У канцы лістапада
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 164с.
Мінск 2022
Ён працягнуў, шукаючы словы:
Яны проста былі, як нешта, што ёсць заўсёды, калі ты разумееш, пра што я... Накшталт дрэваў, скажам, ці рэчаў...
Хомса зноў занурыўся ў сябе. Неўзабаве Хемуль падняўся і сказаў:
Мабыць, час класціся спаць. Заўтра будзе новы дзень.
Ён завагаўся. Прыгожы летні вобраз паўднёвага гасцявога пакоя развеяўся, цяпер ён бачыў толькі сходы, што знікалі ў цемры паверха з пустымі пакоямі. Хемуль вырашыў спаць у кухні.
Я выйду ненадоўга, прамармытаў Бімс.
Ён зачыніў за сабой дзверы і затрымаўся на заднім ганку. На двары было чорначорна. Хомса пачакаў, пакуль вочы звыкнуцца з цемрай, і павольна пайшоў садам. 3 ночы выступіў зіхоткаблакітны колер хомса падышоў да шклянога шара і зазірнуў проста ў яго марскія глыбіні, у якіх трапяталі доўгія зманлівыя хвалькі. Хомса Бімс углядаўся глыбей і глыбей, ён цярпліва чакаў. Урэшце глыбока ў блакіце запалілася зусім слабенькая кропачка святла. Яна ўспыхвала і гасла, успыхвала і гасла з роўнымі інтэрваламі, нібы маяк.
«Яны так далёка», падумаў Бімс. Холад папоўз па нагах, але ён стаяў і глядзеў на святло, што з'яўлялася і знікала, такое слабое, ледзь прыкметнае. Яму здавалася, што яны падманулі яго.
36
37
Хемуль стаяў на кухні з газніцай у лапе і думаў, якая ж гнятлівая і непрыемная гэта справа адшукаць матрац, знайсці месца, куды яго пакласці, распрануцца і прызнаць, што яшчэ адзін дзень ператварыўся ў ноч. «Як жа так атрыллалася? збянтэжана думаў ён. Я ж быў такі вясёлы ўвесь дзень. Чаму ж мне было так лёгка? »
Пакуль Хемуль стаяў ды разважаў, дзверы веранды адчыніліся, нехта ўвайшоў у залу і перакуліў крэсла.
Што ты там робіш? спытаў Хемуль.
Ніхто не адказаў. Хемуль узняў газніцу і крыкнуў:
Хто там?!
Вельмі стары голас таямніча прамовіў:
Гэтага я табе казаць не збіраюся!
7
Ён быў страшэнна стары і лёгка ўсё забываў. Цёмным восеньскім ранкам ён прачнуўся і забыў, як яго завуць. Крыху сумна забываць імёны іншых, але ўмець забыць сваё адна прыемнасць.
Ён не пераймаўся тым, каб устаць з ложка, ён дазволіў новым вобразам і развагам цэлы дзень прыходзіць і сыходзіць як хочуць; часам ён ненадоўга засынаў, потым зноў прачынаўся і зусім не ведаў, хто ён такі. Гэта быў спакойны і вельмі захапляльны дзень.
Пад вечар ён паспрабаваў адшукаць сабе імя, каб можна было ўстаць. Сівы Стрый? Дзядзька Скрут, СкрутБаламут? Лядашчы Падстарак? Дзядуська?..
Як жа часта тыя, з кім цябе знаёмяць, адразу страчваюць імя! Яны прыходзяць у нядзелю, крычаць у вуха ветлівыя пытанні і ніяк не ўцямяць, што ты не глухі. Спрабуюць выказвацца прасцей, каб было ясна, пра што гаворка.
39
Кажуць «дабранач» і сыходзяць да сябе, а там ужо гуляюць, танчаць ды пяюць да самага ранку. Сваякі.
Я Дзядзька Скрут, урачыста прашаптаў ён. А цяпер я ўстану і забуду пра ўсіх сваякоў на свеце.
Большую частку ночы Дзядзька Скрут сядзеў каля акна і чакаў, гледзячы ў цемру. Хтосьці прайшоў паўз яго дом і пакіраваў проста ў лес. На другім баку заліва ў вадзе адбівалася акно. Магчыма, там ішла гулянка, магчыма, не. Ноч цягнулася павольна, і Дзядзька Скрут чакаў, калі яму чагонебудзь захочацца.
I вось у світальным сутонні ён зразумеў, што хоча сысці ў даліну, дзе бываў калісьці вельмі даўно. He выключана, што ён толькі чуў ці чытаў пра тую даліну, але гэта не мела ніякага значэння. Галоўнае, што праз тую даліну бег ручай. Ці, можа, гэта была дробная рачулка? Але дакладна не рэчка. Дзядзька Скрут вырашыў, што гэта быў ручай: яму нашмат больш падабаліся ручаі, чым рэчкі. Чысты, бруісты ручай, і ён сядзіць на масточку, боўтае нагамі і сочыць, як у вадзе адна за адной ганяюцца рыбкі. Ніхто не пытае, ці не час яму ісці спаць. Ніхто не пытае, як ён пачуваецца, каб адразу пачаць гамонку пра іншае, не даўшы яму часу ўсвядоміць, добра ён пачуваецца ці блага. Там тое месца, дзе ўсю ноч грае музыка і пяюць песні, і апошнім з гулянак на досвітку сыходзіць ён, Дзядзька Скрут.
Ён не адразу выправіўся ў дарогу. Ён ужо спасціг, як важна адкладаць доўгачаканае, і ведаў, што да падарожжа ў невядомае трэба рыхтавацца ўдумліва.
Некалькі дзён Дзядзька Скрут блукаў па пагорках вакол доўгага цёмнага заліва, ён усё глыбей і глыбей правальваўся ў забыццё і думаў, што даліна ўсё больш і больш набліжаецца да яго.
Пакуль ён ішоў (а хадзіў Дзядзька Скрут усё яшчэ добра), апошнія чырвоныя і жоўтыя лісты развітваліся з дрэвамі і падалі да ягоных ног, а ён разпораз спыняўся, падымаў кіем прыгожы лісток і казаў сам сабе:
Гэта клён. Яго я не забуду.
Дзядзька Скрут вельмі добра ведаў, штб варта захаваць.
За гэтыя дні яму шмат чаго ўдалося забыць. Шторанку ён прачынаўся ў тым самым загадкавым чаканні і адразу браўся забываць, каб даліна магла наблізіцца да яго яшчэ больш. Ніхто не замінаў яму, ніхто яму не тлумачыў, хто ён такі.
Дзядзька Скрут знайшоў пад ложкам кошык і склаў у яго ўсе свае лекі і пляшачку каньяку для страўніка. Ён намазаў шэсць бутэрбродаў і знайшоў свой парасон. Дзядзька Скрут рыхтаваўся да ўцёкаў, ён збягаў з дому.
За шмат гадоў на падлозе ў Дзядзькі Скрута назбіралася процьма рэчаў. Ёсць столькі ўсяго, што не падымаюць з падлогі, і столькі прычын пакінуць гэта там! Гэтыя прадметы рассыпаліся архіпелагам непатрэбнага і згубленага, астравамі, якія ён пераступаў і абмінаў па старой звычцы: яны рабілі цікавейшымі штодзённыя вандроўкі па ўласным пакоі і ў той жа час надавалі адчуванне нязменнасці і паўтору. Цяпер Дзядзька Скрут вырашыў, што яны болей не патрэбныя. Ён узяў мятлу і ў пакоі пранёсся шторм. Усё: рэшткі ежы, згубленыя пантофлі, камякі пылу, пігулкі, што некуды закаціліся, забытыя спісынагадвалкі, лыжкі, відэльцы, гузікі, нераскрытыя лісты — усё гэта ён змёў у адну кучу. I з гэтай вялікай кучы Дзядзька Скрут дастаў восем пар акуляраў, паклаў іх у кошык і падумаў: «Я буду глядзець праз іх на зусім новыя рэчы».
40
41
△аліна была ўжо блізка, адразу за рогам, але ён адчуваў, што нядзеля яшчэ не наступіла.
У пятніцу або ў суботу Дзядзька Скрут пакінуў свой дом і, вядома, не ўтрымаўся, каб не напісаць развітальны ліст. «Я сыходжу, і пачуваюся я выдатна, напісаў ён. Я чуў усё, што вы казалі гэтыя сто гадоў, бо я зусім не глухі і ведаю, што вы ўвесь час цішком ладзілі гулянкі». Без подпісу.
Потым Дзядзька Скрут апрануў начны халат і гамашы, падняў свой маленькі кошык, адчыніў дзверы і зачыніў за сабой сотню старых гадоў. Натхнёнасць і новае імя надавалі моцы, і ён рушыў проста на поўнач, насустрач шчаслівай даліне, і ніхто на заліве не ведаў, куды ён ідзе. Чырвонае і жоўтае лісце лётала над галавой, а ўдалечы між пагоркаў новая восеньская залева рыхтавалася змыць апошняе з таго, што ён не хацеў памятаць.
8
Візіт Філіф'ёнкі ў Мумідол крыху адклаўся, таму што яна не магла вырашыць, труціць ёй моль ці не. Тручэнне молі важная справа: адзенне трэба праветрыць, пачысціць і ўсё такое, а яшчэ ж і шафы адшараваць з содай і мылам. Але як толькі Філіф'ёнка дакраналася да шчоткі ці анучы, то пачынала млець, а страх, што ўзнікаў у жываце і падступаў пад самае горла, замінаў дыхаць. Яна не магла прыбірацца, не магла і ўсё пасля таго выпадку з акном.
«Але так нельга, думала няшчасная Філіф'ёнка. Моль паточыць усё маё адзенне!»
Яна ж не ведала, колькі працягнецца ейны візіт. Калі ёй там не спадабаецца, ён можа скончыцца і праз пару дзён. Але калі спадабаецца, то чаму б не затрымацца на месяц. А калі яна затрымаецца на месяц, то па вяртанні ўсё адзенне будзе кішэць моллю і вошкамі.
43
Яна з жахам уявіла, як іхнія маленькія сківіцы прагрызаюць сукенкі і дываны а з якой злацешнасцю яны накінуцца на баа з лісіцы!
Урэшце Філіф'ёнка стамілася ад таго, што не можа прыняць рашэнне, і здалася: узяла валізку, накінула баа з лісіцы на шыю, замкнула за сабой дзверы і сышла.
Мумідол быў не надта далёка ад яе даліны, але калі яна дайшла туды, валізка ёй здавалася цяжкой, як валун, а боцікі ціснулі. Яна пашыбавала да веранды, пагрукала, крыху пачакала і прайшла ў залу.
Філіф'ёнка адразу ўбачыла, што тут вельмі даўно не прыбіраліся. Яна зняла баваўняную пальчатку і правяла пальцам па прыкамінку атрымалася белая палоска на шэрым.
He магу паверыць... прашаптала Філіф'ёнка, і па ёй прабегла дрыготка абурэння. Вось так проста перастаць прыбірацца...
Яна паставіла валізку і падышла да акна. Шыбы таксама былі брудныя: дождж правёў на іх доўгія сумныя палоскі. Толькі заўважыўшы, што гардзіны апушчаныя, Філіф'ёнка здагадалася, што сям'і ўвогуле няма дома. Яна ўбачыла жырандолю, загорнутую ў цюль. I адразу халодны водар пакінутага дома папоўз да яе з усіх бакоў, і яна адчула сябе безнадзейна падманутай. Філіф'ёнка адкрыла валізку, дастала парцалянавую вазупадарунак для Мумімамы і паставіла яе на стале як маўклівы дакор. Было жудасна ціха.
Раптам Філіф'ёнка кінулася сходамі наверх. Там было яшчэ халадней застылы холад летняга дома, зачыненага на зіму. Яна расхінала дзверы адны за аднымі, усе пакоі былі пустыя, паўцёмныя, з апушча
нымі гардзінамі яе ўсё больш апаноўвала роспач, і яна пачала адчыняць дзверцы шафаў, паспрабавала адчыніць шафу для бялізны, але тая была замкнёная на ключ, і тады яна, не цямячы, што робіць, замалаціла па шафе лапамі, кінулася да каморы на гарышчы і тарганула дзверы.
44
45
Там сядзеў малы хомсік з вялікай кнігай у лапах ён спалохана ўтаропіўся ў Філіф'ёнку.
Дзе яны? Дзе яны?! крычала тая.
Хомса выпусціў кнігу і адпоўз да сцяны, але, адчуўшы пах гэтай чужой узрушанай філіф'ёнкі, зразумеў, што небяспекі няма. Філіф'ёнка пахла страхам. Ён сказаў:
He ведаю.
Але ж я прыехала да іх у адведкі! усклікнула Філіф'ёнка. У мяне з сабой падарунак. Вельмі прыгожая ваза. Яны не маглі восьтакз'ехаць, не сказаўшы ні слова!
Хомсік толькі пахітаў галавой, не адводзячы вачэй ад Філіф'ёнкі. Тады яна зачыніла дзверы і пайшла.
Хомса Бімс падпоўз назад да скручанай на падлозе сеткі, якой лавілі плотак, зрабіў сабе новую ўтульную ямінку і пачаў чытаць далей. Гэта была вельмі вялікая і тоўстая кніга без пачатку і без канца, яе старонкі пажаўцелі, а па краях іх паабгрызалі пацукі. Хомсу было нязвыкла чытаць, на кожны радок сыходзіла багата часу. Ён усё яшчэ спадзяваўся, што кніга раскажа яму, чаму сям'я з'ехала і дзе яна цяпер. Але ў кнізе вялося зусім пра іншае: пра дзівосных звяроў ды цёмныя мясціны і нічога там не мела назваў яму знаёмых. Дагэтуль хомса нават не здагадваўся, што ў марскіх глыбінях жывуць радыялярыі і апошнія ў свеце нумуліты. Адзін з нумулітаў быў зусім не падобны да сваіх суродзічаў: у яго былі рысы роду Noctiluca, але неўзабаве ён стаў падобны толькі да самога сябе. 3 усяго вынікала, што ён вельмі маленькі і робіцца яшчэ меншым, калі баіцца.