У фіялетавай ночы вугал крыла  Аляксандар Лукашук

У фіялетавай ночы вугал крыла

Аляксандар Лукашук
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 160с.
Вільня 1999
33.65 МБ
— Умеюць жа з усякай трасцы зрабіць карысьць! Як японцы з кары!
Эпахальная перадача савецкага карэспандэнта зь Японіі пра тое, як, купіўшы савецкі лес, японцы выкарыстоўваюць яго на 102%, бо перапрацоўваюць нават кару, за якую ня плацяць, глыбока запала ў душы савецкіх тэлегледачоў. Прычым ня ў тым сэнсе, што, маўляў, нам бы так рабіць, a — прыдуркі ўсё ж гэтыя японцы!
У фільме згадваўся і Савецкі Саюз: калі італьянская ўрадавая камісія абмяркоўвала вынаходзтва прафэсара, супраць выступіў прадстаўнік Ватыкану: падобнае выкарыстаньне граху супярэчыць вучэньню царквы.
— Вы, сьвяты айцец, яшчэ пра бязгрэшнае зачацьце скажыце! — узьвіўся міністар абароны. — А калі гэта першымі зробяць саветы?..
I кардынал здаўся.
— Ну, як вам, таварышы, фільм? — пацікавіўся кіраўнік пасьля сэансу.
— А, так сабе: самыя цікавыя моманты не паказалі, — адказаў адзін з танцораў.
У справаздачы потым кіраўнік напісаў: «Буржуазная цэнзура выклікала адмоўную ацэнку моладзі, якая прадэманстравала здаровыя клясавыя інстынкты».
3 інстынктамі ў групе сапраўды ўсё было ў парадку: думаю, калектыўна выпрацаванай энэргіі хапіла б для асьвятленьня ўсяго невялікага вострава.
ЗМАГАЙЦЕСЯ СУПРАЦЬ ІМПЕРЫЯЛІЗМУ, НЕАКАПАНІЯЛІЗМУI ГЕГЕМАНІЗМУ, ЗА МІР I БЯСПЕКУ!
Зайну я ўспамінаю заўсёды, калі думаю аб міры.
Палюбіў цябе, Туркменія!
Умовы надвор’я гэтага года спрыяльнымі не назавеш.
Чаму, гаварыў пгаварыш Л.І.Брэжнеў, некаторыя члены партыі не паказваюць прыклад у працы, умення дамагацца добрых вынікаў у рабоце?
Калі дзяўчына пахне нікацінам густа, яна напамінае мне маліну з дустам.
Насіль Кандратавіч карыстпаецца вялікім аўтарытэтам у калектыве, служыць прыкладам для моладзі.
Аны ўпарта адмаўляюцца акуратна зрываць яблыкі з дрэў, пакаваць іх у скрынкі адпраўляць на захоўванне.
НЕПАХІСНАЯ ПЕРАМОГА САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ІДЭАЛОГІІ.
"Іярвічная партыйная арганізацыя «Полымя», рэдкалегія, усе творчыя і тэхнічныя :упрацоўнікі рэдакцыі, выконваючы пастанову Цэнтральнага Камітэта КПСС «Аб гворчых сувязях літаратурна-мастацкіх часопісаў з практыкай камуністычнага эудаўніцтва» зробяць усё, каб на старонках нашага выдання знайшлі пастаянную прапіску творы, якія б смела ішлі ў жыццё на самыя баявыя рубяжы, пільна, ча высокім ідэйным і мастацкім узроўні даследвалі і паказвалі веліч нашых здзяй:ненняў, праблемы палітычныя, эканамічныя, духоўныя.
Летась, напрыклад, усе калгасы і саугасы рэспублікі рэалізавалі 48,6 тоны рыбы у некалыгі разоу менш, чым прадугледжвалася планам.
КАТЭГАРЫЧНА ЗАБАРОНЕНА ПЕРАВОЗІЦЬ ЛЮДЗЕЙ 5 ТРАКТАРНЫХ ПРЫЧЭПАХ.
Варшава, Лодзь, Торунь і Беласток я^ дарагіх гасцей прымалі дэлегацык пісьменнікаў БССР на чале з М.Танкам.
Калі, аднак, арганізашары беспарадкаў не зробяць вывадаў ; папярэдняга вопытпу, mo кіраўніцтва ПАР не спыніцца пе pad прымяненнем мер, неабходных для аховы парадку.
Са значнымі стратамі пачалі зімоўку ў калгасах і саўгасах Слуцкага, Уздзенска га, Пухавіцкага, Дзяржынскага, Валожынскага. Барысаўскага, Глускага, Смаргон скага, Светлагорскага, Ушацкага, Бешанковіцкага, Брэсцкага, Жабінкоўскага іншых раёнаў.
ПІЯНЕР, ТЫ БУДЗЬ ГАТОЎ ПАДТРЫМАЦЬ СВАІХ БРАТОЎ
Перад тым, як уключыць праходчы шчыт, Шастапалаў пагагарынску сказаў: «Паехалі!»
«Свабодная Еўропа» і «Свабода» утрымліваюцца на сродк. ЦРУ і дастаткова зарэкамендавалі сябе як апаганшчык. міжнароднага радыёэфіра.
Усё большую папулярнасць набываюць у горадзе агітлляцоўкі.
У Чзхаславакіі прынятая перспектыўная праграма ўдасканаленю работы гандлёвай сеткі.
Сэканомлена сыравіны і паліва на многія мільёны донгаў.
Практыка паказала, што, калі пасеяна дастаткова траў можна забяспечыць грамадскі статак кармамі.
Ведае ён і аб тым, што сотні рабочых «Джэнерал мотарс» ужываюць наркотык толькі для таго, каб справіцца з шалёным тэмпам работы.
Ідэалагічнай рабоце — актуальны змест і сучасныя формы.
Няма ніводнага прыкладу, каб гультай дажыўда паважанага ўзросту.
КАНЦЭРТ ДЛЯ ПРЭЗЫДЭНТА
Частка II
Турысцкія аб’екты мы паглядзелі за першыя пару дзён і пачалі рыхтавацца да канцэрту. Сакратар кампартыі прадставіў залю свайго кінатэатру (уваход, дарэчы, быў платны нават для камуністаў, так што свае 102% сакратар зарабіў). Напярэдадні прадстаўленьня нам абвясьцілі, што на канцэрт прыйдзе сам прэзыдэнт краіны.
Паводле савецкіх мерак, краіна была несур’ёзная, тысячаў трыста жыхароў. Але слова «прэзыдэнт» несла нейкі магічны сэнс, нешта невядомае, небясыіечнае, правакацыйнае. He зважаючы на астраўны нэўтралітэт, ад яго патыхала блёкамі НАТА, СЕАТА і СЕНТА адначасова, балістычнымі ракетамі,
авіяносцамі й атамнымі падводнымі лодкамі. Калі афіцыйная перакладчыца пачула пра прэзыдэнцкі візыт, дык заявіла, што ў яе няма вопыту выступленьня на сцэне і захварэла.
— А ў цябе ёсьць вопыт? — пацікавіўся кіраўнік групы.
Сцэнічны вопыт у мяне быў. Асабліва запомнілася сьвяткаваньне пяцігодзьдзя інстытуцкага хору. Я патрапіў у харысты з прычыны штаноў: кантынгент у інстытуце быў дзявочы, хлопцаў катастрафічна не хапала. Мяне злавілі ў калідоры й паставілі ў апошні шэраг, дзе я прастаяў тры гады. Рэпэртуар быў з ухілам у містыку: «Леннн — это весны цветенье», «Вечно жнвой Нльпч».
Кантроль за наведваньнем вёўся жорстка, як у дысбаце: пераклічкі на пачатку рэпэтыцыяў і ў канцы, дакладныя рэктару, раздача ці, адпаведна, пазбаўленьне стыпэндыі альбо месца ў інтэрнаце. Што толькі я ні рабіў, каб вырвацца з пасткі: прыносіў лісты з аэраклюбу, што ў мяне трэніровачныя зборы, запісаўся на дзяжурствы ў народную дружыну, нават аднойчы засьпяваў на канцэрце. У кіраўніка пачаліся канвульсіі, але дзяўчаты-альты зараўлі й заглушылі мой пратэст.
Рэванш адбыўся на сьвяткаваньні пяцігадовага юбілею хору. Пасьля канцэрту, які я вёў у якасьці канфэрансье, была п’янка ў грымуборных. Прафсаюзнае начальства, кіраўнікі іншых мастацкіх калектываў, эліта хору — стараста й яе намесьнікі, салісты, пара камсамольскіх функцыянэраў падымалі тосты, закусвалі, а потым нехта прапанаваў засьпяваць што-небудзь «для душы». Не-
чакана для сябе я апярэдзіў усіх з прыпеўкай:
«Пароход плывёт прямо к прнстанн, Будем рыбу кормнть коммуннстамн!»
Я абсалютна ня быў злосным дысыдэнтам, амаль нічога ня ведаў пра слаўную гісторыю КПСС, — проста словы спадабаліся. Магчыма, гэта была эстэтычная рэакцыя на наш замагільны рэпэртуар. Прычым прасьпяваў няблага, у сэнсе — гучна. Кіраўнік хору потым адзначаў: «Ён першы раз не сфальшывіў, але лепш бы памаўчаў». Мяне выратавала рэпутацыя несур’ёзнага чалавека (я друкаваў гумарыстычныя апавяданьні ў маладзёжнай газэце) і статус канфэрансье, якому дазволена несьці абы што. Так ці йначай, але болып на рэпэтыцыі я не зьяўляўся і на сцэне не выступаў.
I вось пасьля доўгага перапынку я зноў выйшаў на сцэну.
Рэпэртуар ансамбля насіў падкрэсьлена інтэрнацыянальны характар і ўключаў танцы народаў СССР, ад рытуальных плясак аленяводаў да аварскай лязгінкі. На пачатку я прывітаў гледачоў ад імя артыстаў зь Менску, а потым па хадзе канцэрту прадстаўляў нумары. Апошняй ішла «Калінка», якую выконвалі на біс. Публіка добра ведала гэты нумар, які паказвалі ўсе танцоры з Савецкага Саюзу.
Пасьля канцэрту нас з кіраўніком групы, да якога далучыліся й прапагандысты, паклікалі ў фае, падвялі да нейкага старога і прадставілі:
— Пан прэзыдэнт, гэта госьці з Расеі.
Я ўдакладніў, што мы зь Беларусі; усе па чарзе паціснулі старому руку. Вакол сабраўся натоўп, ахоўнік прэзыдэнта насьцярожана паглядваў па баках. Пасьля камплімэнтаў канцэрту прэзыдэнт раптам спытаўся:
— Скажыце, а чым вы, беларусы, адрозьніваецеся ад расейцаў?
На гэтае пытаньне мне давялося адказваць якраз напярэдадні. Я заблудзіўся ў партовым раёне й павярнуў на вуліцу, якая прывабіла ілюмінацыяй — амаль на кожным будынку сьвяціліся чырвоныя лямпы. За мяжой я быў упершыню і таму не адразу ўсьвядоміў, куды патрапіў. Мне памахала спачатку мулатка гадоў дваццаці пяці, я памахаў у адказ, але не спыніўся. Потым падыйшла смуглявая парачка семнаццацігадовых. Калі я зь цяжкасьцю высьлізнуў зь іхных абдымкаў, перада мною стаялі два даволі сур’ёзныя тыпы з татуіроўкамі. Тыпаў цікавіла, што канкрэтна я хачу.
Я прызнаўся, што хачу дадому.
— Куды-куды?
Як вядома, «Беларусь» у літаральным перакладзе на ангельскую гучыць як «Белая Русь».
— Глядзі ты, аказваецца, расейцы, як амэрыканцы, бываюць чорныя й белыя, — зрабілі вывад незнаёмцы. I прапанавалі: — Ня хочаш чорную — бяры белую.
Нягледзячы на рэльефную мускулатуру партовых грузчыкаў і пэўную цікавасьць прапановы, я праявіў адвагу і маральную стойкасьць. Сьпешна, пад абразьлівыя выкрыкі жрыцаў любові пакідаючы раён чырвоных ліхтароў, я саграваўся думкай, што
на маім месцы так зрабіў бы кожны, каму абмянялі валюты толькі на 30 рублёў.
I вось — сам прэзыдэнт задае тое ж пытаньне, што й партовыя сутэнёры: хто такія беларусы. Мне стукнула ў галаву пацешыць старога сваёй гісторыяй, я пачаў пераказваць дыялёг ля публічнага дому — і папярхнуўся: прэзыдэнт быў ня белы. Праўда, ён быў і ня чорны, а нейкага туманнабрусьнічнага колеру з іскрой, як фрак Чычыкава. He выключаю, што ад хваляваньня мне мроілася.
— Уайт Раша — Белая Русь ты мая! — нечакана ўмяшаўся актыўны прапагандыст, той самы, які тлумачыў, што пры капіталізме чалавек эксплюатуе чалавека, а пры сацыялізме — наадварот.
— О, белыя рускія, я ведаю, — ажывіўся прэзыдэнт. I патлумачыў народу, які таўпіўся навокал: — Яны змагаліся за цара!
Астравіцяне загулі, прапагандыст ахнуў, кіраўнік аслупянеў. 3 падобнай трактоўкай сваёй нацыянальнай прыналежнасьці я сустракаўся за мяжой потым ня раз. Але тады гэта здарылася ўпершыню, прагучала зусім нечакана, да таго ж — з вуснаў прэзыдэнта.
— А мы вось змагаліся супраць ангельскай кароны, — сказаў прэзыдэнт. (Востраў толькі пару гадоў як выйшаў з-пад брытанскага пратэктарату.)
— Ты яму перакладзі, што й мы супраць манархіі, — захваляваўся прапагандыст. — Аляксандра II забіў беларус Ігнат Грынявіцкі. А ў Менскім раёне ёсьць калгас імя Войкава — ён расстрэльваў царскую сям’ю!
У інстытуце нас вучылі, што прафэсія перакладчыка — гэта прафэсія невідзімкі. Ты — сродак, мэдыюм, аўтаматычны трансфарматар словаў суразмоўцаў, і ня можаш ацэньваць і рэдагаваць выказваньні. Пры сынхронным перакладзе розум добрага перакладчыка заняты адэкватнай граматычналексычнай камунікацыяй тэксту, а не цэнзурай. Я перакладаў як аўтамат.