• Газеты, часопісы і г.д.
  • У фіялетавай ночы вугал крыла  Аляксандар Лукашук

    У фіялетавай ночы вугал крыла

    Аляксандар Лукашук

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 160с.
    Вільня 1999
    33.65 МБ
    Нярэдка можна пачуць, як на поўны голас у некаторых калектывах абменьваюцца ўражаннямі ад учарашняй, п’янкі.
    Паглыбляецца крызіс у тэкстыльнай прамысловасьці Японіі.
    Выйшла ў свет пятае, дапоўненае і перапрацаванае выданне даведніка «КПСС».
    Савецкае грамадства — самае адукаванае ў свеце.
    Калі б кожнага мы памянулі мінутай маўчання, то яно працягвалася б болып чым 38 гадоў.
    Вачам сваім не веру: аказваецца, што гэта не паперкі, а дзесяцірублёвыя купюры. КАМАНДЗІРАМ ЧАСЦЕЙ ВЫСЛАЦЬ ЛІНЕЙНЫХ I ВЫВЕСЦІ ВОЙСКІ НА ПАРАД ПА ЗАЦВЕРДЖАНАМУ РАЗЛІКУ, ВА ЎСТАНОЎЛЕНЫ ЧАС.
    Выпалі выйгрышы: Баян «Тула 202», 10 рублёў, 15 рублёў, самавар, дыван, пакрывала шматколернае, скараварка, 5 рублёў, электрафен «Сюпрыз», коўдра жакардавая, электракафемолка, 5 рублёў, 5 рублёў, 15 рублёў, 5 рублёў, камплект пасцельнай бялізны, электрабрытва «Харкаў».
    Наперадзе яшчэ больш цяжкія для радавых амерыканцаў часы.
    3 НОВЫМ ГОДАМ, ТАВАРЫШЫ!
    ХОЧАЦЦА Ў ПАРТЫЮ
    Хацелася ў партыю.
    Усе навокал плацілі партузносы, засядалі на закрытых сходах, плялі інтрыгі пры выбарах бюро. Сакратара партарганізацыі баяўся рэдактар. На партканфэрэнцыях прадавалі дэфіцытныя кніжкі з сасіскамі. Камуністы сядзелі ў прэзыдыюмах і ўручалі адзін аднаму пераходныя сьцягі. Бляндынкі выбіралі партыйных. У партыі было добра. Аднак у партыю ня бралі.
    — Пасадаў і кватэраў на ўсіх не напасесься, — камэнтавала беспартыйная цешча.
    Я жыў ужо ў каапэратыўнай кватэры і выконваў абавязкі загадчыка аддзела з аднаго чалавека. Сытуацыя была абсурднай. Ня маючы партбілету, я хваліў адныя парткамітэты за правільную работу, крытыкаваў іншыя за няправільную й тлумачыў, як працаваць пановаму. Сакратары райкамаў асабіста налівалі гарэлку.
    Абкамы рабілі справаздачы аб прынятых мерах. Прафэсары з вышэйшай партшколы прыніжана прасілі надрукаваць іх артыкулы. Сьляпы вёў відушчых.
    Кажуць, слаўная гісторыя КПБ ужо ведала адзін такі выпадак: у пасьляваенным хаосе кіраваць райкамам паставілі беспартыйнага. Той некалькі гадоў праводзіў лінію, пакуль ня высьветлілася, што ў першага сакратара няма партбілета.
    — Калі прызначалі, не пыталіся, — апраўдваўся ён. Справу спусьцілі на тармазах, бо ў агалосцы ніхто ня быў зацікаўлены.
    — У цябе два буйныя недахопы, — тлумачыў мне знаёмы з гаркаму партыі. — Першы — ты працуеш у газэце. Значыць, інтэлігент, а парадак такі: на трох рабочых прымаць аднаго нерабочага. А гэтых алкашоў волакам у партыю не зацягнеш, яны лепш піва вып’юць за ўзносы. Другі твой недахоп — ты беспартыйны.
    — Гэта як? — губляўся я.
    — Глядзі дыялектычна, — вучыў інструктар.
    Партыйную дыялектыку я вывучаў на практыцы. Адзін мой опус пра слаўнае мінулае аддалі на рэцэнзію ў інстытут гісторыі партыі. Потым запусьцілі ў аддзел аргпартработы ЦК, пасьля памочніку першага сакратара, а затым рукапіс патрапіў да ідэалягічнага загадчыка. Праз пару месяцаў мне было загадана зьявіцца на гутарку а 9-й гадзіне. Што прыкладна чакала, я здагадваўся. Тыдні тры перад тым зьявіўся артыкул «Не магу паступіцца прынцыпамі», які настойліва раілі перадрукаваць рэспубліканскім газэтам.
    У мяне з прынцыпамі было заўсёды ня надта, а ў гэтым выпадку ўвогуле дрэнна. На прыём я йшоў без усякага настрою. Інструктары выскоквалі з гэтага кабінэту зь мікраінфарктамі. Рэдактараў выносілі без пасадаў. Расказвалі, там двойчы пачыналіся заўчасныя роды.
    Загадчыка не было. Сакратар-машыністка патлумачыла, што ён «на пятым паверсе» (там сядзелі сакратары ЦК), і прапанавала пачытаць сьвежыя газэты. Я pasrap нуў «Правду»: на ўсю паласу быў зьмешчаны вялізны артыкул. Стаў чытаць і пачаў падскокваць на крэсьле: адна частка партыі давала ў хвост і ў грыву другой, ленінградзкага хіміка разьбіралі на пэрыядычныя элемэнты! Сакратарка глядзела на мяне як на вар’ята. Настрой зьмяніўся на 180 градусаў. Я зь нецярпеньнем чакаў гутаркі.
    Загадчык прыйшоў задумліва-пануры. На яго стале ляжаў другі экзэмпляр газэты, пакрэсьлены яшчэ болып густа, чым мой рукапіс. Дыскусія прайшла без натхненьня. Беспрынцыповы артыкул друкавалі ў некалькіх нумарах, лісты чытачоў завалілі ўвесь стол.
    Між тым я ўсё больш адчуваў сябе ізгоем. Мяне запрасілі на работу ў папулярную ўсесаюзную маладзёжную газэту, але беспартыйнага ўзяць адмовіліся. Пасьля выклікалі ў Маскву на гутарку да рэдактара самага перабудовачнага штотыднёвіка — прапанавалі быць іх уласным карэспандэнтам.
    — Рыхтуйся, станеш нацыянальным героем, — паблажліва хлопаў той па плячы. Без партбілета героем стаць не ўдалося.
    Партыя перабудоўвалася безь мяне. Знаёмых дысыдэнтаў аднаўлялі ў шэрагах. Рэвалюцыйнае паскарэньне праносілася міма. Калегі змаўкалі пры маім зьяўленьні. У сталоўцы ніхто не пускаў без чаргі. Нават брунэткі пачалі паглядаць зь недаверам. Чаша цярпеньня перапоўнілася, калі мяне аштрафавалі ў аўтобусе.
    — Ваш білет, — запатрабаваў кантралёр.
    — Няма, — мусіў прызнацца я.
    Некаторыя ўжо рыхтаваліся выйсьці з партыі, а я яшчэ не ўступіў. Так працягвацца не магло. Дапамог
    выпадак. Сяброўка майго суседа загадвала мясным аддзелам у гастраноме каля райкаму. Неяк мы былі разам на дні нараджэньня, і яна гульліва пацікавілася, чаму я ня п’ю.
    — Беспартыйны, — махнуў рукой знаёмы, — што зь яго ўзяць.
    — Якія, блін, праблемы, — сказала загадчыца мяснога аддзела. — Давай, на фіг, тэлефон.
    Праз тыдзень мне сказалі напісаць аўтабіяграфію, запоўніць анкеты, узяць рэкамэндацыі, сфатаграфавацца і падаць заяву. Пачаўся працэс прыёму.
    Тут будзе дарэчы адступленьне. Аднойчы я патрапіў у далікатную сытуацыю. Другі мой сусед, праваслаўны сьвятар, запрасіў прыехаць да яго ў царкву й дапамагчы зь перакладам — чакалі амэрыканцаў. Справа была на Каляды, у царкве не было дзе стаць, і дэлегацыю правялі на клірас.
    Духоўныя сьпевы, залатое шытво на філонах і эпітрахілях, салодкі пах ерусалімскага ладану з панікадзіла, сама працяглая і ўрачыстая служба ў перапоўненым храме так падзейнічалі на аднаго з членаў дэлегацыі, што той папрасіўся да споведзі. Пры гэтым высьветлілася, што ён каталік і не спавядаўся ўжо гадоў трыццаць. Сьвятар і грэшнік схіліліся над аналоем — і не зразумелі адзін аднаго. Паклікалі мяне, я пачаў перакладаць, і стала млосна: адкрываліся бездані, да якіх трэцім можа набліжацца толькі Бог.
    Прыкладна такая ж млосьць ахапіла мяне, калі атрымаў апытальнік для аўтабіяграфіі. Форма ўяўляла сабой найвышэйшае дасягненьне калектыўнага партыйнага розуму. У Амэрыцы, відаць, такую запаўняе кандыдат у дырэктары ЦРУ. Гэты дакумэнт вартьі, каб прывесьці яго цалкам на мове арыгіналу.
    АВТОБНОГРАФНЯ
    Я, фамнлмя (для женіцнн в скобках девмчья фаммлмя), ймя й отчество, родмлся (чмсло, месяц м год рожденмя) в (деревня, село, район, город, областьпо современному адммнмстратмвному деленню), нацмональность, соцпальное пройсхожденне.
    Отец, фаммлня, нмя, отчество, год м место рожденмя, нацйональность, партмйность, образованме, должность н место работы. Прожмвает вместе с матерью (еслм отдельно указать адрес).
    Мать, фаммлмя (в скобках девмчья фамнлмя), ммя, отчество, должность н место работы. Прожнвает вместе с отцом (еслн отдельно указать адрес).
    Еслн родйтелм на пенсмм указать последнее место работы м должность. Еслм умерлм указать когда, последнее место работы, где захоронены.
    0 родмтелях указать где былн н чем заннмалнсь во время Велмкой Отечественной войны.
    Семейное положенме. Жена (муж), фамйлня, нмя, отчество (в скобках девмчья фаммлмя), год й место рожденмя, нацнональность, партайность, образованме, должность н место работы.
    Детм: ммена й возраст.
    Еслй детм взрослые, то указать фамнлмю (для женіцнн в скобках девнчья фаммлмя), ммя, отчество, год м место рожденмя, нацмональность, партмйность, образованме, должность м место работы, домашннй адрес.
    Братья м сестры. Указать отдельно каждого: фамнлня (для женіцйн в скобках девнчья фамнлмя), ймя, отчество, год н место рождення, нацмональность,
    партмйность, образованне, должность н место работы, домашннй адрес.
    Родственнмкм жены (мужа). Указать отдельно каждого: фамнлпя (для женіцйн в скобках девмчья фаммлня), ммя, отчество, год й место рождення, нацнональность, партмйность, образованне, должность й место работы, домашннй адрес.
    0 роднтеляхжены (мужа) дополнмтельно где былм м чем заннмалйсь во время Велмкой Отечественной войны.
    Когда м что окончйл школа, ПТУ, технмкум м т.д., какую получнл спецмальность н квалмфнкацню по образованмю. Время н место вступлення в ВЛКСМ, № комсомольского бнлета.
    Трудовая деятельность в хронологмческой последовательностм (должность н место работы), с указанмем прмчнн перехода.
    Служба в Советской Арммм (когда н в какой частм). Участме в боях по заіцнте Роднны (когда, где). Правмтельственные награды (когда, кем, за что м чем награжден).
    Последнее место работы й должность. Участме в обіцественной работе, в выборных органах.
    Прмвлекался лм к ответственностм дмсцмплннарной, партмйной н судебной (когда, кем, за что, какме взысканмя ммел нлн ммеет).
    Прмвлекалнсь лн к суду родственннкм (кто, когда, за что, внд наказанмя).
    Был лм за граннцей (когда, где, прмчмны).
    Былн й есть лн родственнмкн за граннцей (где, прнчмны).
    Незразумела, як з такой анкетай партыя магла праваліцца, рассыпацца і разьвеяцца па ветры. Праўда, некаторыя памылкова лічылі, што якраз з прычыны падобных анкетаў авангард і ляснуўся.
    Гэта тэорыя. А на практыцы сваякі за мяжой у мяне былі. Больш таго, я мог за мяжой нарадзіцца і ўступіць, напрыклад, у капіталістычную партыю ЗША. Пасьля першай сусьветнай мой дзед з братам паехалі на заробкі ў Амэрыку. Брат там ажаніўся, нараджаў дачок, якія шлюць паштоўкі з Бостану і Нью-Ёрку.
    У самым канцы 80-х, калі памякчэла, я выбраўся да іх у госьці. Наведаў таксама Вэрмонт, даехаў да Кэвэндыша, дзе жыў Салжаніцын. Сфатаграфаваўся побач з сур’ёзнай аб’явай на дзьвярах мясцовай крамы: «Мы не даем даведак пра Аляксандра Салжаніцына. He пытайпеся — страляем». Зь мясцовай пошты паслаў картку ў Менск сябру, дэпутату парлямэнту: маўляў, разам з нобэлеўскім ляўрэатам дыхаю вольным паветрам Кэвэндыша, чаго й табе жадаю.
    Паштоўка ідзе дагэтуль. Я потым экспэрымэнтаваў: з Вэнэцыі, Рыа-дэ-Жанэйра, Брусэля пасылаў яму на адрас Вярхоўнага Савету эратычныя паштоўкі — усе даходзілі. А прысьвечаная дыхальным практыкаваньням у Вэрмонце не дайшла.