У фіялетавай ночы вугал крыла  Аляксандар Лукашук

У фіялетавай ночы вугал крыла

Аляксандар Лукашук
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 160с.
Вільня 1999
33.65 МБ
Я не хачу і больш не буду мець спраў з такім Ізраілем.
ПРОЙДЗЕ ЧАСI, МАГЧЫМА, БЕЛАРУСЬ БУДУЦЬ НАЗЫВАЦЬ КРАЕМ ГЭТАЙ ЦУДОЎНАЙ ЯГАДЫ — ПАРЭЧКІ.
КЕНГУРУ
Частка II
За апошнія гады мне давялося там-сям пабываць і тое-сёе пакаштаваць. У партовай рыбнай лаўцы у Александрыі я еў смажаную на грылі рыбу-меч, у начным рэстаране «Неба Парыжу» смакаваў паштэт з гусінай пячонкі, у лёнданскім «Уілерз», адным зь лепшых марскіх рэстаранаў сьвету, глытаў сьвежыя фін-дэ-клеры і яшчэ тры віды вустрыц, назваў якіх ня помню. Бязьлітасна халодным зімнім днём апякаўся цыбульным супам у ірляндзкім рэстаране на Манхэтэне, мой нож уваходзіў як у масла ў далікатнейшую выразку з аргентынскага высакагорнага быка ў рэстаране «Марэда», від на Рыа-дэ-Жанэйра з дваццаць пятага паверху пяцізоркавага гатэля «Цэзар» ня мог адцягнуць вочы ад дэсэрту з трох тузінаў трапічных фруктаў. У замку Фушль на
поўначы Аўстрыі гатавалі неверагоднае сядло барашка, у Чыкага я сядзеў за столікам першай у сьвеце Піцахат, у Вэнэцыі ўзламваў інквізытарскім ключом панцыр амара з вусамі, як у Сальвадора Далі.
Калі ў мюнхенскім рэстаране «Гурмэ» (19 з паловай зорак з дваццаці магчымых у клясыфікацыі Гу Міё) каля нашага століка пачалі гатаваць соўс для замоўленага голуба, японская пара здымала працэс відэакамэрай, пакуль ня скончылася стужка. Пад час аднаго з прыездаў у Антвэрпэн мае сябры паклікалі свайго знаёмага, повара адзінага на той час у Бэльгіі чатырохзоркавага рэстарана (паводле клясыфікацыі Мішлэн). Ён зьявіўся зь дзьвюма скрынямі інструмэнтаў, адных нажоў налічвалася штук васямнаццаць, і гатаваў нам вячэру — гэта было, як бы Пол Макартні прыйшоў да вас у кватэру і засьпяваў «Yesterday».
Але нідзе й ніколі я не перажываў такога ўзрушэньня, як у вясковай хаце старшыні калгасу, калі на стол узьдзьвіглі смажанага кенгуру. Тое, што ўнесеная жывёліна належала да атраду сумчатых, а ня дробных грызуноў, у мяне не выклікала ніякага сумневу.
— Раз, два, тры, чатыры, пяць, выйшаў зайчык пагуляць! — прасьпявала сакратарка па ідэалёгіі.
— Піф-паф, ой-ёй-ёй, памірае зайчык мой! — падхапіў парторг.
— Патрыя о муэртэ — радзіма альбо сьмерць! — крыкнуў кубінец і ўсадзіў відэлец у фаршаванага монстра. Мяне замуціла, і я выскачыў на марознае паветра.
Далей падзеі разьвіваліся так: недзе праз гадзіну сумеснымі з вадзіцелем намаганьнямі і пры ідэалягічнай падтрымцы райкамаўскай сакратаркі мы вырвалі аташэ з застольля, бо катастрафічна пазьніліся на ўрачысты мітынг. Да райцэнтру было кілямэтраў дваццаць. Ехалі ўжо з чвэрць гадзіны, як вадзіцель раптам пабялеў і
пачаў рэзка тармазіць: упоперак дарогі стаяла машына і нехта махаў. Па накатаным сьнезе «Волгу» разьвярнула і бокам пасунула на людзей, якія чамусьці рушылі да нас.
Калі мы выскачылі з аўтамабіля, знаёмыя галасы старшыні і парторга сустрэлі нас дружным воклічам: «На пасашок!» У гэтым месцы праходзіла мяжа калгаса, і гаспадары не маглі адпусьціць госьця без аглаблёвай.
На капот узгрувасьцілі скрыню з прыпасамі, забулькаў каньяк, ўсе чокнуліся й выпілі. Я прыгубіў і шукаў, як бы незаўважна выліць рэшту ў сьнег, калі быў схоплены на месцы злачынства.
— Ты камуніст? — спытаў парторг.
— Камсамолец.
— Тым болей. Што скажа камарад аташа?
— Вэнсэрэмас — мы пераможам! — нечакана адгукнуўся той.
— Пі,— падвёў рысу парторг.
Горш ужо ня будзе, падумаў я, і пад пільным наглядам інтэрнацыянальнай кампаніі ўліў у сябе шклянку. Пасьля ўсіх удараў дня каньяк быццам не падзейнічаў. Выпілі па другой і па трэцяй. Стала шумна, горача, нікуды ня трэба было сьпяшацца. Праважаючыя то крычалі ў вуха, то ўвогуле зьнікалі. Хвілінная стрэлка на гадзіньніку скакала, як кенгуру.
Калі наша «Волга» падкаціла да палаца культуры, грамадзкасьць даўно ўжо спрабавала разьбегчыся, але вопытныя арганізатары зачынілі дзьверы. Мы распрануліся ў кабінэце дырэктара, аташэ асьвяжыўся шампанскім, сакратарка зноў высыпала сабе ў сумку цукеркі, і нас правялі ў прэзідыюм. Госьця віталі ад імя гораду і раёну, кубінец выступіў у адказ, прычым, як мне здалося, па-гішпанску, але зразумела: «Манкада», «Гуантанама», «Плая Хірон», «мучачас», «мачэтэ», «Чэ», як
тады называлі рэвалюцыйнага бандыта Чэ Гевару... Пасьля да мікрафону па чарзе выходзілі прадстаўнікі грамадзкасьці з залі і прадстаўнікі прэзідыюму, якія зачытвалі амаль аднолькавыя тэксты і паўтаралі тыя ж самыя вызначэньні. Я перастаў слухаць і страціў кантроль за зьменай прамоўцаў, пакуль раптам ня высьветлілася, што сам стаю за трыбунай і прамаўляю — без паперкі.
— Узьняўшыся на вышыню, дзе ніколі не ступала нага чалавека, а цяпер разьвіваецца навукова-тэхнічны прагрэс і супрацоўніцтва дзеля міру ў цэлым сьвеце, у імя й на карысьць свабадалюбных сілаў і народаў, якія цьвёрда сталі на шлях карэнных духоўных і сацыяльнаэканамічных пераўтварэньняў ва ўсіх сфэрах жыцьця і дзейнасьці, скіраванай на далейшае ўмацаваньне, паглыбленьне і пашырэньне...
Фраза набухала, як цеста, у якое перадалі дражджэй, перавальвалася цераз край і валачылася сырымі бясфорнымі камякамі. Безнадзейна згубіўшы назоўнік і ўсё больш вязнучы ў багне дадатковых сказаў, я вывярнуў на свабодную яшчэ прастору азначэньняў і пусьціў сэрыю прыметнікаў:
— ... правераных гісторыяй і вытрымаўшых выпрабаваньні часу непарушных братэрскіх повязяў трывалай усебаковай савецка-кубінскай і кубінска-савецкай дружбы, прысьвечанай...
Мяне цягнула ў пастку, як труса ўцягвае ўдаў. Абраны сынтаксыс бязьлітасна патрабаваў новага пад’ёму, а падымацца ўжо не было куды. Амаль не было. Грудзі напоўніліся паветрам:
... Генэральнаму сакратару Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза Старшыні прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР асабіста Леаніду Ільлічу Брэжневу!
Яшчэ на пачатку шматступеннага тытулу генсека я адчуў лёгкае, як калыханьне малекулаў, падвышэньне напружаньня ў прэзідыюме й імклівае падзеньне тонусу ў залі — аўдыторыя мярцьвела на вачах. Кожнае вымаўленае слова, быццам адстраляная ступень ракетыносьбіта, выводзіла інтанацыю на ўсё большую вышыню. Адпрацаваныя часткі зь медна-урачыстым гудам праносіліся па шматжыльным мікрафонным дроце і з дынамікаў абрыналіся на галовы слухачоў.
На канцы трынаццацічленнага дапаўненьня паўза на долю сэкунды для пераводу дыханьня дала такі акцэнт акалічнасьці спосабу дзеяньня «АСАБІСТА», што я ледзь устаяў на нагах.
У грозна-львіным лянівым выплеску мой раптоўна левітанаўскі голас, як расплаўлены мэтал, стаў заліваць любоўна вылепленыя языком, паднябеньнем і губамі формы імені ў давальным склоне: чырвоным золатам налілося й зазьвінела «ЛЕАНІДУ...», напоўнілася і ўрачыста ўзялося застываць «ІЛЬЛІЧУ...»
Нечакана сутаргава пачала скарачацца дыяфрагма. Рэшткі пазбаўленага кіслароду паветра рвануліся ў трахею, страсянулі правіслыя галасавыя зьвязкі й сухім парахавым выбухам ударылі па мікрафону:
«БРЭ...»
Наступнае
«Ж >>
без галоснага за сабою страціўшы звонкую жорсткасьць, бясшумным вожыкам падкацілася да нэўтральна-невыразнага
«НЕ...»
і,	як шматтонную глыбінную бомбу, напружаньнем усіх унутраных органаў я выштурхнуў у дынамікі гулка-воўчае
«ВУ-ууу!..»
Дзьве тонкія стальныя іголкі пранізалі абедзьве лапаткі ў тым месцы, дзе ў анёлаў растуць крылы. Далоні разышліся й сышліся ў бязгучным хлапку, потым другім. Сьвятло зь лямпаў слаілася й лускамі ападала ў залю. Я апладзіраваў імені, якое толькі што вывергла сябе зь мяне. Я апладзіраваў адзін.
Адчай, роспач і сум апанавалі ўсё навокал. Незямная горыч якойсьці канчальнай страты напоўніла cap­ita. Нешта бязьмежна дарагое й безабароннае пакідала мяне назаўсёды, непапраўна й беззваротна.
Я ня чуў успышкі воплескаў, ня бачыў. як устаў прэзідыюм і падымалася заля, ня помню, як разьвіталіся й выехалі з гораду. Гэта было ў іншай прасторы, у іншую эпоху, у іншым жыцьці.
У тым жыцьці мы вярталіся ў Менск далёка запоўнач. На пярэднім сядзеньні час ад часу ванітаваў аташэ. Вадзіцель круціў настройку прыёмніка. «I said something wrong...» ціха сьпявалі «Бітлз».
У гэтым новым жыцьці я баяўся толькі аднаго: што мяне болей ніколі не апячэ невыносна церпкі незямны боль там, дзе ў анёлаў растуць крылы — боль, безь якога, мне падалося тады, няма розьніцы паміж жыцьцём і сьмерцю.
1EPAKAHAHA, CT PACHA НЯСІЦЕ ІДЭІ ПАРТЫІ Ў МАСЫ! Знянацку застала сяўба азімых слебаробаў саўгаса «Магілёўскі». ІАМУНІСТ КРЫЦКІ ДОБРА ВЕДАЎ, ШТО Ў ПАРТКО VIE ЗАЎСЁДЫ ЎВАЖЛІВА ВЫСЛУХАЮЦЬ.
Іа этапе развітога сацыялізму практычна павінна быць вырашана задача забесячэння рацыянальнага спажывання насельніцтвам асноўных прадуктаў харчаання ў адпаведнасці з патрабаваннямі навукі.
Чінскі цырк шэфствуе над хлебаробамі :аўгаса «Гайна» Лагойскага раёна.
УЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ ДЭМАКРАТЫЧНАЙ РЭСПУБЛІКІ АФГАНІСТАН РАЗГРАМІЛІ Ў АПОШНІЯ ДНІ HE КАЛЬКІ ЎЗБРОЕНЫХ БАНД, ЗАСЛАНЫХ У КРАІНУ 3 ЗА РУБЯЖА.
Іаюз пісьменнікаў БССР распрацаваў шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на >ольш актыўны ўдзел пісьменнікаў у агульнанароднай барацьбе за ажыццяўленне (арчовай праграмы СССР-
У ліпені выпадае асадкаў болыл, чым калі-небудзь.
Маю машыну загружалі вёдрамі амаль чатыры гадзіны.
Прычым, маральныя стымулы патрабуюць да сябе павышанай увагі, бо ў сённяшніх умовах менавіта яны становяцца галоўнаіі пабуджальнай сілаіі для кроку наперад.
ФАШЫСЦКІЯ МАЛОЙЧЫКІ — ПРЭЧ 3 ВЯЛІКА БРЫТАНІІ!
Была дэталёва прадумана каларыстычная партытура спектакля: сучасныя персанажы былі знятыя пераважна ў блакітным колеры. станоўчыя героі купалаўскай паэмы — у белым. адмоўныя — у чырвона-чорным.
Своечасовай і эфектыўнай мерай з'явілася стварэнне ў сістэме партыйнай вуч< бы школ маладых камуністаў, навуковага камунізму, ідэалагічнага актыву.
HE ЗАБЫЛІ МЫ I ТАКОЕ ХЛЕБАРОБСКАЕ ПРАВІЛА ХУТЧЭЙ I ЛЕПШ САЖНЕШ — БОЛЫІІ ЗБЯРЭШ.
Што гэта? наўмысная дэзінфармацыі ўдзельнікаў рэйду ці няведанне сітуацыі якая склалася з рамонтам машын?
Заходні ceem балансіруе на грані эканамічнай катаст рофы, параўнальнай з «вялікай дэпрэсіяй» 30-х гадоў.
Хворых паважаць трэба, а не толькі шкадаваць.
У правільнасьці гэтага крылатага выразу сотні барысаўчан змаглі пераканацца сам пабываўшы на Радзіме лётчыка-касманаўтаЎладзіміра Кавалёнка.
Цыкл палотнаў Леаніда Шчамялёва з’яўляецца прыкладам удала знойдзена раўнавагі паміж агульным і асаблівым.