ложак і застаецца яшчэ вузкі праход. Пад ватняй коўдрай ляжыць чалавек гадоў сарака і чытае «Знамя юностн». Над ім паліца, застаўленая папкамі з надпісамі «пракуратура», «аблвыканкам», «ваенкамат», «ЦК КПСС», «патрыярхія» ды іншымі. Ён складвае газэту, правярае маё пасьведчаньне, разьвязвае тасёмкі. На коўдры раскладаюцца копіі зваротаў у розныя інстанцыі, падшытыя адказы — узорная канцылярыя. Паміж блянкаў з друкаванымі адказамі ўстановаў трапляюцца лісты ад энтузіястаў паходу па былую славу.
«Вы — сапраўдны савецкі чалавек, — піша кіраўніца камсамольскага клюбу «Пошук» з Валгаграду. — Мы ўважліва вывучаем Ваш вопыт патрыятычнай работы. Думаю, што абаронцы дому Паўлава залічылі б Вас у свае шэрагі».
Гэтыя лісты, перапісаныя каліграфічным почыркам, таксама рассылаюцца, як дадаткі, у інстанцыі. Апатэоз справаводзтва — цяжкі том пад назвай «Мэтрычная кніга». У такіх настаяцелі царкоўных прыходаў запісваюць хрышчэньні, шлюбы й паховіны сваёй паствы. У кнізе пазначаныя даты
адпраўленьня й атрыманьня карэспандэнцыі і час рэагаваньня. ЦК КПСС прыняў пастанову, паводле якой усе інстанцыі павінны адказваць на лісты працоўных на працягу месяца, але тэрмін часта парушаецца, бюракратызм і цяганіна яшчэ ня зжытыя...
— Усюды мёртвыя, і тут пад намі мёртвыя, уся зямля на нябожчыках, не чапай! — урываецца ў пакойчык бабка з нажом у руках. Неабабраная бульбіна шлёпаецца на ліст, сын акуратна распраўляе скамечаны аркуш. Зь ягоных белых мяккіх далоняў я пераводжу вочы на счарнелыя траскія рукі старой, потым на разбураны комін над галавой. Ён заўважае позірк.
— Калі Бог ня ўзводзіць дому, дарэмна працуюць будаўнікі яго, — ціхмяна гучыць радок зь песьні ўзыходжаньня Саламона.
Яго абвінавачваюць у дармаедзтве, ужо прыяжджала міліцыя, але ён уцёк праз вакно. He працуе па ідэйных матывах. Пасьля школы вучыўся ў духоўнай акадэміі, працаваў дыяканам у мясцовых цэрквах. Але з бацюшкамі ня ўжыўся, у сьвятары не рукапакладзены і ад служэньня адлучаны — за прапаганду й агітацыю за асабістае вучэньне. У раёне мае сваю групу падтрымкі, пару дзясяткаў актывістак (якія й рассылалі лісты ў абарону).
Час ад часу яны зьбіраюцца, ідуць у царкву, туды не пускаюць, ён пачынае прамаўляць на цьвінтары. Усчынаюцца бойкі паміж яго камандай і прыхільніцамі афіцыйнага сьвятара. Апошні раз дасталася й яму — артадаксальныя верніцы за ногі цягнулі з царквы, галава скакала па прыступках, ён цярпліва глядзеў у неба.
— Заб’юць цябе і памрэш, — крычыць матка. Двума пальцамі сын моўчкі дастае левае вока. Старая сьціхае. У маладосьці яна шыла й выкалала малому зрэнку. Адзінокая кабета ўспрыняла калецтва як знак выбранасьці сына, яго незямнога прызначэньня. 3 таго часу хлопчык ніколі нічога не зрабіў уласнымі рукамі. Працавала ў калгасе й на гаспадарцы толькі маці, у сына была свая планіда. Цяпер, калі матчынай пэнсіі хапае толькі на хлеб, яго падкармліваюць пасьлядоўніцы. Адна цётка, пакуль муж быў у ад’езьдзе, прадала карову, і грошы аддала духоўнаму правадыру. Муж вярнуўся, пабіў жонку і ганяўся за былым царкоўным служкам.
Ён жа што зрабіў: купіў радыё з магнітафонам, паназапісваў казаньняў і разьвесіў абвесткі, што будзе багаслужба на розных мовах, — расказваў старшыня сельсавету. — А якраз 1 Мая. Бачу, на слупе магнітафон. Палез здымаць — слуп дзёгцем абмазаны, а я ў новым касьцюме, — барвавеў ад злосьці старшыня.
Разьлічваць на спагаду аднавокаму прарокў не даводзілася, але і ўзяць яго было нялёгка. Ён умела манэўраваў невялікімі сіламі верных паплечніц, вёў актыўную перапіску з рознымі афіцыйнымі ўстановамі, абыйшоў усе кабінэты раённай улады, заваліў заявамі суд і пракуратуру, езьдзіў некуды пад Львоў, да раскольнікаў. Пасьля гэтага ў райкам партыі зьвяртаўся мясцовы бацюшка і прасіў не дапусьціць ерасі і новых боек.
— У гэтай справе чорт нагу зломіць, — скардзіліся ў райкаме. — Зараз па лініі абкаму правер-
ка, трэба адказ у Маскву рыхтаваць. А раён па малаку мінусуе, першага на бюро выклікаюць...
Пра танцпляцоўку на магіле пры гэтым не гаварылі. Мой знаёмы, стары берасьцейскі журналіст, паспрабаваў нешта сказаць пра жорсткасьць майго падыходу, але я не зразумеў.
Дакладней, зразумеў па-свойму, праз Дастаеўскага. «Накармі, тады й патрабуй ад іх цнотаў!» — вось што чулася мне ў папроку. Быццам спраўдзілася прадказаньне Вялікага Інквізытара, думаў я: «пройдуць вякі, і чалавецтва абвесьціць вуснамі сваёй прамудрасьці й навукі, што злачынства няма, а, значыць, няма й граху, а ёсьць толькі галодныя». Правільна думаў, але не дадумваў да канца. Тыя, хто дадумваў, у газэтах не працавалі...
Дабро і зло куляліся ў гэтай гісторыі, як клоўны на арэне. Гледачы раптам апыналіся ў адной клетцы са зьвярамі. Усё залежала ад пункту гледжаньня. А таксама — ад сілы зроку...
Ніякая мараль не выціскалася. Пасьля гутаркі з «інквізытарам», які так і не падняўся з ложка, я адправіўся ў райцэнтар. Там, калі хадзіў з канторы ў кантору, раптам падалося, што за мной сочаць. Падумаў, што вар’яцею ад усяго пачутага. Зайшоў за вугал, пастаяў і выглянуў.
Як падстрэлены кажан, у сандалях і чорным балоневым плашчы, абледзянелы брук зігзагам перасякаў адстаўны дыякан. Бліснула вока, затрашчала рукаво, узьвіўся алмазны пыл — і пустата, толькі вараньнё ірванулася над царкоўнымі купаламі...
Як ён дабраўся да райцэнтра адначасна са мной — дагэтуль не разумею.
Таксама не разумею, як ніхто не заўважыў памылку ў самым фінале артыкула, яго кульмінацыі: наконт абыякавых папярэджваў ня чэх Фучык, як я напісаў, а паляк Ясенскі. Юліюсу Фучыку належыць сапраўды клясычны «Рэпартаж зь пятлёй на шыі».