У фіялетавай ночы вугал крыла  Аляксандар Лукашук

У фіялетавай ночы вугал крыла

Аляксандар Лукашук
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 160с.
Вільня 1999
33.65 МБ
I ўсё ж, усё ж, усё ж... Пры ўсім падабенстве, газэта — не літаратурны твор, прынамсі, у дзень выхаду ў сьвет. Перадавы артыкул у тым нумары нездарма называўся «Каб слова стала справай». Калі ў выпадку тавараў для народа гэтае пажаданьне прыводзіла да адваротнага выніку, г.зн. тавары ўвогуле пачыналі існаваць выключна на словах, дык у сфэры саміх словаў, г. зн. ідэалёгіі, магла ўзьнікнуць справа.
У папярэдні гістарычны адрэзак, гадоў за дзесяць да таго, у нашым інстытуце разьбіралі на камсамольскім сходзе пяцікурсьніка. Ён выдаў сябе за францускага турыста Эжэна Пацье і добра пагуляў у рэстаране за кошт двух мужыкоў, якім надта карцела бліжэй пазнаёміцца. Пасьля трэцяй бутэлькі актор ня справіўся з роляй, гледачы пакрыўдзіліся й выклікалі міліцыю. На сходзе пацярпелы апраўдваўся тым, што Пацье — аўтар «Інтэрнацыяналу». Я быў адзіны, хто галасаваў супраць выключэньня небаракі з камсамолу і настойваў на прыняцьці мераў да падкіх на іншаземцаў сабутэльнікаў. Прапанова не прайшла: паводле чутак, абодва мелі дачыненьне да КГБ і такім чынам спрабавалі завербаваць француза. Праўда, часы былі ўжо вэгетарыянскія, ілжэ-паэту ўсё ж выдалі дыплём і паслалі працаваць у глухую вёску, адкуль да бліжэйшай мяжы тры дні скачы — не даскачаш.
Вернемся да публікацыі: чаму менавіта я асабіста напісаў тое, што напісаў — вось дзе пытаньне. Крэпасьць для мяне, як і для ўсіх берасьцейскіх падлеткаў, была ня помнікам, а месцам, дзе мы лазілі па сутарэньнях, палілі вогнішчы й расьпівалі бутэльку таннага віна. У мяне ў кладоўцы была прыхаваная пара
вінтовак, нямецкі агнямёт, іржавыя гранаты. Калі аднаклясьнік прыцягваў у школу снарад, падымаўся шум, і пачыналася кампанія ўсеагульнага раззбраеньня. Потым арсэналы аднаўляліся.
А з джынсамі ўвогуле быў зьвязаны трыюмф у сьвятле рампы. На пачатку 70-х бацька прывёз з Польшчы джынсавы касьцюм. Тым летам са студэнцкім будатрадам я працаваў у Малдове, і неяк нас завезьлі на спэктакаль кішынёўскага опэрнага тэатру. Сэзон закрываўся, і мне, відаць, з прычыны моднай вопраткі даручылі падзякаваць артыстам ад імя студэнцтва.
Ці то кішынёўская «Кармэн» так падзейнічала, ці малдаўскага віна перад спэктаклем было замнога, але, праспаўшы два апошнія акты, на сцэне я чамусьці загаварыў па-ангельску.
Эфэкт быў ашаламляльны. Жывому ангельцу заля апладзіравала разы ў два болей, чым салістам. Са сцэны я спускаўся з абярэмкам ружаў. Публіка пачціва расступалася. Нахабныя будатрадаўцы бессаромна раздавалі тлумачэньні: прыбыў з Лондану, сын лорда, працуе з намі. У аўтобус прыбег адміністратар, крычаў на мяне «сэр!», браў адрас і абяцаў прыехаць на гастролі з «харошым малдаўскім сувэнірам». Я сачыў за газэтамі — так і не прыехаў, God damn it.
I вось з такім джынсавым досьведам я напісаў тое, што напісаў. Чаму атрымалася варыяцыя менавіта на тэму: «Сегодня носнт Адндас, а завтра Роднну продаст»? Прычым у галаву не прыйшло раскрытыкаваць, напрыклад, павязкі, якімі прыкрываюць саромныя месцы ў Цэнтральнай Афрыцы ці джунглях Амазонкі. Выкрыў нізкапаклонства перад Захадам.
Зрэшты, чаму Захад, зразумець няцяжка. Але чаму
выкрыць? Хацелася б ведаць, каму падаць рахунак. Хто канкрэтна вінаваты, што я такі савецкі.
Сям’я? Бацька, якому я аднойчы паказаў сваё школьнае сачыненьне на падобную патрыятычную тэму, паглядзеў на мяне са зьдзіўленьнем і нічога не сказаў. Маці, нягледзячы на ўсе прапановы, не ўступіла ў партыю й не атрымала званьне прафэсара, як належала б пасьля дзясятка кніжак. Калі прынялі ў піянэры, і я прыляцеў да дому ашалелы ад шчасьця, яна так халодна праігнаравала шчанячую радасьць ад новага ашыйніка, што крыўда запомнілася на гады.
Вуліца? Падваротня была апалітычная (натацыі ў дзіцячым пакоі міліцыі ня лічацца). Царква адпадае, застаецца школа? Што ж, калі адкінуць курэньне ў сьмярдзючых прыбіральнях і кашмары кантрольных па алгебры...
Шэксьпіраўскія страсьці перапаўнялі нашыя падручнікі й чытанкі. Юныя героі пускалі пад адхон эшалёны, дастаўлялі данясеньні й лавілі бандытаў. Піянэры-сябры памежнікаў затрымлівалі шпіёнаў, юнаты гадавалі сьвіньню-рэкардыстку, юныя тэхнікі зьбіралі тэлевізары, сябры лесу тушылі пажары. Было незразумела, што рабілі дарослыя.
Гісторыі для пазакляснага чытаньня дзейнічалі як наркотыкі. У трэцяй клясе я марыў, каб мяне забілі . прасам. Менавіта так загінула піянэрка з хрэстаматыі, якая ўступіла ў барацьбу з бацькамі-вернікамі. Я моцна шкадаваў, што мае бацькі не сэктанты-фанатыкі. Ідэалягічныя ўстаноўкі перажываліся як рэлігійны досьвед. Хацелася подзьвігаў.
Само па сабе жаданьне натуральнае — яшчэ чэхаўскія «Хлопчыкі» зьбіраліся да індзейцаў у Паўночную Амэрыку. Праўда, яны не зьбіраліся замест амэрыкан-
скага падняць там сьцяг расейскай імпэрыі. Мы ж прымяраліся, і зорна-паласатая налепка на задніцы азначала, што перадавыя варожыя сілы ўжо перайшлі сьвяшчэнныя рубяжы.
У прафэсійным ідэалягічным асяродку, якім была газэта, даўнія рэфлексы абвастрыліся. Трэба было засьведчыць ляяльнасьць — хаця б таму, што я адчуваў сябе недастаткова ляяльным. Быць сьвяцейшым за Папу Рымскага асабліва няпроста ў Ватыкане. Я стараўся. Прычым увесь час адбывалася напружаная ўнутраная барацьба. Нізкапаклонства лезла з усіх дзірак. У фінскіх чаравіках я адчуваў сябе лепш, чым у тым, што выпускала аб’яднаньне «Балыпавік». Бюстгальтары фабрыкі «Камсамолка», на маю думку, сьціралі розьніцу паміж камсамолкамі і членамі партыі з дарэвалюцыйным стажам. Зьмест літаральна бунтаваў супраць формы.
Кульмінацыяй стаў выпадак з імпартовай валізкай. На ёй было аж два варожыя сьцягі — амэрыканскі і брытанскі. Я ехаў зь Берасьця ў Менск у адным купэ з маёрам і палкоўнікам, якія вярталіся зь Нямеччыны. Час ад часу яны кідалі пільныя позіркі на яркую валізку. «Няхай толькі зачэпяць, — унутрана заводзіўся я. — Я ім адкажу!»
Плян быў такі: зрэзаць іх гісторыяй пра Машэрава. У музэі вайны адкрылі ягоны стэнд, і пры аглядзе я заўважыў, што кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС глядзеў на сьвет праз францускія акуляры! I нічога, лінія не сказілася.
Між тым, напружаньне нарастала. Афіцэры ўсё больш падазрона касавурыліся на валізку, у якой стукаліся адна аб адну дрэнна запакаваныя бутэлькі. Я рыхтаваўся да адпору і перабіраў аргумэнты. Маёр павярнуўся:
— Паслухай, што там у цябе булькае — ня гэта самае? — I патлумачыў: — Закусі хапае, а вось паддача скончылася. А пасьля ўчарашняга трэба...
Празь пяць хвілінаў на стале бразгацелі пустыя шклянкі й палкоўнік падсоўваў бутэрброд: — Налягай, каўбаса імпартовая, не савецкае дзярмо, не саромейся.
Я саромеўся, але закусваў.
ЗУЛА АДНОСЦЕСЯ ДА ПАТРЭБ I ЗАПАТРАБАВАННЯЎ ЗАВЕЦКІХ ЛЮДЗЕЙ!
Чк падкрэсліў таварыш Ю.У.Андропаў, цяпер пытанне аб >каноміі матэрыяльных рэсурсаў павінна разглядацца паговаму, а не так, што «сэканоміў добра, не сэканоміў — паксама абыдзецца».
Цы вось бяда кармацэха ў нас няма.
Знешні плацёжны баланс Народнай Рэспублікі Конга зведзен у 1981 гоцзе са станоўчым сальда у суме 12,9 мільярда афрыканскіх франкаў.
Правільна падкрэсліваецца думка, што публіцысты-газетчыкі павінны дасканаіа валодаць майстэрствам сінтэзіравання намінатыўных («лагічых») і эксірэсіўных магчымасцей мовы.
2ЦЯГ ЛЕНІНА Ў НАДЗЕЙНЫХ РУКАХ.
Цзесяткі выпускнікоў Клімавіцкага зааветтэхнікума, напрыклад, уладкаваліся ?'ды папала: кандуктарам на аутобус, буетчыцай у сталовую і г.д.
/ апошнія месяцы бягучага года эканамічны рост у ЗША, Канадзе і Заходняй Еўропе будзе роўны нулю.
Дынама (Мн) — 45; Дынама (К) — 44; Спартак — 41.
Вялікія далягляды адкрывае пастанова ЦК КПСС, Савета міністраў СССР «Аб дадатковых мерах па паляпшэнню аховы здароўя насельніцтва».
Якасць цэглы ў заняпадзе.
Зімоўку ў калгасе разглядаюць як магчымасць пераўзысці раней дасягнутыя вынікі.
Па вытворчасьці станкоў на тысячу чалавек наша рэспубліка перагнала ЗША іншыя развітыя капіталістычныя краіны.
Мэрлін Манро была забіта агентамі ЦРУ.
Выйшла ў ceem трэцяе выданне кнігі «У .1 .Лекін аб Вялікаь Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі».
Усё можа салдат.
Больш чым у два разы выраслі у гэтым годзе цэны ў Мексіцы.
КІТАЙ HE ГРЭБУЕ МЕТАДАМІ.
Аднадушна адабраем.
У сям'і адзінай.
Легпась у гэты час мы надойвалі ад каровы ў сярэднім тры кілаграмы малака ў суткі, а сёлета аж на цэлы кілаграм менш.
Падлікі вучоных паказваюць, што на асваенне галактычных прастораў такім шляхам магло б спатрэбіцца каля 10 млн. гадоў.
Вось па гэтым тэлефоне — яго з цікавасцю разглядае генеральны дырэктар аб' яднання «Гомсельмаш» М.І.Афанасьеў — Ленін званіў у Мінск, цікавіўся патрэбам беларусаў, дапамагаў і справай, і добрым словам.
Усюды, кудь/ ні кінь вокам, чорныя ад бруду сцены, горы нявывезенага гною, рассыпаныя і перамешаныя ў праходах кармы.
Нам ясны задачы, акрэслены мэты, наперад скірован наш зрок; мы ленінскаС дружбай народаў сагрэты, мы — новыя людзі вялікай планеты, — дык цвёрдь^ жа будзь ты, наш крок!
Дырэктар саўгаса «Шлях Ільіча» груба. нетактоўна паводзіць сябе з пад началенымі.
ТЫ. ФІМА. ПРОСТА ШЧАСЛІЎЧЫК. ШТО ЖЫВЕШ У СССР У ПРЫГОЖЫМ ГОРАДЗЕ МІНСКУ IІГРАЕШ У АРКЕСТРЫ.
ПІК ФОРМЫ
3 раніцы ў рэдакцыі пахла валакардынам.
— Схавайся, — параіла сакратарка, — я скажу, што захварэў.
Нечаканы эфэкт даў даволі сьціплы сынтаксычны знак — двукосьсе. Фільм менскага рэжысэра, майго добрага знаёмага, пра другога знаёмага, беларускага літаратара, які жыў у Маскве, заваяваў першы прыз на міжнародным фэстывалі. У стужцы фігуравалі беларускія кіраўнікі. Я напісаў кароткую рэцэнзію, у якой адзін прыметнік узяў у двукосьсе. Канкрэтна — ахарактарызаваў аднаго з пэрсанажаў як надзейнага.
Рэч была ў тым, што ў ананімнай паэме, якая толькі зьявілася, высокі ідэалягічны чын быў ахарактарызаваны наступным чынам:
«Ён надзейны, як бязьмен, час ідзе, а ён бязь зьмен».
Рэдакцыйнае начальства паэму яшчэ не чытала і варожае двукосьсе прапусьціла. У калідорах улады публікацыю расшыфравалі, з аднаго боку, як дывэрсію, з другога — як шматхадовую камбінацыю ў барацьбе адной часткі апарату супраць другой. Як спробу публічна скампрамэтаваць лідэра адной з групаў.
Мяне вырашылі перакінуць на футбол. Але ў выніку раздробленасьці сілаў праціўніка й іх міжусобіцы паперы з пастановай недзе загубіліся, і я так ніводнага радка пра спартовыя рэкорды не напісаў.