• Газеты, часопісы і г.д.
  • У канцы лістапада  Тувэ Янсан

    У канцы лістапада

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 164с.
    Мінск 2022
    146.32 МБ
    Яна бездапаможна замаўчала.
     Цыдулачка!  успомніў Дзядзька Скрут.  Я знайшоў недзе адну цыдулку і кудысьці яе схаваў.
     Куды? Куды ты яе схаваў?  спытаў Снусмумрык.
    Цяпер ужо ўсе ўсталі зза стала.
     Кудысьці,  прамармытаў Дзядзька Скрут.  Пайду я лепей зноў на рыбу схаджу. He падабаецца мне гэты пікнік. Нічога вясёлага.
     Падумай яшчэ раз,  папрасіў Хемуль.  Паспрабуй успомніць. Мы табе дапаможам. Дзе ты бачыў яе апошні раз, ну? Куды б ты яе схаваў, калі б знайшоў вось цяпер?
     Я ў адпачынку,  пахмурна сказаў Дзядзька Скрут. Магу забываць што хачу. Забывацьздорава. Я збіраюся забыць усё, акрамя некалькіх прыемных рэчаў,  яны важныя. А цяпер пайду паразмаўляю з маім сябрам продкам. Ён ведае. Вы толькі думаеце, а мы ведаем.
    Продак выглядаў як звычайна, толькі на шыі ў яго была павязаная сурвэтка.
     Здароў,  сказаў Дзядзька Скрут.  Я ўвесь у смутку! Ведаеш, што яны мне ўчынілі?
    Ён крыху пачакаў. Галава продка ціха дрыжала, ён тупаў нагамі.
     Правільна, сказаў Дзядзька Скрут.Яны сапсавалі мой адпачынак. Ходзіш тут, ганарышся, колькі ўсяго змог пазабываць, і раптам ад цябе патрабуюць успомніць! Жывот прыхапіла. Такі смутак ад гэтага, што ажно жывот забалеў.
    Дзядзька Скрут упершыню ўспомніў пра свае лекі. Але куды іх падзеў, не ўспомніў.
     Яны былі ў кошыку,  паўтарыў Хемуль.  Ён сказаў, што яны былі ў ягоным кошыку. А кошыка ў зале няма.
     Можа, ён забыў яго дзенебудзь у садзе,  сказала Мюмла.
    А Філіф’ёнка ўсклікнула:
    108
    109
     Ён кажа, што гэта ўсё мы вінаватыя! У чым тут мая віна? Усё, што я зрабіла,  цёплы парэчкавы сок. Яму спадабалася!  Яна скасавурылася на Мюмлу і дадала:  Я ведаю, што мама звычайна гатуе такі сок, калі нехта захварэе, але я ўсё адно яго зрабіла.
     Калі ласка, супакойцеся,  сказаў Хемуль.  Давайце я скажу, што вы павінны рабіць. Значыць, гаворка ідзе пра флакончыкі з лекамі, каньяк, ліст і восем пар акуляраў. Зараз мы падзелім даліну і дом на розныя часткі, і кожны атрымае...
     Ясна, ясна, ясна,  сказала Філіф'ёнка. Яна зазірнула ў залу і з трывогай спытала:  Як пачуваецеся?
     Сумна,  адказаў Дзядзька Скрут.  Вось што бывае, калі на супе плеўка і калі табе не даюць спакойна забываць.
    Ён ляжаў на канапе пад кучай коўдраў, не змяўшы капелюша з галавы.
     А колькі вам гадоў?  асцярожна спытала Філіф’ёнка.
     Паміраць зусім не збіраюся,  радасна адказаў Дзядзька Скрут.  А табе колькі?
    Філіф'ёнка знікла. У доме тут і там адчыняліся і зачыняліся дзверы, у садзе гучалі крыкі і таропкія крокі. Ніхто не думаў ні пра што, акрамя Дзядзькі Скрута. «Гэты кошык можа быць хоць дзе»,  залагоджана думаў ён. Жывот перастаў балець.
    Зайшла Мюмла, села на край пасцелі.
     Ведаеш што, Дзядзька Скрут,  сказала яна. Ты такі ж здаровы, як я, і сам гэта ведаеш.
     Магчыма,  адказаў Дзядзька Скрут.  Але я не ўстану з пасцелі, пакуль мне не зладзяць свята! Зусім
    маленечкае свята для асоб сталага веку, якія ачунялі пасля хваробы!
     Або вялікае свята для мюмлаў, якія хочуць танцаваць,  задумліва сказала Мюмла.
     Ніякіх там!  закрычаў Дзядзька Скрут.  Вялізнае свята для мяне і продка! Ён не бываў на святах сотню гадоў і цяпер сядзіць у шафе ды сумуе.
     Калі табе так здаецца, то табе што хочаш здасца, ухмыльнулася Мюмла.
     Знайшлі!  крыкнуў звонку Хемуль.
    Дзверы адчыніліся, усе ўзрушана ўваліліся ў залу.
     Кошык быў пад верандай!  крычаў Хемуль.  А каньяк стаяў на тым баку рэчкі!
     Ручая,  паправіў Дзядзька Скрут.  Я спачатку прыму каньяк.
    Філіф'ёнка лінула яму кропельку, і ўсе ўважліва прасачылі, як ён выпіў.
     Як будзеце прымаць лекі: усіх па трошкі або нейкія адны?  спытала Філіф’ёнка.
     Ніяк не буду,  адказаў Дзядзька Скрут і, уздыхнуўшы, апусціўся на падушкі.  Але ніколі больш не кажыце таго, што мне не падабаецца слухаць. А пасапраўднаму я не ачуняю, пакуль мне не зробяць свята...
     Здыміце з яго боты,  сказаў Хемуль.  Бімс, здымі з яго боты. Гэта першае, што трэба рабіць, калі камусьці баліць жывот.
    Хомса развязаў матузкі на ботах Дзядзькі Скрута і разуў яго. 3 аднаго бота ён вынуў пакамечаную белую. паперку.
     Ліст!  усклікнуў Снусмумрык. Ён асцярожна расправіў паперку і прачытаў:
    Калі ласка, не распальвайце ў печы, там жыве продак.
    Мумімама.
    17
    Філіф'ёнка больш не гаварыла пра тое, што жыло ў шафе для бялізны,  яна спрабавала зобіць галаву мітуснёю звыклых ёй дробных думак. Але ўначы яна чула то слабы, ледзь улоўны гук, які бывае, калі хтонебудзь паўзе пад шпалерамі, то таропкае шорханне ўздоўж ліштвы, а аднойчы ў сцяне над узгалоўем затахкаў шашаль.
    Самым прыемным за цэлы дзень было біць у гонг і выстаўляць на ганак вядро са смеццем, калі спускалася цемра. Снусмумрык іграў амаль кожны вечар, і Філіф'ёнка вывучыла ягоныя мелодыі. Але яна насвіствала іхтолькі тады, калі была ўпэўненая, што ніхто не чуе.
    Аднаго вечара Філіф'ёнка сядзела на краі пасцелі і спрабавала знайсці прычыну, каб не класціся спаць.
    113
     Спіш?  спытала зза дзвярэй Мюмла. I зайшла, не чакаючы адказу:  Мне трэба дажджавой вады памыць валасы.
     Нуну,  сказала Філіф'ёнка.  Як на мяне, дык вада з рэчкі не горшая. У сярэднім вядры. Там вунь крынічная. Але можаш спаласнуць валасы дажджавой, калі так ужо трэба. He нарабі лужын.
    Ты зноў стала сабой,зазначыла Мюмла і паставіла ваду на агонь.  Праўду кажучы, такая ты больш прыемная. На свяце я буду з распушчанымі валасамі.
     Якім свяце?  жвава спытала Філіф'ёнка.
    У гонарДзядзькі Скрута,адказала Мюмла.Ты хіба не ведаеш, што мы заўтра святкуем у кухні?
     Авохці мне! Але ж навіны!  выпаліла Філіф'ёнка. △зякуй вялікі, што сказалі! Гэта акурат тое, чым трэба займацца нам, пананесеным сюды хвалямі, ветрам і дажджамі, ладзіць свята! I калі на свяце згасне святло, а потым запаліцца зноў  у доме адным госцем будзе менш...
    Мюмла з цікаўнасцю глядзела на Філіф'ёнку.
     Часам ты даволі непрадказальная,  сказала яна. Няблага сказана. А потым усе па чарзе пазнікаюць, і ў канцы застанецца толькі кот, які будзе сядзець на іхніх магілах ды вылізваць поўсць!
    Філіф'ёнка ўздрыгнула.
     Памойму, вада нагрэлася,  сказала яна. Тут няма ніякіх катоў.
     Можна завесці,  ухмыльнулася Мюмла.  Проста паўяўляй як след  вось табе і кот!
    Яна зняла рондаль з агню і адчыніла локцем дзверы.
     Дабранач,  сказала яна.  He забудзь зрабіць прычоску. I Хемуль сказаў, каб ты ўпрыгожыла кухню, бо ты з нас самая артыстычная.
    Потым Мюмла пайшла, хвацка зачыніўшы нагою дзверы.
    Сэрца Філіф'ёнкі моцна грукала. Яна артыстычная! Хемуль сказаў, што яна артыстычная. Якое цудоўнае слова. Яна прашаптала яго сабе пад нос некалькі разоў.
    У начной цішыні Філіф'ёнка ўзяла сваю кухонную лямпу і пайшла шукаць упрыгожанні на антрэсолях мамінай шафы. Скрынка з папяровымі ліхтарыкамі і стужкамі ляжала на звычайным месцы на самым
    114
    115
    версе справа, усё было пераблытанае і запэцканае стэарынам. Велікодныя аздобы, старыя падарункавыя абгорткі ў ружачкі, на якіх яшчэ захаваўся тэкст  «Майму любаму тату», «3 днём народзінаў, дарагі хемуль», «Любім мы цябе таму, што ты наша родная Маленькая Мю», «Гафсе з самымі цёплымі пажаданнямі дабрабыту». Гафса ім не так падабалася.
    А вось і папяровыя гірлянды. Філіф'ёнка знесла ўсё ў кухню і расклала на пасудным століку. Яна намачыла валасы і накруціла іх на папільёткі, увесь час ціха насвістваючы, зусім не фальшыва і нашмат больш трапна, чым сама магла падумаць.
    Хомса Бімс чуў, што яны размаўляюць пра свята, якое Хемуль называў хатнім вечарам. Хомса ведаў, што кожны мусіць прыдумаць нумар, каб паказаць іншым, і падазраваў, што на хатніх вечарах трэба быць гаваркім і прыемным. Ён хацеў пабыць самнасам і паспрабаваць падумаць, чаму так страшэнна раззлаваўся на нядзельным абедзе. Бімса пужала адкрыццё, што ў ім хаваецца зусім іншы хомса  той, якога ён не ведаў і які, можа стацца, вернецца і зноўку зганьбіць яго перад астатнімі. Пасля той нядзелі Хемуль будаваў дом на дрэве сам. Ён больш не клікаў хомсу. Абодвум было сорамна.
    «Як я мог так на яго раззлавацца?  разважаў хомса Бімс.  Нічога жтакога не здарылася, і раней я ніколі не злаваўся. Проста накаціла, яно быццам узнялося і пералілося праз край, як вадаспад! I гэта са мной, такім лагодным».
    Лагодны хомса спусціўся да рэчкі па ваду. Ён напоўніў вядро і паставіў яго перад намётам. У намёце
    сядзеў Снусмумрык, вырэзваў апалонік з дрэва або не рабіў нічога, проста маўчаў і ведаў усё лепей за іншых. Усё, што кажа Снусмумрык, гучыць добра і слушна праўда, потым, калі зноў застаешся адзін, то ўжо не разумееш, што ён меў на ўвазе, а ісці назад і пытацца сорамна. Ён мог нават і не адказаць, а загаварыць пра гарбату і надвор'е ці прыкусіць люльку і выдацьтой жахлівы няпэўны гук, і тады ты адчуваў сябе так, быццам ляпнуў нешта зусім недарэчнае.
    «Чаму ім усе так захапляюцца?  разважаў хомса. Гэта, вядома, стыльна, што ён курыць люльку. Можа, ім захапляюцца, таму што ён бярэ і сыходзіць, таму што трымаецца адзін. Дык і я таксама так раблю, але ніхто
    не лічыць гэта цікавым. Бяда, напэўна, у тым, што я такі маленькі».
    Хомса пасунуўся далей праз сад, аж да вялікага стаўка. Ён думаў: «Не хачу сяброў, якія добрыя, але не цікавяцца табой, і такіх, якія добрыя, толькі каб табе падабацца. I такіх, што баяцца. Хачу такога сябра, які ніколі не баіцца, такога, каму я цікавы, хачу, каб у мяне была мама!»
    Увосень вялікі ставок быў змрочным месцам  самы раз, каб стаіцца там і чакаць. Але холлса адчуваў, што Звера тут больш няма. Ён сышоў. Заскрыгатаў сваімі новымі зубамі і сышоў. А зубы Зверу падарыў ён, хомса Бімс.
    △зядзька Скрут сядзеў на мастку і драмаў. Калі хомса мінаў яго, ён прачнуўся і закрычаў:
     Хутка свята! Вялікае свята ў мой гонар!
    Хомса паспрабаваў прабегчы міма, але Дзядзька Скрут злавіў яго загнутай ручкай кія.
     Слухай мяне,  сказаў ён.  Я сказаў Хемулю, што продакмой найлепшы сябар і сто гадоў не бываў на святах, і што яго трэба запрасіць! Ганаровым госцем! △обрадобра, гаворыць Хемуль. Але я вам усім скажу так: без продка я святкаваць не буду! Ясна табе?
     Ясна,  мармытнуў хомса.  Мне ўсё ясна.
    Але ён думаў толькі пра Звера.
    На верандзе сядзела Мюмла і прычэсвалася пад скупым сонечным святлом.
     Здароў, хомсік,  сказала яна.  Падрыхтаваў нумар?
     Я нічога не ўмею,  паспрабаваў адперціся хомса.