У фіялетавай ночы вугал крыла
Аляксандар Лукашук
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 160с.
Вільня 1999
Магчыма, хто-небудзь падумае, што атрымліваючы параўнальна нядрэнны ўраджай бульбы — больш як 150 цэнтнераў з гектара, — мы на самай справе карысталіся асаблівымі ўмовамі надвор'я.
Скажу свае словы і зорам і нівам, табе, горды бусел, пгабе, сенажаць, на сцежках Айчыны. я тым і шчаслівы, што ёсць мне каму сеае словы сказаць.
Таварыш Брэжнеў пабываў каля помніка Кіраву.
АСАБЛІВУЮ ЦІКАВАСЦЬ ВЫКЛІКАЎ У МЯНЕ РАЗДЗЕЛ «ПРАПАГАНДЫСТ I ПЯЦІГОДКА».
Дазвольце сардэчна вітаць Вас ад імя ветэранаў грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў і ладнесці ў дар гэты меч, як сімвал міру, у знак удзячнасці Камуністычнай партыі і асабіста Вам за нястомную барацьбу, якую Вы вядзеце за захаванне міру на зямлі.
ПРЫЧЫМ ЯДАВІТЫЯ ЎСЕ ЧАСТКІ БЕЛАЙ ПАГАНКІ КАПЯЛЮШЫК. НОЖКА. СКУРА.
Паўторная копка паказала, што на кожным квадратным метры ў калгасе XVII партз’езд Брагінскага раёна засталося яшчэ па 30 клубняў.
Я кіргіз, вялікае краіны, партыі вялікай нашай сын.
Работніца цокалевачнага цэха Р.І.Рубель ад імя жанчын-маці запатрабава ла неадкладнага і поўнага вываду ізраільскіх войск з тэрыторыі ЛІвана.
Сталовая разлічаная на адначасовае абслугоўванне 50 чалавек, а відэльцаў лыжак — па 30.
Трактар будучага. Палёт працягваецца. Злавесныя змовы супраць Індыі.
Праверце, ці добры ў вас зрок, ці бачыце вы побач з сярэдняй зоркай ручкі каўша (Міцарам.) — няяркую зорачку — Алькар.
Нават такое нас зацікавіла: колькі тона караняпладоў бярэ з зямлі розных рэчываў
Партыйнае жыццё: стыль дыктуе час.
А вось npa тое, каб рабіць добрую цэглу, чамусьці не клапоцяцца.
Каму гайку вытачыць. каму ўтулку паднавіць, a то і цэлы болт зрабіць — усяго не пералічыш, з чым звяртаюцца людзі да токара В.Ф.Кучаравенкі.
Кастрычніцкая сацыялістычная рзвалюцыя прынесла в’етнамскаму народу святло марксізму-ленінізму.
Ніколі, верце. не забуду таго дня, калі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР мне было прысвоена ганаровае званне маці-гераіні.
КАНЦЭРТ ДЛЯ ПРЭЗЫДЭНТА
Частка I
Першага жывога прэзыдэнта я сустрэў яшчэ пры савецкай уладзе. Ён нават прыслаў мне ліст, дзе пісаў, што сустрэча надоўга запала яму ў памяць. Мне яна таксама запала, хаця зь іншай прычыны. Канечне, зараз гэтай публікі гаць гаці, але тады любы прэзыдэнт быў экзотыкай. На пачатку 70-х Менск наведаў Ніксан: праезд перакрылі, да вокнаў не падыходзь, адны спэцыяльна абвучаныя сьцяжкамі махалі. Мой сябар хацеў перайсьці вуліцу, дык потым у нашым інстытуце замежных моваў яго дапытвалі: зь якой мэтай спрабаваў уступіць у сувязь з амэрыканскім прэзыдэнтам? 3 сапраўдным прэзыдэнтам сапраўднай дзяржавы я пазнаёміўся пад час сваёй самай першай паездкі за мяжу.
Выехаць выйшла з дапамогай таго самага аднакурсьніка, які спрабаваў уступіць у несанкцыяваную сувязь зь Ніксанам: ён працаваў перакладчыкам у бюро маладзёжнага турызму «Спадарожнік». Тэлефонная размова была кароткай: гарыць пуцёўка ў камсамольскую спэцтургрупу, прынясеш грошы да абеду — твая.
Пасьля заканчэньня інстытуту я працаваў ужо некалькі гадоў, але яшчэ ні разу ня быў за мяжой. Пуцёўка каштавала 426 рублёў — тры месячныя зарплаты. На яе пайшлі грошы, адкладзеныя на мэблю (усё роўна свая кватэра ў бліжэйшыя гады не пагражала). Прыстаўка «спэц» да назвы тургрупы азначала, як высьветлілася, што я быў адзіны, хто плаціў за паездку. Астатнія ехалі на казённы кошт. .
Паездка была на невялікі востраў у Міжземным моры. Паводле Гамэра, менавіта на ім падарожнікі па залатое руно на чале з Адысэем сустрэліся з Цырцэяй, якая ператварыла іх у сьвіньняў. Гамэр, як высьветлілася, добра ведаў мясьціны, пра якія пісаў.
Аснову групы складаў народны ансамбаль песьні й танцаў аднаго зь менскіх заводаў. Рабочых у ансамблі не было ніводнага, калі не лічыць кіраўніка, які ў працоўнай кніжцы лічыўся фрэзэроўшчыкам. Ансамбаль выступаў перад кіраўніцтвам завода на савецкія сьвяты, а таксама бесьперапынна ўдзельнічаў у конкурсах, аглядах і справаздачных канцэртах, якія разрослая бюракратыя прафэсійнай самадзейнасьці наладжвала ў неверагоднай колькасьці. На аглядах важныя цёткі з упраўленьняў культуры прысвойвалі званьні «народных» натасканым на мэханічных рэпэтыцыях удзельнікам
мастацкай самадзейнасьці. Hi адна зь цётак ня важыла менш за 5 пудоў, а былі й больш важкія экзэмпляры. Перад імі лісьлівілі, дарылі кветкі й цукеркі, плялі інтрыгі.
(Я потым неяк задумаўся: куды ж зьніклі цёткі, калі разам з савецкай уладай сканала прафэсійная мастацкая самадзейнасьць? У камэрцыйных шапіках, абменных пунктах валюты й на сэкс-тэлефонах сядзіць маладое пакаленьне, выхаванае цёткамі, а дзе ж яны самі? Куды падаліся, што робяць, на якой ніве сеюць і жнуць, мілуюць і караюць? Ці ёсьць такая ніва? Аказалася — ёсьць: выбарчыя камісіі па правядзеньню дэмакратычных выбараў. 0, якія цуды мастацтва дэманструюць там былыя наглядчыцы Музаў, як высока лунаюць над бытам і трывіяльнасьцю інструкцыяў! Уваскрашаюць мёртвых, выклікаюць духаў і могуць адным бюлетэнем накарміць пяць тысячаў, а таксама наадварот. I пры гэтым — ніякай самадзейнасьці!)
Званьне «народны ансамбаль» азначала прызнаньне заслуг кіраўніка, большую зарплату. Але самае галоўнае — адкрывала дарогу да паездак за мяжу. «Кароль Лір» блякне перад інтрыгамі, змовамі й здрадамі, сьлязамі, адультэрамі й клятвамі ў вернасьці, якімі суправаджалася барацьба за месцы ў групе. Такі ансамбаль і склаў дваццаць з трыццаці ўдзельнікаў паездкі.
Астатнія месцы разьмеркаваліся паміж супрацоўнікамі абкаму і райкаму партыі, ЦК камсамолу і таварыства «Веды». Яны лічыліся прапагандыстамі. Меркавалася, што ансамбаль будзе танцаваць, а прапагандысты — адкрываць вочы астраўной грамадзкасьці на міралюбны зьнешні курс партыі і
ўраду. Таму ім пуцёўкі выдалі бясплатна. Апроч мяне, у групе быў толькі адзін турыст, які не танцаваў і ня меўся чытаць лекцыяў. Ён сказаў, што працуе зборшчыкам на заводзе «Гарызонт». Калі на інструктажы абменьваліся тэлефонамі, ён таксама даў свой рабочы нумар.
— Здорава, у вас тэлефон на канвэеры! — не стрымаў я зьдзіўленьня. Ён толькі ўсьміхнуўся. Канвэер, выглядала, быў зусім у іншым месцы. Яму, як я зразумеў, аплацілі ня толькі пуцёўку, але яшчэ й выпісалі камандзіровачныя ў адпаведнасьці са званьнем.
Перакладчыца чакала нас у Маскве — гэтае бясплатнае месца належала сталічнай камсамольскай мафіі. Кабета аказалася баявая, ангельскай мовай валодала ў межах, неабходных для закупкі магнітафонаў. Паколькі ў анкеце я пазначыў, што скончыў інстытут замежных моваў, дык усю паездку працаваць давялося аднаму мне.
Востраў сустрэў нас халодным ветрам і штормам — стаяў травень, да адкрыцьця сэзону заставаўся яшчэ месяц. Мы былі адзіныя ў невялікім сьціплым гатэлі, які, як высьветлілася, належаў той самай фірме, што арганізавала тур. Фірма мела выключнае права на савецкіх турыстаў, бо належала сакратару мясцовай кампартыі. У мяне, аднак, склалася ўражаньне, што ўзаемасувязь была адваротная: кіраўнік фірмы стаў сакратаром кампартыі, каб атрымаць даходны бізнэс. Для савецкіх турыстаў паняцьця «сязон-несязон» не йснавала, публіка была запалоханая й непатрабавальная і, зрабіўшы падарункі начальству, можна было забясьпечыць станоўчы водгук і няблага зарабіць.
У астраўной кампартыі налічвалася чалавек сто трыццаць, яна лічылася баявым атрадам міжнароднага камуністычнага руху, генэральнага сакратара запрашалі на нарады і зьезды ў Маскву. Інструктары міжнароднага аддзела ЦК, у сваю чаргу, рэгулярна каталіся пазагараць на востраў, праўда, у адрозьненьне ад турыстаў, — у сэзон.
Відаць, справы йшлі добра, бо кіраўнік фірмы ад імя кампартыі запрасіў усю тургрупу ў кінатэатар.
— Як з ідэйнага боку карціна, ці не антыкамуністычная? — праявіў пільнасьць кіраўнік тургрупы. Сакратар кампартыі запэўніў, што ў яго кінатэатры (аказалася, што гэтая ўстанова таксама належала яму) антыкамуністычныя карціны ня йдуць. Тым ня менш, вопытны кіраўнік сабраў прапагандыстаў, папярэдзіў аб магчымых правакацыях і заклікаў да пільнасьці й адпору.
Фільм называўся «Сэкс-машына». Гэта было першае кіно такога кшталту ў маім жыцьці: дагэтуль самым эратычным фільмам, які я бачыў, быў «Андрэй Рублёў»: там у сцэне «ноч на Купальле» мільгалі голыя постаці. Кінавопыт астатняй групы, магчыма, за выключэньнем прапагандыстаў, быў ідэнтычны з маім, аднак ніхто гэтага не паказваў. У перакладчыцы ў гэты дзень, як звычайна, балела горла, і ў паўпустым кінатэатры ўся група расьселася вакол мяне.
Калі потым кіраўнік групы пісаў справаздачу аб паездцы, ён адзначыў прагляд фільма, прысьвечанага эканамічнаму крызысу, крытыцы рэлігійнабуржуазнай маралі і экалягічным праблемам Захаду, вырашэньне якіх падштурхоўваецца толькі прыкладам Савецкага Саюзу.
Падзеі ў фільме разгортваліся ў Рыме часоў татальнага энэргетычнага крызысу: няма бэнзыну, электрычнасьці, на гарадзкія вуліцы вярнуліся коні й карэты.
— Драпежнае вынішчэньне рэсурсаў, адсутнічае плянавая эканоміка, няма сыстэмы маральна-матэрыяльнага заахвочваньня энэргазьберажэньня, — адкамэнтаваў пачатак адзін з прапагандыстаў.
У фільме дзейнічаў прафэсар-маньяк, які шукаў спосабы здабычы электрычнасьці з сэксуальнай энэргіі. У навуковых мэтах на лябараторны стол клаліся асыстэнты з асыстэнткамі, на іх чаплялі датчыкі, шматколерныя драты цягнуліся да трансфарматараў, вымяральнікаў сілы й частаты току. Па камандзе прафэсара экспэрымэнтатары пачыналі экспэрымэнтаваць. Заўважыўшы рэзкае павышэньне ўвагі турыстаў да падзеяў на экране, актыўны прапагандыст вырашыў даць відовішчу клясавую ацэнку.
— Звычайная эксплюатацыя чалавека чалавекам, як заўсёды пры капіталізме, — растлумачыў ён.
— А пры сацыялізме? — спытаўся нехта нябачны ў цемры.
— А пры сацыялізме — наадварот! — парыраваў прапагандыст.
Непасрэдны працэс вытворчасьці сэксуальнай энэргіі на экране не паказвалі. Рэжысэр пайшоў шляхам сублімацыі: у самыя пікантныя моманты камэра пераяжджала на вымяральную апаратуру, і глядач мусіў сам здагадвацца, што азначае адхіленьне стрэлкі вольтмэтра на пяць ці дзесяць дзяленьняў.
Тым часам экспэрымэнтатары на экране да-
біваліся ўсё болыпых і большых посьпехаў: запальвалі лямпачкі, уключалі халадзільнікі й электрапліты, а адна пара з асабліва высокім каэфіцыентам карыснага дзеяньня рухала хуткасны ліфт, а потым угнала электрацягнік. Такое народнагаспадарчае выкарыстаньне распусты не магло ня выклікаць шчырай ухвалы з боку прапагандыстаў: