У фіялетавай ночы вугал крыла
Аляксандар Лукашук
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 160с.
Вільня 1999
— Пусто. Голубн засралн все, пусть кусок сам тут ползает. У тебя травкн не осталось?
— Где ж ты был, когда пайку давалн?
— Должок нмелся...
Бліскае запальнічка. Лёгкі скразьняк цягне да нашага акенца саладкавата-рэзкі характэрны пах марыхуаны.
— ... Хорошо еіце толченого стекла подсыпать. Бутылку трахнешь н горлышко туда. Особенно шушера мелкая не любнт: ангелы, архангелы. Волчком вдут, юзом нх крутнт: балет на льду!
— Ну, этнх сбнвать — как два пальца... Команднр рассказывал, ракетчнкн раз серафнма трахнулн, так самн чуть не обосралнсь. У него энергнн — как у атомного крейсера. Врежешь — полнеба горнт. Но я больше люблю целок нхннх, внргнннй, зажлгательнымн трахать: как бенгальскне огнн брызгают, сукл!..
Два тонкія, як голкі, лазэрныя промні з нашага кута пранізваюць гарышча. Вочы расказчыка выкіпаюць, і праз прапалены наскрозь чэрап відаць сьценку. Ягоны сусед, аматар балету на лёдзе, затарможаны марыхуанай, некалькі імгненьняў не рэагуе, затым спрабуе ад-
начасна начапіць акуляры і схапіцца за АКМ, потым кідаеода да ліфта. Прамяні зыходзяцца на яго шыі, і ён з дзікаватым усхліпам валіцца ў кабіну, але пры гэтым чапляе спускавы гачак, і аўтамат дае чаргу яму пад ногі. Ліфт трасецца, сыпецца колаты плястык, коцяцца гільзы. Ад нечаканасьці ў мяне ў памяці паўстае «Фаўст».
— Я чытаў, вы змагаецеся ружамі.
— Некалі, сапраўды, ад калючак адступаў нават Князь. Прагрэс, як бачыш, не абмінуў і нас. Але трэба выбірацца: тут зараз будзе, як у пекле.
Мы выбіраемся на дах. 3 акенца на гарышчы суседняга дому нешта бліскае. Мой спадарожнік штурхае мяне на дах, але сам ухіліцца ўжо не пасьпявае: моцным ударам яго падкідвае й адначасла ўкручвае ў паветра, неверагоднай шырыні крылы на сэкунду зьліваюцца ў суцэльную плоскасьць, як у вэрталёта. Ён бокам уразаецца ў тэлеантэну й коціцца па даху. Адно крыло на адлёце хлопае, як кавалак брэзэнту, ненатуральна свабодна й раскідана.
— Як ты?! Што з крылом?
— Адлятаў... Адыходзь. Мяне ўжо ня выпусьцяць. Сьцеражыся засадаў — не падпускай іх блізка, пазьбягай тунэляў, лепш ужо адкрытыя ўчасткі, і ня вер ім, ня бойся, не прасі й ня вер, чуеш? Табе дапамогуць. Ты...
— ... достойны, с чем н поздравляем!
Я ўсё яшчэ спрабую перавярнуць яго дагары тварам. Перабітае крыло ня складваецца, і рэзкі боль працінае ўсё цела. Як жа несьці — цягнуць не дае крыло, на плечы таксама ня ўзваліш. Каб удвох, і насілкі... Я пачынаю пераварочваць цела й раптам усьведамляю, што дагэтуль ня бачыў ягонага твару. Ён сутаргава, апошнім намаганьнем адштурхоўваецца й перавальваецца празь невысокі бардзюр на даху.
— Поздравляем! Поздравляем! Поздравляем!..
Губляючы прытомнасьць, я спрабую рвануцца за ім. Часу няма, толькі прастора, і яна мяняецца. Абрэзаць крыло, як у амэрыканскім Бэкфаеры, пазбавіцца размаху й выгінаў Батычэлі... Зь імі трэба па-іхнаму. Там у іх абсалютная перавага, але толькі там іх можна перамагчы так, як я хачу іх перамагчы — не сьвятлом, не, зусім не сьвятлом. Шанец — адзін з трох мільёнаў. Гэта выдатны шанец. Цудоўны fucking шанец — з пункту гледжаньня вечнасьці.
Разьбітае акно, слуп з вырваным дротам, перапоўненая сьметніца.
Скруціўшы плечы, з напружаньнем, ад якога лопаюцца сасуды ў вачах і з-пад пазногцяў выступае кроў, павярнуць крыло.
Акно, слуп, сьметніца.
Дзе ж вы, Херувімы й Серафімы?! Каго ён меў на ўвазе, Прастолаў, Сілаў?! Нідзе. Нікога. Ніколі. He прасі.
Выбіты патрэсканы асфальт.
Цнатлівасьці! Віргініі, мае каханьні! Ніводная з вас не зьнішчала папярэднюю, а заставалася як неверагодны, нічым не заслужаны падарунак, пасьля якога кожны раз болем непапраўнага расстаньня сьціскалася сэрца й сьвет расплываўся найгарчэйшай сьлязой апусьцелага жыцьця — назаўсёды, назаўжды, назусім, да новага цуду вашай лятучай і вечнай, невыразна салодкай песьні, што ператварала нас у маладых багоў, і мы ўзьляталі, узьляталі, узьляталі!..
Яго пачало ўкручваць у пятлю Мёбіюса, адкрытую толькі анёлам помсты. Насустрач, як у люстэрку, пікіраваў нехта, і ён зусім не зьдзівіўся, калі пабачыў твар.
Мюнхен-Прага, 1995-97 г.
Вострая Брама
Бібліятэка «Вострая Брама» — гэта новы кніжны праекг, які выдавецтва «Наша Ніва» распачынае напярэдадні XXI ст.
«Наша Ніва» — першая беларуская газэта, якая выходзіла ў 1906-1915 г. і стала базаю нацыянальнага адраджэньня ўХХ ст. Выходзіла ў Вільні. У1991 тамсама была адноўленая і стала адным з асяродкаў постсавецкае беларускае культуры. Спаміж праекгаў «Нашай Нівы» — выданьне кніг. У рэдакцыі падрыхтаваныя й выдадзеныя дзясяткі кніг мастацкай і гістарычнай лгтаратуры. 3 1999 кніжны праект зьбіраецца ў адзіную бібліятэку з мэтай акрэсьленьня беларускага постсавецкага культурнага кантэксту.
Сёлета ў новай бібліятэцы выйдуць кнігі прозы Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, мэмуары Зоі Каўшанкі і Зоські Верас, вершы Славаміра Адамовіча і анталёгія «Вільня ў беларускай паэзіі» ды іншыя.
Кніга Аляксандра Лукашука (нар. 1955) «У фіялетавай ночы вугал крыла» — гэта чацьвертая кніга аўтара, які раскрывае фізіялёгію і норавы савецкай сыстэмы. Працуючы ў 80-я гады ў галоўнай камуністычнай газэце «Звязда», А.Лукашук шмат назіраў за паводзінамі вялікага і малога начальства, a таксама звычайнага «гома саветыкуса». Падзеі кнігі разгортваюцца за фасадам пампэзнай камуністычнай ідэалёгіі, дзе пануюць амаралізм і п’янства, дзе сплятае свае інтрыгі КГБ і няма свабоды.
«Дабро і зло куляліся ў гэтай гісторыі як клоўны на арэне. Гледачы раптам апыналіся ў адной клетцы са зьвярамі. Усё залежала ад пункту гледжаньня. А таксама — ад сілы зроку...»
Vostraja Brama 1999
У 1999 годзе выйдуць з друку кнігі:
1. Васіль Быкаў. Ваўчыная яма. Проза
2. Алесь Адамовіч. Vixi.
Апошнія творы пісьменьніка
3. Аляксандар Лукашук.
У фіялетавай ночы вугал крыла
Дакумэнтальная проза
4. Славамір Адамовіч.
Плавільшчыкі расы.
Выбраныя еершы
5. Вільня ў беларускай паэзіі.
Паэтычная анталёгія
6. Зоя Каўшанка.
Успаміны
7. Зоська Верас.
Дзёньнік
8. ВКЛ. Беларуска-літоўска-польскі дыялёг.
Зборнік
9. Сучаснае беларускае апавяданьне
10. Зьміцер Бартосік. Чорны пісталет.
Мастацкая літаратура
11. Сяргей Харэўскі.
Сто твораў беларускага мастацтва XX ст.
12. Мэва Марон. Кніга сутоньня.
Эсэ
Vostraja Brama
On the eve of the 21 century the Nasha Niva publishing house starts its Vostraja Brama Library.
Chapel Vostraja Brama is one of the most important symbols of the Belarusian history in Vilnia.
The house is named after the first Belarusian newspaper, which was published in Vilnius from 1906 to 1915 and became the foundation for Belarusian national rebirth in the early 20th century.
In 1991, the newly revivified Nasha Niva newspaper became a repository of post-Soviet Belarusian culture. Among the paper’s many fields of activity is book publishing and its roster of volumes includes numerous titles on art and history. In order to define the exact parameters of the Belarusian post-soviet cultural context, this year, Nasha Niva’s publishing ventures are being unified under a single logo the Vostraja Brama Library. In 1999, the Library will publish the prose of Vasil Bykau and Ales Adamovich, the memoirs of Zoja Kaushanka and Zoska Veras, the poems of Slavamir Adamovich, an anthology titled «Vilnius in Belarusian Poetry» and other works.
«The Edge of a Wing on a Violet Night» is Alexander Lukashuk’s fourth and latest book. In it the author dissects and exposes the physiology and character of the soviet system. During the 8O’’s, die now 44-year-old Lukashuk worked for the largest state newspaper in Belarus and had ample opportunity to observe the behavior of both management and staff employees «homo sovieticus» at work, as it were. The events of his narrative unfold neath the facade of a grandiose communist ideology where amorality and drunkenness reign, where the KGB weaves its webs of intrigue and freedom is but a word.
«Good and evil tumbled around here as though clowns in the center arena. Audience members would suddenly find themselves encaged along with the animals. It all depended on one’s point of view-as well as on one’s keenness of vision...»
k n i h a r n i a
kraj.org
click here
http://www.kraj.org
першая беларуская віртуальная кнігарня
krajavid@kraj.org
Друкарня AT ,,VILSPA“, Вільня, Літва
Аляксандар Лукашук
Нам з жонкай вельмі не спадабалася.
Сяржук В., Менск
Мая жонка так сьмяялася, што аж прыраўнаваў.
Віталь Ц., Прага
Усё праўда. У нас у лягеры на Калыме так і было.
Лявон Л., Вільня
Дачытала і так захацелася выпіць і закусіць бярыце таксі і прыяжджайце.
Ядзьвіга «., Нью-Ёрк
Пашанцавала, ну і сядзеў бы ціха ў сваім Мюнхене.
Гэта поза.
Міхаіл М., Менск
Гэта проза.
Васіль Б.,Гэльсынкі