У фіялетавай ночы вугал крыла  Аляксандар Лукашук

У фіялетавай ночы вугал крыла

Аляксандар Лукашук
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 160с.
Вільня 1999
33.65 МБ
— Аднак як члены брытанскай Садружнасьці нацыяў, мы й надалей уважаем каралеву Лізавету за свайго манарха, — разгублена прызнаўся прэзыдэнт.
— У нас гэтае пытаньне вырашанае канчаткова! — пахваліўся прапагандыст. — Перадавікам уручаем пераходны прыз Войкава...
Апошнюю фразу сказаць па-ангельску вельмі няпроста. Шмат пазьней я папрасіў перакласьці гэты выраз знаёмага амэрыканца, выпускніка факультэту масавых камунікацыяў Нью-Ёрскага ўнівэрсытэту, які свабодна гаварыў на шасьці эўрапейскіх мовах. На працягу гадзіны ён задаваў пытаньні, што такое перадавік, вытворчасьць, пераходны прыз, што менавіта зрабіў Войкаў. Для перадачы пяці простых і зразумелых любому савецкаму чалавеку словаў лепшаму выпускніку курсу, чыя дыплёмная праца дагэтуль захоўваецца ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы, спатрэбілася трыццаць лексычных адзінак ангельскай мовы.
Прывяду адваротны даслоўны пераклад: «Кожны месяц наёмнаму працаўніку, чыя прадукцыйнасьць у дадзеным вытворчым падразьдзяленьні ў дадзены пэрыяд пераўзыйшла прадукцыйнасьць усіх астатніх, уручаецца ў часовае валоданьне прыз на
вызначаны абмежаваны тэрмін за лепшае забойства цара».
He выключаю, што ў маім перакладзе таксама прагучала нешта падобнае.
— Ня можа быць! — ахнуў на гэты раз прэзыдэнт.
— Можа! — радасна запэўніў прапагандыст. — Усе нашыя турысты — перадавікі!
Прэзыдэнт падаўся назад. Пад пінжаком целаахоўніка выпнулася нешта вуглаватае. Кіраўнік групы, які дагэтуль ашаломлена назіраў за ходам ідэалягічнай дуэлі, раптам прысеў, быццам зьбіраўся станцаваць «Яблычка», і схапіўся за сэрца. Пачалася беганіна, прэзыдэнт пачакаў, пакуль зьявіліся лекары, і хутка разьвітаўся. У гатэлі кіраўнік адразу адкрыў чамадан, дастаў бутэльку гарэлкі, наліў і выпіў, потым наліў зноў.
— Гэта была загадзя сплянаваная правакацыя, — апраўдваўся на экстранным сходзе групы актывіст прапаганды й агітацыі. — Таварышы, калі зноў давядзецца пачуць падобнае пытаньне, трэба казаць: мы ня белыя, мы — чырвоныя.
— Ты каго маеш на ўвазе? — шэптам спытаўся кіраўнік, які ад перанесеных хваляваньняў і гарэлкі збарвянеў; яго й без таго пунсовая шыя налілася крывёю. Перажыты стрэс патрабаваў разрадкі, і ён з размаху ўрэзаў кулаком па стале: — Ты не чырвоны, тваю маць! Ты дурны!..
Прапагандыст спачатку пабялеў, затым пачырванеў, як рак, потым пазелянеў. Да бел-чырвонабелага сьцягу заставалася яшчэ дзесяць гадоў, да прэзыдэнцкага чырвона-зялёнага й таго болей. Хаця не, чырвона-зялёны зь белым арнамэнтам існаваў
якраз тады, так што колеравая гама ідэалягічна была цалкам вытрыманая. Кіраўнік і мне параіў зрабіць вывады з таго, што адбылося.
Адзін вывад, па-мойму, ляжаў на паверхні: для перадачы рэаліяў разьвітога сацыялізму мова Шэксьпіра й Байрана недастаткова разьвітая.
Орвэла я тады яшчэ не чытаў.
ІАСКАРАЙЦЕ РАЗВІЦЦЁ ПРАДУКЦЫЙНЫХ СІЛ УРАІА, СІБІРЫ IДАЛЁКАГА УСХОДУ!
Іры паталага-анатамічным даследванні дыягназ цал<ам пацвердзіўся.
\ле мы не перастаем захапляцца сапраўды небывалым юдзвігам КПСС, здзейсненым у імя чалавецтва.
гэты ж час спыніць на пяць мінут работу ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый па сёй тэрыторыі Савецкага Саюза за выключэннем прадпрыемстваў бесперапынай вытворчасці; зрабіць на працягу трох мінут салют гудкамі на фабрыках, sa­pflax, чыгунках, на суднах марскога і рачнога флоту.
раіна ў горы, у горы бязмежным... зямныя вядомы нам вартасці. I мы над руною таварыша Брэжнева клянёмся ў вернасці Партыі.
Іытаю-перачытваю кнігу Ф.М.Янкоўскага «I за гарою іакланюся» і ціха радуюся.
<алоба планеты. Глыбокі смутак народа. У памяці мільёнаў. Бязмерная горыч траты.
гыя, хто дрэнна рыхтаваўся да зімы, папярэджаны.
лятвай звіняць у жалобнай цішыні велізарнага цэха словы аб тым, што мала,ыя рабочыя выканаюць завяшчанне Леаніда Ільіча Брэжнева — з яшчэ больаай энергіяй будуць змагацца за далейшае ўмацаванне эканамічнай магутнасці 'адзімы.
Вез трывалага маральнага багажу непагчымы футбаліст высокага класа.
|энтральны Камітэт Кампартыі Беларусі. Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларусай ССР. Савет Міністраў Беларускай ССР. Іван Шамякін, народны пісьменнік БССР, ерой Сацыялістычнай працы. Саюз журналістаў БССР. Максім Танк, народны паэт >ССР, Герой Сацыялістычнай Працы. Магілёўскія хімікі, віцеб-скія швейнікі, .окшыцкія хлебаробы, мінскія станкабудаўнікі. А.Карпаў, першы сакратар праўленя Саюза кінематаграфістаў БССР. Д.Жмуроўскі, прафесар Беларускага дзяржаўага універсітэта імя У.І.Леніна. Саюз пісьменнікаў БССР. Г.Макарава, Л.Рахленка, і.Стома, В.Тарасаў — народныя артысты СССР. Саюз мастакоў БССР.
HA 6,2 ПРАЦЭНТА ВЫРАСЛІ ЦЭНЫ Ў ШВЕЙЦАРЫІ.
Светлую памяць Леаніда Ілыча Брэжнев ўшанавалі патрыярх усяе Русі Пімен і іншы прадстаўнікі вышэйшага духавенства Руі кай праваслаўнай царквы.
На год раней намечанага тэрміну завершана будаўніцтва ангара на аэрадро Ферыхедзь.
Наш арыенцір — сучаснасць
Фільмы аб чэкістах.
Светлым ленініскім шляхам.
Барацьбу думкі, вучэнне аб пераліозе працоўнага класа нл прыгнятальнікам,і дзед Талаш атаясамліваў з вобразам ч лавека на кані і са зброяй, як гэта было прынята ў скуль, турным мастацтве мінулага.
Удвая больш мінулагодняга назапасілі кармоў для грамадскага статка працаўн калгаса «Абарона» Добрушскага раёна.
Цяжкае становішча склалася ; сталеліцейнай прамысловасці ФРГ
Чалавек хоча быць сярод людзей і пасля работы, і м< імкнемся, каб гэта патрэбнасць задавальнялася не рэлігійнай абшчыне.
Наша ўпэўненасць заснавана на рашэнні нечарговага Пленума ЦК КПСС, на як Генеральным сакратаром ЦК нашай партыі аднагалосна выбраны верны сарать Л.І.Брэжнева — Юрый Уладзіміравіч Андропаў.
За шкуры жывёл, забітых на жывёлазабойчых пунктах, выплачваецца надбаўі ў размеры 7 працэнтаў кошту скуры, а кішэчная сыравіна аплачваецца па цане гатунку.
Трунц з целам памершага павольна апускаюць у магілц.
ТРЭЦІ ЛІСТ
Трэба нешта даваць у нумар, а нічога няма — жнівень, мёртвы сэзон, палова рэдакцыі ў адпачынку. Падвёў аўтар, які не прынес абяцаны артыкул, а з сакратарыяту ўжо двойчы цікавіліся... У мяне на стале толькі два дохлыя лісты, якія, значна скараціўшы, з нацяжкай можна даць пад рубрыкай «нашы ідэалы». Але для падборкі трэба хаця б тры лісты. Зноў зазірнуў адказны сакратар. Што ж, калі гара ня йдзе да Магамэта... Праз паўгадзіны здаю ў набор трэці ліст.
«ФОРМА HE ФАРМАЛЬНАСЦЬ.
... Экскурсія скончылася, і разам з унукам, які прыехаў на канікулы, мы ішлі па Брэсцкай крэпасці. Паліла ліпеньскае сонца, і цішыня толькі падкрэслівала ўрачыс-
тасць мемарыялу. Унук маўчаў, я таксама нічога не гаварыў.
Раптам цішыню ўзарвала бойкая музыка. Пад вярбой, на беразе рэчкі загарала і гуляла ў карты група юнакоў. Побач магнітафон. Прыцягвалі ўвагу акуратна складзеныя джынсы і майкі: этыкеткамі наверх, каб ні ў каго не засталося сумнення, дзе яны зробленыя. Маю заўвагу ўспрынялі ў штыкі: «Мы цябе не чапаем, праходзь далей». Тут унук заўважыў майку з кідкім надпісам і пераклаў з англійскай: «Лос-Анджэлес запрашае на Алімпіяду». Пачаў сароміць хлопцаў, у адказ пачуў брыдкаслоўе. Толькі з’яўленне чалавека ў міліцэйскай форме прымусіла «адпачываючых» рэціравацца. Але настрой быў сапсаваны. I не толькі настрой былі абражаныя лепшыя, самыя дарагія пачуцці...
Ператвараць святую зямлю крэпасці ў пляж яўная прыкмета маральнага захворвання. I як не звязаць яго з «фірменнай формай» юнакоў... У модзе знаходзіць адлюстраванне не толькі зразумелае жаданне выглядаць прыгожа і сучасна, яна можа стаць і чыста знешняй формай самасцвярджэння. Апрануў модную. з замежнай атрыбутыкай рэч вось ужо і вылучаешся. Але паляванне за імпартным ярлыком стымулюе аднабокае, стратнае задавальненьне патрэбнасьцяў, збядняе ўнутраны сьвет чалавека, яно можа прывесці да маральнага падзення. Калі чалавечае «я» атаясамліваецца з замежнай наклейкай, узнікае пагроза ідэйнага перараджэння, асіміляцыі з больш шырокім колам каштоўнасцяў, якія гэтая наклейка сімвалізуе. Хваробутрэба папярэджваць, нельгачакаць, пакуль антыграмадскія ўчынкі падпадуць пад параграф крымінальнага кодэксу. Фармаванне ўсебакова развітай, высокамаральнай, высокаідэйнай асобы прадугледжвае і развіццё сапраўды разумных патрэбнасцяў.»
3 гэтым тэкстам мне прамая дарога да псыхіятра: сам, без усякага прымусу й выгады напісаў амаль адваротнае таму, што адчуваў. Патлумачу «амаль»: неяк я ледзь не патрапіў пад артыкул 201, частка 2, Крымінальнага кодэксу «Хуліганства» (ад аднаго да пяці гадоў пазбаўленьня волі). Я тады працаваў экскурсаводам і
аднойчы амаль не пабіўся з палякамі, якія гандлявалі калготкамі ў Хатыні. Прычым тамтэйшая міліцыя стала на бок замежных турыстаў, якія, відаць, падаравалі патрулю па пары жаночых трусікаў з сэкс-шопу.
Камэнтаваць фінальны пераход ад пляжу да здрады радзіме — толькі псаваць уражаньне. Праўда, гэта цяпер пасаж чытаецца як чыстая пародыя, а, напрыклад, у часы пракурора Вышынскага такая лёгіка знаходзіла працяг у жыцьці. Я ўжыў яе пры Чарненку, у самым канцы слаўнай эпохі, калі падобныя вывады адно казыталі сэрцы вэтэранаў НКВД і абуджалі сьветлую настальгію па Калыме.
Больш-менш зразумелы творчы мэханізм стварэньня тэксту ліста. Тут ёсьць момант тэатральнай гульні: аўтар пераўвасабляецца ў героя, у гэтым выпадку ва ўзорна-паказальнага савецкага чалавека, і імітуе правільную рэакцыю на прапанаваныя абставіны. Так, прыкладам, Булгакаў — адначасна і Воланд, і Майстар, і Маргарыта. Ці болып адэкватная паралель: драматург Шатроў гаворыць як Ленін і Троцкі. Хоць не, паміж гэтымі пэрсанажамі розьніца невялікая. Возьмем казку пра Чырвоны Капялюшык: Шарль Пэро разам і воўк, і ягоны абед, і хірургічная брыгада па вызваленьні праглынутых легкадумных асобаў.
Паводле жанру нашыя газэты ад казак ня надта адрозьніваліся. Партыйныя пастановы й рэпартажы з палёў суадносіліся з рэальнасьцю як фальклёрны Івандурань зь ягонымі шматлікімі братамі па прафэсіі ў жыцьці. Вось некалькі загалоўкаў з таго самага нумару газэты, дзе зьмешчаныя мае фантазіі: «Пагавары са мною, поле», «Цьвярозасьць — норма жыцьця», «Больш тавараў для народа». На апошняй паласе пад загалоўкам «Сонца сьвяціла кожнаму» друкаваліся ўрыўкі з
ваенна-патрыятычнага раману «Памерці заўсёды пасьпееш».