У фіялетавай ночы вугал крыла  Аляксандар Лукашук

У фіялетавай ночы вугал крыла

Аляксандар Лукашук
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 160с.
Вільня 1999
33.65 МБ
— За плянавую дысцыпліну даваць 10 балаў! — настойваў адказны сакратар.
Усе выступалі за спрашчэньне сыстэмы падлікаў, але кожныя наступныя ўмовы атрымліваліся чамусьці больш складанымі. Апошняя турнірная табліца, якую я памятаю, налічвала каля двух дзясяткаў паказчыкаў, улік вёўся да дзясятых бала. Здабываліся яны так: кожныя сто газэтных радкоў давалі адзін бал, прычым больш чым свае цаніліся аўтарскія выступленьні, г.зн. падрыхтаваныя ў аддзеле да друку матэрыялы іншых аўтараў. Далей пачыналася сыстэма стымулаў. Скажам, у разьдзеле «за дзейснасьць і рэзананс публікацыяў» кожнае надрукаванае рэагаваньне прыносіла адзін бал, падборка водгукаў чытачоў на выступленьні — тры балы.
Калі не хапала радкоў, каб прыстойна выглядаць на фоне іншых, нас заўсёды выручаў Лермантаў, у якога мы асабліва любілі верш і вядомы раманс «Выхожу однн я на дорогу».
— Ну што, «н звезда с звездою говорнт»? — напалову сьцьвярджальна пытаўся калега, і мы пачыналі званіць знаёмым у розныя раёны.
— Пеця, ты ж, канечне, чытаў артыкул у мінулым месяцы па нашым аддзеле пад назвай «Веды ў масы»? А, ты ня выпісаў на гэты год. Але нічога, мы тут водгук падрыхтавалі, ты ж ня супраць падпісаць? Давай адрас, ганарару якраз на бутэльку хопіць!
I Пецевы водгукі прыносілі нам жаданыя балы.
Былі ў нас жалезныя кадры, якіх і папярэджваць ня трэба было. Але часам даводзілася панэрвавацца. Матэрыял ішоў у нумар, а мы ніяк не маглі папярэдзіць яго «аўтара», які ні сном ні духам ня ведаў пра сваё выступленьне ў газэце. Тэарэтычна мог быць скандал, але неяк праносіла.
Увогуле, пісаць за іншых ня тое што дапускалася — патрабавалася, за такія артыкулы хвалілі. Лічылася, што трэба дапамагчы выкласьці думкі рабочаму ці калгасьніку, міліцыянэру. Асабліва востра такая патрэба ўзьнікала перад сьвятамі й юбілеямі, пасьля прыняцьця якой-небудзь пастановы.
Аднойчы, пасьля чарговых бясчынстваў ізраільскай ваеншчыны, мяне паслалі па водгук у камуністычную будучыню — рэспубліканскі інтэрнат пэрсанальных пэнсіянэраў. Непадалёку ад сталіцы, ва ўтульных карпусах дажывалі свой век тыя, хто ў свой час добра такі абрэзаў век іншым: удзельнікі грамадзянскай вайны, чонаўцы, палымяныя арганізатары калгасаў і раскулачваньня, камісары індустрыялізацыі. У дадатак да поўнага пансіёну ім выдавалі прадуктовыя заказы, так што дзеці і ўнукі раз на тыдзень гарантавана прыяжджалі ў адведкі. Пэрсанальныя пэнсіянэры мелі такі звадлівы характар, што мясцовы пэрсанал баяўся красьці сухую каўбасу. Дзяды жылі бурным грамадзкім жыцьцём — глядзелі праграму «Час», абмяркоўвалі маральнае аблічча адзін аднаго, скардзіліся ў партыйныя органы.
Адзін зь іх, як былы член кампартыі Палестыны і яўрэй, вырашыў абурыцца агрэсіяй Тэль-Авіву. Ён патэлефанаваў у ЦК, а адтуль пазванілі ў рэдак-
цыю. Запісаўшы водпаведзь акупантам Заходняга берагу Ярдану, я пацікавіўся, што дзед-яўрэй рабіў у арабскай кампартыі. Аказалася, на пачатку 20-х гадоў ён адправіўся на заробкі ў Польшчу, потым перабраўся ў Палестыну, якая была пад ангельскім пратэктаратам, там за ўдзел у дэманстрацыях патрапіў у турму, яго абмянялі на нейкіх палонных і вярнулі ў Савецкі Саюз. Тут залічылі партстаж, ён скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі і паехаў працаваць рэдактарам «Бірабіджанскай зоркі».
— Дык Вы журналіст — самі маглі ўсё напісаць, — зьдзівіўся я.
— Ня мог, — стары паказаў скручаныя вузлом рукі. I паскардзіўся, што, калі арыштавалі ў 1937-м, сьледчы ўкладаў яму паміж пальцаў алавік і, націскаючы мацней і мацней, прапаноўваў прызнаньне на выбар: польскі, ангельскі альбо палестынскі шпіён.
— I што Вы выбралі?
— Я сказаў: партыю падманваць ня буду. Запісалі — японскі...
Журналісты недалюблівалі падобныя заданьні, і час ад часу пачынаўся крык: чаму мы мусім працаваць за некага, аўтар сам ня можа нічога сказаць... Рэдактар на скаргі не рэагаваў і звыкла пытаўся, калі патрэбны матэрыял будзе гатовы. Адзін калега, карэспандэнт цэнтральнай газэты, на пытаньне, як у іх з такімі матэрыяламі, адказваў:
— Вельмі добра. Я пішу, аўтар падпісвае, ніхто не чытае. А з ганарарам па-мужчынску — напалам за выняткам партузносаў. Партыю падманваць нельга!
Неяк я, рыхтуючы падобную публікацыю, перастараўся: яе заўважылі, і так пачалася бурная палітычная кар’ера аднаго агіднага тыпа, які неўзабаве стаў доктарам філязофіі і працягвае размнажацца ўжо на ніве парлямэнтарызму.
Падманваць, відаць, нельга нікога — гэтай глыбокай высновай скончу ўспамін пра сацыялістычнае спаборніцтва.
ПАВЯЛІЧВАЙЦЕ ВЫТВОРЧАСЦЬ I ПРОДАЖ ДЗЯРЖА BE МЯСА, МАЛАКА, ЯЕК, ВОЎНЫ I ІНШАЙ ПРА ДУКЦЫІ'
Мне ёсць што расказаць людзям.
Перш. наперш, забараніць ірваць на тэрыторыі ўсё, што расьце, а таксама ставіць у пакоях букеты з палявых і лясных кветак, зялёных галінак.
Больш чым у семдзесят разоў узрасло за апошнія тры дзесяцігоддзі спажыванне ўгнаенняў у Індыі.
БУДЗЕМ ПРАЦАВАЦЬ ІІА-УДАРНАМУ,ЗАГЕНЬЧЫКАМ, СУМЛЕННА.
Лепшыя старонкі аповесці В.Жуковіча сведчаць пра тое, што аўтар умее не толькі бачыць сваё, але і па-свойму.
Удасканальваць кантроль і праверку выканання.
Неспакойнае сэрца камуніста.
Сярод тых, хто абараняецца ў самыя кароткія тэрміны, як правіла, грамадскія актывісты.
Болып тавараў для народа.
Какферэнцыю па кнізе Л.І.Брэжнева правёў райком партыі ў калгасе імя Жданава.
Па колькасці студэнтаў на 10 тысяч жыхароў БССР апярэджвае такія развітыя капіталістычныя краіны, як Вялікабрытанія, ФРГ, Францыя, Японія і іншыя.
Ды і якая можа быць прадукцыйнасць працы, калі ён працуе на трактары з шасці гадзін раніцы да трох гадзін ночы?
Увесь наш лад жыцця накіраваны на тое, каб заўсёды перамагала, брала верх чыстае, светлае, справядлівае.
Вядома, што праціўнікі сацыялізму імкнуцца замаўчаць або прынізіць поспехі нашай сельскай гаспадаркі.
У радзе раёнаў маюць месца перабоі ў гандлі харчовымі таварамі.
Замкнешся, пакрыўдзішся на калектыў — шмат што згубіш, прыслухаешся да меркаваньняў таварышаў, пойдзеш насустрач ім — станеш лепшым, багацейшым.
Немалы ўрон наносіць нашай агульнай справе і п'янства.
Падцягнем увесь працоўны фронт, разгорнем агульнае наступленне.
Савецкія жанчыны — актпыўныя будаўнікі камунізму.
Уначы рыхтавалі глебу, а з надыходам світання закладвалі насенне ў глебу.
У прадмове да п'есы А.Макаёнак выказаў бясспрэчную думку аб тым, што «стварэнне новага чалавека, чалавека камуністычнага грамадства, пачынаецца з малога — з ветлівасці, шанавання старэйшых, павагі калектыўных інтарэсаў і гэтак далей».
СПЫНІЦЬ ГОНКУ ЎЗБРАЕННЯЎ. УСЁ, ШТО ВЫРАШ ЧАНА — ЗБЕРАГЧЫ. ВЫДУМКІКІТАЙСКАЙ НРАІІАГАН ды.
Вопытнейшы механізатар ведае па мінуламу году, што здробненае сена, вільготнасць якога не перавышае трыццаць працэнтаў, захоўваецца не горш чым сухая маса, калі правільна закласці яго ў траншэю.
Сталі вядомыя жудасныя па сваёй жорсткасці і цынізму планы ўрада Вялікабрытаніі аб насільным забіцці цяжка параненых людзей, якія перажывуць ядзерную катастрофу.
Кожная працоўная мінута, кожны дзень нашага жыцця павінны быць напоўнены глыбокім сэнсам.
КЕНГУРУ
Частка I
Усё цячэ, але што мяняецца? Яшчэ да работы ў газэце я падазраваў, што ўласьцівыя мне маральная нястойкасьць і палітычная беспрынцыповасьць зьвязаныя з колькасьцю выпітага, але нейкім незразумельім чынам. Простую залежнасьць не ўдавалася вывесьці, нягледзячы на рэгулярныя спробы адшукаць ісьціну.
Мой аднакурсьнік, які працаваў настаўнікам на Віцебшчыне (і быў надзейнай мёртвай душой, што прыносіла нам балы ў газэтным сацспаборніцтве), хваліўся парадкамі ў сябе ў школе. Калі памёр Чарненка, падзею вырашылі адзначыць у калектыве. У спартовай залі накрылі жалобны стол, дырэктар адкрыў сход. 3 прамовай выступіў мой знаёмы — ён лічыўся прапа-
гандыстам, за што яму ў дадатак да нямецкай мовы далі права выкладаць красьленьне і музыку (у сельскіх школах настаўнікі за нагрузку б’юцца).
Стоячы выпілі за памін душы нястомнага барацьбіта за мір, вернага ленінца, выдатнага дзеяча сусьветнага камуністычнага і міжнароднага рабочага руху. Пасьля паднялі тост за мір увогуле, потым за вернасьць курсу. Затым за камуністычны рух і асобна за рабочы.
— Потым выпілі за жанчын, фізык зьбегаў па магнітафон і да раніцы танцавалі пад Высоцкага, — завяршыў расказ аднакурсьнік.
У дадзеным выпадку адбылася паступовая эвалюцыя: савецкае мерапрыемства плаўна перацякло ў антысавецкае. Але бывала й іначай. Калі Сталіну даклалі, што аўдыторыя літаратурнага вечара ўстала, каб вітаць Ганну Ахматаву апладысмэнтамі, ён спытаў: «Хто арганізаваў уставаньне?» Пытаньне, як і ўсё сталінскае, было геніяльнае. Гэта адчулася асабліва выразна пасьля таго, як аднойчы я асабіста арганізаваў уставаньне і авацыю Брэжневу Леаніду Ільічу (ён тады яшчэ лічыўся жывым).
Здарылася гэта ў горадзе, які быў некалі сталіцай княства, меў слаўную контррэвалюцыйную гісторыю, a потым ператварыўся ў звычайны райцэнтар з макароннай фабрыкай, камбінатам бытавога абслугоўваньня, цукровым і піўным заводамі. Прычым уставаньне праходзіла не на піўзаводзе, а ў гарадзкім палацы культуры. Праўда, перад гэтым была экскурсія на піўзавод.
— Раней казалі: піва няма, толькі тутэйшае. А зараз наадварот, — хваліўся патрыёт-інструктар гаркаму. Пасьля дэгустацыі некалькіх гатункаў мясцовай вытворчасьці гэтае цьмянае сьцьверджаньне было цяжка аспрэчыць.
У горад я патрапіў у якасьці суправаджэньня пры
аташэ ў справах культуры пасольства Кубы ў СССР. Неяк сакратар мясцовага гаркаму наведаў востраў Свабоды. Пасьля турпаездкі раён быў абвешчаны пабрацімам астраўной правінцыі, дзе, нягледзячы на перамогу рэвалюцыі, па-ранейшаму добра рос цукровы трысьнёг. Зь яго ў беларускім гарадку рабілі жоўты цукар, які мясцовыя жыхары адмаўляліся купляць. 3 часу гістарычнай турпаездкі ў дадатак да ўласных сьвятаў у горадзе бурна адзначалі чырвоныя дні кубінскага календара. Якраз у такі дзень напярэдадні Новага году горад упершыню рыхтаваўся да сустрэчы карыбскага абарыгена.
Аташэ скончыў савецкі ўнівэрсытэт і не патрабаваў перакладчыка, з Масквы ў Менск дабраўся самастойна. Далей, аднак, паводле дыпляматычнага статусу, ён чамусьці ня мог ехаць адзін (як высьветлілася пазьней, засьцярога была нялішняя).