У фіялетавай ночы вугал крыла  Аляксандар Лукашук

У фіялетавай ночы вугал крыла

Аляксандар Лукашук
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 160с.
Вільня 1999
33.65 МБ
Пасьля Амэрыкі я паехаў у вёску да бабці. Там адбылося наступнае. Бабця пахвалілася крамніцы, асобе ў акрузе высокапаважанай, пгго ўнук вярнуўся з Амэрыкі.
— Я думала, твой унук разумны, — адрэагавала крамніца, — а ён, аказваецца, дурань.
— Вось што людзі пра цябе гавораць, — са шкадаваньнем гледзячы на мяне сказала бабця.
— Але ж і дзед вярнуўся, — спрабаваў бараніцца я.
— Дзеда выслалі, — заўважыла на гэта бабця.
Дзед сапраўды пацярпеў як дысыдэнт. Зямляк з су-
седняй вёскі, зь якім яны працавалі на мэталургічным заводзе ў Чыкага, падбіў яго запісацца ў прафсаюз. Прафсаюз аказаўся філіяй кампартыі. Імпэрыялістам гэта не спадабалася, дзеда й яшчэ пару сотняў такіх, як ён, выгналі з работы, пагрузілі на параход і адправілі далей ад берагоў Амэрыкі, у Савецкую Расею. Па дарозе ў родную вёску дзед мусіў наведаць Сібір, чым быў вельмі незадаволены.
Пра амэрыканскі ваяж у сям’і лішні раз ня згадвалі. Але калі гаворка ўсчыналася, у дзеда былі тры галоўныя моманты: колькі касьцюмаў ён мог купіць за першую зарплату, затым ішоў доўгі ідэаматычны выраз на адрас земляка й вывад, які адрасаваўся ўнукам:
— Ніколі не ўступайце ў партыю!
3 васьмі ўнукаў маральным вырадкам аказаўся я адзін. Я пайшоў па сьлядах дзеда, і справа скончылася гэтаксама, як і ў яго: давялося разьвітацца з работай.
Праз тры гады пасьля ўступленьня партыйны сход выключаў мяне зь перадавых шэрагаў. Да заканчэньня эпохі розуму, гонару й сумленьня заставаўся яшчэ год — у наступным жвіўні быў путч. Калі пад крык старшыні сходу, у якім няможна было разабраць словаў, не пазнаючы твараў людзей, зь якімі працаваў восем гадоў, я апошні раз выходзіў з рэдактарскага кабінэту, мяне нешта кальнула ў лапаткі й падалося, што аднойчы, у нейкім іншым жыцьці, я ўжо адчуваў гэты пранізьлівапяіпчотны незямны анёльскі боль.
Боль перад свабодай.
ЧАСТКА II
ПА-ЗА ДУЖКАМІ
Мзвлеченйе йз йнструкцйй по розыску
... подлежйт немедленному розыску й задержанйю порядком, установленным настояьцей Мнструкцйей, для прйвлеченйя к ответственностй, предусмотренной законом.
Для проведенйя розыска й задержанйя наряжается необходймое колйчество групп розыска. задержанйя, патрулей, постов. секретов, нарядов, засад во главе с офйцерамй йлй прапорсцйкамй, с включенйем в йх состав лйц, хорошо знаюшрх разыскйваемого в лйцо.
Лйчный состав должен быть вооружен автоматамй. прй необходймостй пйстолетамй, сйгнальнымй средствамй, одеты в пуленепробйваемые жйлеты й стальные шлемы, йметь протйвогазы. Снайпер группы вооружается снайперской вйнтовкой. Гоуппа задержанйя действует, как правйло, на бронетранспортере йлй боевой машйне пехоты.
Прй отказе сдать оружйе руководйтель розыска й задержанйя прйнймает меры псйхологйческого воздействйя. предупреждает о прймененйй оружйя, дымовых й другйх спецйальных средств. Прй невыполненйй этйх требованйй дает прйказанйе о выдвйженйй на огневой рубеж бронетранспортера (БМП) для веденйя предупредйтельного огня. В случае отказа прекратйть вооруженное спротйвленйе руководйтель дает прйказанйе группе задержанйя о прймененйй дымовых й другйх спецйальных средств, a прй продолженйй оказанйя сопротйвленйя дается команда ОГЛкрыть огонь на пораженйе.
Утвердждена прнказом Мнннстра от 29 сентября 1990 г. №488
У ФІЯЛЕТАВАЙ НОЧЫ
ВУГАЛ КРЫЛА
— Следуюшнй!
Сакратарка ківае, і я ўваходжу ў кабінэт. За доўгім сталом — трынаццаць крэслаў. Мяне запрашаюць сесьці ў тарцы.
— Пожалуйста.
Я спрабую ўстаць і назвацца. Горла сьціскае спазм, і на імгненьне я забываюся на сваё ймя і аддаюся радасьці прывіднага збавеньня, аб якім мараць у дзяцінстве: няхай бы землятрус разбурыў школу, добра б цяжка-цяжка захварэць, вось каб у будынак зараз урэзаўся самалёт... Грымучая цішыня наплывае з усіх бакоў, і толькі барвовыя блікі на паліраванай паверхні стала аддзяляюць ад поўнага правалу ў фіялетавую чарнату.
Варанёны мэтал калідору. Крутыя й гладкія, адпаліраваныя мільёнамі бакі бясконцай варонкі, дзе Mar-
чымы толькі адзін накірунак. Я спрабую спыніцца: неадчувальная дагэтуль плынь раптам кідае мяне бокам, разварочвае, малоціць па руках і нагах і валачэ за сабой. Я ўпіраюся як магу, спрабую зачапіцца. Марна. Амаль марна.
3 шоргатам, трэскам паветра ўспорваюць велізарныя крылы, мяне кідае ўверх і ўбок. Вясёлым пункцірам успыхваюць трасэры. Ахова б’е з кароткаствольных АКМаў: міма, міма, міма. Крылатая істота не дакранаецца да мяне, але маё цела дакладна, быццам цень, паўтарае ўсе яе манэўры.
— Хто ты?
— Архангел .,ев! Давай гранатометом, быстро, пока высоту не набрал, шевелнсь, твою мать! — нясецца рэзкі крык зьнізу.
— Арханёл? Я памёр? Ёсьць анёлы?
— Дай руку, — істота прыцягвае мяне да сябе, і мы раптоўна зігзагам мяняем курс. Рэактыўная граната са сьвістам праносіцца міма.
— 3 РПГ-18, асколачна-кумуляцыйнай спрабавалі, — чуецца спакойны голас побач.
— Хто ты?
— Увага — ніжэй!
Мы быццам правальваемся ў яму і амаль чапляем тралейбусныя драты. Над намі пырскае воблачка газу. Недзе на іншым баку праспэкту лопаецца ваконная рама, і шкло выплёскваецца ў паветра і на тратуар.
— Зараз выйдзем з зоны агню. Праз мэтраў 800 гранатамёт не дастане. Было б лепш трымацца вышэй, але хто ведае, што ў іх на дахах. Мяняюць пазыцыі штодня, падцягваюць тэхніку.
— Вот онн, падлы! Бей веером!
Мы ледзь пасьпяваем завярнуць за эркер на ўзроўні трэцяга паверху. Сталінская архітэктурная клясыка кры-
шыцца, але ад лёгкай стралковай зброі прыкрывае досыць надзейна.
— Сколько раз вам вдалблнвалн: прнцел ставнть на бесконечность! Неважно, что с внду до ннх пятьдесят метров: ставь на бесконечность, режнм автоматнческнй, патронов не жалеть. Все понялн?..
Сіпаты голас працягвае інструктаж недзе зусім побач. Я асьцярожна выглядаю з-за паўкруглага вугла. За газэтным шапікам трое ў камуфляжнай форме й нейкіх цёмных люстраных акулярах, побач армейскі джып. Старшы з бляклымі зоркамі на пагонах раптам нешта заўважае і рыўком разрывае гімнасьцёрку на малодзенькім цыбатым хлопцы. У кулаку камандзіра заціснуты ланцужок, на ім гойдаецца алавяны крыжык. Вусны камандзіра перакошвае агіда, і ён без размаху, рэзка б’е дэсантным чаравікам бяляваму паміж ног. Са стогнучым усхліпам той пераломваецца й асядае на зямлю.
— Тут нельга заставацца. Напэўна папярэджаныя ўсе пасты й цябе пільнуюць.
— Хто ты?
— He падабаецца мне тая машына...
Пасярэдзіне праспэкту нясьпешна рухаецца крыты брэзэнтам фургон. На вузкім карнізе няма дзе хавацца, але мы яшчэ шчыльней уціскаемся ў сьцяну, амаль зьліўшыся са сьцёкавай трубой. Машына ўжо мінула нас, і ззаду відаць сфзрычную антэну, якая ляніва паварочваецца вакол сваёй восі.
— Уніз па трубе! Ляцець нельга, давай сам, хутчэй!
Я чапляюся за халодную гладкую трубу й сасьлізгваю з карнізу. Штыры, якія мацуюць яе да цаглянай муроўкі, выходзяць з пазоў, сыпецца пясок. Недзе паміж другім і першым паверхамі я адчуваю, што сьпіна пайшла наперад, разам з кавалкам трубы аддзяляюся ад сьцяны й
з грукатам лячу на асфальт. Рука дапамагае мне падняцца й падштурхоўвае — бяжым! Ускокваем у двор Палітэхнічнага інстытуту. Машына працягвае рух — лякатар відавочна не зафіксаваў нічога падазронага. Нас выдаў грукат: ад Акадэміі навук праз праспэкт ужо бягуць двое ў акулярах і камуфляжнай форме; каля поясу — кароткія дэсантныя аўтаматы. Што ёсьць сілаў кідаемся напрасткі праз клюмбу, далей, у прысады, за вугал цэнтральнага корпусу і ўзмываем у паветра.
— Лякатар фіксуе толькі ў палёце, але будынак экрануе. Усё ж вышэй даху падымацца ня варта. У іх ужо ёсьць стынгеры. Ціха!..
3-за вугла выскокваюць тыя, у цёмных акулярах.
— Где онн?..
Да зямлі мэтраў сем, але нас пакуль прыкрывае таўшчэзны ствол каштана. Пакуль, бо пагоня раптам спынілася й чуйна азіраецца навокал.
— Вот!..
Мы зрываемся зь месца. Каляровыя трасэры ўспорваюць навакольле. Ляцяць трэскі, сьсечанае вецьце сыпецца на асфальт. Вугал, паварот, нырэц у арку, яшчэ раз паварот — і мы па-за дасягальнасьцю АКМаў. Можна перавесьці дух.
— Што адбываецца? Чаму — я нічога не разумею — хто ты?..
— Хочаш выпіць?
Бурштынавая вадкасьць з пляскатай фляжкі прыемна апякае язык і нёба, тонкі водар запаўняе ўсяго мяне. Робіцца цёпла.
— I я глыну.
Фляжка апракідваецца. Край вока фіксуе рух над суседнім домам.
— Ннже, берн прнцел, — пошел, не уйдет, сука, я нх пачкамн сбнваю! Раньше уходнлн, а теперь нет. У нх
угол крыла не тот. He могут сделать петлю, тут мы его н достанем!
Над дахам праз дарогу раптам успыхвае шаравая маланка: у растучым ва ўсе бакі полымі як у нэгатыве прарэзваецца контур жахлівай і безабароннай чалавечай птушкі, якая абвугліваецца і чарнее, толькі вочы выпраменьваюць неверагоднай сілы сьвятло.
— Прастола зьбілі...
— Каго?
— Ну, гэта накшталт генэрала ці палкоўніка па-вашаму... Супраць стынгераў яны амаль безабаронныя. У іх уласная тэмпэратура вышэй кропкі застываньня золата. Інфрачырвоныя аналізатары на стынгерах бяруць іх намёртва.
Пераможныя крыкі й радасна-нэрвовая лаянка напаўняюць прастору. Уся група тых, у акулярах, бяжыць да месца ўспышкі. Мой спадарожнік цягне мяне за сабой да шахты ліфта. Мы прычыняем за сабой дзьверкі і, напалову сагнутыя, перабіраемся на другі бок гарышча. Спыняемся каля вэнтыляцыйнага люку. Адсюль відаць амаль усю вуліцу і суседнія дахі.
— Трэба перачакаць. Тут зараз будзе зашмат народу, рухацца небясьпечна.
— Паслухай, гэты, палкоўнік — ён хто?
— Усё войска падзеленае на тры колы: малодшыя весьнікі — анёлы, арханёлы і пачаткі, потым старэйшыя — сілы, годнасьці і віргініі, а затым вышэйшае кола — прастолы, херувімы й серафімы.
— Войска? I анёл можа стаць серафімам?
— Там няма выслугі гадоў, бо няма часу. Там вечнасьць.
— А гэты, якога зьбілі стынгерам — што зь ім будзе?
— Яго больш ня будзе. Ён сам абраў цялесную фор-
му, бо не хацеў заставацца толькі весьнікам. Каб умяшацца, даводзіцца адмаўлявда ад астральнага цела: слова становіцца целам. 3 усімі наступствамі.
— Але... Навошта, чаму — у вас там так усё добра, вечная ласка?
— Вечнай ласкі няма, ёсьць вечнае сьвятло і вечная цемра, а паміж імі — вечная барацьба. Ніхто дакладна ня ведае — ціха!..
3 падвываньнем ідзе ўверх ліфт. Спыняецца на апошнім паверсе. Ударам адкрываецца люк, і зь яго выглядаюць двое патрульных. На гарышчы змрочна, і яны здымаюць цёмныя акуляры, каб лепш агледзецца.