• Газеты, часопісы і г.д.
  • У канцы лістапада  Тувэ Янсан

    У канцы лістапада

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 164с.
    Мінск 2022
    146.32 МБ
     He ведаю,  прамармытаў Бімс.  Я не злуюся, проста так атрымліваецца...
    148
    149
     Я тут думаў пра ялік,  патлумачыў Снусмумрык.  Калі пасля дванаццатай уздымецца вецер, мы з Хемулём маглі б паспрабаваць крыху пахадзіць пад ветразем.
     Ён цячэ,  сказаў Хемуль.
     He,  сказаў Снусмумрык.  Я яго праканапаціў. I знайшоў у хляве ветразь. Ну як, ты за?
    Хомса Бімс хутка апусціў позірк у свой кубак: ён адчуў, што Хемуль баіцца. Але Хемуль сказаў:
     Гэта было б проста цудоўна.
    А палове на першую падзьмуў вецер, нямоцны, але ён напусціў дробных белых баранчыкаў па ўсім моры. Снусмумрык ужо спусціў ялік на ваду каля прычала. Ён паставіў шпрынтовы ветразь і пусціў Хемуля на нос. Было вельмі халодна, і яны панадзявалі на сябе ўсё ваўнянае, што змаглі адшукаць. Неба было яснае, з валам цёмнасіняй зімовай хмары на даляглядзе. Снусмумрык зрабіў галс да мыса, ялік гайдануўся і памчаў па вадзе.
     Яго вялікасць мора,  дрыготкім голасам усклікнуў Хемуль.
    Ён быў бледны і спалохана глядзеў на планшыр з падветранага бокутой схіліўся занадта блізка да зялёнай бурлівай паверхні мора. «Дык вось як гэта,  думаў ён. Вось як яно  ісці пад ветразем. Свет пераварочваецца, і ты віснеш на самым краі перад безданню, мерзнеш, саромеешся і занадта позна шкадуеш, Хай бы толькі ён не заўважыў, як мне страшна».
    За мысам ялік падхапілі доўгія хвалі, створаныя нейкай бурай у іншай частцы мора, Снусмумрык зрабіў аверштаг і пакіраваў у адкрытае мора.
    Хемуля пачало нудзіць. Млосць накочвалася павольна, падступна, ён усё пазяхаў, пазяхаў, каўтаў і каўтаў, і раптам адчуў млявасць і мізэрнасць ва ўсім целе, з жывата паднялася хваля агіды, яму хацелася проста памерці.
     Сядай за стырно,  сказаў Снусмумрык.
     He, не, не,  прашаптаў Хемуль, адмахваючыся абедзвюма лапамі, і гэты рух выкапаў новую яміну пакутаў у ягоным жываце, а невыноснае мора павярнулася другім бокам.
     Сядай за стырно,  паўтарыў Снусмумрык. Ён падняўся і пераступіў на сярэднюю банку. Стырно самотна і бездапаможна віхлялася само па сабе  хтосьці мусіў узяцца за яго, гэта было жахліва! Хемуль перасунуўся на карму, няўклюдна спатыкаючыся аб банкі, і ўзяўся за стырно пасінелымі ад холаду лапамі, ветразь біўся
    150
    151
    ў істэрыцы  зараз свет праваліцца! А Снусмумрык сядзеў сабе і пазіраў на далягляд.
    Хемуль кіраваў то туды, то сюды, ветразь ляпаў, у ялік залівалася вада, а Снусмумрыкусё гэтаксама пазіраў на далягляд.
    Хемулю зрабілася так блага, што ён не мог думаць і таму кіраваў інстынктыўна, і раптам у яго атрымалася: ветразь надзьмуўся, і ялік роўна заслізгаў уздоўж берага па доўгіх хвалях.
    «Толькі б не званітаваць,  падумаў Хемуль.  Буду трымацца за стырно моцнамоцна і не званітую».
    Жывот супакоіўся. Хемуль не адводзіў позірку ад носа яліка, што ўздымаўся і апускаўся на хвалях, уздымаўся і апускаўся. «Хай так будзе да сканчэння свету, толькі б мне зноў не зрабілася блага, няхай мы загінем, толькі б я не званітаваў...» Хемуль не наважваўся варухнуць аніводным мускулам, змяніць выраз твару, пусціць у галаву думку  ён толькі глядзеў на нос, які ўздымаўся і апускаўся, а ялік ляцеў па ветры ўсё далей у адкрытае мора.
    Хомса Бімс памыў посуд і заслаў Хемулю пасцель. Ён пазбіраў зпад клёна дошчачкі ад падлогі і схаваў іх за хлявом. Цяпер ён сядзеў пры стале ў кухні, слухаў вецер і чакаў.
    Нарэшце з саду данеслася іхняя гамонка  яны вярнуліся. Ён пачуў крокі на заднім ганку, Хемуль увайшоў у дом і сказаў:
     Здароў.
     Здароў, здароў,  сказаў Хомса.  Моцны вецер?
     Бура,  адказаў Хемуль.  Сцюдзёная і з парывамі.
    Твар у яго быў зялёны, і ён увесь дрыжаў ад холаду. Зняўшы чаравікі і шкарпэткі, Хемуль павесіў іх сушыцца каля пліты. Хомса наліў яму кавы. 3 адчуваннем няёмкасці яны селі пры стале адзін насупраць аднаго.
     Я вось думаю,  сказаў Хемуль.  Я вось думаю, ці не час паціху збірацца дадому.
    Ён чхнуў і дадаў:
     Я быў за стырном.
    Ты, мабыць, сумуеш па сваёй лодцы?  прамармытаў хомса.
    Хемуль доўга маўчаў. Калі ён нарэшце загаварыў, на ягоным твары была неймаверная палёгка.
     Ведаеш што,  сказаў ён.  Я табе нешта скажу. Гэта быў першы раз за ўсё маё жыццё, калі я быў у вольным моры!
    152
    153
    Хомса не падняў вачэй, і Хемуль спытаў:
    Ты не здзіўлены?
    Хомса пахітаў галавой.
    Хемуль устаў і пачаў хадзіць тудысюды па кухні, ён быў вельмі ўзрушаны.
     Ісці пад ветразем было жудасна,  сказаў ён.  Ведаеш, мне было так блага, што хацелася проста памерці, я ўвесь час баяўся!
    Хомса Бімс паглядзеў на Хемуля і сказаў:
     Гэта, мабыць, было жахліва.
     Менавіта,  удзячна пагадзіўся Хемуль.  Але я не падаў Снусмумрыку і знаку! Яму здалося, што я здорава вяду лодку па ветры, што ў мяне правільная хватка і ўсё такое. Хіба не дзіўна, га? Я вось толькі цяпер зразумеў, што мне зусім не абавязкова зноў калінебудзь выходзіць у мора!
    Хемуль задраў нос і ад душы засмяяўся. Ён гучна высмаркаўся ў ручнік і сказаў:
     Ну, вось я і ўгрэўся. Як толькі чаравікі і шкарпэткі высахнуць, я падамся дадому. Там ужо, мабыць, такі гармідар! Трэба навесці парадак.
     Будзеш рабіць прыборку?  спытаў Бімс.
     Якое!  усклікнуў Хемуль.  Дапамагу парадкавацца іншым. Нямногія ўмеюць даваць рады свайму жыццю!
    Масток заўсёды быў месцам для развітанняў. Чаравікі і шкарпэткі Хемуля высахлі, і ён быў гатовы ісці. Вецер так і не сцішыўся, і тонкія валасы Хемуля матляліся, ён крыху шмыгаў носам  застудзіўся, а можа, ад шчымлівасці моманту.
     Вось мой верш,  сказаў Хемуль і даў Снусмумрыку паперку.Я перапісаўяго вамна памяць. Гэта той, «Чым
    шчасце ёсць», вы памятаеце. Жывіце добра і перадавайце прывітанні сям'і.
    Ён узняў лапу і пайшоў.
    Калі Хемуль перайшоў на другі бок мастка, хомса Бімс дагнаў яго і спытаў:
     А што ты будзеш рабіць з лодкай?
     3 лодкай?  паўтарыў Хемуль.  Ах, лодка...
    Ён крыху падумаў і сказаў:
     Пачакаю, пакуль не сустрэну для яе лепшага гаспадара.
     Кагосьці, хто марыць хадзіць пад ветразем? удакладніў Бімс.
     Ды не!  адказаў Хемуль.  Кагосьці, каму патрэбная лодка.
    Ён памахаў лапай і пайшоў далей, а потым знік паміж бяроз.
    Хомса набраў у грудзі паветра. Яшчэ адзін сышоў. Хутка даліна зрабілася такой самай пустой і адкрытай, як шкляны шар,  цяпер яна належала толькі сям'і і хомсу Бімсу. Ён прайшоў міма Снусмумрыка і спытаў:
     Калі ты сыходзіш?
     Паглядзім,  адказаў Снусмумрык.
    154
    21
    Хомса Бімс зайшоў у мамін пакой упершыню. Пакой быў белы. Хомса набраў вады ў збанок і разгладзіў вязанае пакрывала. Паставіў вазу Філіф’ёнкі на начны столік. У мамы на сценах не было ніякіх карцін, і на камодзе не было нічога, акрамя маленькага сподачка з бяспечнымі шпількамі, гумовым коркам і двума круглымі каменьчыкамі. На падаконні хомса знайшоў сцізорык. «Забыла»,  падумаў ён. Гэта ім яна выразала лодачкі з кары. Але, мабыць, у яе ёсць яшчэ адзін. Ён вынуў лёзы, вялікае і маленькае  абодва зусім прытупіліся, а шыла адламалася. У сцізорыку былі яшчэ нажнічкі, але яна імі не дужа часта карысталася. Хомса Бімс спусціўся ў хлеў і навастрыў сцізорык. Потым паклаў яго назад на падаконне.
    Надвор’е раптам памякчэла, і вецер змяніўся на зюйдвест.
    «Гэта вецер мумісям ’ і,  падумаў Бімс.  Я ведаю, што больш за ўсё ім падабаецца зюйдвест».
    Над морам павольна ўздымаліся цёмныя хмары, усё неба ад іх пачарнела, было відаць, што яны набрынялыя снегам. Праз некалькі дзён усе даліны пакрые зіма: яна доўга чакала і нарэшце прыйшла.
    Снусмумрык стаяў перад намётам і адчуваў расстанне ў паветры, ён быў гатовы выправіцца ў дарогу. △аліна зачынялася.
    Ён спакойна і няпешна павыцягваў калкі і скруціў намёт. Загасіў вуголле. Сёння ён не спяшаўся.
    Цяпер паўсюль было пуста і чыста, толькі квадрат злінялай травы паказваў, дзе месцілася яго жытло. Заўтра і яна пакрыецца снегам.
    Снусмумрык напісаў Мумітролю ліст і ўкінуў яго ў паштовую скрыню. Спакаваны заплечнік стаяў на мастку.
    3 першым святлом Снусмумрык пайшоў забраць свае пяць тактаў  яны былі на марскім беразе. Ён пераступіў цераз кучу водарасцей і абломкаў дрэва, стаў на пяску і пачаў чакаць. Яны прыйшлі адразу і былі яшчэ прыгожэйшыя і прасцейшыя, чым ён спадзяваўся.
    Снусмумрык вярнуўся на масток, а песня пра дождж падступала ўсё бліжэй і бліжэй. Закінуўшы на спіну заплечнік, ёр рушыў да лесу.
    Тым самым вечарам у шкляным шары заззяла маленькая, але трывалая кропачка святла. Сям'я павесіла на вяршыню мачты штармавы ліхтар і вярталася дадому, каб залегчы на зіму ў спячку.
    Зюйдвест працягваў дзьмуць, і хмары падняліся высока над морам. Пахла снегам  чысты, пусты водар.
    156
    157
    Хомса здзівіўся, што месца намёта апусцела. Мабыць, Снусмумрык здагадаўся, што толькі Бімс павінен сустракаць сям'ю, калі яна вернецца. На міг хомса задумаўся, а ці не разумее ўсё ж Снусмумрык сякіхтакіх таемных рэчаў,  але толькі на міг. Потым хомса Бімс ізноў задумаўся пра сябе. Яго мара пра сустрэчу з сям'ёй зрабілася такою вялікай, што нават стамляла яго. Кожнага разу, калі ён думаў пра маму, яму балела галава. Мара выраслаўтакуюдасканалую, пяшчотную і суцяшальную, што ператварылася ў невыносны вялікі круглы і гладкі паветраны шар без твару. Увесь Мумідол зрабіўся несапраўдным: дом, сад і рэчка былі не чым іншым, як гульнёй прасцін і ценяў,  і хомса не ведаў, што сапраўднае, а што ён проста прыдумаў. Ён чакаў занадта доўга, і цяпер раззлаваўся. Ён сеў на заднім ганку, абхапіўшы калені, і моцна зажмурыўся; вялікія чужыя выявы таўкліся ў ягонай галаве  і раптам ён спалохаўся! Ён ускочыў і пабегміма гарода і кучы смецця, проста ў лес, і адразу вакол яго зрабілася цьмяна: ён быў на задворках, у брыдкім занядбаным лесе, пра які расказвала Мюмла. Тут увесь час былі прыцемкі. Дрэвы стаялі шчыльна і трывожна, ім не было як выпрастаць галіны, ствалы былі зусім тонкія. Зямля здавалася мокрай скурай. Свяціліся толькі вогненныя грыбырагацікі: яны тырчалі з цемры, быццам маленькія растапыраныя рукі,  а на ствалах былі вялікія грыбныя нарасці, падобныя да белага ці малочнага аксаміту. Гэта быў новы свет. Для яго ў хомсы Бімса не было ні выяў, ні слоў  такому месцу яны і не трэба. Тут ніхто не спрабаваў пракласці дарогу, ніхто ніколі не адпачываў пад дрэвамі. Тут толькі блукалі са змрочнымі думкамі: гэта быў лес гневу. Бімс зусім