• Газеты, часопісы і г.д.
  • У фіялетавай ночы вугал крыла  Аляксандар Лукашук

    У фіялетавай ночы вугал крыла

    Аляксандар Лукашук

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 160с.
    Вільня 1999
    33.65 МБ
    Палесьсе славілася цудамі: мясцовыя пасьлядоўнікі
    * Пройдзе пару гадоў, і я прачытаю ў сваёй газэце наступнае паведамленьне:
    «Як паведамлялася ўжо, мінскі экстрасенс В.І.Конанцаў па дамоўленасці з рэдакцыяй зарадзіў увесь тыраж газеты за 17 кастрычніка. 3 тых пісьмаў, што паступілі ў рэдакцыю, відаць, што многія адчулі пэўнае ўздзеянне. Вось іпто, напрыклад, паведаміла жыхарка Наваполацка Кацярына Фёдараўна Пятрова: «У мяне павялічана шчытападобная залоза. Зрабілі аперацыю, але карысці мала. He дапамаглі і лекі. I калі я прачытала газету за 17 кастрычніка, то нечакана залоза зменшылася, спыніліся болі ў сэрцы. Прапаную яшчэ раз паўтарыць эксперымент». Жыхар Лунінецкага раёна, які папрасіў, каб мы не паведамлялі яго прозвішча, напісаў: «Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС рэзка пагоршылася здароўе. Цяжка стала дыхаць, а потым у мяне з’явілася бранхіяльная астма. Ніякія лекі не дапамагалі, апрача гарманальных, якія крыху аблягчалі пакуты. I вось я прачытаў артыкул у газеце за 17 кастрычніка. Нейкі ўнутраны голас мне падказаў: «Не трэба больш прымаць пілюлі». I не прымаю, але адчуваю сябе добра. Прашу паказаць маё пісьмо экстрасенсу. Магчыма, ён зноў пагадзіцца зарадзіць тыраж газеты?»
    паганскіх багоў «вадзілі куста», вучоныя знаходзілі тут рэшткі зараастрызму, у Моталі шылі кажухі. Там, паміж асушаных балот, я пабачыў цуд ідэалягічнай інкарнацыі — агітатара. Расказвалі, сам ідэалягічны загадчык з ЦК, грозны й бязьлітасны шэф усёй прэсы, начальнік партвучобы і камандзір нагляднай агітацыі грэбліва крывіўся, гледзячы на рапарты аб колькасьці праведзеных гутарак, і гучна заяўляў:
    — Я ніколі ня бачыў жывога агітатара.
    Ці азначала гэта, што ён бачыў мёртвых агітатараў, дакладна невядома. У адзін з прыездаў у Пінск мне паабяцалі паказаць агітгутарку. Агітатар — даяр, з гонарам паведамілі ў райкаме.
    «Газік» да фэрмы пад’ехаць ня змог, і ў чырвоны куток мы з інструктаркай прабіраліся праз завалы гною. Чырвонымі куткамі ці ленінскімі пакоямі называліся спэцыяльныя месцы для адпраўленьня рытуалаў — лекцыяў, палітінфармацыяў, падвядзеньня вынікаў сацспаборніцтва ды іншых магічных дзеяньняў. Патрабавалася мець іх на кожнай фэрме, у кожным цэху дзеля таго, каб паказваць правяраючым. Ленінскі пакой на той фэрме меў асаблівасьць: якраз на ўзроўні жывата празь дзьверы праходзіла труба малакаправоду. Каб увайсьці ці выйсьці, даводзілася нізка прыгінацца; загадчык фэрмы, высокі тоўсты дзядзька, упоўз амаль на карачках.
    Калі ўсе расьселіся, наперад выпхнулі хлопца ў вайсковай форме — ён толькі вярнуўся з войска і на работу хадзіў у салдацкіх чаравіках і гімнасьцёрцы.
    Уменскпрыбылакубінскаяпартыйнаўрадаваядэлегацыяначалесастаршынёмурадурэспублікікубараулемкастраўаэрапорцедэлегацыюсустракаўсакратарцэкакапэбэдземянцейдэлегацыяўсклалакветкідапомнікаперамогі, —
    на адным дыханьні, драўляным заціснутым голасам, утаропіўшыся ў ногі, адрапартаваў учарашні выдатнік баявой і палітычнай падрыхтоўкі і, зрабіўшы крок назад, схаваўся за сьпінамі даярак. Сюжэт пра Кастра дні два перад тым паказвалі па тэлебачаньні.
    — Наш госьць сьпяшаецца, сёньня абыдземся без пытаньняў, — падвяла вынікі інструктарка. Па дарозе назад яна махнула рукой:
    — Ведаю я іх пытаньні. Чаму цукру даюць па кіляграму на чалавека, дзе мыла падзелася. Дзе я ім мыла вазьму — нам, думаеце, даюць? Так, што дастанеш...
    У разгар мыльнага крызысу я патрапіў у Маскву на дачу кандыдата ў члены Палітбюро, сакратара ЦК КПСС — выхадца зь Беларусі: той пагадзіўся адказаць на пытаньні газэты, зьвязаныя з адной гісторыяй сталінскіх часоў. Калі я разьвітваўся з гаспадаром, яго жонка ўручыла мне невялікі, прыгожа загорнуты пакунак. У сярэдзіне аказаліся тры кавалачкі туалетнага мыла. Мой маскоўскоўскі сябар, тэатральны рэжысэр, у якога я спыніўся, рагатаў, як агалошаны:
    — Дажыліся балыпавікі, мыла дораць. А тытуню табе не далі, солі не адсыпалі?!
    I сурочыў — неўзабаве пачаліся «тытунёвыя бунты», зьнікла зубная паста. Калі сябар супакоіўся, дык спытаў, ці не ахвярую я пачак палітбюроўскага мыла — у мэтах беспартыйнай гігіены й санітарыі, як ён выказаўся. Давялося дзяліцца. Праўда, даярка ці мэханізатар, нават з партбілетам, пасьля рабочага дня пахлі зусім ня так, як пасьля дня ў райкамаўскім кабінэце ці рэпэтыцыйнай залі.
    Каб ствараць хаця б ілюзію дзейнасьці, трэба было нешта рабіць. I райкамаўцы рабілі, праклінаючы пры-
    езд карэспандэнта, дзеля якога даводзілася даваць прадстаўленьне. Калі ў газэце зьяўляўся крытычны артыкул, яны шчыра недаўмявалі й крыўдзіліся.
    У адным раёне на Віцебшчыне новы сакратар, былы дырэктар саўгаса, пагнаў увесь склад райкаму на буракі й сенакос, прычым не наглядаць, а палоць дзялкі. Гэта было найлепшае выкарыстаньне прафэсійных атэістаў, лектараў і ідэолягаў, хаця, канечне, калгасьнікам ненамнога палягчэла. Але калі я напісаў пра сакратарку па ідэалёгіі, якая замест тэарэтычнага забесьпячэньня нарыхтоўкі кармоў сама выйшла ў поле, тая страшэнна абурылася й паехала скардзіцца спачатку ў абкам, потым у Менск:
    — Ён абразіў мяне як жанчыну,— заявіла госьця рэдактару. — Напісаў пра мазалі на маіх руках!
    Першая лэдзі раёну была некалі настаўніцай, паходзіла зь вясковай сям’і. У сваім райкаме яна перажыла некалькіх першых сакратароў, вызначалася моцным характарам і ўладарнасьцю. Жонкі мясцовай эліты — пракурора, судзьдзі, дырэктара фабрыкі — таксама працавалі на сваіх гародах, але не афішавалі.
    Калі пра гзтую драму пачуў адзін менскі тэатральны крытык, мой добры знаёмы, ён заўважыў, што разносныя артыкулы пра ідэалягічную работу вядуць да няправільнай мэты. У выніку гэтая работа будзе паляпшацца, недахопы будуць выпраўляцца, а значыць, людзей будуць дурыць яшчэ лепш. А трэба хваліць, тады дасягалася б звышзадача — развальваць сыстэму. Пра развал, сказаць праўду, асабліва тады ня думалася. Але, далібог, ніякае самаўдасканаленьне пасьля крытыкі сыстэме не пагражала, тут маё сумленьне чыстае.
    Уся стройная шматпавярховая структура прапаганды й агітацыі існавала на паперы і ў ідэалягічна закла-
    почаных мазгах выбраных функцыянэраў. У эканоміцы эфэкт ад школаў маладога рацыяналізатара й гурткоў палітасьветы сапраўды можна вымерыць — мільёнамі змарнаваных працоўных гадзінаў.
    А ў ідэалёгіі... На менскім заводзе шасьцерняў мяне завялі да лепшага прапагандыста, чыё імя качавала, як прыклад, з дакладу ў даклад. Мажная кабета з размаляваным тварам сядзела ў запушчаным цёмным пакоі, які аддзяляла ад цэха тонкая мэталічная перагародка. За сьценкай раўлі станкі, час ад часу нешта бухала, са скрыгатам цягнулі жалеза па жалезу.
    — Дзе вы праводзіце заняткі? — пракрычаў я.
    — Што? Кажыце гучней!
    Пасьля паўторнага пытаньня прапагандыстка крыкнула ў адказ:
    — Тут!
    ПАРАДУЕМ РАДЗІМУ ВЫСОКІМ УРАДЖАЕМ!
    У Івенец, да Дзяржынскага.
    А калі не пашанцуе крышы на здароўе капусту, ласуйся яблыкамі і грушамі латарэя без пройгрышу!
    Гвінейская Народная Рэвалюцыйная Рэспубліка выступае за раўнапраўнае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі з рознымі сацыяльнымі сістэмамі.
    Але яшчэ болып здзівіў ход Каспарава канявой пешкай.
    Паспялова вядуць барацьбу з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасці, п’яніцамі, самагоншчыкамі, хуліганамі дружыннікі саўгаса «Рассвет» Мінскага раёна.
    Уручаючы Вам, дарагі Леанід Ільіч Брэжнеў, ордэн «Рэвалюцыі 14 кастрычніка», мы тым самым аддаем даніну павагі ўсім савецкім камуністам, усім працоўным Савецкага Саюза. запэўніваем іх у нашай вернасці йеменска-савецкай дружбе.
    Найбольш варожыя элементы былі рассеяны пры дапамозе вадамётных установак.
    Акрамя таго, пруткі барабана механізатар пераплёў дротам дыяметрам 2-2,3 міліметра, а бакавіны і засцерагальныя шчыткі камбайна, паміж элеватарам і корпусам яго, ушчыльніў лрагумаванымі пасамі.
    Не знае зямля вартых подзвігу Партыі сплаваў металу, апроч сэрцаў людскіх, апроч песні, і я сэрца з песняй кладу ля яе п’едэсталу.
    Уяўляецца таксама неабходным загадзя, да надыходу халадоў, запоўніць аконныя і дзвярныя праёмы, г.зн. уцяпліць будынак і стварыць спрыяльныя ўмовы для работы ўнутры памяшкання з першых дзён студзеня.
    Мне хацелася паказаць, — дзяліўся паэт з чытачамі «Коммуннста Белоруссмй» ідэйнай задумай сваёй паэмы, — як у чалааеку ўвасабляецца сам час, у які ён жыве і дзейнічае, хацелася раскрыць адзінства чалавека і часу, сілу Праметэевага агню непаўторнай рэвалюцыйнай эпохі, якую ўбіралі ў сябе канкрэтныя гістарычныя асобы, што ўзвалілі на свае плечы цяжкую ношу вестуноў пралетарскага гуманізму, інтэрнацыянальнага братэрства, высокіх, камуністычных ідэалаў і з гонарам данеслі яе да перамогі.
    НЕЗАЙЗДРОСНЫ ЛЁС ЯБЛЫКА,
    I не на страшным судзе, як пагражала пасажырка аўтобуса, а на нашым савецкім — сапраўды сумленным і справядлівым.
    Па-грамадзянску поклічна і страсна. Каб пяскі радзілі. Шчупак... з «антэнай».
    Падтрымана ініцыятыва дэпутатаў Саратаўскай вобласці аб разгортванні ўсесаюзнага паходу пад дэвізам «Усё вырашчанае — захаваць».
    Перад тым, як вывесці камбайны ў поле, іх трэба належным чынам падрыхтаваць.
    Чыгун-двухпудавік патрэбны. каб нагрэць ваду, а ліпавыя начоўкі — каб залезці ў іх ды папялёхацца.
    Гэта ж вялікі цуд, што нарадзіўся і жыву менавіта я, а не хто-небудзь іншы.
    Напрыклад, замест таго, каб закручваць гайкі тацавання ў шафе згодна з тэхналогіяй спецыяльным гайкавёртам, тожна проста грукнуць па ёй малатком, заправіць сілай, як гэта практыкаваў сталяр М.Д.Самахвал.
    Пад гукі ракетна-ядзернай пентагонаўскай шарманкі заакіянскія імперыялісты хацелі б прымусіць танцаваць увесь свет.
    У чэрвені з правераных намі 293 пар школьных хромавых туфляў з ганаровым пяцівугольнікам забракавана 90, альбо 30,7 працэнта.
    ТОРФ — НА СЛУЖБУ ЧАЛАВЕКУ.
    УСЁ Ж TAKI ЛЕНІН...
    Быў такі папулярны анэкдот: Брэжневу прынесьлі запіс падслуханай тэлефоннай размовы, у якой яго называлі такой самай сволаччу і бандытам, як Ленін, Сталін, Гітлер і Маа Цзэдун. Генсек загадаў зрабіць копіі і раздаць усім членам ЦК.
    — А што рабіць з аўтарам?
    — He чапаць. Усё ж зь Леніным параўнаў...
    Самы вядомы ў сьвеце псэўданім задавальняў самыя разбэшчаныя патрэбы і служыў супрацьлеглым мэтам. Вярнуцца да «ленінскіх нормаў» абяцалі лідэры перабудовы ў Крамлі. Захаваць «чысьціню ленінскага сьцягу» патрабавала Ніна Андрэева зь Ленінграду. Аднавіць «ленінскую нацыянальную палітыку» заклікалі дэмакраты ў Менску. А перад гэтым мы таксама ішлі « правільным ленінскім кур-