У фіялетавай ночы вугал крыла  Аляксандар Лукашук

У фіялетавай ночы вугал крыла

Аляксандар Лукашук
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 160с.
Вільня 1999
33.65 МБ
сам» — такі транспарант вісеў перад унівэрсамам у Серабранцы, дзе я здымаў кватэру.
Па дарозе ў Дом друку аўтобус праяжджаў праз раёны трактарнага і маторнага заводаў, прыпыняўся каля прахадных завода шасьцерняў, электратэхнічнага, аўтаматычных лініяў, потым зьлева заставаўся гіпсавы завод, справа маргарынавы, і далей ішлі могілкі. Імя нябожчыка адсутнічала толькі на апошнім аб’екце. Лёгікі не было.
Вясной і восеньню, у дзень ленінскага нараджэньня і на ўгодкі рэвалюцыі, газэты рыхтавалі спэцыяльныя сьвяточныя нумары. Мы раўніва параўноўвалі сваю прадукцыю з выпускамі калегаў і адзінадушна вырашалі, што наша лепшая. Гэта нагадвала яшчэ адзін анэкдот: член палітбюро ў ложы Бальшога тэатру тлумачыць жонцы: гэтая балерына каханка Раманава, тая Пельшэ... Жонка патрабуе паказаць, да каго ходзіць сам муж. Той паказвае.
— Наша лепш.
Набліжаўся грандыёзны юбілей — 70-годзьдзе Вялікага Кастрычніка. Мы вырашылі пераплюнуць усе выданьні й закаціць цыкл публікацыяў. Быў распрацаваны плян. У загалоўкі вынесьлі запаветы правадыра: «На справе вызваліць жанчыну», «Вырываць паўторна і нястомна пустазельле бюракратызму», «Дысцыпліна ня зь неба звальваецца». Пасьля загалоўкаў ішло кароткае тлумачэньне тэмы: «Аб гісторыі й сучасным стане гэтай задачы» — так злавесна расшыфроўвалася ленінская фраза «Сацыялізм ёсьць зьнішчэньне клясаў».
3 газэтнымі плянамі звычайна атрымлівалася тое ж самае, што з плянамі партыі. Ніводзін арты-
кул з заплянаваных ня быў надрукаваны. Замест іх ветрам надзьмула іншых, ня менш рэвалюцыйных. Нават рэдактар, член ЦК, круціў носам, але не рашаўся скарачаць пугі, як называлі ў газэце вялікія матэрыялы, нашпігаваныя ленінскімі цытатамі. Прычым лічылася палітычнай памылкай адступаць ад кананічнага тэксту перакладу на беларускую мову паводле 4-га выданьня збору твораў. Загалоўкі кшталту «Гвозд цякучага моманту» прыгважджалі чытачоў намёртва.
Па меры набліжэньня юбілею мы мусілі займаць усё больш глыбокую абарону. У рэдакцыю цугам ішлі дацэнты, краязнаўцы, асьпіранты й пэрсанальныя пэнсіянэры. Кожны хацеў унесьці свой уклад у ленініяну. Адзін заўзяты дасьледчык дваццаць гадоў спрабаваў даказаць, што Ленін быў у Беларусі. Ён вывучыў расклад руху дарэвалюцыйнай чыгункі, працягласьць стаянак на прыпынках, тыпы вагонаў і кошты квіткоў, паслугі насільшчыкаў і цэны ў буфэтах. Наклаў інфармацыю на замежныя вандроўкі правадыра, унёс папраўку на нечалавечую сьціпласьць, і вывеў, што Ленін ехаў празь Беларусь, але ноччу. Прычым апошняя акалічнасьць зьяўлялася прадметам асаблівага гонару.
— Я сустракаўся са старымі бальшавікамі, — гаварыў ён у якасьці апошняга аргумэнту. Ягоныя дасьледаваньні пераслалі на экспэртызу ў Маскву, і праз пару гадоў з інстытуту марксізму-ленінізму прыйшоў адказ, што выказанае сьцьвярджэньне не ўяўляецца неверагодным. Пасьля тонкай палітычнай барацьбы было вырашана павесіць мэмарыяльную дошку, але ня ў Менску, а ў Берасьці. Слова «ноччу» з тэксту выкінулі. На берасьцейскім вак-
зале дошка вісіць і дагэтуль (калі ня скралі на медны лом). Ледзь не забыўся: перад тым, як аддацца краязнаўчай дзейнасьці, энтузіяст дваццаць гадоў прасядзеў у лягерах на Калыме. Там, палярнай ноччу, і адбыліся сустрэчы са старымі бальшавікамі.
Некаторыя канвэрты зь юбілейнай пошты можна было не адкрываць — мы пазнавалі аўтараў па почырку. Але кожны ліст рэгістраваўся і, каб сыіісаць яго ў архіў, паводле правілаў трэба было даць адказ.
Майстэрства адказу грунтавалася на вялікім практычным досьведзе і было даведзена да афарыстычнасьці: «Мы ўважліва прачыталі ваш допіс. На жаль, рэдакцыя не змагла своечасова яго выкарыстаць». Ці такі: «Дзякуй за ўвагу да газэты. Вашыя меркаваньні сталі прадметам нашага абмеркаваньня і будуць улічаныя пры пэрспэктыўным плянаваньні». Адступленьні ад клясічных тэкстаў хавалі ў сабе пагрозу, у чым я пераканаўся асабіста.
Ліст прыйшоў зь Ніжняга Ноўгараду, які тады называўся Горкі. Палкоўнік запасу Чабурашкін (прозьвішча сапраўднае), член ВКП(б) з 1935 году, наведаў з тургрупай Горкі Ленінскія і дзяліўся сваімі ўражаньнямі ад паездкі. Я вырашыў, што маю справу з халтуршчыкам усесаюзнага маштабу, які рассылае свае допісы па ўсіх рэдакцыях у разьліку на перад’юбілейны попыт і адпаведны ганарар. I напісаў нешта накіпталт таго, што інфармацыя не зацікавіла.
Мінуў месяц. Знаёмая рэгістратарка аддала мне другі ліст ад Чабурашкіна, хаця на гэты раз на канвэрце стаяла пазнака «рэдактару асабіста ў рукі». Палкоўнік абураўся адказам, кваліфікаваў яго як
«грамадзянскую блізарукасьць» і выказваў цьвёрдую надзею, што ўспаміны будуць надрукаваныя. Я напісаў другі адказ, у якім неабачліва характарызаваў нататку палкоўніка як нудную, адарваную ад сучаснасьці і заключаў, што надрукаваць ня зможам.
Удар зь берагоў Волгі не прымусіў чакаць. Счацьвёраны залп быў нацэлены ў Менскі райкам, гаркам, абкам і ЦК партыі. Палкоўнік абвінавачваў рэдактара ў палітычнай сьлепаце і дакладаў, што ў газэце дзейнічае вораг (прозьвішча пазначалася). У партыйных установах старых бальшавікоў не любілі і ўсе лісты пераслалі ў рэдакцыю.
Для падрыхтоўкі трэцяга адказу я пайшоў у бібліятэку. У выніку росшукаў было вырашана перамагчы праціўніка на яго ж тэрыторыі. Патрабаваньні да ленінскай тэматыкі на старонках газэты такія высокія, пісаў я, што другасны пераказ пуцевадзіцеля па мэмарыялу (былі пазначаныя старонкі, зь якіх палкоўнік чэрпаў натхненьне) будзе зьнявагай як для чытачоў, гэтак і для памяці правадыра.
— Калі ваш карэспандэнт яшчэ працуе ў газэце, — пачынаў Чэбурашкін новы ліст з малаверагоднага, на яго думку, дапушчэньня, — дык яго зацікавіць той факт, што ўсе ягоныя бюракратычна-грэблівыя па форме і клясава-варожыя па сутнасьці адпіскі цяпер вывучаюць у ЦК КПСС і Камітэце дзяржаўнай бясьпекі СССР. Партыя не дазволіць зьдзеквацца над кадрамі з паўвекавым стажам. Ленін жыў, Ленін жыве, Ленін будзе жыць. Ганарар прашу выслаць на ўказаны адрас.
Ад далейшай перапіскі я быў адхілены, але
эпісталярная вайна цягнулася яшчэ некалькі гадоў. Наступалі зацішшы, пасьля палкоўнік, відаць, натыкаўся сярод сваіх папераў на адрас газэты і зноў ішоў на пошту. Потым у маладзёжнай газэце я пабачыў знаёмае мультфільмавае прозьвішча пад аповедам пра візыт у маўзалей. Як правільна сьцьвярджае Беларуская савецкая энцыкляпэдыя, том 6, старонка 319: «Хто за Леніным ідзе, той нідзе не прападзе».
Ленін часам ставіў у тупік самых спрактыкаваных ленінцаў. У мяне захавалася пара сырых газэтных палосаў, якія чытаюць дзяжурныя па нумары •— вылоўліваюць памылкі, робяць скарачэньні, уносяць папраўкі. Адну такую паласу за люты 1989 году я ня выкінуў, бо яна мела каштоўны аўтограф ідэалягічнага загадчыка з ЦК. Той асабіста правяраў, як будзе асьвятляцца мітынг на стадыёне «Дынама». Пад загалоўкам «Эмоцыі — дрэнны дарадца» наладчыца МАЗа асудзіла нацыяналістычны сьцяг, ідэі сумніцельных эканамістаў і нефармалаў, якія ірваліся да ўлады. Загадчыку гэтага падалося мала, і ён размашыста дапісаў: «I наогул, навошта менскі гарвыканкам даў дазвол на такое пустое мітынгаваньне».
Але больш цікавым быў іншы пакрэмзаны «водгук працоўных». Інжынэр з трактарнага заводу падводзіў пад крытыку марксісцкую базу: «У.І.Ленін у цяжкія гады царскай рэакцыі зьвяртаўся да працоўных праз газэты, названыя простымі і зразумелымі словамі «Правда», «Нскра», «Рабочая правда», «Рабочнй путь». У нашых жа пісьменьнікаў у роднай беларускай мове не знайшлося слова для назвы гісторыка-асьветніцкага тавары-
ства, і давялося яго пазычыць з царкоўнага лексыкону сярэдніх вякоў — «Мартыралёг».
Мяркуючы па крэсьленьнях, гэты пасаж выклікаў цяжкі роздум ідэоляга: што менавіта хацеў сказаць хітравумны інжынэр? Якую думку спрабаваў працягнуць? Ці не намякае, што ўмовы «царскай рэакцыі», у якіх вёў змаганьне Ільіч, падобныя на цяперашні час? Ці не атаясамлівае задачы, якія стаялі перад «іскраўцамі», з мэтамі нефармалаў? Адкуль нездаровая цікавасьць да царкоўнай гісторыі? Загадчык рэзка, зьлева направа, перакрэсьліў абзац.
I задумаўся зноў. Па ўсяму відаць, таварыш вывучаў гісторыю бальшавіцкага партыйнага друку. Верна адзначае прастату і зразумеласьць як аснаватворныя рысы ленінскага вучэньня аб рабоце ў масах. Па-пралетарску, без цырымоніяў высьмейвае й ставіць на месца недарэчных інтэлігентаўпісьменьнікаў. Ідэоляг аднавіў перакрэсьленае.
Потым задумаўся яшчэ раз. Ленін зьвяртаўся да масаў са Швэйцарыі, Францыі й Англіі. Усе пералічаныя газэты былі па-сутнасьці адным выданьнем, якое мяняла назву. Нефармалы могуць успрыняць гэта як падказку, і з падтрымкай антысавецкіх эмігранцкіх цэнтраў пераняць тактыку. Няясная роля рэлігіі. Калі нефармалы прыслухаюцца да крытыкі й пойдуць на збліжэньне з сучаснымі царкоўнікамі — каму гэта будзе выгадна? Невыпадкова мусіруецца тэорыя пакаяньня, якую тойсёй хацеў бы навязаць грамадзкасьці й партыі. A тое, што ў беларускай мове не знайшлося адпаведнага слова — ці той гэта папрок, які патрэбны зараз? Нашто выпячваць яшчэ раз стан мовы, які
зрабілі сваім сьцягам нацыяналісты? Злашчасны абзац быў зноў перакрэсьлены справа налева.
Урэшце рэшт надрукавалі: «Усё ж такі Ленін...»
Праўда, і Леніну ня ўсё дазвалялася. Мы паразітавалі на модных апошніх працах і лістах спаралізаванага правадыра. У адной з публікацыяў прыводзіліся ягоныя словы пра памылку — маўляў, трэба прызнаць памылковасьць нашага погляду на нешта, ня памятаю што. Рэдактар абзац выкрэсьліў і растлумачыў:
— Усё ж такі Ленін...
ЬКТЫЎНА ЎДЗЕЛЬНІЧАЙЦЕ ВА ЎСЕНАРОДНЫМ РУХУ ЗА ЭКАНОМІЮ I БЕРАЖЛІВАСЦЫ
Мы, жыхары пятага паверха, асабліва чакалі рамонту даху.
Кінастужкі рэжысёра Віктара Дашука гэта дыялог паміж мастаком і жыццём.
Трэба фарсіраваць тэмпы ўборкі бульбы, павялічыць іх на касьбе насеннікаў бабовых траў, у самыя сціслыя тэрміны завяршыць сяўбу, больш эфектыўна весці ўздым зябліва.
На Гродзеншчыне, скажам, пастаянна праводзяцца спецыяльныя месячнікі, гыдні, дні і рэйсьі міру.
Выключна востра стаіць пытанне захавання народнага дабра.
Менавіта імкненне да новых вышынь у працы натхніла дваццаць вадзіцеляў закончыць зменную сярэднюю школу,
Антынародная ўнутраная і знешняя палітыка адміністрацыі Р.Рэйгана прывяла да значнага падзення папулярнасці кіруючай рэспубліканскай партыі.