У канцы лістапада
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 164с.
Мінск 2022
ТУВЭ ЯНСАН
У КАНЦЫ ЛІСТАПАДА
У КАНЦЫ
ЛІСТАПАДА
Тувэ Янсан
У КАНЦЫ ЛІСТАПАДА
Перакладз шведскай Алесі Башарымавай
Мінск Выдавец Зміцер Колас 2022
УДК 821.113.693
ББК 84(4Фнн)44
Я65
Майму брату Ласэ
Кніга выдадзеная пры дапамозе
FILI
FINNISH LITERATURE EXCHANGE
Пераклад зроблены паводле выдання:
Tove Jansson. Sent і november.
Schildts Forlag Ab. Esbo, 2004.
Ілюстрацыі Тувэ Янсан
© Tove Jansson (text & bild) 1970.
First published by Schildts Forlag Ab. All rights reserved.
ISBN 9789852301725
©Tove Jansson (тэкстi ілюстрацыі), 1970.
©Алеся Башарымава, пераклад на беларускую мову, 2022.
© Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2022.
1
Аднойчы, прачнуўшыся на золку ў сваім намёце ў Мумідоле, Снусмумрык адчуў, што ў паветры лунае пах восені і расстання.
Расстанне налятае знянацку! Нечакана ўсё робіцца іншым. Калі ты сыходзіш, каштоўная кожная хвіліна: выцягваеш калочкі ад намёта, хутка гасіш вуголле ў вогнішчы, на бягу ўсцягваеш заплечнік, пакуль ніхто не пачаў замінаць і чапляцца з роспытамі, і вось ты нарэшце ў дарозе, адразу паспакайнелы, падобны да хадзячага дрэва, на якім не варухнецца ніводзін лісток. Месца ад намёта пусты прастакутнік прывялай травы. Сябры прачнуцца пазней і скажуць:
Ён пайшоў будзе восень.
Снусмумрык крочыў спакойна і лёгка, лес атуліў яго, пачаўся дождж. Кроплі падалі на зялёны капялюш, на плашч таксама зялёны; дождж шапацеў і капаў
5
з усіх бакоў, і лес ахінаў Снусмумрыка пяшчотнай, выкшталцонай самотай.
На ўзбярэжжы было многа далін. Уздоўжусяго ллора ўрачыста выгіналіся горы, утвараючы то мысы, то залівы, якія глыбока ўразаліся ў пусткі. У адной даліне жыла самотная філіф'ёнка. Снусмумрык бачыў шмат філіф'ёнак у сваім жыцці, таму ведаў, што яны заўсёды паводзяцца належна сваёй пародзе і сваім сумнеўным памкненням. Але іх дамкі ён абмінаў як ллага цішэй.
Роўны плот з вастраверхімі шуламі. Зачыненыя весніцы. Пусты двор. Вяроўкі, на якіх сушылі бялізну, забралі ў дом, дроў ні знаку. Hi гамака, ні садовай мэблі. Нічога з тых мілых дробязей, звычайна раскіданых вакол летніх дамкоў, ні грабляў, ні вядра, ні забытага капелюша, ні сподка з малаком для коткі, ні іншых выпадковых рэчаў, якія чакаюць наступнага ранку і робяць дом абжытым і прыветным.
Філіф'ёнка, ведаючы, што прыйшла восень, зачынілася ў доме. Ён здаваўся дзіклівым і запусцелым. Але яна была ў ім, у глыбіні, за высокімі непранікальнымі сценамі і частаколам ялін, што захіналі вокны.
Час, калі восень ціха крочыць насустрач зіме, зусім някепскі. Гэта час збіраць, складаць і нарыхтоўваць паболей запасаў. Прыемна згрэбці іх бліжэй да сябе, сабраць сваё цяпло і думкі, пракапаць сабе ў іх глыбокую ўтульную норку і ў гэтым надзейным нутры захоўваць важнае, дарагое, тваё ўласнае. А пасля ўжо хай прыходзяць штормы, сцюжа і цемра. Хай марна абмацваюць сцены, шукаючы ўваход, усё будзе зачынена, а ўнутры, у цяпле і самоце, будзе сядзець і смяяцца тая, што прадбачліва паклапацілася пра ўсё.
Адны застаюцца, другія сыходзяцьтакбыло заўсёды. Кожны абірае сам, але рабіць гэта трэба ў час і ўжо ніколі не здраджваць выбару.
Філіф'ёнка пачала выбіваць дываны на заднім двары. Яна накідвалася на іх з рытмічным шалам, і кожны чуў, што выбіваць дываны ёй даспадобы. Снусмумрык пайшоў далей. Ён запаліўлюльку і падумаў: «У Мумідоле ўжо ўсталі. Тата заводзіць гадзіннік і пастуквае па ба
6
7
Хемуль. Крыху вышэй на беразе былі складзеныя мачта, вёслы і стырно. Яны счарнелі і патрэскаліся за многія леты: імі ніколі не карысталіся. Снусмумрык схамянуўся і рушыў далей.
Але малы хомса ў хемулёвай лодцы пачуў яго хаду і стаіў дыханне. Крокі аддаліліся, зноў запанавала цішыня, толькі дождж стукацеў па брызенце.
рометры. Мама распальвае пліту. Мумітроль ідзе на веранду і бачыць, што намёт знік. Ён зазірае ў паштовую скрынюі там пуста. Я забыўся на развітальны ліст. He паспеў напісаць. Але ўсе мае лісты аднолькавыя. Вярнуся ў красавіку, бывай здароў. Я сыходжу, вярнуся ўвесну, беражы сябе. Ён сам ведае».
I Снусмумрык лёгка забыўся на Мумітроля.
Прыцемкамі ён падышоў да заліва, што выцягнуўся ў вечным цяні міжгор'я. △алёка на ўскрайку вады, дзе кўпіліся дамы, гарэла некалькі ранніх агеньчыкаў.
На дварэ, пад дажджом, не было нікога.
Тут жылі Хемуль, Мюмла і Гафса. Пад кожным дахам жыў нехта, хто вырашыў застацца, усе яны лічылі за лепшае адседзецца дома. Снусмумрык пабрыў задворкамі: ён схаваўся ў цень і ішоў вельмі ціха, бо не хацеў ні з кім размаўляць. Малыя і вялікія дамы туліліся адзін да аднаго, некаторыя былі збудаваныя разам і дзялілі паміж сабой рыны і смеццевыя бакі, яны зазіралі адзін аднаму ў вокны і пахлі ежай. Коміны, высокія шчыты, асверы студняў і вытаптаныя на зямлі сцежкі ад адных да другіх дзвярэй. Снусмумрык крочыў шпарка і бязгучна. Ён думаў: «Як жа я вас не люблю, дамьі!»
Было ўжо амаль цёмна. Пад вольхамі, накрытая шэрым брызентам, ляжала лодка, якую ўсцягнуў туды
8
Самы апошні дом стаяў наводшыбе пры цёмназялёнай сцяне ельнікутут пачыналася сапраўдная глухмень. Снусмумрык рушыў шпарчэй, проста да лесу. Тады апошні дом прыадчыніў дзверы, і вельмі стары голас гукнуў:
Куды ты ідзеш?
He ведаю, адказаў Снусмумрык.
△зверы зачыніліся, і Снусмумрык ступіў у свой лес. Перад ім ляжалі сотні міль цішыні.
2
Час ішоў, дождж ліў. He было яшчэ восені, каб гэтак дажджыла. Ад усёй вады, што сцякалася з пагоркаў і гор, даліны вакол узбярэжжа ператварыліся ў балота, і трава не вяла, а гніла. Лета раптам стала такім далёкім, быццам яго не было ніколі. Адлегласці паміж дамамі зрабіліся вялікія кожны засеў у сябе.
На самым носе хемулёвай лодкі жыў хомсік на імя Бімс (нічога агульнага з бімсамі караблёў ён не меў, проста так супала). Ніхто не ведаў, што ён там жыве. Толькі аднойчы на год, напрадвесні, брызент падымалі і нехта смаліў лодку і канапаціў самыя вялікія шчыліны. Потым брызент вярталі на месца, і лодка пад ім чакала далей. У Хемуля ніколі не было часу выйсці ў мора, дый, акрамя гэтага, ён і не ўмеў хадзіць пад ветразем.
Хомса Бімс любіў пах смалы, ён сачыў, каб там, дзе ён жыве, пахла добра. Ён любіў скручаны кольцамі канат, што трымаў яго ў сваіх моцных абдымках, а яшчэ любіў роўны гук дажджу. Ягоны вялікі палітон быў цёплы і ратаваў у доўгія восеньскія ночы.
11
Увечары, калі ўсе разыходзіліся па дамах і на заліў апускалася цішыня, хомса расказваў сам сабе ўласную гісторыю. У ёй вялося пра шчаслівую сям'ю. Ён расказваў яе, пакуль не засынаў, а наступным вечарам доўжыў аповед далей або пачынаў спачатку.
Пачынаў ён звычайна з апісання шчаслівай даліны мумітроляў. Ён павольна спускаўся ў яе па схілах, парослых цёмнымі хвоямі і светлымісветлымі бярозамі. Паступова цяплела. Ён спрабаваў апісаць адчуванне,
якое ўзнікала, калі даліна адкрывалася перад ім дзікім зялёным садам, спрэс асветленым сонцам, дзе пад летнім ветрыкам паўсюль шамаціць зялёнае лісце, дзе наўкола і над галавою зелянее трава, на якой ляжаць сонечныя плямы, дзе зумкаюць чмялі і лунае прыемны водар, а ён павольна спускаўся ўсё ніжэй, пакуль не пачынала далятаць булькатанне ракі.
Было важна не змяняць аніводнай дэталі: аднаго разу ён паставіў каля рэчкі альтанку гэта было няправільна. Там мусілі быць толькі масток і паштовая скрыня. Потым ішлі бэз і пляцоўка перад хлявом, дзе тата калоў дровы, і бэз, і дровы пасвойму пахлі надзейнасцю і летам.
Было вельмі ціха і даволі рана. Цяпер хомса Бімс мог убачыць шараздобу з блакітнага шкла на калоне ў глыбіні саду. Ва ўсёй даліне не было нічога прыгажэйшага за гэты Мумітатаў шкляны шар. Ён быў чарадзейны.
Трава расла высока, у ёй было поўна кветак, і хомса іх апісваў. Ён расказваў пра расчышчаныя сцяжынкі, упрыгожаныя раскладзенымі абапал іх ракавінкамі і невялічкімі зліткамі золата, потым крыху спыняўся на сонечных плямах, якія асабліва яму падабаліся. Ён даваў ветру прашумець высока над далінай, пранесціся па схілах праз лес і сціхнуць, саступіўшы месца спакою. Цвілі яблыні. Хомса раздаў некалькім дрэвам яблыкаў, але потым забраў назад, ён павесіў гамак і пасыпаў перад хлявом пілавінне; ён быў ужо зусім каля дома. Вунь кветнік з півонямі, а вось веранда... Веранда пад саменькім ранішнім сонцам, з разьблёнымі парэнчамі, бружмелем, крэсламгушкалкай і ўсім астатнім.
Хомса Бімс ніколі не заходзіў у дом чакаў знадворку. Чакаў, калі на ганак выйдзе мама.
12
13
На жаль, акурат на гэтым моманце ён звычайна засынаў. Толькі адзін раз ён убачыў, як за прачыненымі дзвярыма мільгануў яе прыязны круглявы нос. Мама ўся была такая круглявая якімі і мусяць быць мамы.
Цяпер Бімс ізноў ішоў Мумідолам. Сотні разоў ён праходзіў гэтую дарогу, і кожная чарговая вандроўка захапляла яго ўсё больш. Раптам краявіды завалакла шызая дымка і цалкам іх сцерла; Бімсавы заплюшчаныя вочы бачылі толькі цемру, і ён чуў, як доўгі восеньскі дождж лупіць па брызенце. Хомса паспрабаваў вярнуцца, але не змог.
За апошні тыдзень такое здаралася з ім шмат разоў, і штораз дымка напаўзала ўсё раней. Учора яна з'явілася каля хлява, а сёння цемра прыйшла перад самым бэзам. Хомса Бімс загарнуўся шчыльней у палітон і падумаў: «Заўтра я, мабыць, не паспею нават да рэчкі. Я ўжо не бачу таго, што расказваю, і ўсё рухаецца ў адваротны бок».
Хомса крыху паспаў. А калі прачнуўся ў цемры, то ўжо ведаў, штб павінен рабіць. Яму трэба пакінуць Хемулёву лодку, адшукаць даліну, зайсці на веранду, адчыніць дзверы і сказаць, хто ён такі.
Пастанавіўшы гэтак, хомса Бімс ізноў заснуў і нічога ў гэтую ноч не сніў.
14
3
Адным лістападаўскім чацвяргом дождж перастаў, і Філіф'ёнка вырашыла памыць на гарышчы вокны. Яна нагрэла ў кухні вады, дадала ў яе крыху мыла няшмат, потым занесла таз наверх, паставіла яго на крэсла і адчыніла акно. У гэты момант нешта адляцела ад рамы і ўпала каля ейнай лапы. Камячок быў падобны да шматка ваты, але Філіф'ёнка адразу здагадалася, што гэта насамрэч: брыдкая кукалка, а ў ёй бледны белы вусень. Яны ўздрыгнула і адкаснулася. Куды б яна ні ішла, што б ні рабіла, яна ўсюды натрапляе на розных паўзучак яны паўсюль! Філіф'ёнка ўзяла анучу і хуткім рухам змахнула вусеня за акно яна бачыла, як ён пакаціўся па даху, падскочыў на рыне і знік.