У фіялетавай ночы вугал крыла  Аляксандар Лукашук

У фіялетавай ночы вугал крыла

Аляксандар Лукашук
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 160с.
Вільня 1999
33.65 МБ
Гэта была немалаважная перавага. Газэтчыкі сядзелі на «вотчынах». Пра сьвежую рыбу пісаў загадчык аддзела саветаў, пра футбол — загадчык аддзела сацыялістычнага спаборніцтва, загадчык аддзела міжнароднага жыцьця ўвогуле нічога не пісаў. Паляваньне на чужых тэрыторыях успрымалася балюча-падазрона. У гэтым сзнсе апэратыўнай прасторы нам хапала — амаль усё падпадала пад рубрыкі «мараль» ці «гісторыя».
Выбіралі сапраўды розныя тэмы. Праз пару месяцаў працы мяне раптам выклікалі ў Міністэрства ўнутраных справаў і ўручылі дыплём пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Мая міліцыя». Я езьдзіў у Горадню і напісаў аб тым, як два маладыя міліцыянты затрымалі ўзброенага злачынцу, прычым біліся яны зь ім на рэчцы, лёд на Нёмане ўжо крануўся, і ўсе ўтрох ледзь не патапіліся. Адзін з хлопцаў прыйшоў да мяне са сваёй дзяўчынай, мы сядзелі ў гатэльным рэстаране, і ён скардзіўся, што дастаў потым вымову за сапсаванае абмундзіраваньне — фуражку ўцягнула ў палонку, мусіў адкупляць. Пра вымову ў гераічным рэпартажы я ня згад-
ваў, і мне ў міністэрстве выпісалі сорак рублёў прэміі мінус падаткі.
— Значыцца так, пісаць можаш, а са спэцыфікай аддзела асвоісься, — рэзюмаваў рэдактар, калі пасьля выпрабавальнага пэрыяду падпісваў загад аб прыёме на працу. — Ведаеш, што такое палітінфармацыя?
Што такое палітінфармацыя, я ведаў. На першым курсе інстытуту нас неяк пасадзілі разам, і адзін са студэнтаў пачаў чытаць уголас газэту з плянамі пяцігодкі. У канцы я ўстаў і выказаўся ў тым сэнсе, што й сам магу прачытаць газэту, нашто марнаваць час. Праз пару дзён, пасьля кансультацыі перад экзамэнам па гісторыі КПСС, выкладчык, сакратар партарганізацыі факультэта раптам тыцнуў на мяне пальцам:
— Твой выпад супраць палітінфармацыяў мне стаў вядомы празь пятнаццаць хвілін. Калі б ты яшчэ сказаў, што ня можаш асуджаць Салжаніцына, бо не чытаў — атрымаў бы заўтра двойку, вылецеў з інстытуту і ніколі не даведаўся б, за што.
Ашаломлены, я застаўся адзін у спусьцелай аўдыторыі і... заплакаў. Удар быў настолькі нечаканы й моцны, што псыхіка разрадзілася такім вось чынам. Чытаць канспэкты ня мела сэнсу, я сабраўся й паехаў у аэраклюб, дзе пару разоў распусьціў і зноў сабраў свой парашут, асабліва карпатліва складаючы паркалевы купал, дзелячы стропы на раўнамерныя пучкі і акуратна зацягваючы іх у петлі...
На экзамэне слухаць ня сталі, паставілі «добра». На радасьцях мы з прыяцелем адзначылі падзею бутэлькай вугорскага рому, і я адправіўся на аэрадром. Інструктар нічога не заўважыў, самалёт
падняўся на дзьве тысячы мэтраў, і я скочыў зацяжным. Казалі, акрабатычныя фігуры, якія вырабляла маё цела, былі даволі экзатычнымі. Ахвотна веру, бо калі я паспрабаваў знайсьці правую руку, каб ірвануць кальцо, дык не знайшоў. Парашут адкрыў аўтамат, які спрацоўваў ад ціску. Пад час прызямленьня я да таго ж так грымнуўся, што потым пару дзён ня мог ступіць на левую нагу.
Праз шмат гадоў, калі ад перамены надвор’я зноў заныла калена, я раптам задумаўся: а што тады, на кансультацыі адбылося? Высылалі Салжаніцына, якога ў правінцыі чыталі адзінкі. Магчыма, у нейкай прыватнай гутарцы я ці субяседнік і сказалі, што не чыталі, чаго ж абмяркоўваць. Фразу таксама данесьлі сакратару — ці не даваў ён такім чынам зразумець, што яму вядомае і гэтае выказваньне, і трэба «нічога ніколі нікому»?..
— He хвалюйся, навучысься, — заўважыўшы маю хвілінную зьбянтэжанасьць, падбадзёрыў рэдактар.
I сапраўды, навучыўся... Тым болей, што вельмі хацеў навучыцца. Націск рабіў на тэхніку: уплятаў у мэтафару закон Бойля-Марыёта, вывуджваў калярытныя дэталі з Бракгаўза і Эфрона, чытаў тоўстыя кнігі на тэму, як пісаць. Прыкладна так, відаць, вучацца каты: якую ўзяць вяроўку, якой таўшчыні й даўжыні, як вязаць вузел, куды мацаваць свабодны канец, чым лепш намыльваць і як густа. Каму вісець — ня іх праблема.
Літаратурныя схільнасьці былі заўважаныя. Мяне выклікаў рэдактар. На стале ляжала падшыў-
ка літаратурна-мастацкага выданьня, раскрытая на старонцы зь вершамі вядомай паэткі.
— Ты, кажуць, вершы сачыняеш?
— Так, для сябе...
— Даручана даць ацэнку. Містыка, упадніцтва, усё змрочна, як у царкве. Калі табе даверыць — справісься?
Я працаваў першы год. Даверлівы тон і адначасна лёгкае сумненьне засталі зьнянацку. Рэакцыя была лёгка прадказальная. У кабінэт вяртаўся з падшыўкай. Чуў я нешта цьмянае пра айчынныя літаратурныя суды — але тое было як бы за акварыюмным шклом. Ня мела ніякага дачыненьня. Да таго ж, відаць, падсьвядома лічыў, што пасьля адмовы супрацоўнічаць з КГБ душа выратаваная назаўсёды і, магчыма, залічаная да сонму анёлаў.
Пачаў з Пушкіна — паэта трэба судзіць паводле правілаў, ім самім усталяваных. Высьветліў эстэтычныя каардынаты лірычнага сьвету аўтаркі. Потым суаднес з тэкстамі. Адзначыў станоўчыя рысы. Паказаў перакосы. Неапраўданыя архаізмы. Вузкасьць вобразнай базы. Размытасьць алюзіяў. Чужароднасьць кантэксту.
Чый анёл умяшаўся, мой ці паэтчын — ня ведаю. Але на наступны дзень увечары быў дадзены «адбой». Пранесла...
Зжаўцелыя старонкі доўга яшчэ валяліся ў стале як напамінак: магло й не пранесьці. Неяк потым, у пошуках дакладнай рыфмы, я цікавіўся ў знаёмага мастака, дзе, на яго думку, у анёлаў крылы, за сьпіной ці над сьпіной.
— Ты падыходзіш фізіялягічна, а анёл — істота
духоўная, — адказаў мастак. — Ты нічога не разумееш у анёлах.
Ды й гной я выкідаў, прызнацца, таксама падурацку. Давялося потым яшчэ раз закідаць яго на воз, рабіць двайную работу.
Я нічога не разумеў і ў гноі.
СЛАВА ЖАНЧЫНЕ-МАЦІ!
Паміж хрысціянамі і атэістамі ў Савецкім Саюзе праяўляецца іх карэннае адзінства як савецкага народа.
Сёння зноў па ўсёй Англіі паралізаван чыгуначны рух.
Мы вырашылі атрымаць за год не менш 90 тон ялавічыны.
Амерыканскі курс на нарошчванне ўзбраенняў не сустракае падтрымкі ўрада Сенегала.
Што горш: калі аўтобуснага маршруту зусім няма ці калі ён ёсць, але транспарт ходзіць абы як?
М.Лужанін, малюючы вобразы камуністаў, умее ўвасобіць у слове жывыя рысы гэтых звычайных і ў той жа час незвычайных людзей.
Драп «Пошук» мае прыемны меланжэвы эфект.
На час зімоўкі жывёлаводы забяспечаны гарачым харчаваннем.
М.А.Савіцкі супраць народжанай ідэалогіяй імперыялізму тэндэнцыі да пераацэнкі каштоўнасцей.
У рэпертуары хору шэраг беларускіх народных песень, такіх як «А ў цёмным лесе сава кугіча» і «А я ў печы не паліла».
Цяпер няма ніякага парушэння ваеннай раўнавагі паміж ЗША і СССР, але калі яно і існуе, mo толькі на карысць Захаду.
КОЖНЫ САВЕЦКІ ГРАМАДЗЯНІН, ГАВОРАЧЫ ЛЕНІНСКІМІ СЛОВАМІ. MAE МАГЧЫМАСЦЬ НАВУЧЬШ ЦА ВЯЛІКАЙ РУСКАЙ МОВЕ.
Цяперашняя пяцігодка. як падкрэсліў таварыш Л.І.Брэжнеў. у значнай мерь павінна стаць пяцігодкай кармоў.
Мінск намнога апярэдзіў па насаджэннях такія буйныя сталіцы як Лондан і Парыж.
РАНЕЙ УПОЛЕ ВЫЯЗДЖАЙ — ВАЖКІБУДЗЕ ЎРАДЖАЙ.
Шырыцца спаборніцпіва. Бясчынспівы працягваюцца. Павышаці эфектыўнасць угнаенняў.
Адкуль цяпер сярпы ўзяліся? 3 гербоў хіба што і сцягоў.
Заўважана, што вазоны яшчэ і дысцыплінуюць рабочых: побач з кветкамі не па бачыш абыякава кінутай рэчы, тым больш недакурка.
Прауда, піва не боршч, за дзве гадзіны яго не зварыш.
Адбыўся сумесны адкрыты партыйны сход ордэна Дружбы народаў Інстытута літаратуры імя Янкі Кулалы АН БССР і Саюза пісьменнікаў Беларусі з парадкам дня: «Клопаты партыі абавязваюць» (да дзесятаў гадавіны з дня прыняцця пастановы ЦК КПСС «Аб літаратурна-мастацкай крытыцы»),
У ЗША ўзмацняецца нездавальненне дзейнасцю Р.Рэйгана на пасадзе прэзідэнта Для мяне самым натхняючым і значным дакументам часу стаў ленінскі план манументальнай прапаганды,
Ці не прыкра і балюча падчас назіраць. як некаторыя нашы і бязвусыя юнакі, сівыя дзядулі фарсяць у майках, блузах з намаляванымі замежнымі сцягамі партрэтамі адыёзных палітычных дзеячаў?
СПІНАЙ ДА ПАРТНЁРА. МЫ — КАЛЕКТЫВІСТЫ. ПАМІДОР-ВЕЛІКАН.
Леанід Ільіч клаўся ласля адбою, як і ўсе, а калі казарма сціхала, уставаў, апранаўся і ішоў у канцылярыю рыхтавацца да палітзаняткаў.
ДЗЯКУЙ ЛЕРМАНТАВУ
— Ты што, у бухгалтары падаўся?
Маё недаўменьне выкліканае дзіўным заняткам калегі: ён прыкладае лінейку да свайго артыкула, надрукаванага ў сьвежым нумары, нешта запісвае, потым памнажае, складае і абвяшчае вынік: 520! У ягоных руках так званая сакратарская лінейка, дзе выстаўленыя розныя шкалы для вымярэньня газэтнай плошчы. Артыкулы, загалоўкі, рубрыкі набіраюцца рознымі шрыфтамі, старонка машынапісу можа заняць на паласе больш ці менш месца, і адказны сакратар, які робіць макет, заўсёды прыкідвае, куды што можна ўціснуць.
Гэта мае першыя дні ў газэце, і я гляджу на лінейку з трывогай, якую заўсёды выклікае нешта невядомае, якое мусіў бы ведаць. «Пэтыт, боргес,
нонпарэль» гучаць як «мэнэ-тэкел-фарэс» з прароцтва аб канцы сьвету.
Як засвоіць прамудрасьць курсіваў, падкладак і вываратак, ліхтарыкаў ды іншага жаргону, каб не зьняславіцца перад прафэсіяналамі? Слова «гарнітура» ў мяне папераменна выклікае вобразы жаночага касьцюму і набору мэблі, а кеглі, якімі вымяраюць велічыню шрыфта, цьвёрда асацыююцца зь дзіцячым садком. Аказваецца, мала напісаць, трэба яшчэ матэматычна дакладна вымяраць надрукаванае паводле нейкай формулы...
— Мы прыйдзем да перамогі камуністычнай працы! — урачыста абвяшчае калега і паказвае на чырвоны вымпэл «Пераможцу сацспаборніцтва», які пыліцца ў кутку. — А на шляху да яе атрымаем прэмію.
Сацыялістычнае спаборніцтва ў газэце — справа неверагодна складаная, заблытаная і містычная. Адзін наш калега, спартовы журналіст, абараніў дысэртацыю пра сацыялістычнае спаборніцтва і стаў кандыдатам гістарычных навук. Аднак і ён нічога не разумеў у рэдакцыйнай сыстэме сацспаборніцтва. Можна было не напісаць за квартал ні радка і заняць прызавое месца. Разгараліся нежартоўныя страсьці, у кабінэце рэдактара ўсчыняўся гвалт, камісію прафкаму патрабавалі да адказнасьці. Рэгулярна раз на год узьнікала ідэя памяняць умовы, і тады пачыналі зьбіраць прапановы.
— Скасаваць надбаўку за «круглыя сталы» — на іх нажываецца аддзел прапаганды! — бушаваў загадчык аддзела саветаў.
— У сьвятле апошняй пастановы палітычна
няправільна адмяняць балы за рэйды па пісьму! — ішоў у атаку загадчык аддзела пісьмаў.