У фіялетавай ночы вугал крыла  Аляксандар Лукашук

У фіялетавай ночы вугал крыла

Аляксандар Лукашук
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 160с.
Вільня 1999
33.65 МБ
Тут усе бяруць прыклад з дэпутата раённага савета майстра жывёлагадоўлі першага класа племзавода «Зарэчча» М.Ф.Дзехцяровай.
А вось чаму ў сям'і «заводзіцца» так званы «учарашні» хлеб. хацелася б ведаць.
Чарговая аварыя адбылася на чыгунцы Тазара, якая звязвае Танзанію і Замбію і пабудавана з дапамогай КНР.
Бывае, на жаль, і так: едзе чалавек на сваіх «Жыгулях» прасёлкам, бачыць — поле капусты.
Так, савецкі чалавек славіцца сваёй працай.
У амерыканскіх цэрквах каля алтароў прадаюць не проста латарэі, кока-колу, жавальную гумку, але і ігральныя карты.
Растуць надоі і прывагі.
НОВЫЯ ВЫШЫНІ. ГРАФІК ПРАВАФЛАНГОВЫХ. СЛАВЯЦЬ СЯМ’Ю ПРАЦОЎНУЮ.
У слесараў-налздчыкаў адзін клопат не дапусціць, каб заплылі жыжкай электраматоры, вось і збівзюць яны сякерамі наледзі.
Новае жыццё на Палессі набылі быліны пра Ілью Мурамца і Дабрыню Нікіціча, Каваля-Вярнідуба, якія сталі граміць гітлераўскіх чужынцаў.
ЦЯПЕР ЖА НАС, МЕЛІЯРАТАРАЎ, ЛЮБОЎНА НАЗЫВАЮЦЬ «УРАЧАВАЦЕЛЯМІ ЗЯМЛк
Ад кожнага кілаграма кармоў — найбольшую аддачу.
3 такім падыходам вядзецца ў нашым інстытуце даследванне на тэму «Сацыялістычны рэалізм — заканамернасць развіцця беларускай літаратуры».
ЗВОН БАКАЛАЎ
Як і ўсе, каму хоць нядоўга даводзілася жыць у студэнцкім інтэрнаце, я прайшоў курс барацьбы з алкаголем шляхам яго поўнага зьнішчэньня. Але ці то курс аказаўся закароткі (мяне выселілі з фармулёўкай «за парушэньне рэжыму» — я дамагаўся чыстай бялізны, гэта асобная драма), ці то зашмат часу марнавалася на недарэчнасьці кшталту бібліятэк і тэатраў, але сапраўднай прафэсійнай загартоўкі я не атрымаў. Ва ўсялякім выпадку, журналісцкі размах застаў мяне зьнянацку.
— Як у цябе з ныркамі, у парадку? — заклапочана пытаўся знаёмы фатограф, калі я ўладкоўваўся ў газзту. — Журналісту важна мець добрыя ныркі. Бо на Новы Год — раз, потым сустрэліся першы раз у новым годзе — два, потым Дзень Савецкай Арміі і 8 сакавіка, а там майскія сьвяты пайшлі, ды імяніны, ды пару разоў на год памрэ хто-небудзь ці народзіцца, зноў жа кварталь-
ная прэмія ці вымова, а ганарар, ці аўтар прынясе — не адмовіш жа чалавеку. Ну, і ў камандзіроўкі езьдзіць будзеш...
Дадам, што апроч пералічаных, знаходзіліся іншыя прычыны, напрыклад, канец тыдня. У пятніцу па абедзе многія дзьверы ў Доме друку зачыняліся, і на ўсю моц уключалася радыё — верная прыкмета, што працэс пайшоў. Аазіс для змучаных душаў месьціўся недалёка — 20-ты гастраном на суседняй вуліцы. Тут можна было ўзяць сухога ці бутэльку гарэлкі, прыкупіць смажанай мойвы ці іншай няхітрай закускі. I ўсё ж самым цяжкім выпрабаваньнем былі камандзіроўкі.
Неяк трэба было зрабіць паласу для сьвяточнага нумару пра нашыя дасягненьні. Паглядзелі на карту, выбралі раён на Магілёўшчыне, куды было недалёка й зручна дабірацца.
Прыехаў, адзначыўся, як належыла, у райкаме. Першы сакратар выклікаў інструктара. Той увайшоў і зьнерухомеў.
— Будзеце суправаджаць таварыша ў «Камінтэрн». Арганізуйце там усё.
Інструктар зрабіў паварот «на месцы-кругом» і зьнік. Я знайшоў яго ў кабінэце, калі ён ужо крычаў у трубку: «Кідай, чуеш, кідай усё і ехай сюды — карэспандэнта сустракаць будзем!» На мяне ён пры гэтым не зьвяртаў ніякай увагі. Праз паўгадзіны на плошчу перад райкамам уляцеў запылены «масквіч» сакратара калгаснага парткаму.
— Можа, паабедаем? — адразу прапанаваў ён, калі ўехалі на тэрьіторыю калгаса. Я цьвёрда папрасіў спачатку адвезьці мяне ў калгасны музэй. Музэй месьціўся ў двухпавярховым каменным будынку і быў слаўны тым, што некалі тут праездам на агітцягніку выступаў усесаюзны стараста Калінін. Да бліжэйшай чыгункі было
кілямэтраў дзесяць, як сюды дапяў агітцягнік, у музэі не паведамлялася. Але розных зьвестак пра дасягненьні было багата, што мне і патрабавалася. Хвілін праз дваццаць да мяне падыйшоў сакратар парткаму:
— Можа, усё ж паабедаем? Людзі хвалююцца...
Я выглянуў у суседні пакой і пабачыў чалавек пяць, якія панура чакалі адказу. Выгандляваў сабе яшчэ паўгадзіны і пачаў хутка перапісваць у нататнік патрэбныя зьвесткі са стэндаў. Выхаду не было, пачаставаць карэспандэнта даўно стала непісаным законам. Прычым на мэце мелася ня толькі папярэдзіць такім чынам магчымы крытычны артыкул на старонках газэты, хоць, пэўна ж, і не без таго. Наш уласны карэспандэнт па Магілёўскай вобласьці праславіўся тым, што не напісаў ніводнай станоўчай нататкі з калгасу. Выпіць ніколі не адмаўляўся, але калі налівалі й падымалі тост, казаў: «А крытыкаваць вас усё роўна буду!» і хуценька куляў кілішак.
У мяне па маладосьці на такое духу не хапала, і наводзіць крытыку на тых, хто частаваў, рука не падымалася. Неяк я паскардзіўся на свае цяжкасьці былому калегу, які меў рэпутацыю непітушчага; яго якраз узялі працаваць у апарат ЦК.
— Калі вельмі назаляюць, ты кажы: давядзецца мяняць тэму і пісаць пра стыль вашай работы, — параіў ён.
Парада мне вельмі спадабалася. Праўда, неяк ні разу не ўдалося яе скарыстаць, сам ня ведаю чаму. У адным калгасе ў Нясьвіскім раёне мне скардзіўся сакратар партарганізацыі: няма з кім выпіць! Я ледзь не падавіўся крутым яйкам, якім закусваў. Перад тым, як прысесьці ў лесапаласе, мы заяжджалі на фэрму, мэхдвор, да будаўнікоў і, дальбог, гэтая праблема там аніяк не выглядала актуальнай. Хутчэй наадварот.
— Я ж не магу піць з пастухом, зразумейце, — тлумачыў арганізатар мас. — Які ж у мяне аўтарытэт будзе? Галоўны заатэхнік — баба, аграном таксама ў спадніцы. Піў раней з галоўным інжынэрам, але той апусьціўся, пачаў з мэханізатарамі паддаваць. Вось і атрымліваецца — няма з кім...
У тым музэі ў магілёўскім калгасе, піто мне было казаць галоўным спэцыялістам, для якіх прыезд сталічнага карэспандэнта яўна быў проста падставай для легальнай, санкцыянаванай зьверху выпіўкі? Што я буду пісаць пра стыль іх работы? I не зразумелі б, і пакрыўдзіліся. Ды й што б я такое напісаў — што запрашалі пачаставаць, што п’юць — вялікае адкрыцьцё... Я хутка завяршыў свае нататкі і засунуў нататнік глыбей у кішэню, каб не згубіць.
На трох машынах, па калдобінах разьбітай вуліцы мы выскачылі за вёску, пранесьліся па насыпной дарозе, уляцелі ў дуброву і затармазілі на стромкім беразе Дняпра. Панурасьць з мужычкоў як ветрам зьдзьмула: з багажніка выцягвалі каструлю з замочавым мясам, нанізвалі яго на шампуры, даставалі з машыны прывезеныя бярозавыя дровы, распальвалі вогнішча, беражна ставілі на зямлю скрынку гарэлкі. Пра далейшае — у песьні: «Рэвэ та стогнэ Дніпр шырокі, сэрдыты вітэр завыва...» Тым ветрам некуды зьнесла і мой толькі што куплены складны парасон, і новыя пальчаткі.
Матэрыял я потым напісаў на паласу, на лятучцы хвалілі. Праз год, калі быў у Магілёве, спытаўся ў мясцовага журналіста пра вясёлага калгаснага сакратара — дзе, што.
— Загінуў. Выклікалі некуды, бег — і пад аўтобус. Жонка засталася, дзіцё...
ГОРАЧА ЛЮБІЦЕ САВЕЦКУЮ РАДЗІМУ!
Была ў нашай вёсцы лазня, ды развалілася.
Свабоду намібійскаму народу!
М.А.Суслаў, 79 гадоў, доўгі час пакутваў агульным атэрасклерозам з пераважным паражэннем сасудаў сэрца і мозгу, які развіўся на фоне цукровага дыябету, перанёс інфаркт міакарда.
Вяртаюцца на Радзіму афганскія грамадзяне, якія пакінулі яе пад уздзеяннем ілжывай прапаганды ворагаў красавіцкай рэвалюцыі.
Арганізатары нядаўняга масавага марафону ў Ныо-Йорку паведамілі, што пад час яго правядзення былі згублены і ўкрадзены рэчы на дзесяткі тысяч долараў.
Скажу шчыра, у нашым магазіне ніводзін пакупнік ніколі не забывае разлічыцца за куплены тавар.
КІтай не грэбуе метадамі.
I ляцім мы з каханымі поруч з новай песняй да новых вяршынь, да святла неразведаных зораў, да глыбінь неслазнаных душы.
ЛЮТЫ — МЕСЯЦ КАНТРАСТАЎ.
Але не ўсе яшчэ творчыя калектывы дастаткова глыбока прадумалі напрамкі сваёй прапагандысцкай дзейнасці.
У Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы паспяхова ажыццяўляюцца планы электрыфікацыі краіны.
Мінцлым летам, напрыклад, у многіх газетах ішла размо ва толькі пра колькасць нарыхтаваных кармоў, а аб якасці ўпаміналася мімаходам, як бы між іншым.
А які сардэчны чалавек наш Іван Рыгоравіч!
У мэтах прадухілення такіх беспарадкаў у Гдань ску ўзмоцнены меры ваеннага становішча.
Крыніцы струменяць з глыбіняў. Нахабнасць імперыялізму янкі. Павышаць актыўнасць дазорных.
Сапраўдныт рэквіемам па антынароднай унутрыэканамічнай палітыцы адміністрацыі Рэйгана прагучалі чарговыя вынікі апытання граліадскай думкі.
Эканоміка Японіі ў 1981 годзе заставалася ў стане застою.
За парушэнні правіл савецкага гандлю, продаж тавараў з нагрузкай, несвоечасовую падачу заявак загадчыцы магазіна В.Няфёдавай аб'яўлена вымова.
Кожны чацверты камуніст, кожны трэці камсамолец.
Іх прывяла на лаву падсудных нязмерная прага ўзбагачэння, прыватнаўласніцкія інстынкты, імкненнедаць грамадству менш, а сабе ўрваць больш.
Тэма партыі ў творчасці А.Звонака неадлучная ад тэмы Леніна.
Працяглым, хваравіпгым стаў працэс укаранення ратацыйнага разца з прагрэсіўнай формайрэжучага элемента і ахаладжэннем вузла вярчэння.
Я не бачыў жахаў Вялікай Айчыннай вайны, працаваў у геалагічных партыях і экспедыцыях Сібіры.
Захапіўшыся ўдалай рыбнай лоўляй, яны не прыкмецілі, што за імі назіраў жыхар вёскі Латвічы, грамадскі інслектар па ахове прыроды.
НЯМА ДЗЕ КУПІЦЬ ЗВЫЧАЙНУЮ ВАТОЎКУ.
АНЁЛЫ БЯЗ КРЫЛАЎ
Неяк я выкідаў гной. Цётчына карова прастаяла зіму ў маленькім хлеўчыку і так утаптала салому, што вілы зь цяжкасьцю прабівалі нават верхні слой. Я пакутаваў паўдня і ачысьціў толькі адзін кут. Па абедзе з фэрмы прыйшла цётка. Паглядзела на мае дасягненьні й дала матычку: трэба было спачатку вырваць кавалак зьляжалага пласту, а потым выкідаць. Праз пару гадзінаў хлеў быў пусты.
Здавалася, што работа ў газэце падобная да работы ў хляве. Галоўнае — пераадолець тэхналягічныя цяжкасьці. Праблема праўды хвалявала ня болей, чым аднайменная газэта. He было пытаньня, што пісаць, было — як. Задача палягала ў тым, каб расставіць словы ў найлепшым парадку, каб выбраць эпітэты, даць загаловак. Зьмест уяўляўся нэў-
тральнай лексычнай масай, якая патрабавала формы — ня болей.
Аддзел, дзе я пачаў працаваць, называўся «прапаганды і агітацыі» і па важнасьці займаў у газэце другое месца (пасьля аддзела партыйнага жыцьця. Пазьней мы яго ласкава называлі аддзелам партыйнай сьмерці). Мой непасрэдны начальнік, які ўмудрыўся за пяць гадоў сумеснай работы ні разу ня даць мне гэта адчуць, тлумачыў: наш — лепшы аддзел, бо пісаць можна пра што хочаш, ніякіх галіновых абмежаваньняў.