• Газеты, часопісы і г.д.
  • У канцы лістапада  Тувэ Янсан

    У канцы лістапада

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 164с.
    Мінск 2022
    146.32 МБ
    Раптам Хемуль усклікнуў:
     He буду я парадкавацца! Хачу жыць у намёце і быць свабодным!
    Ён адхінуў уваход у намёт, запоўз у сярэдзіну і заняў там усю прастору.
     Бачыш, які ён,  прашаптала Філф’ёнка.
    Яна крыху пачакала і пайшла.
    Снусмумрык зняў патэльню з агню: сала ператварылася ў вуголле. Набіў люльку. Праз хвіліну асцярожна спытаў:
    Ты раней спаў у намёце?
    Хемуль пахмурна адказаў:
     Жыццё сярод дзікай прыроды  найлепшае, што я ведаю.
    Было ўжо зусім цёмна. Але воддаль у мумідоме гарэлі два акны  іх святло было такое ж роўнае і пяшчотнае, як і ранейшымі вечарамі.
    У паўночным пакоі на гарышчы ляжала, нацягнуўшы коўдру па самы нос, Філіф'ёнка  уся галава яе была
    ў папільётках, ад якіх балела шыя. Філіф'ёнка лічыла дзірачкі ад сучкоў у столі і хацела есці.
    Увесь час, з самага пачатку, яна лічыла, што ежу будзе гатаваць яна. Ёй падабалася расстаўляць прыгожымі радкамі на кухонных паліцах слоічкі і пакункі, знаходзіць новыя спосабы схаваць рэшткі старой ежы ў запяканках і кракетах так, каб ніхто іх не пазнаваў. Яна любіла гатаваць ежу з нічога і ведала, што нават дробачка манкі ў яе не прападзе.
    На верандзе вісеў вялікі абедзенны гонг мумісям'і. Філіф’ёнка заўсёды хацела быць той, хто абвяшчае час вячэры масянжовым звонам  бом, бом!  па ўсёй даліне, пакуль усе не прыбягуць з крыкамі: «Ежа! Ежа! Што ты нам сёння прыгатавала? О, якія мы галодныя!»
    У Філіф'ёнкі на вачах выступілі слёзы. Хемуль забраў у яе ўсю радасць. Яна б і посуд памыла з задавальненнем, калі б толькі гэта прыйшло да галавы ёй самой. Філіф'ёнка павінна займацца домам, бо гэта жаночая справа. Ха. Ды яшчэ і з Мюмлай.
    Філіф'ёнка пагасіла святло, каб не гарэла без патрэбы, і накрылася з галавою коўдрай. Зарыпелі прыступкі сходаў, што вялі на гарышча. 3 залы даляцеў слабы, ледзь чутны грукат. Недзе ў пустым доме зачыніліся дзверы. «Адкуль у пустым доме столькі гукаў?»  падумала Філіф'ёнка. Потым яна ўспомніла, што ў доме процьма народу. Толькі чамусьці яна ўсё адно лічыла яго пустым.
    Дзядзька Скрут ляжаў у зале на канапе, унурыўшыся ў найлепшую аксамітную падушачку, і чуў, як нехта прабіраецца ў кухню. Дзынкнула шкло  вельмі ціха. Ён сеў у цемры, натапырыўшы вушы, і падумаў: «Гуляюць».
    58
    59
    Зноў зрабілася зусім ціха. Дзядзька Скрут ступіў на халодную падлогу і падкраўся да кухонных дзвярэй. У кухні таксама было цёмна, але зпад дзвярэй кладоўкі ззяла палоска святла.
    «Ага,  падумаў Дзядзька Скрут.  Схаваліся ў кладоўцы». Ён ірвануў дзверы  там сядзела Мюмла і ела салёныя агуркі, перад ёй на паліцы гарэлі дзве свечкі.
     А, і табе прыйшла тая ж ідэя?  сказала яна.  Вось агуркі, а там сухарыкі з карыцай. А гэта пікулі, іх не бяры. Занадта вострыя.
    △зядзька Скрут адразу схапіў слоік з пікулямі і пачаў есці. Было нясмачна, але ён усё адно еў.
    Тады Мюмла сказала:
     Твой страўнік не для пікуляў. Выбухнеш і памрэш на месцы.
     У адпачынку не паміраюць,  весела адказаў Дзядзька Скрут.  А што ў іх у супніцы?
     Хвоя,  адказала Мюмла.  Яны набіваюць жываты ігліцай перад тым, як залегчы ў спячку.
    Яна прыўзняла накрыўку і сказала:
     Відаць, продак злопаў амаль усё.
     Які продак?  спытаў Дзядзька Скрут і неўпрыкмет перайшоў да агуркоў.
    Той, штоўпечы,патлумачыла Мюмла.Яму трыста гадоў, і ён цяпер у спячцы.
    Дзядзька Скрут прамаўчаў. Ён паспрабаваў зразумець, захапляе яго ці абурае той факт, што існуе нехта яшчэ старэйшы, чым ён сам. Гэта вельмі яго зацікавіла, і ён вырашыў пабудзіць продка і пазнаёміцца з ім.
     Паслухай,  сказала Мюмла.  Марная справа яго будзіць. Ён прачнецца толькі ў красавіку. Ты ўжо паўслоіка агуркоў з’еў.
    Дзядзька Скрут надзьмуўся, нахмурыў лоб, запхнуў некалькі агуркоў і сухарыкаў у кішэні, узяў сабе свечку і падыбаў назад у залу. Ён паставіў свечку на падлогу перад кафлянай печкай і адчыніў дзверцы. Усярэдзіне была толькі цемра. Дзядзька Скрут пасвяціў унутры свечкай, паглядзеў. Нічога, акрамя нейкай паперчыны і купкі попелу, што нападаў з коміна.
     Ты там?  крыкнуў ён.  Прачніся! Я хачу на цябе паглядзець!
    Але продак не адказваў; ён ляжаў у спячцы з набітым хвояй жыватом.
    Дзядзька Скрут узяў паперчыну і ўбачыў, што гэта ліст. Ён сеў на падлогу і паспрабаваў успомніць, дзе ягоныя акуляры. He атрымалася. Тады Дзядзька Скрут схаваў ліст у надзейным месцы, задзьмуў свечку і зноў закапаўся ў падушкі.
    «Цікава, ці пускаюць яны продка на свае гулянкі, падумаў ён пахмурна.  У кожным разе, дзень у мяне быў вясёлы. I цалкам мой».
    Хомса Бімс ляжаў у каморы на гарышчы і чытаў сваю кнігу. Свечка побач з ім асвятляла маленькае кола бяспекі ў вялікім чужым доме.
     Як мы адзначылі вышэй,  чытаў хомса,  памянёны адметны від назапашваў моц ад электрычных разрадаў, якія рэгулярна ўтвараліся ў міжгор'ях і праціналі ноч белымі і фіялетавымі выбліскамі. Мы можам уявіць сабе, як апошні прадстаўнік віду нумулітаў, што знаходзіцца на мяжы вымірання, набліжаецца да воднай паверхні, як ён прабіраецца да бясконцых дрыгвяных абшараў дажджавых лясоў, дзе маланкі адлюстроўваюцца ў бурбалках, што падымаюцца з глею, і як ён урэшце пакідае родную стыхію.
    «Ён, пэўна, быў дужа самотны,  падумаў Бімс.  Ён быў не такі, як астатнія, сям’я не клапацілася пра яго, і ён сышоў. Цікава, дзе ён цяпер і ці ўбачу я калінебудзь яго. Можа, ён пакажацца мне, калі я буду апавядаць вельмі выразна».
    Хомса Бімс сказаў:
     Канец раздзела,  і пагасіў святло.
    62
    11
    △оўгім цьмяным світаннем, пакуль лістападаўская ноч змянялася ранкам, з мора напаўзаў туман. Ён перакаціўся праз горы, саслізнуў па той бок у даліны і напоўніў іх да краёў. Снусмумрык намерыўся прачнуцца рана, каб пабыць некалькі гадзін самнасам. Ягонае вогнішча даўно дагарэла, але ён не мёрз. Ён валодаў простым, але рэдкім мастацтвам захоўваць сваё цяпло: ён збіраў яго вакол сябе, ляжаў нерухома і вельмі стараўся нічога не сніць.
    Туман прынёс з сабой суцэльную цішыню, даліна застыла.
    Снусмумрык прачнуўся імгненна, як звер,  сну ні ў адным воку. Цяпер пяць тактаў былі бліжэй.
    «△обра,  падумаў ён.  Кубак чорнай кавы  і яны мае». (А варта было абысціся без кавы).
    Ранішняе вогнішча занялося, разгарэлася. Снусмумрык наліў у каўнік рачной вады, паставіў на агонь, адступіў на крок і паваліўся на спіну, спатыкнуўшыся аб Хемулёвы граблі. Рондаль са страшным грукатам пакаціўся па прыбярэжным адхоне, Хемуль высунуў з намёта вялікі нос і сказаў:
     Здароў!
     Здароў, здароў,  адказаў Снусмумрык.
    Хемуль выпаўз да вогнішча, з галавой захінуўшыся ў спальнік, ён змёрз і не выспаўся, але цвёрда вырашыў быць прыязным.
     Жыццё на прыродзе!  сказаў ён.
    Снусмумрык сачыў за кавай.
     Ты падумай,  працягваў Хемуль.  Ты падумай пачуць усе таямнічыя гукі ночы з сапраўднага намёта! У цябе часам няма чагонебудзь, што дапамагае, калі надзьмула ў вуха?
     He,  адказаў Снусмумрык.  Табе класці цукар ці не?
     Пакладзі, чатыры, калі можна,  адказаў Хемуль.
    Ён пачаў сагравацца спераду, і ў крыжы ўжо так не балела. Кава была вельмі гарачая.
     Што мне ў табе падабаецца,  даверліва сказаў Хеллуль,  дык гэта тое, што ты так мала размаўляеш. Ствараецца ўражанне, што ты страшэнна разумны, бо маўчыш. Хочацца расказаць пра сваю лодку.
    Смуга развейвалася вельмі павольна: навокал ды пад вялізнымі ботамі Хемуля праступіла чорная вільготная зямля, а галава Хемуля ўсё яшчэ заставалася ў тумане. Усё, акрамя вушэй, было ў парадку; раптам ён адчуў сябе ўзнёслым і бесклапотным і сказаў:
    64
    65
    
     Мы з табой разумеем адзін аднаго. Паслухай. Татава лодка ляжыць за прычалам з купальняй. Яна ж там, праўда?
    I яны ўспомнілі прычал, вузенькі і самотны, які ледзь трымаўся над вадой на пачарнелых сваях,  на самым яго канцы была вастраверхая купальня з чырвонымі і зялёнымі шкельцамі ў вокнах ды стромымі сходамі, што спускаліся ў ваду.
     He думаю, што лодка засталася там,  сказаў Снусмумрык, адстаўляючы кубак. I падумаў: «Яны паплылі на ёй. He хачу пра іх размаўляць з гэтым хемулём».
    Але Хемуль нахіліўся да яго і сур'ёзна сказаў:
    Трэба пайсці праверыць. Толькі ты і я, так будзе лепш.
    Яны ішлі ў тумане, які ўздымаўся і адпаўзаў прэч. У лесе туман быў суцэльным белым дахам, што трымаўся на чорных калонах ствалоў,  доўгі ўрачысты краявід, створаны з цішы. Хемуль думаў пра сваю лодку, але нічога не казаў. Ён ішоў следам за Снусмумрыкам да самага мора, і нарэшце ўсё зноў зрабілася простым і напоўнілася сэнсам.
    Прычал быў такі самы. Ветразніка не было. Валікі, на якіх спускалі лодку, і садок для рыбы ляжалі вышэй за мяжу прыліву, а маленькі ялік быў зацягнуты аж у лес. Туман распоўзся над вадой, і ўсё было аднолькава пяшчотнае і сівое: і бераг, і паветра, і ціша.
     Ведаеш, як я сябе адчуваю?  усклікнуў Хемуль. Я адчуваю сябе зусім, зусім незвычайна! I вушы больш не баляць.
    Яго ахапіла раптоўнае жаданне даверыцца, расказаць пра свае спробы навесці ва ўсім парадак, так, каб і іншым было добра, але ён саромеўся і не знаходзіў
    патрэбных слоў. Снусмумрык рушыў далей. Праз увесь бераг, дакуль сягала вока, цёмным валам ляжала тое, што прынеслі прылівы і буры,  выкінутае і забытае, заблытанае ў ціне і трыснягу, пачарнелае і ацяжэлае ад вады. Разламаныя дошкі, поўныя цвікоў і напаўвыдзертых жалезных дужак. Мора абсмактала бераг да самых дрэваў на галінах віселі водарасці.
     Нішто сабе шторм быў,  сказаў Снусмумрык.
     Я так страшэнна стараюся!  усклікнуў за ягонай спінай Хемуль.  Я так жахліва хачу!
    Снусмумрык выдаў свой звычайны няўцямны гук, які значыў, што ён пачуў, але яму няма чаго дадаць. Ён выйшаў на прычал. Пясчанае дно пад ім пакрывала бурая маса, якая ціхаціха пагойдвалася пад рухі мора: гэта быў фукус, выдраны штормам. Туман знік раптоўна, і берага, пусцейшага за гэты, не было ва ўсім свеце.
     Разумееш?  сказаў Хемуль.
    66
    Снусмумрык прыкусіў люльку і ўперыўся ў ваду.
    Тактак,сказаў ён. I праз хвілю:Я думаю, невялікія лодкі заўсёды варта будаваць клінкерным спосабам.
     Я таксама так лічу,  пагадзіўся Хемуль.  Мая лодкаклінкернайбудовы. Гэта, безумоўна, самы цудоўны спосаб для маленькіх лодак. I іх трэба прасмольваць, а не змазваць алівай, праўда ж? Я прасмольваю сваю лодку кожную вясну перад спускам на ваду. Паслухай. Ты можаш дапамагчы мне з адной справай? Я пра ветразь. He магу вырашыць, якім ён мусіць быць, белым або чырвоным. Белы, вядома, заўсёды добра, усё ж класіка, але я тут падумаў пра чырвоны  гэта было б